Вы тут

Ак­цыя «Ты­дзень па­мя­ці» стар­та­ва­ла ў эфі­ры Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё


З на­го­ды 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў на Пер­шым на­цы­я­наль­ным ка­на­ле Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё стар­та­ва­ла эфір­ная ак­цыя «Ты­дзень па­мя­ці», па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА.

Так, 3 лі­пе­ня на ка­на­ле прой­дзе ра­дыё­дзень «Дзень Не­за­леж­нас­ці». Яго га­лоў­най асаб­лі­вас­цю ста­не пра­мы рэ­пар­таж з па­ра­ду вой­скаў Мінск­ага гар­ні­зо­на і тэ­ат­ра­лі­за­ва­на­га шэс­ця «Бе­ла­русь — ад вы­зва­лен­ня да не­за­леж­нас­ці». На пра­ця­гу дня ў вы­пус­ках на­він бу­дуць гу­чаць пра­мыя ўклю­чэн­ні са свя­точ­ных пля­цо­вак у ста­лі­цы і рэ­гі­ё­нах.

Пуб­лі­цыс­тыч­ная пе­ра­да­ча «Бе­ла­рус­кі шлях» пра­вя­дзе вір­ту­аль­ную ра­дыё­эк­скур­сію па за­лах но­ва­га бу­дын­ка Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ра­дыё­парт­рэт рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка дзяр­жаў­ных свят і кан­цэрт­ных пра­грам Вя­ча­сла­ва Па­ні­на ство­рыць на­ры­са­вая пра­гра­ма «Га­ле­рэя». У ёй пой­дзе раз­мо­ва аб асаб­лі­вас­цях пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня важ­ных дзяр­жаў­ных свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­стваў, а так­са­ма аб не­ка­то­рых рэ­жы­сёр­скіх сак­рэ­тах, пры­ёмах і на­ва­цы­ях.

Пе­ра­да­ча для дзя­цей і мо­ла­дзі «Ад­кры­тая пля­цоў­ка» рас­ка­жа аб вах­це па­мя­ці Бе­ла­рус­кай рэс­пуб­лі­кан­скай пі­я­нер­скай ар­га­ні­за­цыі. Куль­тур­на-па­зна­валь­ная пе­ра­да­ча «Арт-са­лон» так­са­ма бу­дзе пры­све­ча­на тэ­ме за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці.

З куль­тур­най пра­гра­май свят­ка­ван­ня Дня Не­за­леж­нас­ці, тэ­ма­тыч­ны­мі тэ­ат­раль­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі, вы­стаў­ка­мі і му­зей­ны­мі экс­па­зі­цы­я­мі па­зна­ё­міць пра­ект «Куль­тур­ная пра­сто­ра». У гіс­то­ры­ка-да­ку­мен­таль­най пра­гра­ме «Эпі­зо­ды Вя­лі­кай вай­ны» на тыд­ні пра­гу­чаць ус­па­мі­ны ве­тэ­ра­наў, якія пры­ма­лі ўдзел у вы­зва­лен­чай апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён».

Пер­шы на­цы­я­наль­ны ка­нал Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё мож­на слу­хаць па пра­вад­ной сет­цы, на доў­гіх, уль­тра­ка­рот­кіх хва­лях, у FM па ўсёй кра­і­не, а так­са­ма ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су ў ін­тэр­нэ­це.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».