Вы тут

Сім­вал ве­ры ў лю­дзей і ў пе­ра­мо­гу праў­ды і даб­ра


Бе­ла­русь бы­ла пер­шай у све­це кра­і­най, якая ства­ры­ла Му­зей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Учо­ра ў Мін­ску ад­крыў­ся яго но­вы бу­ды­нак.

Ад­ной з клю­ча­вых па­дзей свят­ка­ван­ня 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў ста­ла ад­крыц­цё но­ва­га бу­дын­ка Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў Мін­ску. У цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця, якая ад­бы­ла­ся ўчо­ра, пры­ня­лі ўдзел Прэ­зі­дэн­ты Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і Ула­дзі­мір Пу­цін.

с­ка «Мінск — го­рад-ге­рой», дзе яго ві­таў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. За­тым прэ­зі­дэн­ты ра­зам пад­ня­лі­ся па лес­ві­цы да абел­іс­ка і ўскла­лі да яго пад­нож­жа бу­ке­ты кве­так.

У му­зеі лі­да­ры дзвюх кра­ін азна­ё­мі­лі­ся з экс­па­зі­цы­яй, па­гу­та­ры­лі з ве­тэ­ра­на­мі.

У вы­ступ­лен­ні на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця но­ва­га бу­дын­ка му­зея Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі вель­мі вы­со­ка цэ­няць факт пры­сут­нас­ці Прэ­зі­дэн­та Ра­сіі — кі­раў­ні­ка брат­няй дзяр­жа­вы, са­ма­га блі­жэй­ша­га і на­дзей­на­га са­юз­ні­ка — на гэ­тым па­мят­ным ме­ра­пры­ем­стве. «Ме­на­ві­та ра­зам з вя­лі­кай Ра­сі­яй, з брат­нім рус­кім на­ро­дам мы зда­бы­лі тую цяж­кую, але вель­мі па­трэб­ную Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу. Сім­ва­ліч­на, што мы ад­кры­ва­ем гэ­ты свя­ты храм па­мя­ці ра­зам. Гэ­та бы­ла на­ша агуль­ная вай­на. Гэ­та бы­ла на­ша агуль­ная пе­ра­мо­га, і та­кой яна за­ста­нец­ца навечна», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Ня­гле­дзя­чы на аку­па­цыю ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, бе­ла­ру­сы за­ста­лі­ся не­па­ко­ра­ным на­ро­дам, за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. «Га­лоў­ны ўдар гіт­ле­раў­цаў прый­шоў­ся на Маск­ву праз на­шу Бе­ла­русь. Бяс­страш­ныя аба­рон­цы Брэсц­кай крэ­пас­ці і Ма­гі­лё­ва, ге­роі Мінск­ага пад­пол­ля і бе­ла­рус­кія пар­ты­за­ны — усе яны ра­зу­ме­лі сваю праў­ду ў ба­раць­бе з агрэ­са­рам і муж­на зма­га­лі­ся, не шка­ду­ю­чы ўлас­на­га жыц­ця».

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што бе­ла­рус­кі на­род за­пла­ціў за Пе­ра­мо­гу са­мую вы­со­кую ца­ну: «Кож­ны трэ­ці за­гі­ну­лы жы­хар Бе­ла­ру­сі, сот­ні ты­сяч вяз­няў канц­ла­ге­раў, ты­ся­чы раз­бу­ра­ных га­ра­доў і спа­ле­ных вё­сак — та­кая страш­ная ца­на на­шай сва­бо­ды».

