Вы тут

Ва­ен­нае рэ­ха круп­скай зям­лі


У га­ды аку­па­цыі на тэ­ры­то­рыі толькі аднаго ра­ё­на дзей­ні­ча­лі 6 ты­сяч пар­ты­за­наў

Круп­скі ра­ён быў вы­зва­ле­ны лі­та­раль­на за не­каль­кі дзён да та­го за­па­вет­на­га дня, ка­лі ў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу ўвай­шлі чыр­во­на­ар­мей­цы. Баі за круп­скую зям­лю пра­цяг­ва­лі­ся пяць дзён. Шмат жыц­цяў бы­ло па­кла­дзе­на на ал­тар Пе­ра­мо­гі, да­шчэн­ту бы­лі раз­бу­ра­ны мно­гія бу­дын­кі, ледзь не на па­пя­лі­шчы ста­яў і так зруй­на­ва­ны га­рад­скі па­сё­лак. 30 чэр­ве­ня 1944 го­да ў хо­дзе Ві­цеб­ска-Ар­шан­скай на­сту­паль­най апе­ра­цыі, дзя­ку­ю­чы ба­я­во­му май­стэр­ству вай­скоў­цаў 3-й і 18-й тан­ка­вых бры­гад, 2-й мо­та­страл­ко­вай бры­га­ды 3-га гвар­дзей­ска­га тан­ка­ва­га кор­пу­са 5-й гвар­дзей­скай тан­ка­вай ар­міі 3-га Бе­ла­рус­ка­га фрон­ту, ра­ён быў цал­кам вы­зва­ле­ны. Па­ча­ло­ся мір­нае жыц­цё. У ле­та­пі­се круп­скай зям­лі бы­ла пе­ра­гор­ну­та ста­рон­ка, ён стаў свед­чыць гіс­то­рыю но­ва­га ча­су, без бо­лю і па­кут...

Пад аку­па­цы­яй

2Усве­дам­лен­не страш­най рэ­аль­нас­ці, што па­ча­ла­ся вай­на, у Круп­кі прый­шло 1 лі­пе­ня 1941 го­да. Гіт­ле­раў­цы ў лі­ча­ныя дні за­ва­ло­да­лі цэ­лым ра­ё­нам, рас­пра­вы над мір­ным на­сель­ніц­твам па­ча­лі вяр­шыць амаль ад­ра­зу.

Ка­ля гес­та­па бы­ла ство­ра­на тур­ма, дру­гая зна­хо­дзі­ла­ся пры ка­мен­да­ту­ры. У двух кі­ла­мет­рах ад го­ра­да быў ар­га­ні­за­ва­ны канц­ла­гер, на тэ­ры­то­рыі яко­га раз­мя­шчаў­ся ва­гон-ду­ша­губ­ка. За га­ды вай­ны тут бы­ло зні­шча­на больш за дзве ты­ся­чы ча­ла­век.

— У Круп­ках пра­ца­ва­ла шко­ла па пад­рых­тоў­цы аген­таў гес­та­па, — рас­каз­вае на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Круп­ска­га гіс­то­ры­ка-края­знаў­ча­га му­зея Тац­ця­на ПА­ПАЎ­ЯН. — За злоў­ле­на­га пар­ты­за­на абя­ца­лі ўзна­га­ро­джан­не — 13 пу­доў со­лі, а за тых, хто звя­за­ны з на­род­ны­мі мсці­ўца­мі, — 5. На тэ­ры­то­рыі ра­ё­на нем­цы ства­ры­лі не­каль­кі гар­ні­зо­наў. Звы­чай­на ў іх на­ліч­ва­ла­ся па 100 ча­ла­век. Але бы­лі і буй­ныя гар­ні­зо­ны: у Круп­ках, на­прык­лад, дыс­ла­цы­ра­ва­ла­ся 400 гіт­ле­раў­цаў.

