Вы тут

«Ма­рыя — узор ма­літ­вы»


Пад та­кім дэ­ві­зам прой­дуць ура­чыс­тас­ці ў Будс­ла­ве

Тра­ды­цый­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ў го­нар пра­столь­на­га свя­та Будс­лаў­ска­га аб­ра­за Бо­жай Ма­ці ад­бу­дуц­ца ў Будс­ла­ве 4—5 лі­пе­ня. На­зва­ны аб­раз — адзін з най­больш уша­на­ва­ных у ка­та­ліц­кай царк­ве і вя­до­мы мно­гі­мі цу­да­мі. Па­кла­ніц­ца яму што­год збі­ра­юц­ца шмат­лі­кія па­лом­ні­кі з усіх кут­коў Бе­ла­ру­сі і з-за мя­жы. У пры­ват­нас­ці, ле­тась Будс­лаў на­ве­да­лі больш як 40 ты­сяч вер­ні­каў.

Як па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Мя­дзель­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ва­лян­ці­на Зу­еў­ская, сё­ле­та ўра­чыс­тас­ці прой­дуць пад дэ­ві­зам «Ма­рыя — узор ма­літ­вы». Ад­мет­нас­цю свят­ка­ван­ня ста­не пры­быц­цё кры­жа Су­свет­на­га дня мо­ла­дзі. Рэ­лік­вія зроб­ле­на ў 1984 го­дзе і зна­хо­дзі­ла­ся ка­ля га­лоў­на­га ал­та­ра ба­зі­лі­кі свя­то­га Пят­ра ў Ва­ты­ка­не. За­тым Па­па Ян Па­вел ІІ уру­чыў яго ма­ла­дым лю­дзям як сім­вал лю­бо­ві Хрыс­то­вай да ча­ла­вец­тва. З та­го ча­су крыж па­да­рож­ні­чае па ўсім све­це. У Бе­ла­ру­сі свя­ты­ня бу­дзе зна­хо­дзіц­ца да 12 лі­пе­ня і па­бы­вае ва ўсіх ка­та­ліц­кіх дыя­цэ­зі­ях.

Га­лоў­нае бо­га­слу­жэн­не ў будс­лаў­скім кас­цё­ле Уне­баў­зняц­ця Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі ад­бу­дзец­ца 5 лі­пе­ня аб 11 га­дзі­не ра­ні­цы. Яго пра­вя­дзе апост­аль­скі нун­цый у Бе­ла­ру­сі ар­хі­епіс­кап Клаў­дыя Гу­джа­ро­ці. У на­ба­жэн­стве пры­ме ўдзел Міт­ра­па­літ Мін­ска — Ма­гі­лёў­скай ар­хі­епар­хіі Рым­ска-ка­та­ліц­кай царк­вы Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч.

2 лі­пе­ня ў кас­цё­ле Свя­тых Сы­мо­на і Але­ны ў Мін­ску ён бла­сла­віў ве­ра­па­лом­ні­каў, што на­кі­ра­ва­лі­ся ў Будс­лаў, а так­са­ма пра­ехаў з імі на ве­ла­сі­пе­дзе част­ку шля­ху.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.