Вы тут

Што па­трэб­на муж­чы­нам


рас­ка­жа нам фільм пра вяс­но­вае свя­та, які вы­хо­дзіць у пра­кат уво­сень

Кі­на­сту­дыя «Бе­ла­русь­фільм» прад­ста­ві­ла ра­ман­тыч­ную ка­ме­дыю су­мес­най вы­твор­час­ці з ра­сій­скай кам­па­ні­яй «Мас­кіт» «З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!» рэ­жы­сё­ра Ар­цё­ма Ак­сё­нен­кі. Кар­ці­на ўжо бы­ла па­ка­за­на ў кі­на­тэ­ат­рах Ра­сіі, па не­ка­то­рых не­сты­коў­ках дэ-юрэ і дэ-фак­та ў бе­ла­рус­кі пра­кат фільм пла­ну­юць вы­даць толь­кі во­сен­ню. З на­дзе­яй на тое, што вяс­но­вае свя­та ак­ту­аль­нае заў­сё­ды.

Фільм, трэ­ба ска­заць, для «Бе­ла­русь­філь­ма» не­звы­чай­ны: ві­да­воч­на ка­мер­цый­ны, вы­ключ­на за­баў­ляль­ны, яск­ра­вы, «гла­мур­ны» — мо­жа, та­му і не­пе­ра­ка­наў­чы, ня­знач­ны ў мас­тац­кім пла­не.

Бе­ла­рус­кая кі­на­сту­дыя для ства­рэн­ня стуж­кі пра­да­ста­ві­ла ра­бо­чыя пля­цоў­кі (на­прык­лад, швед­скі за­мак зды­маў­ся на тэ­ры­то­рыі Мір­ска­га), зды­мач­ную гру­пу для ра­бо­ты на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. Акра­мя та­го, у ак­цёр­скім скла­дзе так­са­ма пры­сут­ні­ча­юць бе­ла­ру­сы. Ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў ра­зам з Ма­ры­яй Бяр­се­не­вай, вя­до­май па се­ры­я­ле «Мар­го­ша», вы­ка­наў бе­ла­рус Кан­стан­цін Ла­выш, які за­раз жы­ве і пра­цуе ў Аме­ры­цы.

Га­лоў­ная ге­ра­і­ня Ган­на Бер­ку­та­ва — ві­цэ-прэ­зі­дэнт ра­сій­скай фар­ма­ка­ла­гіч­най ін­вес­ты­цый­най кам­па­ніі ў на­ву­ко­вым цэнт­ры Скол­ка­ва, дзе вя­дуц­ца рас­пра­цоў­кі не­звы­чай­на­га прэ­па­ра­та «Ін­фан­ты­лін», здоль­на­га па­зба­віць ад дэ­прэ­сіі ўсё ча­ла­вец­тва. Учо­ра яна — па­спя­хо­вая пры­го­жая жан­чы­на, ня­вес­та чле­на ка­ра­леў­скай сям'і Шве­цыі. А сён­ня, у дзень жан­чын і дзень на­ра­джэн­ня Ган­ны, жа­ніх кра­дзе фор­му­лу ле­каў, раз­ры­вае змо­ві­ны і па­кі­дае яе і ды­рэк­та­ра кам­па­ніі пад след­ствам.

На Ган­ну па­дае па­да­зрэн­не ў тым, што яна змо­ві­ла­ся са сва­ім жа­ні­хом і пра­да­ла прэ­па­рат швед­скай кам­па­ніі, яна ж вы­ра­шае, што фор­му­лу пра­даў га­лоў­ны на­ву­ко­вец — Кан­стан­цін Ар­лоў.

На­ды­хаў­шы­ся вы­па­рэ­ння­мі хі­міч­ных вад­ка­сцяў, у свой дзень на­ра­джэн­ня Ган­на атрым­лі­вае маг­чы­масць чы­таць дум­кі муж­чын. Ад гэ­та­га мо­ман­ту па­чы­на­ец­ца аван­ту­ра па на­ву­ко­вай пра­цы над прэ­па­ра­там (бо швед скраў сы­рую не­га­то­вую фор­му­лу, ха-ха) і ра­ман­тыч­ная лі­нія па­між га­лоў­най ге­ра­і­няй і Кан­стан­ці­нам, дум­кі яко­га, мы ўжо ве­да­ем, Ган­на чы­тае...

Сцэ­нар на­пі­са­ны, сю­жэ­та-ст­ва­раль­ная кан­ва вы­зна­ча­на, ак­цэн­ты рас­стаў­ле­ны. Ска­жам, гля­дач свя­до­ма ідзе на лёг­кую ка­ме­дыю, пра­ба­віць ве­чар. Ён ве­дае пра не­ка­то­рыя не­ве­ра­год­ныя рэ­чы ў сцэ­на­ры і ча­кае іх ува­саб­лен­ня. Ёсць, ад­нак, неш­та раз­драж­няль­на-не­пе­ра­ка­наў­чае ў абы­гры­ван­ні эпі­зо­даў. Най­гра­насць, без­грун­тоў­насць, ма­нер­насць. Ад­чу­ва­ец­ца пад­ман, які не да­зва­ляе аку­нуц­ца ў каз­ку, пад­рых­та­ва­ную аў­та­ра­мі кар­ці­ны.

