Вы тут

Каб ма­ла­дыя па­мя­та­лі...


Сквер па ву­лі­цы Са­вец­кай у Го­ме­лі пе­ра­тва­рыў­ся ў Алею Ге­ро­яў. Ме­ма­ры­ял ство­ра­ны по­бач з кар­пу­са­мі Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

12

Ве­тэ­ран вай­ны Яфім Ці­та­рэн­ка пры­ехаў з Маск­вы на свя­та Не­за­леж­нас­ці ме­на­ві­та ў Го­мель. Тут ён ка­лісь­ці на­ра­дзіў­ся. Член са­ве­та ве­тэ­ра­наў Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў РФ, бы­лы ва­ен­ны лёт­чык ка­жа, што гэ­тае вя­до­мае ў аб­лас­ным цэнт­ры мес­ца на­бы­ла са­праў­ды но­вае аб­ліч­ча.

Ма­лень­кі Ар­се­ній Ка­ля­ва­таў, які жы­ве по­бач і прый­шоў на цы­ры­мо­нію ад­крыц­ця са сва­і­мі баць­ка­мі, ужо доб­ра ра­зу­мее, ча­му не­аб­ход­на ша­на­ваць па­мяць пра тых, хто за­гі­нуў у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най:

— Каб да­па­ма­гаць за­хоў­ваць мір, — упэў­не­на ка­жа хлоп­чык.

Ура­чыс­та­му ад­крыц­цю Алеі Ге­ро­яў па­пя­рэд­ні­ча­ла маш­таб­ная рэ­кан­струк­цыя скве­ра, якая цал­кам яго змя­ні­ла. Уз­доўж цэнт­раль­най алеі ўста­ля­ва­ны па­мят­ныя стэ­лы. На іх — ім­ёны Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за і поў­ных ка­ва­ле­раў ор­дэ­на Сла­вы, лёс якіх быў тым ці ін­шым чы­нам звя­за­ны з Го­ме­лем. Не­ка­то­рыя тут на­ра­дзі­лі­ся, ін­шыя — вы­зва­ля­лі яго. Ёсць і тыя, хто жыў і пра­ца­ваў у го­ра­дзе над Со­жам. Цэнт­раль­ная част­ка ме­ма­ры­яль­на­га зна­ка зроб­ле­на ў вы­гля­дзе ар­кі, а ў ся­рэ­дзі­не — скульп­ту­ра сал­да­та, якая зна­хо­дзі­ла­ся на гэ­тым мес­цы ра­ней, а ця­пер рэ­кан­стру­я­ва­на. З абод­вух ба­коў ар­кі — сце­ны, на якіх зме­шча­ны 44 па­мят­ныя дош­кі з ін­фар­ма­цы­яй пра аба­рон­цаў Ай­чы­ны, па­ха­ва­ных на гэ­тым мес­цы ў брац­кай ма­гі­ле. У ёй астан­кі 135 удзель­ні­каў аба­ро­ны Го­ме­ля (у жніў­ні 1941 го­да), пар­ты­зан, пад­поль­шчы­каў, а так­са­ма тых, хто ў ліс­та­па­дзе 1943-га пры­нёс у го­рад доў­га­ча­ка­ную сва­бо­ду.

13

Асоб­на, у ле­вай част­цы скве­ра, уста­ля­ва­ны пом­нік ан­ты­фа­шыс­там-пад­поль­шчы­кам, рас­стра­ля­ным у пе­ры­яд гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі Го­ме­ля: чор­ная мар­му­ро­вая плі­та з бе­лы­мі ба­рэль­еф­ны­мі сі­лу­э­та­мі ге­ро­яў па­сту­по­ва пе­ра­тва­ра­ец­ца ў сты­лі­за­ва­ную на­паў­раз­бу­ра­ную сця­ну з чыр­во­най цэг­лы. По­бач — плі­та з ім­ёна­мі пад­поль­шчы­каў, якія за­гі­ну­лі.

— У нас прак­тыч­на ня­ма сем'­яў, чые сва­я­кі не ва­я­ва­лі б ці не за­гі­ну­лі ў вай­ну. Мы па­він­ны ўве­ка­веч­ваць іх па­мяць, каб на пры­кла­дзе подз­ві­гу ге­ро­яў вы­хоў­ваць на­ступ­нае па­ка­лен­не, — ад­зна­чыў стар­шы­ня Го­мель­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Пётр Кі­ры­чэн­ка.

Ар­хіў­ныя да­ныя свед­чаць, што пры вы­зва­лен­ні Го­ме­ля за­гі­ну­ла больш за 21 ты­ся­чу во­і­наў. Яшчэ боль­шы­мі бы­лі стра­ты пры яго ге­ра­іч­най аба­ро­не: толь­кі з 10 па 25 жніў­ня 1941 го­да за­гі­ну­ла больш за 31 ты­ся­чу ча­ла­век.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».