Вы тут

Хут­кім гро­шам «пад­рэ­за­лі кры­лы»


Спа­жы­вец­кія ка­а­пе­ра­ты­вы фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі бу­дуць аб'­яд­ноў­ваць толь­кі ра­мес­ні­каў, фер­ме­раў і ін­шых ула­даль­ні­каў ды прад­пры­маль­ні­каў

Дзей­насць мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый у на­шай кра­і­не на­рэш­це рэг­ла­мен­та­ва­на. Ад­па­вед­ны Указ № 325 «Аб пры­цяг­нен­ні і пра­да­стаў­лен­ні па­зык, дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый» Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі пад­пі­саў 30 чэр­ве­ня, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Та­кім чы­нам, з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да гэ­тую дзей­насць змо­гуць ажыц­цяў­ляць толь­кі мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі — лам­бар­ды, спа­жы­вец­кія ка­а­пе­ра­ты­вы фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі, та­ва­рыст­вы ўза­ем­на­га фі­нан­са­ван­ня суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва і фон­ды. «Указ пра­ду­гледж­вае ўдас­ка­на­лен­не па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня дзей­нас­ці па рэ­гу­ляр­ным пры­цяг­нен­ні і пра­да­стаў­лен­ні па­зык, фар­мі­ра­ван­не ўмоў для да­лей­ша­га раз­віц­ця прад­пры­маль­ніц­тва і дзе­ла­вой іні­цы­я­ты­вы шля­хам ука­ра­нен­ня да­дат­ко­вых ін­стру­мен­таў фі­нан­са­ван­ня і на­кі­ра­ва­ны на аба­ро­ну пра­воў спа­жыў­цоў па­слуг, што аказ­ва­юц­ца мік­ра­фі­нан­са­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі», — пра­ін­фар­ма­ва­лі ў прэс-служ­бе.

Мік­ра­па­зы­кі для фі­зіч­ных асоб на спа­жы­вец­кія мэ­ты змо­гуць пра­да­стаў­ляць толь­кі лам­бар­ды і вы­ключ­на пад за­клад ру­хо­май ма­ё­мас­ці, пры­зна­ча­най для аса­біс­та­га, ся­мей­на­га або хат­ня­га вы­ка­ры­стан­ня. У вы­пад­ку не­вяр­тан­ня мік­ра­па­зы­кі за­клад пад­ля­гае про­да­жу. Пры гэ­тым, у ад­па­вед­нас­ці з Гра­ма­дзян­скім ко­дэк­сам, на­ват пры не­да­стат­ко­вас­ці гра­шо­вых срод­каў, вы­ру­ча­ных ад про­да­жу за­кла­ду, аба­вя­за­цель­ствы па­зы­чаль­ні­ка пе­рад лам­бар­дам бу­дуць лі­чыц­ца вы­ка­на­ны­мі.

А вось мік­ра­крэ­ды­ты на мэ­ты раз­віц­ця прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці бу­дуць пра­да­стаў­ляц­ца МФА (акра­мя лам­бар­даў) толь­кі пэў­ным ка­тэ­го­ры­ям — прад­пры­маль­ні­кам ды ўлас­ні­кам ма­ё­мас­ці. На­прык­лад, спа­жы­вец­кія ка­а­пе­ра­ты­вы фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі мо­гуць ства­рац­ца фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі, якім, у ад­па­вед­нас­ці з ука­зам, пра­да­стаў­ля­ец­ца пра­ва на атры­ман­не мік­ра­па­зык для раз­віц­ця іх прад­пры­маль­ніц­кай іні­цы­я­ты­вы. «Та­кім чы­нам, спа­жы­вец­кі ка­а­пе­ра­тыў фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі бу­дзе ўяў­ляць са­бой доб­ра­ах­вот­нае аб'­яд­нан­не ра­мес­ні­каў, фер­ме­раў, суб'­ек­таў аг­ра­эка­ту­рыз­му, асоб, якія ажыц­цяў­ля­юць вя­дзен­не аса­біс­тай пад­соб­най гас­па­дар­кі, а так­са­ма ўлас­ні­каў ма­ё­мас­ці, за­сна­валь­ні­каў (удзель­ні­каў) ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый для ака­зан­ня фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі чле­нам гэ­та­га ка­а­пе­ра­ты­ва шля­хам пра­да­стаў­лен­ня мік­ра­па­зык», — ад­зна­чы­лі ў прэс-служ­бе.

Гра­ніч­ны па­мер мік­ра­па­зы­кі скла­дае 15 тыс. ба­за­вых ве­лі­чынь. Тэр­мін, пры якім пра­да­стаў­ля­ец­ца льго­та па вы­пла­це па­да­ход­на­га па­да­тку, не аб­мя­жоў­ва­ец­ца.

Важ­на, што для ажыц­цяў­лен­ня дзей­нас­ці па рэ­гу­ляр­ным пра­да­стаў­лен­ні мік­ра­па­зык МФА па­він­ны быць уклю­ча­ны ў рэ­естр мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый, які бу­дзе вес­ці На­цы­я­наль­ны банк, а іх кі­раў­ні­кі ад­па­вя­даць пра­ду­гле­джа­ным па­тра­ба­ван­ням да ква­лі­фі­ка­цыі і дзе­ла­вой рэ­пу­та­цыі.

Акра­мя та­го, ва ўказ уклю­ча­ны нор­мы, якія за­бяс­печ­ва­юць аба­ро­ну пра­воў спа­жыў­цоў па­слуг (фі­зіч­ных асоб) мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. У пры­ват­нас­ці, На­цы­я­наль­на­му бан­ку да­дзе­на пра­ва раз­гля­даць зва­ро­ты спа­жыў­цоў і на­кі­роў­ваць мік­ра­фі­нан­са­вым ар­га­ні­за­цы­ям за­га­ды аб лік­ві­да­цыі па­ру­шэн­няў пра­воў спа­жыў­ца.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».