«Мы глы­бо­ка ша­ну­ем агуль­ны ле­та­піс ге­ра­із­му і подз­ві­гаў са­вец­ка­га на­ро­да. Га­на­рым­ся тым, што бе­ла­ру­сы пля­чом да пля­ча з рус­кі­мі, укра­ін­ца­мі, азер­бай­джан­ца­мі, ар­мя­на­мі, ка­за­ха­мі і ін­шы­мі на­ро­да­мі СССР ад­ста­я­лі Маск­ву, аба­ра­ня­лі Ле­нін­град, удзель­ні­ча­лі ў Ста­лін­град­скай біт­ве, на Кур­скай ду­зе і ў стра­тэ­гіч­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён», якая вы­зва­лі­ла Бе­ла­русь», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што не­ўмі­ру­чыя сло­вы кня­зя Аляк­санд­ра Не­ўска­га «Не ў сі­ле Бог, а ў праў­дзе» з'яў­ля­юц­ца клю­чом да ра­зу­мен­ня вы­то­каў Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі ў біт­ве з фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі, удзел у якой пры­ма­лі ўсе на­ро­ды Са­вец­ка­га Са­ю­за.

«Ме­на­ві­та па­ра­жэн­не гіт­ле­раў­цаў на Ус­ход­нім фрон­це вы­зна­чы­ла зы­ход Дру­гой су­свет­най вай­ны, а за­тым і ўсё пас­ля­ва­ен­нае све­та­ўлад­ка­ван­не. І гэ­та праў­да! Зда­ва­ла­ся б, за­ход­нія дзяр­жа­вы па­він­ны ша­на­ваць унё­сак на­шых на­ро­даў у Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу, ад­нак за­мест удзяч­нас­ці ад іх мы ба­чым па­гард­лі­вы дык­тат і санк­цыі. І гэ­та, на жаль, так­са­ма праў­да!» — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Са­праўд­ную па­гар­ду ў на­шых лю­дзей вы­клі­кае ад­кры­тая хлус­ня пра вай­ну, ка­лі роз­ныя псеў­да­гіс­то­ры­кі вы­стаў­ля­юць здрад­ні­каў ге­ро­я­мі, а за­хоп­ні­каў — вы­зва­лі­це­ля­мі, ка­лі яны бес­са­ром­на пе­ра­крой­ва­юць гіс­то­рыю пад кан­крэт­ны па­лі­тыч­ны за­каз і спра­бу­юць скрас­ці ў на­ша­га на­ро­да Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу. Та­кім ма­ра­дзё­рам мы да­ва­лі і бу­дзем да­ваць ра­шу­чы ад­пор, ад­стой­ва­ю­чы гэ­ты най­важ­ней­шы гіс­та­рыч­ны зда­бы­так. І ў гэ­тай вай­не су­праць ма­ра­дзё­раў мы так­са­ма бу­дзем ра­зам», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка асаб­лі­ва ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь заў­сё­ды бы­ла су­праць ска­жэн­ня праў­ды пра вай­ну і ста­ла пер­шай у све­це кра­і­най, якая ства­ры­ла Му­зей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ра­шэн­не аб яго ства­рэн­ні бы­ло пры­ня­та ў адзін з са­мых цяж­кіх пе­ры­я­даў вай­ны, ка­лі Бе­ла­русь зна­хо­дзі­ла­ся пад аку­па­цы­яй. «Якой жа моц­най і не­па­хіс­най бы­ла ве­ра лю­дзей у пе­ра­мо­гу праў­ды і даб­ра!» — за­ў-
ва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт па­дзя­ка­ваў ар­хі­тэк­та­раў, бу­даў­ні­коў, су­пра­цоў­ні­каў му­зея і ўсіх тых, хто пры­маў удзел у ства­рэн­ні гэ­та­га хра­ма на­род­най па­мя­ці. «Яго ад­каз­ная мі­сія — да­нес­ці бу­ду­чым па­ка­лен­ням усю праў­ду пра вай­ну», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­ра­са­ваў цёп­лыя сло­вы па­дзя­кі ве­тэ­ра­нам за вя­лі­кі подз­віг. «Мы зро­бім усё маг­чы­мае, каб но­выя па­ка­лен­ні ні­ко­лі не за­бы­лі­ся аб са­праўд­ных ге­ро­ях Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны», — за­пэў­ніў бе­ла­рус­кі лі­дар.