У пер­шыя ме­ся­цы аку­па­цыі гіт­ле­раў­цы, як і ўсю­ды, пра­во­дзі­лі ма­са­вае зні­шчэн­не яў­рэй­ска­га на­сель­ніц­тва. У ве­рас­ні 1941 го­да ка­ля вёс­кі Ле­бе­дзе­ва бы­ло за­бі­та 1975 жы­ха­роў Кру­пак, а ў Баб­ры — 961 ча­ла­век, пад Ха­ло­пе­ні­ча­мі — 2700 круп­чан. Пра­ца­здоль­нае на­сель­ніц­тва вы­во­зі­ла­ся ў Гер­ма­нію, ас­тат­нія лю­дзі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся на ра­бо­тах у Круп­ках.

Мяс­цо­выя жы­ха­ры іш­лі ў пар­ты­зан­скія атра­ды. Пер­шым пар­ты­зан­скім атра­дам у ра­ё­не ста­ла гру­па акру­жэн­цаў пад ка­ман­да­ван­нем Сяр­гея Жу­ні­на. Так быў ство­ра­ны атрад Сяр­гея. Паз­ней уз­нік­лі гру­пы Ку­лі­ко­ва, Ма­жэй­кі, Гур­ска­га і ін­шыя.

— У маі 1942 го­да ў ра­ён на па­ра­шу­тах за­кі­ну­лі ды­вер­сій­ную гру­пу Але­ны Ко­ле­са­вай, — пра­цяг­вае су­пра­цоў­ні­ца му­зея. — За ка­рот­кі час 12 дзяў­чат уза­рва­лі чы­гу­нач­ны мост, 4 ва­ро­жыя эша­ло­ны, 7 эша­ло­наў ра­зам з ін­шы­мі ды­вер­сій­ны­мі гру­па­мі, 3 аў­та­ма­шы­ны, удзель­ні­ча­лі ў па­гро­ме шас­ці гар­ні­зо­наў. 11 ве­рас­ня 1942 го­да пад­час ад­на­го з па­гро­маў Але­на Ко­ле­са­ва за­гі­ну­ла. Па­смя­рот­на ёй пры­сво­і­лі зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. Сён­ня імя гэ­тай муж­най дзяў­чы­ны но­сіць пі­я­нер­ская дру­жы­на Круп­скай ра­ён­най гім­на­зіі.

Толь­кі пар­ты­за­ны за тры га­ды аку­па­цыі здзейс­ні­лі ў ра­ё­не 159 ды­вер­сій. Вя­лі­кія стра­ты па­нёс во­раг, асаб­лі­ва на чы­гун­цы. Рэй­ка­вая вай­на на­бі­ра­ла аба­ро­ты. І вя­лі­кая за­слу­га ў гэ­тым ура­джэн­ца Круп­ска­га ра­ё­на Аляк­сея Лу­ка­шэ­ві­ча. Пра яго подз­віг, які ад­зна­ча­ны Зор­кай Ге­роя, ве­да­юць усе круп­ча­не — ад ма­ло­га да вя­лі­ка­га. Тра­піў­шы ў за­са­ду ў ліс­та­па­дзе 1943-га, быў­шы цяж­ка па­ра­не­ным, ён уза­рваў ся­бе і нем­цаў гра­на­тай.

У га­ды аку­па­цыі на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на дзей­ні­ча­ла 6 ты­сяч пар­ты­за­наў. 134 уза­рва­ныя эша­ло­ны во­ра­га, 89 аў­та­ма­шын, 9 мас­тоў, 8 зні­шча­ных гар­ні­зо­наў, ка­ля 10 ты­сяч за­бі­тых фа­шыс­таў — па сва­ім маш­та­бе дзе­ян­ні бе­ла­рус­кіх пар­ты­за­наў не ма­юць ана­ла­гаў у гіс­то­рыі вай­ны!

Без­умоў­на, пар­ты­за­ны не да­бі­лі­ся б та­кіх пос­пе­хаў без да­па­мо­гі і пад­трым­кі мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва. Прак­тыч­на ў кож­най вёс­цы бы­лі су­вяз­ныя, якія пе­ра­да­ва­лі ў атра­ды звест­кі аб пе­ра­мя­шчэн­ні нем­цаў. У не­ка­то­рых на­се­ле­ных пунк­тах іс­на­ва­лі на­ват цэ­лыя пад­поль­ныя гру­пы. На аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі вы­хо­дзі­лі пад­поль­ныя га­зе­ты «Крас­ное зна­мя», «Партизанский путь», «На­род­ный мститель».

