Вы тут

Сем разоў адмерай, перш чым уклас­ці грошы...


Ма­дэр­ні­за­цыя пра­мыс­ло­вас­ці, ства­рэн­не но­вых вы­твор­час­цяў па­він­ны аба­пі­рац­ца на дак­лад­ны біз­нес-план і мар­ке­тын­га­выя да­сле­да­ван­ні па вы­ву­чэн­ні рын­ку. Так бы мо­віць, трэ­ба сем ра­зоў ад­ме­раць, перш чым на­кі­ра­ваць срод­кі (і асаб­лі­ва бюд­жэт­ныя) на рэа­лі­за­цыю ін­вес­ты­цый­на­га пра­ек­та. У ад­ка­зе за гэ­та не толь­кі кі­раў­ні­кі прад­пры­ем­стваў, але і ад­па­вед­ныя ўлад­ныя струк­ту­ры, пад­крэс­ліў стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ на прэс-кан­фе­рэн­цыі для жур­на­ліс­таў мяс­цо­вых і рэс­пуб­лі­кан­скіх СМІ ў Сло­ні­ме.

У 2012 го­дзе на лід­скім прад­пры­ем­стве «Ко­нус» за­вяр­шы­лі буй­ны ін­вес­ты­цый­ны пра­ект, у які ўкла­дзе­на 200 міль­яр­даў руб­лёў дзяр­жаў­ных срод­каў. Ад­нак мэ­ты (ахо­ва буй­на­га­ба­рыт­ных ме­та­ла­кан­струк­цый ме­та­дам га­ра­ча­га ацын­ка­ван­ня) па­куль так і не да­сяг­ну­лі. Пры­чы­на — у да­пу­шча­ных па­мыл­ках на ста­дыі рас­пра­цоў­кі біз­нес-пла­на пра­ек­та, фар­маль­ным па­ды­хо­дзе да мар­ке­тын­га­вых да­сле­да­ван­няў па вы­ву­чэн­ні рын­ку. Акра­мя та­го, за­зна­ча­юць у Ка­мі­тэ­це дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці, асоб­ныя прад­пры­ем­ствы яшчэ на пер­ша­па­чат­ко­вым эта­пе фар­мі­ра­ван­ня пла­наў ма­дэр­ні­за­цыі не­на­леж­ным чы­нам па­ды­хо­дзяць да раз­лі­ку па­трэб­ных для гэ­та­га рэ­сур­саў. Кі­да­юц­ца за­яў­ляць аб'­ёмы на ма­дэр­ні­за­цыю, а по­тым вы­свят­ля­ец­ца, што не ха­пае і фі­нан­са­вых срод­каў, і маг­чы­мас­цяў для іх асва­ен­ня.

Пры гэ­тым на Гро­дзен­шчы­не ня­ма­ла пры­кла­даў эфек­тыў­на­га ін­вес­та­ван­ня ў вы­пуск но­вай пра­дук­цыі. На­прык­лад, у Ваў­ка­выс­кім ААТ «Бел­лакт» на­ла­дзі­лі вы­твор­часць вад­ка­га дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня і ў вы­гля­дзе па­сты. На На­ва­груд­скім він­за­во­дзе рэа­лі­за­ва­лі пра­ект па вы­твор­час­ці і раз­лі­ве ў ПЭТ-бу­тэль­ку ква­су без­ал­ка­голь­ных на­по­яў на асно­ве ры­са­ва­га гры­ба. А ў Сло­ні­ме на пло­шчах бы­ло­га аў­та­ра­монт­на­га за­во­да па­спя­хо­ва раз­ві­ва­ец­ца прад­пры­ем­ства «Бе­лЕфп­ласт», чыя пра­дук­цыя (про­філь ПВХ) ужо за­па­тра­ба­ва­на не толь­кі ў на­шай кра­і­не, але і ідзе на экс­парт. У блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве на гэ­тым бе­ла­рус­кім прад­пры­ем­стве з удзе­лам за­меж­на­га ка­пі­та­лу пла­ну­юць удвая (да 100 ча­ла­век) па­вя­лі­чыць коль­касць ра­бо­чых мес­цаў.

