Вы тут

Без грыфа «сакрэтна»


Экс­клю­зіў­ныя да­ку­мен­ты ва­ен­на­га ча­су ста­лі да­ступ­ны­мі шы­ро­кай гра­мад­скас­ці

У дні свят­ка­ван­ня 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў бе­ла­рус­кія да­след­чы­кі прэ­зен­та­ва­лі но­выя тво­ры. У На­цы­я­наль­ным ар­хі­ве кра­і­ны ўба­чы­лі свет збор­ні­кі да­ку­мен­таў і ма­тэ­ры­я­лаў «Пар­ты­за­ны ў апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» і «Ха­тын­скі не­кро­паль».

—Дзя­куй Бо­гу, што на­стаў той час, ка­лі мы мо­жам спа­кой­на ства­раць та­кія ары­гі­наль­ныя, уні­каль­ныя да­ку­мен­таль­ныя збор­ні­кі, дзе ад­кры­ва­ец­ца ду­ша бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, — пе­ра­ка­на­ны ака­дэ­мік-сак­ра­тар Ад­дзя­лен­ня гу­ма­ні­тар­ных на­вук і мас­тац­тваў НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр КА­ВА­ЛЕ­НЯ. — Гэ­та пом­ні­кі ўсім тым, хто ад­даў свае жыц­ці за вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі, хто жыў, зма­гаў­ся на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны тры цяж­кія ва­ен­ныя га­ды. Гэ­та пом­ні­кі, у пер­шую чар­гу для тых, хто сён­ня жы­ве і пра­цуе ў Бе­ла­ру­сі, і для тых, хто прый­дзе пас­ля нас. Я ду­маю, што на ба­зе та­кіх кніг бу­дуць на­пі­са­ны дып­лом­ныя і кур­са­выя работы, бо, як па­каз­вае жыц­цё, сту­дэн­ты ВНУ усё час­цей звяр­та­юц­ца да веч­най тэ­мы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Та­кія кні­гі па­він­ны быць у кож­най школь­най біб­лі­я­тэ­цы, у гра­мад­скіх біб­лі­я­тэ­ках. Па­доб­ныя вы­дан­ні да­зва­ля­юць аб'­ек­тыў­на ўба­чыць тыя скла­да­ныя і су­пя­рэч­лі­выя пра­цэ­сы, якія ад­бы­ва­лі­ся на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і ўво­гу­ле ў га­ды вай­ны.

Кні­га «Пар­ты­за­ны ў апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» скла­да­ец­ца з 200 да­ку­мен­таў. У іх — звест­кі аб пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні бе­ла­рус­кі­мі пар­ты­за­на­мі трэ­ця­га эта­пу «рэй­ка­вай вай­ны», які па­чаў­ся ў ноч на 20 чэр­ве­ня 1944 го­да, да­ку­мен­таль­ныя до­ка­зы ба­я­во­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня пар­ты­за­наў з час­ця­мі Чыр­во­най Ар­міі ў хо­дзе апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». Акра­мя та­го, у вы­дан­ні пуб­лі­ку­юц­ца за­га­ды, рас­па­ра­джэн­ні, ды­рэк­ты­вы, шыфр­тэ­лег­ра­мы, ра­ды­яг­ра­мы, пла­ны, спра­ва­зда­чы, дак­лад­ныя за­піс­кі, ін­фар­ма­цыі, да­вед­кі, звод­кі, да­ня­сен­ні, ра­пар­ты, зва­ро­ты.