237 круп­чан, су­вяз­ных і пад­поль­шчы­каў, рас­стра­ля­лі гіт­ле­раў­цы. Мно­гія бы­лі ад­праў­ле­ны ў тур­мы, канц­ла­ге­ры, ад­куль вяр­ну­лі­ся не ўсе. Уся­го ад рук аку­пан­таў на Круп­шчы­не за­гі­ну­ла 7371 ча­ла­век. Цал­кам бы­ло спа­ле­на 10 вё­сак, част­ко­ва зні­шча­на 12 на­се­ле­ных пунк­таў.

Тэ­ры­то­рыя па­мя­ці

Круп­ча­не помс­ці­лі як маг­лі. Ад­ны — на фран­тах вай­ны, дру­гія — тут, у ты­ле во­ра­га. Сва­і­мі подз­ві­га­мі і ўчын­ка­мі яны на­блі­жа­лі вы­зва­лен­не род­на­га краю, лю­бай Бе­ла­ру­сі. За гэ­та 2614 жы­ха­роў Круп­ска­га ра­ё­на бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны шмат­лі­кі­мі ор­дэ­на­мі і ме­да­ля­мі. За­ла­ты­мі лі­та­ра­мі ўпі­са­ны ў гіс­то­рыю мяс­цо­вас­ці 17 Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за, 11 з іх — ура­джэн­цы Круп­шчы­ны.

Ге­ро­ям круп­скай зям­лі на тэ­ры­то­рыі мяс­цо­ва­га гіс­то­ры­ка-края­знаў­ча­га му­зея пры­све­ча­на Алея Сла­вы. У цэнт­ры го­ра­да па­стаў­ле­ны ка­мень круп­ча­нам, якія, аба­ра­ня­ю­чы сваю Ра­дзі­му, за­гі­ну­лі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ша­ну­юць тут і тых, хто не з'яў­ля­ец­ца зем­ля­ком, але ўнёс вя­лі­кі ўклад у спра­ву ба­раць­бы з во­ра­гам. Ад­на­му з іх — Ва­сі­лю Ча­ба­та­ро­ву — пры­све­ча­ны асоб­ны пом­нік.

Усёй сямёйу пар­ты­за­ны

3Ня­ма ўжо тых, хто ўдзель­ні­чаў у вы­зва­лен­ні Круп­ска­га ра­ё­на. Але яшчэ жы­выя вы­зва­лі­це­лі ін­шых на­се­ле­ных пунк­таў, удзель­ні­кі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. На жаль, на Круп­шчы­не іх за­ста­ло­ся ўся­го 32 ча­ла­ве­кі. А тых, хто яшчэ ў страі, — яшчэ менш. Да іх і пры­вя­ла на­ша жур­на­лісц­кая да­ро­га.

Да Клаў­дзіі Ба­ры­са­вай мы па­еха­лі ў вёс­ку Ле­бе­дзе­ва, што за тры кі­ла­мет­ры ад рай­цэнт­ра. Аб тым, што ў не­вя­ліч­кім драў­ля­ным до­ме жы­ве ве­тэ­ран вай­ны, на­гад­вае чыр­во­ная зор­ка, пры­ма­ца­ва­ная да дзвя­рэй. Да нас вый­шла ба­бу­ля, вель­мі пры­го­жая для свай­го ўзрос­ту і вель­мі не па­доб­ная да вяс­ко­вай. У па­рад­ным кас­цю­ме, на якім зві­няць шмат­лі­кія ўзна­га­ро­ды, з за­віў­кай, у бліс­ку­чых за­вуш­ні­цах і з бе­ла­снеж­най усмеш­кай. На­ват і не ска­жаш, што ёй — 93 га­ды!

