Вы тут

Медыяджунглі: правілы выжывання,


або Адукацыя па-шведску

Па перыметры гістарычнага цэнтра шведскага гарадка Кальмар, натужна равучы рухавікамі, кавалькадай, адзін за адным кружылі цяжкія грузавікі, упрыгожаныя бярозавымі галінамі і вясёлымі плакатамі. У грузавіках пад гучную музыку і дудкі танцавалі хлопцы і дзяўчаты ў дзіўных, падобных на марскія, фуражках. Маладыя людзі радасна віталі ўсіх гараджан, што трапляліся па дарозе. Апошнія ўсміхаліся і штосьці крычалі ўслед...

IMG_2887

 

 

IMG_2893

 

А незадоўга да гэтага на гарадской плошчы мы таксама назіралі не менш дзіўную для нас карціну. Уся яна была запоўнена людзьмі, якія трымалі над галавой транспаранты. Здалёк падалося, што ў горадзе праходзіць нейкі мітынг. Але наблізіўшыся, мы здагадаліся, што гэта бацькі, у руках якіх... вельмі кранальныя фатаграфіі маленькіх дзяцей, якія ўжо выраслі і сёлета скончылі школу. У многіх былі букеты з жоўтых і блакітных хрызантэм (гэта колеры нацыянальнага флага Швецыі). Як высветлілася, мы трапілі на ўрачыстую частку выпускнога. Слёзы радасці, жарты, смех, малодшыя браты і сёстры ў «групе падтрымкі», выпускнікі на сцэне — усё было як у нас, але адначасова і зусім па-іншаму...

IMG_2950

 

IMG_2961

 

 

IMG_3159

 

Дарэчы, фуражкі — абавязковы атрыбут усіх выпускнікоў шведскіх гімназій. Гэты галаўны ўбор не перадаюць у спадчыну ад старэйшых да малодшых, хоць, як прызналіся нам бацькі, яго кошт нельга назваць сімвалічным. Як правіла, на фуражках згадваецца навучальная ўстанова і год яе заканчэння. Дзяўчаты апранаюць на свой выпускны белыя ці проста светлыя сукенкі. Плюс зверху і хлопцы, і дзяўчаты накідваюць цёмныя пінжакі.

А пасля ўрачыстай часткі свята выпускнікі ездзяць па горадзе ў адкрытых машынах, упрыгожаных галінамі бярозы. Пажадана, каб гэта была менавіта вялікая машына. Знайсці такія аўто — няпростая задача для маладых людзей. Тым не менш яны з ёй паспяхова спраўляюцца, бо традыцыі ёсць традыцыі. І ніхто ў горадзе і слова не скажа супраць маладых людзей, якія «крышачку шумяць», бо ўсе лічаць, што выпускнікі маюць на тое права — гэта іх дзень. Бацькі збіраюцца ўвечары ў сваіх кампаніях, каб адзначыць апошняе школьнае свята, а «дзеці» гуляюць па ўласнай праграме. Дарэчы, гімназію ў Швецыі заканчваюць у 18—19 гадоў. Па нашых мерках, даволі позна...