Усім эфек­тыў­ным, ак­ту­аль­ным пра­ек­там бу­дзе ака­за­на дзейс­ная пад­трым­ка, за­зна­чыў Ула­дзі­мір Краў­цоў. Пры­чым гэ­та ты­чыц­ца не толь­кі эка­но­мі­кі. Прэс-кан­фе­рэн­цыя пра­хо­дзі­ла ў гіс­та­рыч­ным бу­дын­ку бы­ло­га На­род­на­га до­ма, гас­па­да­ром яко­га ця­пер з'яў­ля­ец­ца Сло­нім­скі дра­ма­тыч­ны тэ­атр. За срод­кі аб­лас­ной ін­вес­ты­цый­най пра­гра­мы і ра­ён­на­га бюд­жэ­ту (уво­гу­ле ка­ля 22 міль­яр­даў руб­лёў) паў­раз­бу­ра­ны бу­ды­нак не прос­та ад­ноў­ле­ны з за­ха­ван­нем гіс­та­рыч­ных фраг­мен­таў, а на су­час­ным узроў­ні асна­шча­ны не­аб­ход­ны­мі па­мяш­кан­ня­мі і аб­ста­ля­ван­нем для тэ­ат­раль­най тру­пы.

Дру­гое жыц­цё ча­кае і Скі­дзель, які бу­дзе го­ра­дам-спа­да­рож­ні­кам аб­лас­но­га цэнт­ра. Пра­ект па­ві­нен быць пад­рых­та­ва­ны да кан­ца пер­ша­га квар­та­ла на­ступ­на­га го­да. Ула­дзі­мір Краў­цоў па­ве­да­міў, што ця­пер улад­ныя струк­ту­ры пра­цу­юць над кан­цэп­цы­яй раз­віц­ця Скі­дзе­ля (эка­но­мі­ка, са­цы­яль­ная сфе­ра, бу­даў­ніц­тва жыл­ля, транс­парт­ная інф­ра­струк­ту­ра) і за­пра­сіў усіх за­ці­каў­ле­ных гра­ма­дзян вы­ка­заць свае дум­кі і пра­па­но­вы.

Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма па­ве­да­міў, што ста­віц­ца за­да­ча па­вя­лі­чыць экс­парт сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі. Маг­чы­мас­ці для гэ­та­га ёсць — і вы­раб­ляць яе, і пе­ра­пра­цоў­ваць. Дня­мі ў Пры­ня­мон­ні рас­пач­нец­ца ўбор­ка азі­мых куль­тур — рап­су і яч­ме­ню. Воб­ласць пла­нуе атры­маць сё­ле­та 1,6 міль­ё­на тон збож­жа ў свір­на­вай ва­зе, 2 міль­ё­ны тон цук­ро­вых бу­ра­коў. Так­са­ма на па­рад­ку дня аграр­ні­каў і мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды — па­вы­сіць эфек­тыў­насць ра­бо­ты комп­лек­саў, па­бу­да­ва­ных у рам­ках дзяр­жаў­най пра­гра­мы раз­віц­ця ма­лоч­най га­лі­ны, да­лей­шая ма­дэр­ні­за­цыя мя­са­пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў. Бу­дзе вы­ра­шац­ца і звя­за­ная з АЧС праб­ле­ма ска­ра­чэн­ня па­га­лоўя сві­ней. Па­стаў­ле­на за­да­ча ад­на­віць у воб­лас­ці вы­твор­часць сві­ні­ны на ўзроў­ні, які быў да на­шэс­ця гэ­та­га за­хвор­ван­ня, для ча­го, у пры­ват­нас­ці, ад­ра­ман­та­ва­ны і бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны дзве фер­мы ў Ка­рэ­ліц­кім ра­ё­не.

Што ж ты­чыц­ца бу­даў­ніц­тва жыл­ля, то на Гро­дзен­шчы­не ця­пер ня­ма ні­вод­на­га праб­лем­на­га до­ма, які бу­ду­ец­ца з пе­ра­вы­шэн­нем нар­ма­тыў­на­га тэр­мі­ну. Уво­гу­ле за­пла­на­ва­на па­бу­да­ваць сё­ле­та 660 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў жыл­ля. Пры гэ­тым воб­ласць пер­шай у кра­і­не рас­па­ча­ла жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва па сіс­тэ­ме дзяр­жаў­на­га за­ка­зу, ка­лі бу­дуе УКБ вы­кан­ка­ма, а атры­маль­ні­кі ква­тэр пад­клю­ча­юц­ца на апош­няй ста­дыі. Тры та­кія да­мы ўжо ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю, а ўво­гу­ле па дзярж­за­ка­зе пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць 37 шмат­ква­тэр­ных да­моў.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».