Вы тут

«Мы — такія!..» Пераможцы!


«ЧЗ» падводзіць вынікі конкурсу сярод юных і маладых няштатных аўтараў'

26-11

Вось і ўсё. Наш творчы «марафон», які праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і доўжыўся больш за паўгода, падышоў да свайго лагічнага завяршэння. Сёння мы абвесцім пераможцаў і... прадоўжым надалей друкаваць конкурсныя работы. Здзіўлены? Захаваем пакуль інтрыгу. Перш-наперш хацелася б падзяліцца некаторымі цікавымі лічбамі адносна творчага конкурсу і правесці невялікую «работу над памылкамі».

Усяго мы атрымалі больш за 220 «проб пяра» ад юных і маладых няштатных аўтараў з многіх куточкаў нашай краіны. Назваць дакладную лічбу аўтараў будзе складана. Бо, напрыклад, адну творчую працу пісалі два чалавекі, а іншую — 14 аўтараў! Паўтузіна ўдзельнікаў прыслала па дзве «пробы пяра», некалькі чалавек — па тры. Зноў жа з паўтузіна даслалі ў розны час адну і тую ж працу двойчы — па электроннай пошце або і па ёй, і звычайным лістом. Былі, не здзіўляйцеся, і безыменныя працы. Карацей, уявіце, як нам часам было «весела»!

З улікам гэтага нумара на старонках «ЧЗ» ужо змешчана 57 «проб пяра» нашых юных няштатных аўтараў. Свайго часу чакаюць яшчэ паўтара дзясятка адабраных да друку творчых прац, якія будуць апублікаваны на працягу лета.

Мы асабіста пагутарылі больш чым з сотняй абанентаў — з большасцю юных і маладых удзельнікаў (з некаторымі па некалькі разоў), а яшчэ з іх мамамі (зрэдку з татамі, сёстрамі і братамі), з настаўнікамі, кіраўнікамі гурткоў у школах і цэнтрах творчасці...

Нам пісалі ўдзельнікі ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Калі каго цікавіць, аўтараў-дзяўчынак сярод іх было больш, у тым ліку сёстры-блізняты і проста малодшая і старэйшая сёстры. Забягаючы крыху наперад, адзначым, што сярод пераможцаў конкурсу — таксама толькі дзяўчаты. Калі гаварыць пра гарады, адкуль найбольш актыўна дасылаліся творчыя працы, пералічыць іх усе будзе складана. Гэта Гомель, Лельчыцы, Гродна, Жлобін, Асіповічы, Ваўкавыск, Магілёў, Мазыр, Ліда, Навагрудак, Карма, Наваполацк, Маладзечна (пра тое, як займаюцца юныя журналісты ў гэтым горадзе, чытайце ў матэрыяле ніжэй)... Увогуле, «геаграфія» дасланых матэрыялаў і разнастайнасць жанраў сведчаць пра тое, як шмат у нашай краіне таленавітай моладзі!..

Якія тэмы для сваіх «проб пяра» выбіралі нашы юныя няштатныя аўтары? Сімвалічна, правільна і прыемна, што напярэдадні і ў год
70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў многія з іх звярнуліся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны — вельмі моцны след яна пакінула ў гісторыі краіны, у гісторыі літаральна кожнай сям'і... Ад некаторых успамінаў тых, хто перажыў ваеннае ліхалецце, літаральна дрыжыкі ішлі па скуры... Многія аўтары (мы гэта ведаем дакладна) спецыяльна хадзілі на сустрэчы з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей, каб занатаваць іх успаміны. Вы зрабілі вельмі добрую і карысную справу!

Яшчэ пісалі пра славутых землякоў, пра настаўнікаў і кіраўнікоў гурткоў, народных майстроў, пра равеснікаў і іх захапленні...

Большая частка творчых заявак абрынулася на рэдакцыю літаральна ў апошнія дні, перад заканчэннем іх прыёму. З-за гэтага падвядзенне вынікаў і было перанесена на больш позні час, чым меркавалася першапачаткова. Вы ўяўляеце, якія аб'ёмы інфармацыі трэба было прыняць, раздрукаваць, вычытаць? На жаль, вялікая колькасць дасланых прац не адпавядала ўмовам конкурсу.