Школь­ны атэс­тат + пра­фе­сія

У го­ра­дзе Каль­мар з на­сель­ніц­твам кры­ху больш як 60 ты­сяч ча­ла­век дзей­ні­ча­юць ча­ты­ры гім­на­зіі. Гім­на­зія — гэ­та, так бы мо­віць, стар­шая сту­пень шко­лы. Аба­вяз­ко­вая аду­ка­цыя ў Шве­цыі — дзе­вя­ці­га­до­вая, але ка­ля 95% пад­лет­каў не спы­ня­юц­ца на дзе­вя­ці кла­сах і, у за­леж­нас­ці ад сва­іх ін­та­рэ­саў і схіль­нас­цяў, вы­бі­ра­юць для да­лей­ша­га на­ву­чан­ня той ці ін­шы про­філь гім­на­зіі — уся­го пра­па­ну­юц­ца шас­нац­цаць кі­рун­каў. Усе пра­гра­мы скла­да­юц­ца з пэў­най коль­кас­ці кур­саў. Не­ка­то­рыя кур­сы, та­кія, як анг­лій­ская мо­ва, з'яў­ля­юц­ца аба­вяз­ко­вы­мі для ўсіх кі­рун­каў. З шас­нац­ца­ці пра­грам ча­тыр­нац­цаць ары­ен­та­ва­ны на атры­ман­не роз­ных пра­фе­сій, а дзве (тэ­а­рэ­тыч­ныя) скі­ра­ва­ны вы­ключ­на на пра­цяг на­ву­чан­ня ў ВНУ. За па­тэн­цы­яль­ных гім­на­зіс­таў раз­горт­ва­ец­ца ба­раць­ба. Гім­на­зіі пра­вод­зяць рэ­клам­ныя кам­па­ніі, каб пры­цяг­нуць да ся­бе най­боль­шую коль­касць сту­дэн­таў (ме­на­ві­та так на­зы­ва­юць у Шве­цыі вуч­няў гім­на­зій). Да­рэ­чы, школь­ная аду­ка­цыя ў Шве­цыі — бяс­плат­ная, хоць у кра­і­не дзей­ні­чае так­са­ма і сет­ка пры­ват­ных школ. Пра­гра­ма гім­на­зіі раз­лі­ча­на на тры га­ды. Праў­да, вы­бар та­го ці ін­ша­га про­фі­лю зу­сім не азна­чае, што вы­пуск­нік аба­вяз­ко­ва ста­не жур­на­ліс­там ці ку­лі­на­рам. На­прык­лад, адзін з трох про­фі­ляў гім­на­зіі, якую мы на­ве­да­лі, — гэ­та ме­дыя. Але на фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі па­сту­па­юць ня­мно­гія з яе вы­пуск­ні­коў. І пе­да­го­гі ад гэ­та­га зу­сім не за­сму­ча­юц­ца, бо ўпэў­не­ны, што ве­ды, атры­ма­ныя іх вуч­ня­мі, бу­дуць вель­мі ка­рыс­ныя ў да­лей­шым са­ма­стой­ным жыц­ці.

У па­ло­не ме­дыя

Але про­філь­насць стар­шай шко­лы — не адзі­ная ад­мет­насць швед­скай сіс­тэ­мы аду­ка­цыі. У Шве­цыі шмат га­доў па­спя­хо­ва рэа­лі­зу­ец­ца пра­гра­ма ме­ды­я­пісь­мен­нас­ці: ме­ды­я­а­ду­ка­цыя афі­цый­на ін­тэ­гра­ва­на ў на­цы­я­наль­ны ву­чэб­ны план.

Без­умоў­на, са­мо па­няц­це «ме­дыя» — над­звы­чай шы­ро­кае. Ме­ды­яс­вет — гэ­та кні­гі і філь­мы, ча­со­пі­сы і га­зе­ты, ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­не, рэ­кла­ма і ві­дэа­гуль­ні, му­зы­ка і біл­бор­ды, ін­тэр­нэт і са­цы­яль­ныя сет­кі. Шве­цыя мае са­мы вы­со­кі ў Еў­ра­пей­скім са­ю­зе ўзро­вень пра­нік­нен­ня ін­тэр­нэ­ту, і са­цы­яль­ныя ме­дыя ста­лі не­ад'­ем­най част­кай жыц­ця боль­шас­ці шве­даў. У кра­і­не пра­жы­вае толь­кі 9,6 млн ча­ла­век, ад­нак у «Тві­та­ры» за­рэ­гіст­ра­ва­ны ка­ля 100 ты­сяч ка­рыс­таль­ні­каў са Шве­цыі, а больш як 3 міль­ё­ны з'яў­ля­юц­ца ка­рыс­таль­ні­ка­мі «Фэй­сбу­ка». Мно­гія ма­ла­дыя шве­ды так­са­ма з'яў­ля­юц­ца ак­тыў­ны­мі бло­ге­ра­мі.

