Вы тут

Эс­та­фе­та па­ка­лен­ня Пе­ра­мож­цаў


Пры­ма­ю­чы гэ­ты год­ны і каш­тоў­ны на­бы­так, мы па­він­ны быць яго вар­ты­мі

Ура­чыс­тыя ме­ра­пры­ем­ствы з на­го­ды 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і ДняНе­за­леж­нас­ці па­ча­лі­ся ў ста­лі­цы ўчо­раУ Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі ад­быў­ся ўра­чыс­ты сход і кан­цэрт май­строў мас­тац­тваў «Дзень вы­зва­лен­ня». На ўра­чыс­тым схо­дзе вы­сту­піў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

2

2

Га­во­ра­чы пра важ­насць да­ты вы­зва­лен­ня ад фа­шыс­таў у гіс­то­рыі кра­і­ны і ў жыц­ці кож­на­га яе жы­ха­ра, кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што бе­ла­ру­сы, як ні­я­кая ін­шая на­цыя, цэ­няць маг­чы­масць жыць без стра­ху і га­да­ваць дзя­цей. «Вай­на па­кі­ну­ла глы­бо­кі след у ге­не­тыч­най па­мя­ці бе­ла­рус­кай на­цыі, не­ве­ра­год­най сі­лай упла­ві­ла ў ду­шу кож­на­га з нас не­пры­ман­не гвал­ту», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

 

Прэ­зі­дэнт лі­чыць сім­ва­ліч­ным, што ме­на­ві­та 3 лі­пе­ня з'яў­ля­ец­ца га­лоў­ным дзяр­жаў­ным свя­там — Днём Не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі. Бо ме­на­ві­та ў лі­пе­ні 1944 го­да з бе­ла­рус­ка­га До­ма ўра­да быў скі­ну­ты га­лоў­ны на­цысц­кі сім­вал.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што фар­маль­на гіт­ле­раў­цы аку­па­ва­лі тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі, але па­ста­віць бе­ла­ру­саў на ка­ле­ні не змаг­лі. «Су­пра­ціў­лен­не ста­ла са­праў­ды ўсе­на­род­ным, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — У по­лы­мі вай­ны зга­рэ­ла жыц­цё кож­на­га трэ­ця­га на­ша­га су­ай­чын­ні­ка. Бы­ло раз­бу­ра­на больш за 200 га­ра­доў, зні­шча­на амаль 10 ты­сяч вё­сак і па­сёл­каў, сот­ні з іх спа­ле­ны ра­зам з людзь­мі. Аку­пан­ты ўчы­ні­лі на бе­ла­рус­кай зям­лі стра­шэн­ны кан­ве­ер смер­ці, ства­рыў­шы 260 кан­цэнт­ра­цый­ных ла­ге­раў і 110 ге­та».

«За­бы­ваць пра гэ­та нель­га! Па­мяць — гэ­та тры­вож­ны звон гіс­то­рыі. Ён па­пя­рэдж­вае свет, што лю­бая вай­на — гэ­та вар'­яц­тва. Ён па­пя­рэдж­вае, што ні ад­на мэ­та не вар­та ча­ла­ве­ча­га жыц­ця. Ён па­пя­рэдж­вае, што лю­бо­га агрэ­са­ра ра­на ці поз­на спа­сціг­не га­неб­ны крах», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што сён­ня ад­да­ец­ца да­ні­на па­ва­гі ўсім за­гі­нуў­шым — ге­ро­ям-вы­зва­лі­це­лям і ня­він­ным ах­вя­рам той вай­ны. «Мы па­мя­та­ем і га­на­рым­ся подз­ві­гам па­ка­лен­ня пе­ра­мож­цаў. І мы абя­ца­ем, што на­шу Пе­ра­мо­гу мы ні­ко­му не ад­да­дзім!» — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Ба­раць­ба з фа­шыз­мам вы­ка­ва­ла леп­шыя ры­сы на­цы­я­наль­на­га ха­рак­та­ру — па­тры­я­тызм, лю­боў да сва­бо­ды і стой­касць. Тое, што нам заў­сё­ды да­па­ма­га­ла пе­ра­адоль­ваць лю­быя скла­да­нас­ці, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ме­на­ві­та там, у аг­ні на­род­на­га су­пра­ціў­лен­ня, па-са­праўд­на­му ўма­ца­ва­ла­ся тое па­чуц­цё адзін­ства, якое і ства­рае на­цыю».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што бе­ла­рус­кую сва­бо­ду і не­за­леж­насць сён­няш­ня­га дня ад­стой­ва­лі бе­ла­рус і рус­кі, укра­і­нец і гру­зін, азер­бай­джа­нец і ар­мя­нін. «Гэ­тае адзін­ства вы­ра­та­ва­ла нас у ва­ен­ны пе­ры­яд. Яно да­ло нам муд­расць і сі­лы ўжо ў но­вы час па­бу­да­ваць не­за­леж­ную Бе­ла­русь», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Сён­ня мы па­він­ны быць вар­тыя гіс­та­рыч­най эс­та­фе­ты, пе­ра­да­дзе­най нам па­ка­лен­нем Пе­ра­мож­цаў. Ця­пер пе­рад на­мі ў но­вых умо­вах ста­іць усё тая ж за­да­ча — збе­раг­чы сва­бо­ду і не­за­леж­насць род­най зям­лі. І мы па­він­ны па­мя­таць: са­мы га­лоў­ны пад­му­рак не­за­леж­нас­ці — гэ­та гра­ма­дзя­нін, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Бо кра­і­на — гэ­та не прос­та не­каль­кі міль­ё­наў ча­ла­век, якія вы­пад­ко­ва рас­ся­лі­лі­ся на пэў­най тэ­ры­то­рыі. Кра­і­на — гэ­та адзі­ная су­поль­насць гра­ма­дзян. Лю­дзей, аб'­яд­на­ных агуль­най гіс­та­рыч­най па­мяц­цю, тра­ды­цы­яй і каш­тоў­нас­ця­мі. Лю­дзей, аб'­яд­на­ных шчы­рым стаў­лен­нем да зям­лі, якая да­ста­ла­ся ў спад­чы­ну ад прод­каў».