— Ні­ко­лі не ду­ма­ла, што так доў­га пра­жы­ву, — ад­чу­ла на­ша здзіў­лен­не яна. — Пра­ца­ваць трэ­ба лю­біць. Ды, вя­до­ма, вай­на за­гар­та­ва­ла...

Вай­на для двац­ца­ці­га­до­вай дзяў­чы­ны па­ча­ла­ся ў Шкло­ўскім ра­ё­не, дзе яна жы­ла з баць­ка­мі. Сям'я бы­ла вя­лі­кая: ма­ма, та­та і ся­мё­ра дзя­цей. Баць­ку і двух бра­тоў за­бра­лі на фронт. Баць­ку за­бі­лі ў пер­шыя дні вай­ны пад Маск­вой, бра­тоў за­ха­пі­лі ў па­лон.

— Ма­ці бы­ла су­вяз­ной у пар­ты­за­наў, — ус­па­мі­нае Клаў­дзія Мар­ты­наў­на. — У той дзень ёй трэ­ба бы­ло пе­ра­даць за­піс­ку ў Шклоў. На­збі­ра­ла цэ­лую кар­зі­ну яек, за­піс­ку пад іх па­кла­ла і вы­бра­ла­ся ў да­ро­гу. Да­лё­ка не дай­шла: нем­цы як уба­чы­лі яй­кі, дык за­бра­лі ра­зам з кар­зі­най. У на­шу ха­ту прый­шлі праз тры дні: ві­даць, знай­шлі тую за­піс­ку. Ма­му за­бра­лі. Мы ду­ма­лі, што больш ні­ко­лі яе не ўба­чым.

Толь­кі яна вяр­ну­ла­ся. Уся па­бі­тая, ня­мог­лая. За­бра­ла дзя­цей і па­вя­ла ў лес.

— Яна толь­кі по­тым нам рас­ка­за­ла, што ўцяк­ла ад нем­цаў. Вы­ве­лі яе і яшчэ 15 ча­ла­век стра­ляць. Яны з ад­ной жан­чы­най вы­ра­шы­лі бег­чы: маў­ляў, усё роў­на за­б'юць. Ма­ці ўско­чы­ла ў пус­ты хлеў, ляг­ла на пад­ло­гу і на­кры­ла ся­бе дош­кай, якая ў кут­ку ста­я­ла. Так і за­ста­ла­ся жы­вая. Тры дні поў­за­ла ка­ля ле­су (па­ра­не­ная бы­ла) і на­рва­ла­ся на пар­ты­за­наў. Так мы ўсёй сям'­ёй пай­шлі ў пар­ты­за­ны.

Ма­ці, хво­рая, з ма­лы­мі дзець­мі ся­дзе­ла ў зям­лян­цы. А яна з бра­та­мі, якія ўцяк­лі з ня­мец­ка­га па­ло­ну, і з ад­ной сяст­рой ста­ла ў строй на­род­ных мсці­ўцаў. Спа­чат­ку тра­пі­лі ў 112-ты атрад, за­тым да­ве­да­лі­ся пра боль­шы, 115-ты, і пе­рай­шлі ту­ды. Атрад раз­мя­шчаў­ся ў го­рац­кіх ля­сах, ка­ля стан­цыі Па­го­дзі­на.

Клаў­дзія Ба­ры­са­ва бы­ла ра­да­вым бай­цом. Ні­я­кіх па­ту­ран­няў! Што хлоп­цы, муж­чы­ны ра­бі­лі, тое і яна з дзяў­ча­та­мі. Усе бы­лі роў­ныя, іна­чай у пар­ты­за­нах не мес­ца.

На ўся­ля­кія за­дан­ні ха­дзіць да­во­дзі­ла­ся. Уся­го на­гля­дзе­ла­ся, на­цяр­пе­ла­ся. Са­мым страш­ным бы­ло за­біць свай­го. А ў іх у атра­дзе да­га­вор быў: ка­лі моц­на па­ра­няць гіт­ле­раў­цы, то каб свае за­стрэ­лі­лі. Яе пра­сі­лі не­ад­ной­чы, але так і не змаг­ла...