Пад­лі­ча­на, што шве­ды ва ўзрос­це ад 15 да 24 га­доў зна­хо­дзяц­ца пад уплы­вам ме­дыя ў ся­рэд­нім 7 га­дзін што­дня. 80% пад­лет­каў і ма­ла­дых лю­дзей у кра­і­не ма­юць смарт­фо­ны, якія яны вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для са­мых роз­ных мэт: ад чы­тан­ня на­він і ста­сун­каў у са­цы­яль­ных сет­ках да гуль­няў. Кож­ны з пя­ці хлоп­чы­каў і кож­ная з 20 дзяў­чы­нак пра­вод­зяць за ві­дэа­гуль­ня­мі тры і больш га­дзін што­дня. Больш за тое, сён­ня мож­на зна­хо­дзіц­ца пад уплы­вам ад­ра­зу не­каль­кіх ме­дыя: ся­дзець у кам­п'ю­та­ры, гля­дзець па­ра­лель­на пра­гра­му па тэ­ле­ба­чан­ні, слу­хаць па ра­дыё на­ві­ны ці му­зы­ку, бал­ба­таць па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не або па скай­пе, гар­таць ча­со­піс з рэ­кла­май ...

Каб аба­ра­ніць дзя­цей ад шкод­на­га ўздзе­ян­ня ме­дыя, іх ву­чаць у шко­ле ад­сей­ваць і ана­лі­за­ваць ме­ды­я­па­ве­дам­лен­ні, раз­ві­ва­юць у вуч­няў на­зі­раль­насць і кры­тыч­нае мыс­лен­не. І не толь­кі....

Сак­рэт­ная «кух­ня»

На­прык­лад, вуч­ні гім­на­зіч­на­га ме­ды­як­ла­са атрым­лі­ва­юць та­кія за­дан­ні: пра­чы­таць кні­гу кла­сі­ка і зняць на пад­ста­ве пра­чы­та­на­га ві­дэа­ро­лік пра сваё ба­чан­не тво­ра, на­пі­саць га­зет­ны ар­ты­кул пра лю­бі­ма­га мас­та­ка, афор­міць вок­лад­ку ка­ля­ро­во­га ча­со­пі­са, ства­рыць мульт­фільм, на­пі­саць па­ве­дам­лен­не пра аль­тэр­на­тыў­ныя кры­ні­цы энер­гіі або гла­баль­нае па­цяп­лен­не... Пе­да­го­гі ўпэў­не­ны: ка­лі зняць фільм на пад­ста­ве кні­гі, то кні­га зу­сім інакш за­пом­ніц­ца пад­лет­ку...

— Пер­шы год на­ву­чан­ня ў нас вы­кла­да­юц­ца асно­вы ме­дыя. А на пра­ця­гу дру­го­га го­да ўжо амаль па­ло­ву ўся­го ву­чэб­на­га ча­су вуч­ні са­мі зай­ма­юц­ца ства­рэн­нем ме­ды­я-п­ра­дук­таў, — рас­каз­вае вы­клад­чык гім­на­зіі Пе­тэр Да­лен. — Ва ўсіх на­ву­чэн­цаў ёсць лэп­то­пы, на якіх яны пра­цу­юць. Дзе­ці ву­чац­ца рас­па­вя­даць пры да­па­мо­зе ма­люн­каў і вы­яў, ву­чац­ца са­мі пі­саць і ілюст­ра­ваць тэкс­ты. Мы ро­бім упор на раз­віц­цё ў на­шых вуч­няў муль­ты­маг­чы­мас­цяў та­му, што лі­чым: уні­вер­саль­ны жур­на­ліст па­ві­нен умець на­пі­саць тэкст, зра­біць фо­та­здым­кі, зняць ві­дэа, зра­біць ра­дыё­рэ­пар­таж — усе гэ­тыя ўмен­ні і на­вы­кі знач­на спра­шча­юць по­шу­кі ра­бо­ты.