«Ёсць ад­на га­лоў­ная ўмо­ва, пры якой мы на­заўж­ды за­ха­ва­ем на­шу не­за­леж­насць, — ка­лі гэ­тая ідэя бу­дзе жыць у сэр­цах і ду­шах на­шых лю­дзей. Ка­лі кож­ны з нас бу­дзе са­праўд­ным гра­ма­дзя­ні­нам сва­ёй кра­і­ны — Гра­ма­дзя­ні­нам з вя­лі­кай лі­та­ры», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што род­ную зям­лю трэ­ба бе­раг­чы і аба­ра­няць не толь­кі ў ва­ен­ны час. У мір­ны час кра­і­на так­са­ма мае па­трэ­бу ў кло­па­це і ўва­зе кож­на­га.

«Па­тры­я­тызм — гэ­та не толь­кі ба­раць­ба са збро­яй у ру­ках. (Гэ­та край­насць. Гэ­та не дай Бог.) Гэ­та і прос­тыя пра­за­іч­ныя паў­ся­дзён­ныя спра­вы. У іх не менш яск­ра­ва, чым на вай­не, вы­яў­ля­ец­ца стаў­лен­не ча­ла­ве­ка да сва­ёй Ай­чы­ны», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Тра­ге­дыя бліз­кай нам Укра­і­ны на­га­да­ла: вай­на — гэ­та тое, што мо­жа апы­нуц­ца вель­мі бліз­ка, вай­на — гэ­та тое, што зда­ра­ец­ца, ка­лі не ша­ну­ец­ца мір, ста­біль­насць і зго­да. Ка­лі гра­мад­ства рас­кол­ва­ец­ца і ўпа­дае ў рэ­ва­лю­цый­ную сму­ту», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што бе­ла­ру­сы ма­юць вя­лі­кую каш­тоў­насць — мір, спа­кой і зго­ду ў гра­мад­стве. «Да­вай­це па­мя­таць пра гэ­та, ша­на­ваць і бе­раг­чы гэ­тую на­шу вя­лі­кую за­ва­ё­ву. І ка­лі мы здо­ле­ем збе­раг­чы мір, то та­ды мы змо­жам стаць вар­ты­мі подз­ві­гу на­шых прод­каў і пе­ра­даць не­за­леж­ную Бе­ла­русь на­шым дзе­цям і ўну­кам», — за­клі­каў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па-са­праўд­на­му не­за­леж­ная дзяр­жа­ва без моц­най ар­міі іс­на­ваць не мо­жа, а тым больш ка­лі гэ­тая ар­мія з'яў­ля­ец­ца спад­чын­ні­цай во­і­наў-пе­ра­мож­цаў. «Мы ўма­цоў­ва­ем сваю аба­ра­на­здоль­насць, за­бяс­печ­ва­ю­чы на­шы вой­скі са­мым су­час­ным уз­бра­ен­нем і тэх­ні­кай. Мы за­бяс­печ­ва­ем ахо­ву ме­жаў Са­юз­най дзяр­жа­вы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі і вы­ра­ша­ем гэ­тую за­да­чу су­мес­на з на­шы­мі бра­та­мі, — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Але бяс­пе­ка дзяр­жа­вы — гэ­та не толь­кі ар­мія. Гэ­та ўвесь сі­ла­вы блок — мі­лі­цыя і па­гра­ніч­ні­кі, КДБ і ін­шыя спец­служ­бы. Усе яны ста­яць на вар­це ін­та­рэ­саў дзяр­жа­вы і бе­ла­рус­ка­га на­ро­да».