У пар­ты­зан­скім атра­дзе Клаў­дзія Ба­ры­са­ва ва­я­ва­ла аж­но да вы­зва­лен­ня Го­рак.

— Ні­хто не ве­рыў! — ус­па­мі­нае яна. — Пар­ты­за­наў вы­ве­лі з ле­су і па­вя­лі на мі­тынг у Гор­кі. На­су­страч бег­лі лю­дзі, пла­ка­лі, спя­ва­лі, кры­ча­лі ад ра­дас­ці — і та­ды мы па­ве­ры­лі.

Пас­ля вы­зва­лен­ня Клаў­дзію Мар­ты­наў­ну, як і ас­тат­ніх дзяў­чат і жан­чын, па­кі­ну­лі ў Гор­ках. Трэ­ба бы­ло ад­наў­ляць го­рад. Яны ар­га­ні­зоў­ва­лі дзі­ця­чы дом. Сі­рот збі­ра­лі па ўсім ра­ё­не, мы­лі, ля­чы­лі і раз­мя­шча­лі ў вя­лі­кім пус­тым до­ме. У сваю ха­ту вяр­ну­ла­ся праз не­каль­кі тыд­няў. На мес­цы до­ма быў толь­кі зруб: ні сцен, ні да­ху, ні вок­наў. Жыл­лё бу­да­ва­лі на­ноў. Ад­ны жан­чы­ны: бра­тоў за­бра­лі на фронт.

Пас­ля вай­ны Клаў­дзія Ба­ры­са­ва па­еха­ла ў Ор­шу, улад­ка­ва­ла­ся на ткац­кую фаб­ры­ку. Праў­да, пе­рад гэ­тым да­вя­ло­ся ву­чыц­ца паў­го­да. Там су­стрэ­ла свай­го бу­ду­ча­га му­жа, які пра­ца­ваў у мі­лі­цыі. Па­жа­ні­лі­ся ў 1955 го­дзе і пры­еха­лі сю­ды, у Круп­скі ра­ён, дзе жы­ла яго ма­ці з ня­вест­кай і дзець­мі. Так і жы­лі ўсе ра­зам. На­ра­дзі­лі два­іх дзя­цей, паз­ней з'я­віў­ся яшчэ сын. Толь­кі праз не­каль­кі га­доў па­бу­да­ва­лі свой дом, дзе і су­стрэ­ла нас ве­тэ­ран­ка.

Гэ­тая ма­лень­кая пры­го­жая жан­чы­на амаль усё жыц­цё пра­ца­ва­ла на зям­лі. А па­ра­лель­на на­сі­ла пош­ту — 44 га­ды! Сён­ня ёй вель­мі цяж­ка ўсвя­до­міць, як жыць без сва­ёй буль­бы, ага­род­ні­ны. І за­раз, ужо зу­сім сла­бая, яна са­дзіць не­вя­ліч­кі ага­род, ста­ран­на яго да­гля­дае, а пас­ля з лю­боўю дзе­ліц­ца ўра­джа­ем з уну­ка­мі і праў­ну­ка­мі, якіх у яе па шэсць.

«Пе­ра­мо­гу су­стрэў на ха­ду...»

4Да ве­тэ­ра­на вай­ны Мі­ка­лая Га­цу­ры мы пры­еха­лі ў Ха­ло­пе­ні­чы. Не­па­да­лёк ад­сюль ён на­ра­дзіў­ся, тут жы­ве і ця­пер.

— Да вай­ны жы­лі ў вёс­цы, — удак­лад­няе Мі­ка­лай Ся­мё­на­віч. — Я — адзін муж­чы­на на сям'ю. Баць­ка па­мёр яшчэ да вай­ны.

— Я так зне­на­ві­дзеў нем­цаў, што, ка­лі яны пры­яз­джа­лі, на­ват не трап­ляў ім на во­чы, — ус­па­мі­нае ве­тэ­ран.