На­ша ад­роз­нен­не ад ін­шых школ за­клю­ча­ец­ца ў тым, што мы імк­нём­ся ін­тэ­гра­ваць ме­дыя ва ўсе ін­шыя прад­ме­ты. Так, курс «Гра­ма­да­знаў­ства» ў нас вы­кла­да­юць два вы­клад­чы­кі: адзін ад­каз­вае за гра­ма­да­знаў­чы кі­ру­нак, а дру­гі — за ме­ды­я­кі­ру­нак. На іх уро­ках вуч­ні вы­ву­ча­юць за­ко­ны і пра­ві­лы, па якіх жы­вуць ме­дыя, да­вед­ва­юц­ца, як ме­дыя ўплы­ва­юць на гра­мад­ства і на­ад­ва­рот. Або, на­прык­лад, на ўро­ку анг­лій­скай мо­вы вуч­ні атрым­лі­ва­юць за­дан­не пад­рых­та­ваць прэ­зен­та­цыю Лон­да­на, і мы ра­зам з імі ства­ра­ем на гэ­тую тэ­му не­вя­ліч­кі мульт­фільм пры да­па­мо­зе ліч­ба­вай тэх­ні­кі. А на ўро­ку швед­скай мо­вы, на­прык­лад, на­стаў­нік дае за­дан­не на­пі­саць ар­ты­кул на скла­да­ную тэ­му. Мы мо­жам афор­міць яго ў вы­гля­дзе дэ­ба­таў — так, як гэ­та ро­біц­ца ў буй­ных га­зе­тах. Шмат ча­су пры­свя­ча­ем збо­ру ін­фар­ма­цыі, ні­ко­лі не па­чы­на­ем вы­ка­нан­не за­дан­ня з чыс­та­га ліс­та. На­прык­лад, ка­лі пе­да­гог да­ру­чае афор­міць вок­лад­ку ча­со­пі­са, то сту­дэн­ты аба­вяз­ко­ва вы­ву­ча­юць, як гэ­тае пы­тан­не вы­ра­ша­ец­ца ў роз­ных СМІ. На­ту­раль­на, што мы вы­ву­ча­ем і тэ­о­рыю: як тыя ці ін­шыя ко­ле­ры ўплы­ваць на на­ша ўспры­ман­не і мно­гія ін­шыя сак­рэ­ты ства­рэн­ня ме­дыя.

За мі­ну­лы год гім­на­зіс­ты зня­лі ка­ля 200 ві­дэа­ро­лі­каў. На іх пра­гляд аба­вяз­ко­ва за­пра­ша­юц­ца ста­рон­нія гле­да­чы, бо пе­да­го­гі лі­чаць: тое, што ства­ра­юць гім­на­зіс­ты, не па­він­на за­ста­вац­ца толь­кі ў сце­нах гім­на­зіі.

Ле­тась тэ­май эк­за­ме­на­цый­най ра­бо­ты вы­пуск­ні­коў бы­лі ген­дар­ныя праб­ле­мы, а ў гэ­тым го­дзе — пы­тан­ні не­спра­вяд­лі­вас­ці ў гра­мад­стве. Тэ­му мож­на рас­кры­ваць пры да­па­мо­зе гра­фіч­ных вы­яў, ві­дэа, фа­та­гра­фіі і г.д. Уво­гу­ле ў гім­на­зіі вель­мі лю­бяць экс­пе­ры­мен­та­ваць. Пе­да­га­гіч­нае крэ­да — пра­віль­ных і ня­пра­віль­ных ра­шэн­няў не іс­нуе. Трэ­ба даць вуч­ням маг­чы­масць «пра­ва­ліц­ца» і па­цяр­пець ня­ўда­чу.

— Дзіў­на бы­ло б вы­стаў­ляць ацэн­кі за крэ­а­тыў­насць, — пад­крэс­лі­вае Пе­тэр. — Мы ацэнь­ва­ем раз­віц­цё вуч­ня і яго жа­дан­не пра­ца­ваць. Вы­рас­ціць бу­ду­чых жур­на­ліс­таў — не га­лоў­ная мэ­та. На­ша за­да­ча — на­ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей кры­тыч­на­му ўспры­ман­ню ме­дыя, у тым лі­ку і праз ства­рэн­не ўлас­ных ме­ды­яп­ра­дук­таў.

Пе­тэр — пе­да­гог з жур­на­лісц­кай аду­ка­цы­яй — зай­ма­ец­ца вы­кла­дан­нем ужо 12 га­доў. Ён упэў­не­ны, што свет ме­дыя раз­ві­ва­ец­ца ку­ды больш імк­лі­ва, чым ства­ра­юц­ца пад­руч­ні­кі. Та­му ў гім­на­зіі са­мі рас­пра­цоў­ва­юць ву­чэб­ныя пра­гра­мы. Уво­гу­ле кож­ная шко­ла ў Шве­цыі мо­жа трак­та­ваць ме­ды­я­а­ду­ка­цый­ны спектр ву­чэб­на­га пла­на па-свой­му.