На гэ­тых не­на­ту­раль­ных эпі­зо­дах гля­дач ад­ра­зу ўспом­ніць, што ён у кі­на­тэ­ат­ры гля­дзіць фільм, і пя­рой­дзе, не дай Бог, ад пры­крых дыя­ло­гаў да ду­мак аб ме­ню на вя­чэ­ру або пла­нах на вы­хад­ныя.

Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці трэ­ба ска­заць, што для раз­віц­ця сю­жэ­ту мае вя­лі­кі па­тэн­цы­ял на­яў­насць у га­лоў­най ге­ра­і­ні фан­тас­тыч­най здоль­нас­ці. На шчас­це, сцэ­на­рыст не зло­ўжы­вае гэ­тым і раз­гру­поў­вае сваю ўва­гу на шмат­лі­кія змяс­тоў­ныя мо­ман­ты. У по­лі зро­ку аказ­ва­юц­ца ін­шыя пер­са­на­жы, ін­шыя сю­жэт­ныя лі­ніі, ін­шыя дро­бя­зі. Чы­тан­не ду­мак слу­жыць толь­кі за­вяз­кай філь­ма і раў­на­праў­най ніт­кай у кан­ве.

Фільм «З 8 Са­ка­ві­ка, муж­чы­ны!» — з тых, у якіх нель­га асоб­на ад­зна­чыць ра­бо­ту сцэ­на­рыс­та, рэ­жы­сё­ра ці ак­цёр­скую іг­ру. Ні­вод­ны са склад­ні­каў ра­бо­ты не вы­бі­ва­ец­ца з агуль­най ма­сы. Усё роў­на, уз­год­не­на, і... ба­наль­на. Хі­ба што вар­та зга­даць пра­цу з му­зыч­ным су­пра­ва­джэн­нем, якое мо­жа кар­ды­наль­на змя­ніць ус­пры­ман­не філь­ма. З да­па­мо­гай са­ўндтрэ­каў фільм пе­рад­ае ды­на­мі­ку, уз­бу­джэн­не і хва­ля­ван­не.

Агуль­ная фа­бу­ла філь­ма ча­сам па­ру­ша­ец­ца не­да­рэ­чны­мі мо­ман­та­мі. Цал­кам бес­сэн­соў­ным здаў­ся ка­рот­кі эпі­зод з на­паў­аго­ле­най Ма­ры­яй Бяр­се­не­вай у сва­ёй гар­дэ­роб­най. Ці то аў­та­ры ха­це­лі да­га­дзіць муж­чын­скай част­цы гле­да­чоў, гэ­та зна­чыць ме­лі са­мы прак­тыч­ны раз­лік, ці то жа­но­чай пры­га­жос­цю па­лю­ба­вац­ца — усё роў­на ён ліш­ні.

Не­сур'­ёз­ныя сур'­ёз­нас­ці, да­ве­дзе­ныя да ўзроў­ню фар­су, кпі­ны — аба­вяз­ко­выя эле­мен­ты ка­ме­дыі для пус­то­га баў­лен­ня ча­су.

Фільм да та­го ж па­шла­ва­ты. Боль­шасць пра­чы­та­ных Ган­най ду­мак зво­дзі­ла­ся да ад­ной не­ад'­ем­най тэ­мы — сек­су­аль­ных ад­но­сін. Муж­чы­на ў ма­шы­не, што пра­яз­джае, вы­ра­шае па­да­рыць сва­ёй жон­цы на 8 Са­ка­ві­ка — што ж? — ся­бе, гэ­та зна­чыць, ноч з са­бой. Адзін з пра­вя­ра­ю­чых на да­ро­зе ў дум­ках ацэнь­вае па­мер гру­дзей Ган­ны, ін­шы па­раў­ноў­вае яе фор­мы з фор­ма­мі сва­ёй жон­кі. У дру­гіх і зу­сім пра­ма гу­чаць юр­лі­выя жа­дан­ні. Ну што ж ра­біць, на­пэў­на, ка­лі муж­чы­ны і праў­да пра гэ­та ду­ма­юць? Толь­кі сцэ­на­рыст — жан­чы­на. Чые дум­кі яна чы­та­ла, каб змяс­ціць у філь­ме столь­кі не­пры­ха­ва­най пош­лас­ці? Зрэш­ты, ці мо­жа на­огул тэ­ма сек­су гу­чаць у па­доб­най кар­ці­не тон­ка і з гус­там?

У вы­ні­ку, вя­до­ма ж, упар­тасць у пра­цы і ка­хан­не пе­ра­мо­гуць, жыц­цё ва ўсіх пер­са­на­жаў на­ла­дзіц­ца, «Ін­фан­ты­лін» зной­дзе са­бе пры­мя­нен­не, з'я­вяц­ца дзе­ці, смех і свя­ты. Пра гэ­та мож­на не ка­заць — гле­да­чы ве­да­юць ка­нец з пер­шых хві­лін філь­ма.

Гэ­ты яр­кі, да­ра­гі фільм для «Бе­ла­русь­філь­ма» — но­вы во­пыт. Ін­шая якасць здым­кі, ак­цэн­ты і жанр, якія рэд­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца на кі­на­сту­дыі, па­пу­ляр­ныя ў шы­ро­кай аў­ды­то­рыі ме­дый­ныя ак­цё­ры, на­цэ­ле­насць на за­ба­ву пуб­лі­кі і пры­бы­так. А атры­ман­не пры­быт­ку ак­ту­аль­на заў­сё­ды. Ві­даць, і тут прый­шоў час да­ра­гіх «тан­ных» ка­ме­дый.

Ірэ­на Ка­ця­ло­віч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».