У сваю чар­гу Ула­дзі­мір Пу­цін ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кі на­род у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны па­ка­заў прык­лад са­ма­ах­вяр­нас­ці і шчы­рай лю­бо­ві да Ра­дзі­мы. «Мы схі­ля­ем­ся пе­рад муж­нас­цю і во­ляй бе­ла­рус­ка­га на­ро­да», — пад­крэс­ліў ра­сій­скі Прэ­зі­дэнт.

Ула­дзі­мір Пу­цін па­він­ша­ваў ве­тэ­ра­наў, пра­цаў­ні­коў ты­лу і «ўвесь бра­тэр­скі бе­ла­рус­кі на­род» з 70-год­дзем вы­зва­лен­ня ад гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі і Днём Не­за­леж­нас­ці. Ён так­са­ма ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь пе­ра­жы­ла цяж­кую аку­па­цыю, зве­да­ла ўсе жа­хі вай­ны, жорст­касць на­цыз­му. «Мы па­мя­та­ем тра­ге­дыю Ха­ты­ні, ін­шых бе­ла­рус­кіх вё­сак, спа­ле­ных ра­зам з жы­ха­ра­мі», — ска­заў Ула­дзі­мір Пу­цін.

Прэ­зі­дэнт Ра­сіі на­га­даў, што больш за 1,3 млн ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі зма­га­лі­ся на фран­тах Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а звыш 400 — ста­лі Ге­ро­я­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за. Акра­мя та­го, вя­ла­ся ба­раць­ба ў ты­ле во­ра­га. «Пар­ты­зан­скі рух Бе­ла­ру­сі, у якім зма­га­лі­ся лю­дзі роз­ных на­цы­я­наль­нас­цяў, стаў сім­ва­лам на­род­на­га ге­ра­із­му», — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Пу­цін, на­га­даў­шы, што ме­на­ві­та ў гэ­тыя дні 70 га­доў та­му пар­ты­за­ны пры­ма­лі ўдзел ра­зам з са­вец­кі­мі вой­ска­мі ў ле­ген­дар­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён».

«Гэ­тая пе­ра­мож­ная біт­ва — ад­на з най­буй­ней­шых у гіс­то­рыі Дру­гой су­свет­най вай­ны. Яна пра­дэ­ман­стра­ва­ла та­лент пал­ка­вод­цаў, муж­насць сал­дат і афі­цэ­раў. Увесь свет уба­чыў, што та­кую ар­мію — на­шу ар­мію — пе­ра­маг­чы нель­га», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. «Блі­жэй ста­ла пе­ра­мо­га ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, на­ша агуль­ная пе­ра­мо­га, за якую на­ро­ды Са­вец­ка­га Са­ю­за за­пла­ці­лі вя­лі­кую ца­ну», — да­даў ра­сій­скі лі­дар.

Ён ад­зна­чыў, што ме­на­ві­та та­му так бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­ец­ца па­мяць пра тыя па­дзеі. Ула­дзі­мір Пу­цін па­зі­тыў­на аца­ніў факт ад­крыц­ця но­ва­га бу­дын­ка му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў Мін­ску: «Гэ­та са­праўд­ны пом­нік не­смя­рот­на­му подз­ві­гу на­шых прод­каў і на­шых су­ай­чын­ні­каў, усім, хто зма­гаў­ся з фа­шыз­мам». Ён так­са­ма ад­зна­чыў, што экс­па­зі­цыі му­зея бу­дуць спры­яць вы­ха­ван­ню пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня, якое па­він­на раў­няц­ца на са­праўд­ных ге­ро­яў, якія аба­ра­ні­лі сваю Ра­дзі­му і ад­ста­я­лі сва­бо­ду. «Вель­мі важ­на вы­хоў­ваць у мо­ла­дзі ка­тэ­га­рыч­нае не­пры­ман­не са­міх ідэй на­цыз­му, каб ён больш ні­дзе і ні­ко­лі не пад­няў га­ла­ву», — асоб­на ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Ра­сіі.