Вы­ха­ван­не чы­та­чоў

Асоб­най ува­гі за­слу­гоў­вае пра­ект «Ме­ды­я­ком­пас», які рэа­лі­зуе ў гім­на­зі­ях ме­ды­я-кан­суль­тант і пе­да­гог Ёран Ан­дэр­сан. Адзін з кі­рун­каў яго ра­бо­ты — вя­дзен­не вэб-ста­рон­кі ў ін­тэр­нэ­це, дзе Ёран вы­кла­дае спіс тэм, якія, на яго дум­ку, бы­ло б ці­ка­ва аб­мер­ка­ваць на школь­ных за­ня­тках. Так­са­ма раз­мя­шча­ец­ца ма­тэ­ры­ял пра тое, што сён­ня ад­бы­ва­ец­ца ў све­це з маг­чы­мас­цю паў­дзель­ні­чаць у не­вя­лі­кай вік­та­ры­не, якая сты­му­люе пад­лет­каў са­чыць за па­дзея­мі ў све­це. Кож­ны па­ня­дзе­лак Ёран ад­праў­ляе ўсім на­стаў­ні­кам, што вы­кла­да­юць у гім­на­зі­ях гра­ма­да­знаў­ства і швед­скую мо­ву, ліст, які пад­каз­вае най­больш важ­ныя тэ­мы.

Асоб­ная па­дзея — пра­вя­дзен­не ў гім­на­зі­ях ме­ды­я­дзён, ка­лі Ёран збі­рае ў ак­та­вай за­ле ад­на­ча­со­ва 300-400 вуч­няў і рас­каз­вае пад­лет­кам пра за­ка­на­даў­ства, якое да­зва­ляе швед­скім гра­ма­дзя­нам атрым­лі­ваць до­ступ да лю­бой ін­фар­ма­цыі і са­чыць за дзе­ян­ня­мі ўла­ды. Па­каз­вае на рэ­аль­ных пры­кла­дах, як пра­цу­юць за­ко­ны, і ў пер­шую чар­гу за­кон аб сва­бо­дзе дру­ку.

— Хут­касць пе­ра­да­чы ін­фар­ма­цыі змя­ні­ла твар ме­дыя. І для нас гэ­та праб­ле­ма, па­коль­кі тыя здым­кі і тэкс­ты, якія ні­ко­лі б не з'я­ві­лі­ся ў га­зе­тах, ця­пер рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ім­гнен­на ў са­цы­яль­ных сет­ках, — кан­ста­туе Ёран Ан­дэр­сан. — Ка­лі, на­прык­лад, ад­бы­ло­ся за­бой­ства, то га­зе­ты па­ве­да­мяць толь­кі пра гэ­ты факт, а ў са­цы­яль­ных сет­ках мож­на бу­дзе знай­сці і проз­ві­шча за­бой­цы, і на­ват яго фа­та­гра­фію.

У 2011 го­дзе ў Шве­цыі быў пры­ня­ты но­вы план на­ву­чан­ня, па­вод­ле яко­га шко­ла па­він­на ву­чыць пад­рас­та­ю­чае па­ка­лен­не кры­тыч­на­му і ана­лі­тыч­на­му мыс­лен­ню. Гэ­та са­мая га­лоў­ная за­да­ча — на­ву­чыць кры­тыч­на ста­віц­ца да той ін­фар­ма­цыі, якая за­хліст­вае ўсіх нас на кож­ным кро­ку, на­ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей ары­ен­та­вац­ца ў ін­фар­ма­цый­ных па­то­ках. Я су­стра­ка­ю­ся з гім­на­зіс­та­мі для та­го, каб па­тлу­ма­чыць ім, якія пра­ві­лы і за­ко­ны ўплы­ва­юць на ра­бо­ту жур­на­ліс­таў, па якіх за­ко­нах жы­вуць ме­дыя, і тым са­мым зра­біць з іх най­больш кры­тыч­на уз­бро­е­ных ма­ла­дых лю­дзей, якія ве­да­юць, як ім рэ­ага­ваць на тое, што пуб­лі­ку­ец­ца. Звы­чай­на па­чы­наю на­шу су­стрэ­чу са сва­ёй прэ­зен­та­цыі. За­тым пе­рад гім­на­зіс­та­мі вы­сту­па­юць прэ­сам­будс­мен Шве­цыі і су­пра­цоў­ні­ца га­зе­ты «Ба­ро­метр», якая тлу­ма­чыць, якіх этыч­ных пра­ві­лаў трэ­ба пры­трым­лі­вац­ца, ка­лі раз­мя­шча­еш штось­ці ў са­цы­яль­ных сет­ках, і якія мо­гуць быць на­ступ­ствы бяз­дум­ных па­во­дзін. Мы раз­бі­ра­ем з ма­ла­ды­мі людзь­мі скла­да­ныя вы­пад­кі, ка­лі, на­прык­лад, жур­на­ліс­ты га­зе­ты зна­хо­дзі­лі­ся пе­рад ма­раль­най ды­ле­май — пуб­лі­ка­ваць або не пуб­лі­ка­ваць той ці ін­шы тэкст.