Ад­нак увесь час за імі са­чыў: ку­ды едуць, дзе раз­мя­шча­юц­ца, чым зай­ма­юц­ца. Гэ­тыя звест­кі і дак­лад­ваў пар­ты­за­нам. На­сіў ім пра­дук­ты, ка­лі-ні­ка­лі ней­кую воп­рат­ку.

— І як­раз мне па­шан­ца­ва­ла, — рас­каз­вае Мі­ка­лай Ся­мё­на­віч. — З Маск­вы ў наш ра­ён да­сла­лі пар­ты­зан­скі атрад, які раз­мяс­ціў­ся не­па­да­лёк ад на­шай вёс­кі. І ка­ман­дзір атра­да па­сяб­ра­ваў з ма­ёй сяст­рой. Ка­лі ён прый­шоў ад­ной­чы да нас, я на­браў­ся сме­лас­ці і па­пра­сіў зброі. І што вы ду­ма­е­це? Праз не­каль­кі дзён я па­ехаў да іх у атрад, дзе мне да­лі і він­тоў­ку, і 100 па­тро­наў, і на­ват дзве гра­на­ты-лі­мон­кі!

Та­кі ба­ец быў на ва­гу зо­ла­та. Та­ды і за­лі­чы­лі ў бры­га­ду імя Кі­ра­ва атра­да «За Пе­ра­мо­гу». Па­ча­лі браць на за­дан­ні: у асноў­ным, на за­са­ды ха­дзі­лі, на па­гро­мы гар­ні­зо­наў, ка­лі-ні­ка­лі — на чы­гун­ку.

Сваё пер­шае ба­я­вое хры­шчэн­не Мі­ка­лай Га­цу­ра па­мя­тае і да­гэ­туль. У пар­ты­зан­скі атрад па­сту­піў сіг­нал, што з Сяль­ца ў Ада­маў­ку ру­ха­ец­ца гру­па нем­цаў. На ад­ным з участ­каў да­ро­гі зра­бі­лі за­са­ду. Быў там і юнак. Нем­цы су­пра­ва­джа­лі абоз з хар­ча­ван­нем. Пе­ра­стрэл­ка бы­ла доб­рая. Тое, што за­ста­ло­ся ад або­зу, пар­ты­за­ны за­бра­лі ў атрад. Шчас­це якое бы­ло!

— Толь­кі пас­ля той пе­ра­стрэл­кі я зра­зу­меў, што зна­чыць быць пад аг­нём, што та­кое стра­ляць са­мо­му, — пры­зна­ец­ца Мі­ка­лай Ся­мё­на­віч.

Вы­хо­дзіць су­хі­мі з ва­ды пар­ты­за­нам уда­ва­ла­ся не заў­сё­ды. У той дзень, 16 мая 1944 го­да, гіт­ле­раў­цы збі­ра­лі­ся пе­ра­хо­дзіць з ад­ной вёс­кі ў ін­шую. За імі са­чы­ла гру­па пар­ты­за­наў з шас­ці ча­ла­век. У тым лі­ку і Мі­ка­лай Га­цу­ра.

— Па­ча­лі па іх стра­ляць, а яны — у ад­каз, — ус­па­мі­нае ён. — Што тут ка­заць: іх бы­ло больш, леп­шым, без­умоў­на, бы­ло і ўзбра­ен­не. І рап­там на­ля­це­лі ня­мец­кія са­ма­лё­ты і па­ча­лі нас «хрыс­ціць». І мя­не цяж­ка па­ра­ні­ла аскол­кам. Пе­ра­бі­ла дзве на­гі. Я вый­шаў са строю...

Па­ра­не­на­га пе­ра­пра­ві­лі за лі­нію фрон­ту. Так Мі­ка­лай Га­цу­ра апы­нуў­ся ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Паз­ней яго пе­ра­во­зі­лі з мес­ца на мес­ца. Дэ­ма­бі­лі­за­ва­лі ў каст­рыч­ні­ку 1944 го­да. Ба­ец з яго ўжо быў ні­я­кі.