Па-пер­шае, мо­ва. Да ўдзе­лу ў кон­кур­се пры­ма­лі­ся толь­кі «про­бы пя­ра» на род­най мо­ве. Гэ­тае па­тра­ба­ван­не вы­ні­кае з са­мой сут­нас­ці іс­на­ван­ня «Чыр­вон­кі. Чыр­во­най зме­ны», якая за­рэ­гіст­ра­ва­на як ма­ла­дзёж­ны да­да­так на бе­ла­рус­кай мо­ве. За­ўва­жыў­шы праз не­каль­кі ме­ся­цаў, што па­сту­пае да­во­лі вя­лі­кі пра­цэнт твор­чых прац на рус­кай мо­ве, мы са ста­ро­нак «ЧЗ» на­гад­ва­лі аў­та­рам пра не­ад­па­вед­насць умо­вам кон­кур­су, але, як вы­свет­лі­ла­ся, да­рэм­на...

Па-дру­гое, пер­ша­па­чат­ко­ва кон­курс «Мы — та­кія!..» за­дум­ваў­ся і аб­вя­шчаў­ся для тых хлоп­цаў і дзяў­чат, якія пі­шуць на бе­ла­рус­кай мо­ве і жа­да­юць у бу­ду­чым атры­маць пра­фе­сію жур­на­ліс­та. І ха­ця ні­я­кіх уз­рос­та­вых аб­ме­жа­ван­няў мы не ста­ві­лі, бы­ло зра­зу­ме­ла, што ён раз­лі­ча­ны най­перш на вуч­няў стар­шых кла­саў. Та­му і план­ка ў яго, пры­зна­ем, бы­ла не­каль­кі «за­вы­ша­най». Гэ­та не кон­курс школь­ных са­чы­нен­няў, рэ­фе­ра­таў і на­сцен­ных га­зет. Мы ча­ка­лі най­перш «проб пя­ра» ад тых, хто хо­ча па­спра­ба­ваць ме­на­ві­та «жур­на­лісц­ка­га хле­ба» (гэ­та зна­чыць па­спра­ба­ваць на­пі­саць ін­тэрв'­ю, рэ­пар­таж, на­тат­ку), а атрым­лі­ва­лі... вер­шы, бай­кі, пры­па­вес­ці... Жур­на­лісц­кі ма­тэ­ры­ял як мі­ні­мум па­ві­нен мець улас­ны за­га­ло­вак. «Мы — та­кія!..» — наз­ва ўся­го кон­кур­су, але ж рэ­дак­цыя атры­ма­ла не­каль­кі дзя­сят­каў ра­бот ме­на­ві­та з та­кой «наз­вай».

Па-трэ­цяе, са­праў­ды шмат праб­лем пры­нёс тэх­ніч­ны бок. Ня­гле­дзя­чы на пе­ра­лі­ча­ныя ўмо­вы да твор­чых прац, у боль­шас­ці вы­пад­каў не па­зна­чаў­ся або ну­мар паш­пар­та, або аса­біс­ты ну­мар, або да­та вы­да­чы да­ку­мен­та. Ча­сам ад­сут­ні­чаў хат­ні ад­рас або ме­на­ві­та гэ­тая ін­фар­ма­цыя бы­ла ці на рус­кай, ці на бе­ла­рус­кай (а нам па­трэб­на бы­ло на дзвюх мо­вах: мы ж не ве­да­ем, дзе трэ­ба ста­віць на­ціск у проз­ві­шчы). Не заў­сё­ды бы­лі па­зна­ча­ны кан­такт­ныя тэ­ле­фо­ны са­міх аў­та­раў, каб мож­на бы­ло апе­ра­тыў­на вы­пра­віць сі­ту­а­цыю. Мы маг­лі не раз­гля­даць та­кія пра­цы, але бы­ло шка­да дзя­цей, якія пры­кла­да­лі на­ма­ган­ні, рых­ту­ю­чы іх. Тут ужо, па­да­ец­ца, быў не­да­гляд з бо­ку да­рос­лых. Са­мі ра­бо­ты час­та да­сы­ла­лі­ся, аформ­ле­ныя як школь­ныя рэ­фе­ра­ты, з за­вяр­ста­ны­мі ў іх фа­та­гра­фі­я­мі (час­та іх якасць вы­му­ша­ла ча­каць леп­ша­га). На вы­праў­лен­не ўсіх гэ­тых хі­баў іш­ло вель­мі шмат ча­су: быц­цам бы дро­бязь, але ўлі­чы­це коль­касць да­сла­ных твор­чых за­явак...