Ула­дзі­мір Пу­цін на­га­даў, што ў бу­ду­чым го­дзе бу­дзе ад­зна­чац­ца 70-год­дзе Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. «Бе­ла­русь у якас­ці стар­шы­ні СНД уно­сіць вя­лі­кі ўклад у пад­рых­тоў­ку да юбі­лей­ных ме­ра­пры­ем­стваў на пра­сто­ры Са­друж­нас­ці. Бу­дзем і да­лей цес­на ка­ар­ды­на­ваць пла­ны па ар­га­ні­за­цыі ўра­чыс­тас­цяў з бе­ла­рус­кі­мі сяб­ра­мі. На­шы баць­кі і дзя­ды пе­ра­маг­лі, та­му што бы­лі ра­зам», — ска­заў ра­сій­скі Прэ­зі­дэнт.

Так­са­ма ён ад­зна­чыў, што Ра­сія і Бе­ла­русь пра­цяг­нуць ума­цоў­ваць доб­ра­су­сед­скія су­вя­зі ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы. Больш за тое, но­выя вя­лі­кія маг­чы­мас­ці для па­глыб­лен­ня ўза­е­ма­ад­но­сін дае да­га­вор аб ЕА­ЭС.

«Пе­ра­ка­на­ны, ста­біль­насць і роск­віт на­шых кра­ін, адзін­ства на­ро­даў Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі — ме­на­ві­та тое, за што зма­га­лі­ся і пра што ма­ры­лі ге­роі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ня­хай слаў­ныя тра­ды­цыі бра­тэр­ства, уза­е­ма­да­па­мо­гі, адзін­ства бу­дуць і да­лей слу­жыць на­дзей­най ас­но­вай для раз­віц­ця ра­сій­ска-бе­ла­рус­кіх су­вя­зяў і са­юз­ных ад­но­сін», — рэ­зю­ма­ваў Ула­дзі­мір Пу­цін.

Прэ­зі­дэнт Ра­сіі зра­біў за­піс у кні­зе га­на­ро­вых гас­цей му­зея. «Экс­па­зі­цыя ні­ко­га не мо­жа па­кі­нуць абы­яка­вым. Яна рас­па­вя­дае пра ге­ро­яў, якія ад­ста­я­лі сва­бо­ду і не­за­леж­насць Ра­дзі­мы, пра не­ўмі­ру­чы подз­віг во­і­наў, пар­ты­зан, пра­цаў­ні­коў ты­лу. Ад усёй ду­шы дзя­кую ка­лек­ты­ву му­зея за ва­шу вель­мі па­трэб­ную і ка­рыс­ную пра­цу», — га­во­рыц­ца ў за­пі­се. Прэ­зі­дэнт Ра­сіі пад­нёс у дар му­зею пе­ры­ё­ды­ку, пры­све­ча­ную вы­зва­лен­ню Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма зра­біў за­піс у кні­зе га­на­ро­вых гас­цей, у якім пад­крэс­лі­ва­ец­ца, што ад­крыц­цё аб­ноў­ле­на­га му­зея з'яў­ля­ец­ца зна­кам па­дзя­кі і па­ва­гі да ге­ро­яў Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

Пад­час ад­крыц­ця но­ва­га бу­дын­ка му­зея ў пры­сут­нас­ці Прэ­зі­дэн­таў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі так­са­ма ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія пе­ра­да­чы па­мят­на­га мя­ча «Го­ра­ду-ге­рою Мін­ску» з се­рыі па­да­рун­ка­вай зброі «Меч Пе­ра­мо­гі». Меч «Го­ра­ду-ге­рою Мін­ску» вы­раб­ле­ны аў­тар­скім ка­лек­ты­вам Зла­та­ус­таў­скай збро­е­вай кам­па­ніі. Фор­май і змес­там гэ­та па­да­рун­ка­вая зброя сім­ва­лі­зуе ня­злом­ны дух, згур­та­ва­насць і ге­ра­ізм са­вец­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пла­ну­ец­ца, што меч зой­ме па­чэс­нае мес­ца ў экс­па­зі­цыі му­зея.