— А ку­ды ехаць, не ве­даю, — га­во­рыць ве­тэ­ран. — Чуў па ра­дыё, што ўжо і Круп­кі вы­зва­ле­ны. Толь­кі дзе мая сям'я? Ці жы­выя яны?

Пі­саў ліс­ты, а ад­ка­зу не атрым­лі­ваў. Ад­ной­чы яму на­пі­саў ад­на­па­лча­нін, які і рас­ка­заў, што ўсе жы­выя, толь­кі жы­вуць ужо ў ін­шым мес­цы. У Ха­ло­пе­ні­чах. Ту­ды і пры­ехаў пар­ты­зан, у не­вя­ліч­кі за­ку­так у драў­ля­най ха­це...

Пас­ля вай­ны Мі­ка­лаю Ся­мё­на­ві­чу пра­па­на­ва­лі стаць ды­рэк­та­рам До­ма куль­ту­ры, пас­ля яго пе­ра­вя­лі ў спец­су­вязь. Па­ра­лель­на за­кан­чваў шко­лу. За­тым па­сту­піў ва Усе­са­юз­ны за­воч­ны ін­сты­тут су­вя­зі ў Маск­ву. Рай­кам пар­тыі ву­чыц­ца не ад­пус­ціў: пра­па­на­ва­лі пра­цу сак­ра­та­ра ў рай­вы­кан­ка­ме. Дзе толь­кі пас­ля не пра­ца­ваў! Амаль заў­сё­ды зай­маў кі­ру­ю­чыя па­са­ды: бы­ло­га пар­ты­за­на тут па­ва­жа­лі.

Акра­мя ба­я­вых уз­на­га­род — ор­дэ­на Ай­чын­най вай­ны ІІ сту­пе­ні, ме­да­лёў «Пар­ты­за­ну Ай­чын­най вай­ны», «За Пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй», Жу­ка­ва, у Мі­ка­лая Га­цу­ры шмат і пра­цоў­ных ад­знак. Ве­тэ­ра­нам вай­ны і ве­тэ­ра­нам пра­цы га­на­рац­ца дзе­ці, уну­кі і праў­ну­кі.

На раз­ві­тан­ні Мі­ка­лай Ся­мё­на­віч пры­знаў­ся, што ні­ко­лі на­ват не ма­рыў да­жыць да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Гэ­та для яго свя­ты дзень.

«Наш Аб­ра­мо­віч»

У Круп­ках яго на­зы­ва­юць «наш Аб­ра­мо­віч». Ва­лян­цін Дзям'­я­на­віч заў­сё­ды ра­ды гас­цям. Вось і на гэ­ты раз, ня­гле­дзя­чы на па­ва­жа­ны ўзрост, па­га­дзіў­ся з на­мі не толь­кі па­гу­та­рыць — а на­ват прай­сці­ся па па­мят­ных мес­цах. Спа­чат­ку ад­пра­ві­лі­ся да Алеі Сла­вы, якую не­каль­кі га­доў та­му ад­кры­ваў і га­на­ро­вы ве­тэ­ран.

Ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, яму бы­ло 16. Як па­чу­лі страш­ную вест­ку, баць­ка ска­заў: «Ні­чо­га, сы­нок, па­ва­ю­ем!» Для іх вай­на па­ча­ла­ся з пад­поль­най ар­га­ні­за­цыі, якая аб'­яд­ноў­ва­ла кам­са­моль­цаў блі­жэй­шых сель­са­ве­таў. Тры­ма­лі цес­ную су­вязь з пар­ты­за­на­мі.

— Ад­на­го з на­шых ад­ной­чы зла­ві­лі нем­цы. Ён не вы­тры­ваў ка­та­ван­няў і рас­ка­заў пра нас, — ус­па­мі­нае Ва­лян­цін Дзям'­я­на­віч. — Нас на­кры­лі. Праў­да, не ўсіх. Так я тра­піў у тур­му. Я ака­заў­ся больш вы­тры­ма­ным: сва­ім не здра­дзіў. Фа­шыс­ты та­ды за мя­не — і ў ла­гер ва­ен­на­па­лон­ных.