Па-чац­вёр­тае, тэ­мы мно­гіх ра­бот, дак­лад­ней, тое, як яны бы­лі рас­кры­ты (ці, хут­чэй, на­ад­ва­рот)... Мы вель­мі пра­сі­лі не пі­саць ней­кіх агуль­на­вя­до­мых рэ­чаў, узя­тых з ад­кры­тых кры­ніц. Не­да­стат­ко­ва прос­та пе­ра­пі­саць гіс­то­рыю свай­го на­се­ле­на­га пунк­та або бія­гра­фію сла­ву­та­га зем­ля­ка, да­даў­шы да гэ­та­га сло­вы ўлас­на­га за­хап­лен­ня. Та­кую ін­фар­ма­цыю ў ра­зум­ных ме­жах мож­на і трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць, ка­лі гэ­та аб­умоў­ле­на кан­тэкс­там. Але па­він­на быць тое, што, як мы ўжо га­ва­ры­лі, ад­роз­ні­вае жур­на­лісц­кі ма­тэ­ры­ял ад школь­на­га рэ­фе­ра­та. У кож­ным вы­пад­ку гэ­та свая ці­ка­він­ка (фор­ма па­да­чы, па­трэб­ная ін­та­на­цыя), і мно­гія аў­та­ры яе змаг­лі знай­сці. Але сум браў, ка­лі да­во­дзі­ла­ся чы­таць 60-ю ці 70-ю па лі­ку пра­цу, якая па­чы­на­ла­ся ад­ноль­ка­вы­мі агуль­ны­мі сло­ва­мі кштал­ту «ста­рэй­шае па­ка­лен­не сцвяр­джае, што мо­ладзь ужо не та­кая...» А яна са­праў­ды не та­кая і не па­він­на быць та­кой, як бы­ла не­ка­лі ра­ней! Мно­гім аў­та­рам уда­ло­ся рас­крыць гэ­тую тэ­му, звяр­нуў­шы­ся да кан­крэт­ных прад­стаў­ні­коў мо­ла­дзі — сва­іх ра­вес­ні­каў, і рас­ка­заць, як яны ўме­юць сяб­ра­ваць, якія не­звы­чай­ныя за­хап­лен­ні ма­юць!

А ця­пер на­ды­шоў час на­зваць ім­ёны пе­ра­мож­цаў на­ша­га твор­ча­га кон­кур­су! Ува­га! Імі па ра­шэн­ні рэ­дак­цый­на­га жу­ры ста­но­вяц­ца...

Ган­на Фі­лі­сто­віч, ву­ча­ні­ца 11 кла­са гім­на­зіі № 10 г. Ма­ла­дзеч­на — за ма­тэ­ры­ял «Марк Вой­тка: «Я са сцэ­ны — ні на­гой!», які быў апуб­лі­ка­ва­ны ў «ЧЗ» 27.03.2014 г.

Юлія Ке­дэль, ву­ча­ні­ца 7 кла­са СШ № 3
імя В.М. Уса­ва г. Грод­на — за ма­тэ­ры­ял «Він­цік з ва­ча­мі ко­ле­ру све­жай тра­вы» (зме­шча­ны 24.04.2014 г.).

Лі­за­ве­та Кар­по­віч, ву­ча­ні­ца 10 кла­са Лі­цэя БДУ за твор­чую пра­цу «Вы­пра­ба­ваць ся­бе... Ан­тарк­ты­дай» (29.05.2014 г.).

