Вы тут

Сы­ноў­ні па­да­ру­нак


Бе­ла­рус­ка­му гра­мад­ска­му аб'­яд­нан­ню ве­тэ­ра­наў Бе­ла­грап­рам­банк пра­да­ста­віў 1 міль­ярд руб­лёў у вы­гля­дзе бяз­вы­плат­най (спон­сар­скай) да­па­мо­гі. Пра гэ­та ста­ла вя­до­ма на свя­це, пры­мер­ка­ва­ным да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, якое прай­шло у цэнт­раль­ным офі­се фі­нан­са­вай уста­но­вы.

З гэ­тых гро­шай 900 млн пой­дзе на ака­зан­не ма­тэ­ры­яль­най пад­трым­кі ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Трыс­та ча­ла­век атры­ма­юць да­па­мо­гу ў па­ме­ры 3 млн руб­лёў для на­быц­ця ме­ды­ка­мен­таў, пра­дук­таў хар­ча­ван­ня, не­аб­ход­ных бы­та­вых пры­бо­раў. Ас­тат­нія 100 млн пла­ну­ец­ца вы­дат­ка­ваць на ар­га­ні­за­цыю і пра­вя­дзен­не Рэс­пуб­лі­кан­скім са­ве­там ве­тэ­ра­наў ме­ра­пры­ем­стваў па ўша­на­ван­ні ге­ро­яў вай­ны. «Ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га — гэ­та сы­ноў­ні і дач­чы­ны па­да­ру­нак на­шым ве­тэ­ра­нам, які на­дасць ім сіл. Гэ­та знак пры­знан­ня іх за­слуг і ў га­ды вай­ны, і ў пас­ля­ва­ен­ны час», — лі­чыць Ана­толь Но­ві­каў, стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ве­тэ­ра­наў.

Ён ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кія ве­тэ­ра­ны, ня­гле­дзя­чы на па­жы­лы ўзрост і хва­ро­бы, за­хоў­ва­юць ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю: су­стра­ка­юц­ца з пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі, мо­лад­дзю, да­но­сяць праў­ду пра вай­ну. «У нас вы­дат­ная мо­ладзь, і, ка­лі спат­рэ­біц­ца, яна са­ма­ад­да­на ста­не на аба­ро­ну на­шай Ай­чы­ны. А па­куль гэ­тая аба­ро­на пра­яў­ля­ец­ца ў паў­ся­дзён­най пра­цы. Мы ма­рым, каб Бе­ла­русь квіт­не­ла, але для гэ­та­га трэ­ба, каб асаб­лі­ва мо­ладзь сва­ёй пра­цай, та­лен­там і ру­ка­мі ра­бі­ла гэ­тую каз­ку был­лю», — упэў­не­ны Ана­толь Но­ві­каў.

Уша­на­ваў Бе­ла­грап­рам­банк так­са­ма ве­тэ­ра­наў — сва­іх бы­лых су­пра­цоў­ні­каў, кож­на­му з якіх да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня бу­дзе ака­за­на фі­нан­са­вая да­па­мо­га ў па­ме­ры 3 млн руб­лёў. Стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­грапрам­бан­ка Ула­дзі­мір Пад­ка­вы­раў звяр­нуў ува­гу на тое, што гэ­тыя лю­дзі жы­вуць у роз­ных аб­лас­цях кра­і­ны і, тым не менш, знай­шлі маг­чы­масць, каб пры­ехаць у ста­ліч­ны офіс на свя­та: «Га­на­ру­ся тым, што ўвесь ка­лек­тыў бан­ка ўдзель­ні­чаў у ар­га­ні­за­цыі ўша­на­ван­ня на­шых ве­тэ­ра­наў. Бу­дзем ра­біць гэ­та што­год».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».