Асаб­лі­вую ці­ка­васць вы­клі­кае апуб­лі­ка­ва­ная апе­ра­тыў­ная да­ку­мен­та­цыя: шыфр­тэ­лег­ра­мы пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК КП(б)Б Пан­це­ляй­мо­на Па­на­ма­рэн­кі, на­чаль­ні­ка Бе­ла­рус­ка­га шта­ба пар­ты­зан­ска­га ру­ху Пят­ра Ка­лі­ні­на і яго на­мес­ні­ка Іва­на Га­нен­кі, на­чаль­ні­каў апе­ра­тыў­ных груп на БШПР на фран­тах і ка­ман­дзі­раў пар­ты­зан­скіх фар­мі­ра­ван­няў. Да­ку­мен­ты да­зва­ля­юць лі­та­раль­на дзень за днём пра­са­чыць не­ка­то­рыя тон­ка­сці апе­ра­тыў­на­га кі­раў­ніц­тва дзе­ян­ня­мі пар­ты­за­наў пад­час вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі.

—Зда­ва­ла­ся б, пас­ля вай­ны прай­шло ўжо амаль 70 га­доў, а мы зна­хо­дзім усё но­выя і но­выя тэ­мы, з які­мі зна­ё­мім шы­ро­кія ко­лы гра­мад­скас­ці, — ска­заў ды­рэк­тар Дэ­парт­амен­та па ар­хі­вах і спра­ва­вод­ству Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір АДА­МУШ­КА.— Тэ­му ўдзе­лу пар­ты­за­наў у апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» мы ра­ней не па­ды­ма­лі. Хоць я па­ві­нен за­зна­чыць, што за апош­нія 20 га­доў ар­хіў­най служ­бай Бе­ла­ру­сі вы­да­дзе­на 69 збор­ні­каў да­ку­мен­таў і да­ве­дач­ных збор­ні­каў роз­на­га ты­пу. Гэ­ты — ся­мі­дзя­ся­ты! Да­ку­мен­ты, якія знай­шлі ўва­саб­лен­не ў збор­ні­ку, — па­ча­так спра­вы. Яны ад­люст­роў­ва­юць толь­кі асноў­ныя эта­пы ўдзе­лу пар­ты­за­наў у апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». А коль­кі яшчэ на­ле­жыць вы­ву­чыць, пра­ана­лі­за­ваць і вы­пус­ціць у свет!

Як рас­ка­заў га­лоў­ны ар­хі­віст На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Вя­ча­слаў СЕ­ЛЯ­МЕ­НЕЎ, пры ства­рэн­ні кні­гі аў­та­ры ак­цэн­та­ва­лі ўва­гу на тых да­ку­мен­тах, якія ра­ней не пуб­лі­ка­ва­лі­ся. «Пэў­ная ін­фар­ма­цыя ў са­вец­кі час не бы­ла да­ступ­най да­след­чы­кам, — пры­знаў­ся адзін з укла­даль­ні­каў збор­ні­ка. — Сён­ня з іх зня­ты гры­фы сак­рэт­нас­ці. Мно­гія фак­ты даў­но вя­до­мыя, але не­ка­то­рыя да­ку­мен­ты па­шы­ра­юць на­шы ве­ды аб гэ­тай апе­ра­цыі і ўво­гу­ле аб ро­лі пар­ты­за­наў у ёй. Тым не менш, на жаль, да­след­чы­кі ма­ла ці­ка­вяц­ца па­доб­ны­мі да­ку­мен­та­мі. Маг­чы­ма, вы­хад гэ­та­га збор­ні­ка пад­штурх­не іх да больш ак­тыў­най пра­цы».

Сім­ва­ліч­на, што дру­гі збор­нік да­ку­мен­таў і ма­тэ­ры­я­лаў, прэ­зен­та­ва­ны ў ар­хі­ве, уба­чыў свет не толь­кі на­пя­рэ­дад­ні свят­ка­ван­ня 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, а і ў год 45‑год­дзя ад­крыц­ця ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Ха­тынь». Кні­га «Ха­тын­скі не­кро­паль» пры­све­ча­на ства­рэн­ню ха­тын­скіх ме­ма­ры­яль­ных мо­гі­лак бе­ла­рус­кіх вё­сак, не ад­ноў­ле­ных пас­ля вай­ны, і рас­каз­вае аб тра­ге­дыі, якую пе­ра­жы­ла ў га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця кож­ная з уве­ка­ве­ча­ных там вё­сак.