Ёран Ан­дэр­сан канстатуе, што 10 га­доў та­му ў яго бы­ло 20 ка­лег па ўсёй Шве­цыі, якія так­са­ма пра­ца­ва­лі са школь­ні­ка­мі, але эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя га­зет па­гор­шы­ла­ся, і ме­ды­я­кан­суль­тан­ты ста­лі ах­вя­рай вы­му­ша­най эка­но­міі.

Сён­ня ра­бо­ту Ёра­на ў склад­чы­ну аплач­ва­юць 50 вы­даў­цоў, якія лі­чаць, што трэ­ба вы­хоў­ва­юць кры­тыч­на на­стро­е­ных чы­та­чоў. Ёран спа­дзя­ец­ца, што з ця­гам ча­су да іх да­лу­чац­ца і ін­шыя вы­даў­цы:

— Сён­ня пад­рас­тае вя­лі­кая коль­касць жур­на­ліс­таў-ама­та­раў, не­зна­ё­мых з якас­най жур­на­ліс­ты­кай, і я мяр­кую, што ве­ды, якія мы рас­паў­сюдж­ва­ем у шко­лах, вель­мі важ­ныя і ка­рыс­ныя для ўсіх. Мы да­па­ма­га­ем фар­мі­ра­ваць ак­тыў­ную па­зі­цыю для та­го, каб ма­ла­дыя лю­дзі ўпэў­не­на ад­чу­ва­лі ся­бе ў су­час­най ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры.

______________________________________________

Ці­ка­ва ве­даць:

У 2012 го­дзе ра­ней­шая сіс­тэ­ма ацэ­нак «за­лік» (G), «за­лік з ад­зна­кай» (VG), «за­лік з асаб­лі­вай ад­зна­кай» (MVG) і «не­за­лік» (ІG) бы­ла за­ме­не­на ў Шве­цыі но­вай шка­лой з шас­цю ад­зна­ка­мі ад A да F. Ад­зна­кі ад А да Е з'яў­ля­юц­ца пра­хад­ны­мі, а F — не­пра­хад­ны бал. Але да шос­та­га кла­са ацэн­кі вуч­ням у швед­скіх шко­лах уво­гу­ле не вы­стаў­ля­юц­ца.

