Вы тут

Слу­жы­лі два та­ва­ры­шы...


1Жы­хар вёс­кі За­мош­ша 92‑га­до­вы Анд­рэй Якаў­ле­віч Грыц­ке­віч бе­раж­лі­ва за­хоў­вае свой фран­та­вы фо­та­зды­мак. Ве­тэ­ран да­гэ­туль не ве­дае, як склаў­ся пас­ля вай­ны лёс яго­ ста­рэй­ша­га ба­я­во­га сяб­ра ра­сі­я­ні­на Іва­на Са­ўкі­на, з якім яны ра­зам сфа­та­гра­фа­ва­лі­ся. Чыр­во­на­ар­мей­цы рас­ста­лі­ся ў пе­ра­мож­ным 1945‑м і больш ні­ко­лі не су­стра­ка­лі­ся.

Анд­рэй Грыц­ке­віч быў ста­рэй­шым сы­нам у ся­лян­скай сям'і. На вай­ну пай­шоў з пер­шых яе дзён, знай­шоў ва­ен­ка­мат і па­пра­сіў­ся на фронт: лі­чыў ся­бе да­рос­лым, хоць не меў яшчэ 18 га­доў. Пер­шы раз па-са­праўд­на­му по­рах па­ню­хаў пе­ха­цін­цам пад Ста­рой Ру­сай, дзе і быў упер­шы­ню па­ра­не­ны. По­тым быў 2‑і Бе­ла­рус­кі фронт, у 1943‑м вы­зва­ляў Го­мель і Жло­бін. З паў­го­да ста­яў пад Жло­бі­нам, а да­до­му ў род­ны Лель­чыц­кі ра­ён так і не па­тра­піў.

Пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі бай­цу да­вя­ло­ся фар­сі­ра­ваць На­рву ў Поль­шчы. На На­рве ён атры­маў дру­гое ра­нен­не. У Поль­шчы ў жніў­ні 1944‑га і быў зроб­ле­ны фо­та­зды­мак, на якім Анд­рэй Грыц­ке­віч ста­іць зле­ва.

— Іва­ну Са­ўкі­ну бы­ло га­доў 50–60. Мы ва­я­ва­лі з ім у ад­ным уз­вод­зе з са­ма­га па­чат­ку фран­та­во­га жыц­ця, — пры­гад­вае Анд­рэй Якаў­ле­віч. — Ка­лі мя­не па­ра­ні­ла, больш мы не ба­чы­лі­ся, і я не ве­даю, ці за­стаў­ся ён у жы­вых. Для мя­не вай­на за­вяр­шы­ла­ся ў шпі­та­лі.

Вяр­нуў­шы­ся да­до­му, фран­та­вік Грыц­ке­віч уба­чыў толь­кі тры аца­ле­лыя ха­ты ад не­ка­лі вя­лі­кай па­лес­кай вёс­кі. Прый­шло­ся бу­да­ваць зям­лян­ку, па­доб­ную на тыя, у якіх пра­вёў шмат фран­та­вых дзён. Паз­ней уз­вёў і ха­цін­ку (за­ха­ва­ла­ся да­гэ­туль). Пра­ца­ваў ез­да­вым на ва­лах, са­дзіў кал­гас­ную буль­бу, ця­га­ю­чы на са­бе плуг. Ажа­ніў­ся ў 1951‑м, вы­га­да­ваў пя­цё­ра дзя­цей. Фран­та­вы фо­та­зды­мак з сяб­рам з ча­сам стаў для яго най­да­ра­жэй­шай з усіх уз­на­га­род.

Ана­толь Кля­шчук.

Фо­та аў­та­ра.

Лель­чыц­кі раён.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.