-------

У хо­дзе су­стрэ­чы двух прэ­зі­дэн­таў у Мін­ску Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­зваў пры­езд Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на ў Бе­ла­русь у гэ­тыя свя­точ­ныя дні сім­ва­ліч­ным. «Гэ­та сім­ва­лі­зуе на­ша адзін­ства, свед­чыць пра тое, што мы як бы­лі та­ды ра­зам, так і заў­сё­ды бу­дзем ра­зам, — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. — Мы вель­мі цэ­нім ваш пры­езд у гэ­тыя свя­точ­ныя дні. Ня­хай і цяж­кія бы­лі ча­сы, але ўсё-та­кі пе­ра­мо­га пас­ля ўсіх цяж­кас­цяў бы­ла жа­да­ная і агуль­ная».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­дзя­ка­ваў Ула­дзі­мі­ру Пу­ці­ну за пры­езд, а так­са­ма за да­па­мо­гу і пад­трым­ку, якія аказ­ва­юц­ца кра­і­не і эка­но­мі­цы. «Мы гэ­та па­мя­та­ем, і па­вер­це, што па­во­лі і Ра­сія, і Бе­ла­русь з су­свет­на­га кры­зі­су вы­хо­дзяць. Мы ста­нем на но­гі і, упэў­не­ны, эка­на­міч­на бу­дзем яшчэ мац­ней­шы­мі», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

У сваю чар­гу Прэ­зі­дэнт Ра­сіі па­він­ша­ваў кі­раў­ні­ка бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы і ўвесь бе­ла­рус­кі на­род з
70-год­дзем вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. «Мы ўжо сён­ня ўспа­мі­на­лі аб тых не­ве­ра­год­ных ах­вя­рах, якія пры­нёс на ал­тар пе­ра­мо­гі бе­ла­рус­кі на­род, як шмат бы­ло зроб­ле­на пас­ля Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны для ад­наў­лен­ня рэс­пуб­лі­кі і та­ко­га свет­ла­га, пры­го­жа­га го­ра­да Мін­ска», — ска­заў кі­раў­нік ра­сій­скай дзяр­жа­вы.

Га­во­ра­чы аб двух­ба­ко­вым су­пра­цоў­ніц­тве, Ула­дзі­мір Пу­цін пад­крэс­ліў, што кра­і­ны бу­дуць і да­лей аб'­яд­ноў­ваць свае на­ма­ган­ні. «На­шы су­мес­ныя на­ма­ган­ні па ін­тэ­гра­цыі ў эка­на­міч­най сфе­ры, без­умоў­на, пры­но­сяць і пры­ня­суць свой плён у яшчэ боль­шым па­ме­ры, і мы не толь­кі па­вя­лі­чым аб'­ёмы на­шай эка­но­мі­кі, але і яе якасць», — ад­зна­чыў Ула­дзі­мір Пу­цін. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што зу­сім хут­ка пач­не дзей­ні­чаць Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. «Без уся­ка­га су­мне­ву, гэ­та бу­дзе яшчэ ад­ным кро­кам на­пе­рад у аб'­яд­нан­ні на­ма­ган­няў на­шых на­ро­даў, на­шых дзяр­жаў на ба­зе ўся­го та­го ста­ноў­ча­га, што да­ста­ла­ся нам з ра­ней­шых ча­соў і што бы­ло зроб­ле­на ру­ка­мі і па­літ­а, пра­ма ска­жам, кры­вёю, ка­лі мець на ўва­зе ва­ен­ны час, на­шых прод­каў, баць­коў і дзя­доў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Ра­сіі.

123

Паводле БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.