Тэст на ад­па­вед­насць уні­вер­сі­тэц­ка­му ўзроў­ню

У Швецыі паступаць у вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы мож­на, ма­ю­чы на ру­ках атэс­тат аб за­кан­чэн­ні гім­на­зіі або му­ні­цы­паль­най шко­лы для да­рос­лых, дзе да­ец­ца маг­чы­масць пад­цяг­нуць па­трэб­ныя прад­ме­ты, каб за­тым па­сту­піць у ВНУ. За­яву аб пры­ёме ў ВНУ мож­на па­даць так­са­ма, здаў­шы тэст на здоль­нас­ці да на­ву­чан­ня, які вы­зна­чае на­яў­насць у абі­ту­ры­ен­та ве­даў і на­вы­каў роз­на­га кштал­ту. Вы­ні­кі тэс­та па­каз­ва­юць, на­коль­кі доб­ра абі­ту­ры­ент пад­рых­та­ва­ны да на­ву­чан­ня на ўні­вер­сі­тэц­кім уз­роў­ні. Тэст не вы­клю­чае па­тра­ба­ван­не мець атэс­тат аб за­вер­ша­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, але абі­ту­ры­ент мае пра­ва ўдзель­ні­чаць у кон­кур­се на пад­ста­ве вы­ні­каў тэс­та, а не ацэ­нак у атэс­та­це. Ка­лі мес­цаў ва ўні­вер­сі­тэ­це менш, чым ах­вот­ных, то пры­ма­юць тых, у ка­го больш вы­со­кі бал. На прэ­стыж­ныя кі­рун­кі, та­кія як ін­фар­ма­ты­ка, шан­цы па­сту­піць ма­юць толь­кі вы­дат­ні­кі. Свае шан­цы на па­ступ­лен­не мож­на па­вы­сіць і за кошт ба­лаў, якія за­ліч­ва­юц­ца абі­ту­ры­ен­ту звыш атэс­та­та, ка­лі той прай­шоў у гім­на­зіі ней­кія «пра­су­ну­тыя» кур­сы — на­прык­лад, па ма­тэ­ма­ты­цы або за­меж­най мо­ве.

Шко­ла — са­мае бяс­печ­нае мес­ца

У 2006 го­дзе Шве­цыя пры­зна­чы­ла пер­ша­га прад­стаў­ні­ка па спра­вах дзя­цей і на­ву­чэн­цаў, які аба­вя­за­ны рас­паў­сюдж­ваць ін­фар­ма­цыю пра за­кон аб дыс­кры­мі­на­цыі, да­па­ма­гаць шко­лам па­пя­рэдж­ваць цка­ван­не ад­ных вуч­няў ін­шы­мі, са­чыць за дзей­нас­цю школ угэ­тым кі­рун­ку і быць прад­стаў­ні­ком на­ву­чэн­цаў, якія па­цяр­пе­лі ад цка­ван­ня.

Па­вод­ле між­на­род­на­га да­сле­да­ван­ня TІMSS, у Шве­цыі са­мы вы­со­кі пра­цэнт дзя­цей, якія ад­чу­ва­юць ся­бе ў бяс­пе­цы, зна­хо­дзя­чы­ся ўшко­ле. 95% вуч­няў стар­шай шко­лы і стар­шых кла­саў аба­вяз­ко­вай шко­лы сцвяр­джа­юць, што заў­сё­ды або ў боль­шас­ці вы­пад­каў ад­чу­ва­юць ся­бе ў бяс­пе­цы, ка­лі зна­хо­дзяц­ца ў шко­ле.

Ка­ні­ку­ляр­ны гра­фік

Лет­нія ка­ні­ку­лы доў­жац­ца ў Шве­цыі 10 тыд­няў і па­чы­на­юц­ца ў ся­рэ­дзі­не чэр­ве­ня. Зноў у шко­лу вуч­ні ідуць у ся­рэ­дзі­не жніў­ня. Ву­чэб­ны год па­дзе­ле­ны на два се­мест­ры з ка­ні­ку­ла­мі па­ся­рэ­дзі­не. На­пры­кан­цы каст­рыч­ні­ка — у па­чат­ку ліс­та­па­да ў школь­ні­каўтыд­нё­выя ка­ні­ку­лы. На Ка­ля­ды ву­чо­ба за­кан­чва­ец­ца 24 снеж­ня, і вя­сен­ні се­местр рас­па­чы­на­ец­ца толь­кі ў па­чат­ку сту­дзе­ня. На­пры­кан­цы лю­та­га або ў па­чат­ку са­ка­ві­ка ў ву­чэб­ным гра­фі­ку так­са­ма за­пла­на­ва­ны тыд­нё­выя ка­ні­ку­лы для за­ня­ткаў зі­мо­вы­мі ві­да­мі спор­ту. Мно­гія сем'і ад­праў­ля­юц­ца ў гэ­ты час у го­ры на поў­на­чы кра­і­ны, каб па­ка­тац­ца на лы­жах і снаў­бор­дах.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Фо­та аў­та­ра.

Мінск—Стак­гольм—Каль­мар—Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.