Па­шчас­ці­ла ўця­чы, ка­лі вы­во­дзі­лі на пра­цу. Доў­га блу­каў, па­куль не знай­шоў баць­ку. Ён і за­браў сы­на да ся­бе, у пар­ты­зан­скі атрад імя Ва­ра­шы­ла­ва, бры­га­ду Шчор­са. За­тым зма­гаў­ся з во­ра­гам у атра­дзе «За Са­вец­кую Бе­ла­русь».

Ка­лі па­ча­ло­ся ўз'яд­нан­не з рэ­гу­ляр­ны­мі вой­ска­мі, пар­ты­за­наў ма­бі­лі­за­ва­лі на фронт. Ва­лян­цін Аб­ра­мо­віч спа­чат­ку тра­піў у за­па­сны 366 полк, а пас­ля трох­ме­сяч­най пад­рых­тоў­кі яго на­кі­ра­ва­лі ў 60 ар­ты­ле­рый­скі полк. Ён быў раз­вед­чы­кам-на­зі­раль­ні­кам.

— Сут­насць са­праўд­на­га бою зве­даў, ка­лі вы­ра­тоў­ваў свай­го ка­ман­дзі­ра, — рас­каз­вае ве­тэ­ран. — Яго па­ра­ні­ла ў абедз­ве на­гі. Доб­ра яшчэ, што на нейт­раль­най тэ­ры­то­рыі зна­хо­дзіў­ся. Сал­да­ты — за ім. Ды дзе там! Ад­на­го па­ра­ні­ла, дру­го­га за­бі­лі. Чую, ка­ман­дзір мя­не клі­ча. Больш ні­чо­га не за­ста­ва­ла­ся, і я па­поўз. Узяў з са­бой двух сал­дат. Я ўжо з жыц­цём раз­ві­таў­ся. Толь­кі нам па­шчас­ці­ла больш — і ка­ман­дзір быў вы­ра­та­ва­ны.

Пе­ра­мо­гу Ва­лян­цін Дзям'­я­на­віч су­стрэў у шпі­та­лі. Шмат пра вай­ну га­ва­рыць не лю­біць. Ка­жа, што ўзна­га­ро­ды больш кра­са­моў­ныя — ор­дэн Ай­чын­най вай­ны ІІ сту­пе­ні, ме­даль «Пар­ты­за­ну Ай­чын­най вай­ны». Сён­ня, па сло­вах ве­тэ­ра­на, лепш га­ва­рыць пра мір­нае жыц­цё. І тут яму ёсць што ска­заць: уз­на­га­ро­джа­ны зна­кам «Вы­дат­нік са­цы­я­ліс­тыч­на­га ўлі­ку», ор­дэ­нам «Знак Па­ша­ны».

Усё жыц­цё пра­ца­ваў у рай­вы­кан­ка­ме, уз­на­чаль­ваў ад­дзел ста­тыс­ты­кі (пас­ля фі­нан­са­вы ад­дзел). У пра­цоў­най кніж­цы — уся­го адзін за­піс!

Пас­ля пра­цы ў хат­няй ці­шы ён пі­саў вер­шы на бе­ла­рус­кай мо­ве. І ўсе пры­свя­ціў лю­бай жон­цы.

Бе­ла­рус­кую мо­ву Ва­лян­цін Аб­ра­мо­віч лю­біць з дзя­цін­ства. На ёй раз­маў­ля­лі баць­кі, увесь час га­во­рыць ён сам. На­ват на вы­пуск­ным у Маск­ве ён вы­сту­паў з пра­мо­вай на род­най мо­ве. Да­рэ­чы, усё жыц­цё вы­піс­ваў «Звяз­ду». По­тым быў пе­ра­пы­нак. А ця­пер па­абя­цаў, што вы­пі­ша зноў. Уво­гу­ле, лі­чыць ве­тэ­ран, што не бы­ло б Пе­ра­мо­гі, каб лю­дзі так не ша­на­ва­лі род­ную мо­ву, не лю­бі­лі сваю Ра­дзі­му. Каб і ха­цеў — не па­спра­ча­еш­ся.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Круп­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.