На­тал­ля Бы­хан, ву­ча­ні­ца 9 кла­са Май­се­еў­ска­га дзі­ця­ча­га са­да — ся­рэд­няй шко­лы Ак­цябр­ска­га ра­ё­на за «про­бу пя­ра» пад наз­вай «Мы — рэ­ха...» (29.05.2014 г.).

Ка­ця­ры­на Грынь­ко, ву­ча­ні­ца 9 кла­са гім­на­зіі № 3 г. Ма­гі­лё­ва — за ма­тэ­ры­ял «Боль у сі­нім сшыт­ку», які бу­дзе на­дру­ка­ва­ны ў ад­ным з блі­жэй­шых ну­ма­роў «Чыр­вон­кі».

Алі­на Анд­рэ­ен­ка, ву­ча­ні­ца 9 кла­са гім­на­зіі № 58 г. Го­ме­ля імя Ф.П. Га­а­за за твор­чую пра­цу «Дзе сха­ва­на ніт­ка-не­ві­дзім­ка?», якая дру­ку­ец­ца сён­ня на 4-й ста­рон­цы.

Усе яны атры­ма­юць ад рэ­дак­цыі дып­ло­мы пе­ра­мож­цаў і па­мят­ныя пры­зы з сім­во­лі­кай «Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да». Ган­на Фі­лі­сто­віч так­са­ма атры­мае рэ­ка­мен­да­цыю для па­ступ­лен­ня ў Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Лаў­рэ­а­тамі кон­кур­су ста­но­вяц­ца:

На­дзея Гаў­ры­лен­ка, ву­ча­ні­ца 11 кла­са СШ № 6 г. Жо­дзі­на (за ма­тэ­ры­ял «Ве­ры і да­бры­ні на­шым сэр­цам», «ЧЗ» ад 16.01.2014  г.), Яні­на Мі­нен­ка, ву­ча­ні­ца 11 кла­са Лель­чыц­кай СШ № 1 («Мы — ма­біль­ныя, крэ­а­тыў­ныя, твор­чыя!», 13.02.2014 г.), Алі­на Буць­ко, ву­ча­ні­ца 11 кла­са То­неж­ска­га дзі­ця­ча­га са­да — ся­рэд­няй шко­лы Лель­чыц­ка­га ра­ё­на («То­неж мой, ста­рон­ка да­ра­гая!..», 27.02.2014 г.), Юлія Ба­яр­скіх, ву­ча­ні­ца 9  кла­са Трас­ця­нец­кай СШ Мінск­ага ра­ё­на («Зай­чык-вы­ра­та­валь­нік», 27.02.2014 г.), Іна Бу­шы­ла, ву­ча­ні­ца 11  кла­са СШ № 1 г. Ля­ха­ві­чы («Гіс­то­рыя ма­ёй сям'і», 24.04.2014), На­дзея Ла­зар­чык, ву­ча­ні­ца 8 кла­са на­ву­чаль­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су «Ста­ра­два­рэц­кія яс­лі-сад — ба­за­вая шко­ла Бе­рас­та­віц­ка­га ра­ё­на («Лю­бо­ві ня­згас­нае свят­ло», 24.04.2014 г.), Яні­на Міх­на­вец, ву­ча­ні­ца 11  кла­са Мі­ле­віц­ка­га дзі­ця­ча­га сад — ся­рэд­няй шко­лы Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на («Жы­вём і па­мя­та­ем...», 15.05.2014  г.), Ве­ра Ка­ноп­ская, ву­ча­ні­ца 10 кла­са гім­на­зіі №  7 г. Ма­ла­дзеч­на («Пад мас­кай раз­гле­дзець анё­ла», 15.05.2014 г.), Вік­то­рыя Па­жы­гай­ла, ву­ча­ні­ца 9 кла­са СШ № 11 г. Ма­ла­дзеч­на («Са­праўд­ны ры­цар!», 15.05.02014  г.), Ма­ры­на Ку­ра­е­да­ва, ву­ча­ні­ца 11 кла­са Са­сноў­ска­га дзі­ця­ча­га са­да — ся­рэд­няй шко­лы Ві­цеб­ска­га ра­ё­на («Не гра­шы­це, люд­цы, Бо­гу»..., 29.05.2014  г.), Воль­га Бян­чук і Ган­на Ка­за­мель, ву­ча­ні­цы 10 кла­са Рэ­чыц­кай ра­ён­най гім­на­зіі («Каб ра­лет з рын­ку не дык­та­ваў мо­ду», 12.06.2014 г.), Вік­то­рыя Пры­гоц­кая, ву­ча­ні­ца 11 кла­са СШ № 3 г.  Ашмя­ны («Усмеш­ка, што ледзь кра­нае вус­ны...», гэ­ты ма­тэ­ры­ял бу­дзе апуб­лі­ка­ва­ны ў ад­ным з блі­жэй­шых ну­ма­роў «Чыр­вон­кі»), Ма­рыя Іва­нюк, ву­ча­ні­ца 9 кла­са Даб­ра­воль­ска­га дзі­ця­ча­га са­да — ся­рэд­няй шко­лы Свіс­лац­ка­га ра­ё­на, (яе ма­тэ­ры­ял «Сум бла­кіт­ных ва­чэй» дру­ку­ец­ца сён­ня на 5-й ста­рон­цы).

