На адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, які ў гэтым годзе супадае з юбілейнай датай — 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Віншавальныя пасланні паступілі ад лідараў краін СНД, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран, Караля Саудаўскай Аравіі, кіраўнікоў шэрагу краін Еўропы, Азіі, а таксама палітычных і грамадскіх дзеячаў.
Кіраўніка беларускай дзяржавы таксама павіншавалі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Папа Рымскі Францыск, Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна Фра Мэцью Фестынг.
У віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, у прыватнасці, гаворыцца: «Адносіны паміж нашымі краінамі дынамічна развіваюцца, апіраючыся на шматвяковыя традыцыі дружбы, саюзніцтва і ўзаемадапамогі. Трывалыя расійска-беларускія сувязі служаць асновай для інтэграцыйнага супрацоўніцтва на прасторы СНД, якое выходзіць на якасна новы ўзровень дзякуючы падпісанню Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым паспяховую рэалізацыю гэтага важнейшага праекта».
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім віншаванні адзначыў, што надае вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх сувязяў і мае намер падтрымліваць добрыя дзелавыя адносіны, умацоўваць дружбу з беларускім бокам, прыкладаць сумесныя намаганні для вывядзення адносін на новы ўзровень.
Віншавальныя пасланні ў адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа прадаўжаюць паступаць.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.