— Па гэ­тай тэ­ме на­мі вы­да­дзе­ны ўжо не адзін твор, але ўсё роў­на яшчэ ёсць над чым пра­ца­ваць, — пад­крэс­ліў Вя­ча­слаў Се­ля­ме­неў. — Ча­му мы здзі­ві­лі­ся пад­час пра­цы над кні­гай? Ня­гле­дзя­чы на тое, што з дня ад­крыц­ця ме­ма­ры­я­ла прай­шло ўжо 45 га­доў, і да­гэ­туль па мно­гіх вёс­ках уво­гу­ле ня­ма звес­так, та­му мы на­ват не ве­да­ем, як іх зні­шчы­лі. А яшчэ да­вя­ло­ся вы­свет­ліць, што на мо­гіл­ках у Ха­ты­ні ня­пра­віль­ныя звест­кі па ад­ной спа­ле­най вёс­цы. Вёс­ка Ба­ра­выя зна­хо­дзі­ла­ся ў Верх­ня­дзвін­скім ра­ё­не, а яе «пе­ра­нес­лі» ў Брас­лаў­скі.

У збор­ні­ку змя­шча­юц­ца да­вед­кі, ін­фар­ма­цыі, ак­ты, пра­та­ко­лы до­пы­таў, ус­па­мі­ны све­дак і ін­шыя да­ку­мен­ты, зной­дзе­ныя ў На­цы­я­наль­ным ар­хі­ве Бе­ла­ру­сі, Цэнт­раль­ным ар­хі­ве КДБ кра­і­ны і Дзяр­жаў­ным ар­хі­ве Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Уся­го ў кні­зе — 181 да­ку­мент.

—«Ха­тын­скі не­кро­паль» — адзін з тых збор­ні­каў да­ку­мен­таў і ма­тэ­ры­я­лаў, які вы­да­дзе­ны ў ме­жах пра­ек­та «Па­вы­шэн­не ста­ту­су вы­ра­та­ва­ных жы­ха­роў спа­ле­ных бе­ла­рус­кіх вё­сак», — рас­ка­за­ла ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та, укла­даль­ні­ца збор­ні­ка На­тал­ля КІ­РЫ­ЛА­ВА.— Так скла­ла­ся, што на­ша гу­ма­ні­тар­ная дзей­насць не­па­рыў­на звя­за­на з на­ву­ко­вай. У нас ня­ма­ла ад­на­дум­цаў, якія да­па­ма­га­юць у тым лі­ку ў вы­дан­ні па­доб­ных тво­раў. На­прык­лад, края­зна­вец Ан­тон Бу­ба­ла, скла­даль­нік кні­гі «Па­мяць. Верх­ня­дзвін­скі ра­ён» шмат ча­го зра­біў, каб уве­ка­ве­чыць па­мяць спа­ле­ных фа­шыс­та­мі вё­сак у сва­іх род­ных мяс­ці­нах. Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы пра­цы ў ра­ё­нах, атры­ма­ла­ся са­браць ус­па­мі­ны жы­ха­роў спа­ле­ных вё­сак і фо­та­здым­кі пом­ні­каў, уста­ля­ва­ных на іх мес­цах.

Як па­дзя­лі­лі­ся ўкла­даль­ні­кі, у пла­нах — ства­рэн­не па­доб­на­га збор­ні­ка, у якім ужо бу­дзе рас­каз­вац­ца пра лёс спа­ле­ных вё­сак, якія бы­лі ад­ноў­ле­ны пас­ля вай­ны. Спа­дзя­ём­ся, што лё­сы гэ­тых на­се­ле­ных пунк­таў хут­ка ста­нуць на­быт­кам шы­ро­кай аў­ды­то­рыі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».