Усе вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ныя аў­та­ры бу­дуць уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­ма­мі лаў­рэ­а­таў кон­кур­су і па­мят­ны­мі пры­за­мі. Ста­рэй­шыя дзяў­ча­ты — Іна Бу­шы­ла і Вік­то­рыя Пры­гоц­кая — апроч та­го, атры­ма­юць рэ­ка­мен­да­цыі для па­ступ­лен­ня ў Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ. І пе­ра­мож­цам, і лаў­рэ­а­там кон­кур­су, якія збі­ра­юц­ца па­сту­паць сё­ле­та, мы па­ста­ра­ем­ся да­слаць най­перш дып­ло­мы і рэ­ка­мен­да­цыі, каб па­спець да за­кан­чэн­ня тэр­мі­наў пры­ёму да­ку­мен­таў у пры­ём­ных ка­мі­сі­ях ВНУ. А пас­ля ўру­чым па­мят­ныя пры­зы.

На­пры­кан­цы ха­це­ла­ся б ска­заць тое, што мы ўжо не­ад­ной­чы паў­та­ра­лі са ста­ро­нак «ЧЗ»: прай­граў­шых у гэ­тым кон­кур­се ня­ма! На­ват тыя, хто не пе­ра­мог сё­ле­та, атры­ма­лі пэў­ны до­свед, па­спра­ба­ва­лі свае сі­лы. Хтось­ці дзя­ку­ю­чы кон­кур­су па­каш­та­ваў та­го са­ма­га «жур­на­лісц­ка­га хле­ба», смак яко­га, упэў­не­ныя, ім спа­да­баў­ся, а зна­чыць, у перс­пек­ты­ве мы мо­жам су­стрэц­ца з гэ­ты­мі аў­та­ра­мі — ужо як з ка­ле­га­мі па на­шым цэ­ху, па рэ­дак­цыі. Апуб­лі­ка­ва­ныя пра­цы ляг­лі ў «скар­бон­ку» бу­ду­чай пад­рых­тоў­кі да па­ступ­лен­ня на жур­фак. Ка­мусь­ці, ве­рым, удас­ца ажыц­ця­віць гэ­тую ма­ру ўжо сё­ле­та.

Усіх яшчэ раз він­шу­ем! І хо­чам ска­заць вось што. Ка­лі ёсць імк­нен­не, пі­шы­це ў «Чыр­вон­ку. Чыр­во­ную зме­ну», не ча­ка­ю­чы аб­вя­шчэн­ня чар­го­ва­га кон­кур­су. Дарэчы, каб пачытаць астатнія работы пераможцаў, вы яшчэ паспяваеце падпісацца на ІІІ квартал на «Звязду» з маладзёжным дадаткам «Чырвонка. Чырвоная змена». Ле­та — цу­доў­ная па­ра па­дзя­ліц­ца сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад но­вых су­стрэч і зда­быт­каў. Ча­ка­ем ва­шых ма­тэ­ры­я­лаў!

Рэ­дак­цыя «ЧЗ».

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.