«Жыц­цё па­каз­вае: нель­га рас­слаб­ляц­ца. Уз­бро­е­ныя кан­флік­ты — гэ­та не міф. Апош­нія па­дзеі та­му па­цвяр­джэн­не, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — На гэ­тым фо­не ў Бе­ла­ру­сі за­хоў­ва­ец­ца мір і ста­біль­насць, спа­кой і зго­да ў гра­мад­стве, адзін­ства на­ро­да. Гэ­та ўні­каль­ны факт най­ноў­шай гіс­то­рыі».

«Мы, бе­ла­ру­сы, па сва­ёй пры­ро­дзе спа­кой­ныя і не­кан­флікт­ныя, па­мяр­коў­ныя і не­крыў­длі­выя. Але пры­му­шаць нас і за­па­лох­ваць — бес­перс­пек­тыў­на, бес­сэнсоў­на і контр­пра­дук­тыў­на», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, у су­час­ную ін­фар­ма­цый­ную эпо­ху, у век ін­тэр­нэ­ту і тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый, вы­со­кія тэх­на­ло­гіі, на жаль, час­та вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца на шко­ду ча­ла­вец­тву. «Усё час­цей мы чу­ем аб ін­фар­ма­цый­ных вой­нах і кі­берз­ла­чын­нас­ці. Адзін ча­ла­век з кам­п'ю­та­рам ча­сам мо­жа быць больш не­бяс­печ­ны, чым дзе­сяць са стрэль­бай. Ад­ным на­ціс­кам кноп­кі ён мо­жа на­нес­ці боль­шую шко­ду, чым лю­бое ўзбро­е­нае да зу­боў пад­раз­дзя­лен­не», — кан­ста­та­ваў Прэ­зі­дэнт.

«Сум­лен­ная ін­фар­ма­цыя аб на­шай кра­і­не, ад­кры­ты і шчы­ры дыя­лог — гэ­та тое, што звя­дзе на ні­што лю­быя спро­бы ўцяг­нуць Бе­ла­русь у ін­фар­ма­цый­ную вай­ну», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, вы­дат­най ілюст­ра­цы­яй та­го, як гэ­та мо­жа ад­бы­вац­ца, стаў май­скі чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі: «На­шы гос­ці ўба­чы­лі су­час­ную, пры­го­жую, год­ную еў­ра­пей­скую дзяр­жа­ву. Дзяр­жа­ву, дзе ня­ма мес­ца злос­ці, ня­на­віс­ці і кан­флік­там, дзе лю­дзей не дзе­ляць ні па ко­ле­ры ску­ры, ні па мо­ве, ні па рэ­лі­гіі, ні па ма­ё­мас­ным ста­но­ві­шчы».

Па­гро­за не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі мо­жа па­ўстаць толь­кі па эка­на­міч­ных пры­чы­нах, ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, звяр­нуў­шы ўва­гу на тое, што гэ­та асаб­лі­ва ак­ту­аль­на ў апош­ні час, зга­даў­шы прык­лад Укра­і­ны. «Нас па­ло­ха­юць, што з Ус­хо­ду пол­чы­шчы прый­дуць, а на Ус­хо­дзе нас сён­ня па­чы­на­юць па­ло­хаць, што з За­ха­ду пол­чы­шчы прый­дуць, раз­дзе­ляць, раз­ду­шаць, ра­за­рвуць. Як Прэ­зі­дэнт я аба­вя­за­ны гэ­та мець на ўва­зе і не ад­маў­ляць ні адзін з ва­ры­ян­таў, на­ват са­мы аб­сурд­ны», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. «Але я заў­сё­ды ка­заў і ка­жу: ні­я­кія пол­чы­шчы сён­ня не ў ста­не раз­бу­рыць на­шу кра­і­ну, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ка­лі і па­ўста­не хоць ней­кая па­гро­за не­за­леж­нас­ці на­шай кра­і­ны, то толь­кі па эка­на­міч­ных пры­чы­нах. Та­му, ка­лі мы хо­чам, каб на­шы дзе­ці і ўну­кі жы­лі на сва­ім ка­вал­ку зям­лі, мы па­він­ны за­клас­ці гэ­ты пад­му­рак, ча­го б нам гэ­та ні каш­та­ва­ла».

Важ­ным кро­кам у вы­бу­доў­ван­ні эка­на­міч­на­га пад­мур­ка стаў да­га­вор аб ЕА­ЭС. «Да­га­вор аб ЕА­ЭС ні­чо­га дрэн­на­га не пры­нёс і на­да­лей не пры­ня­се — толь­кі вы­га­ду», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да мы га­ран­ту­ем удзель­ні­кам на­шых рын­каў сва­бод­нае пе­ра­мя­шчэн­не та­ва­раў, па­слуг, ка­пі­та­лаў, ра­бо­чай сі­лы. Мы да­мо­ві­лі­ся ажыц­цяў­ляць уз­год­не­ную па­лі­ты­ку ў клю­ча­вых га­лі­нах эка­но­мі­кі: у энер­ге­ты­цы, пра­мыс­ло­вас­ці, сель­скай гас­па­дар­цы, транс­пар­це. Та­кім чы­нам, мы ра­зам фар­мі­ру­ем най­буй­ней­шы на пост­са­вец­кай пра­сто­ры эка­на­міч­ны са­юз кра­ін, у якіх жы­ве 170 млн ча­ла­век. Упэў­не­ны, та­кі са­юз ста­не ма­гут­ным цэнт­рам эка­на­міч­на­га раз­віц­ця», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Нам вель­мі не­аб­ход­ны гэ­ты эка­на­міч­ны са­юз», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ра­зам з тым, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што член­ства ў ЕА­ЭС — гэ­та не вы­ра­шэн­не ўсіх праб­лем, а доб­ры за­лог пры доб­рай пра­цы, каб рэа­лі­за­ваць бе­ла­рус­кую пра­дук­цыю.

Акра­мя та­го, кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­га­даў, што ста­віць за­да­чу па ды­вер­сі­фі­ка­цыі эка­но­мі­кі і экс­пар­ту. Ме­на­ві­та з гэ­тай мэ­тай Бе­ла­русь імк­нец­ца раз­ві­ваць перш за ўсё ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя су­вя­зі на­ват з геа­гра­фіч­на да­лё­кі­мі кра­і­на­мі ў са­мых роз­ных рэ­гі­ё­нах све­ту.

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што го­нар за сваю кра­і­ну па­ві­нен вы­яў­ляц­ца перш за ўсё ў го­на­ры за вы­ні­кі сва­ёй пра­цы. «Мно­гія лі­чаць асаб­лі­вым шы­кам ла­яць усё сваё, бе­ла­рус­кае. Маў­ляў, усё ў нас дрэн­на, та­ва­ры — горш не бы­вае, ні­чо­га свай­го не хо­чам, да­вай усё ім­парт­нае», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што да­лё­кі ад дум­кі хва­ліць бе­ла­рус­кія та­ва­ры прос­та та­му, што яны бе­ла­рус­кія, і звяр­нуў ува­гу на тое, што скла­да­на знай­сці больш жорст­ка­га кры­ты­ка якас­ці бе­ла­рус­кіх та­ва­раў, чым ён. «Але я па­стаў­лю пы­тан­не па-ін­ша­му: а хто вы­раб­ляе бе­ла­рус­кія та­ва­ры? Нем­цы? Кі­тай­цы? Аме­ры­кан­цы? Мо­жа, ра­сі­я­не? Не! Бе­ла­рус­кія та­ва­ры вы­раб­ля­ем мы з ва­мі, бе­ла­ру­сы. І ка­лі мы ацэнь­ва­ем бе­ла­рус­кі та­вар, то гля­дзім на ся­бе ў люс­тэр­ка. Яго зра­бі­лі мы з ва­мі. І ка­лі ён чымсь­ці дрэн­ны, то, зна­чыць, гэ­та па­прок толь­кі нам са­мім», — лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Го­нар за сваю кра­і­ну — гэ­та не толь­кі го­нар за пе­ра­мо­гі, якія зда­бы­лі не мы, а на­шы прод­кі. Гэ­та не толь­кі го­нар за да­сяг­нен­ні на­шых спарт­сме­наў на спа­бор­ніц­твах, дзе мы пры­сут­ні­ча­ем як гле­да­чы і ба­лель­шчы­кі. Го­нар за сваю кра­і­ну па­він­ен вы­яў­ляц­ца перш за ўсё ў го­на­ры за вы­ні­кі ўлас­най пра­цы», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Пра­ца­ваць сум­лен­на — гэ­та так­са­ма ма­раль­ная ка­тэ­го­рыя. Гэ­та і ёсць што­дзён­ны па­тры­я­тызм — вон­ка­ва не­пры­кмет­ны, але сён­ня са­мы важ­ны і са­мы не­аб­ход­ны кра­і­не», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.