Вы тут

За­ла­ты­мі лі­та­ра­мі на гра­ні­це...


На Дзень Не­за­леж­нас­ці ў Жо­дзі­не ўра­чыс­та ад­кры­лі но­вы пом­нік на ма­гі­ле за­гі­ну­лых са­вец­кіх во­і­наў.

14

На но­вай гра­ніт­най плі­це за­ла­ты­мі лі­та­ра­мі ззя­юць 17 ім­ёнаў і проз­ві­шчаў тых, хто ў лі­пе­ні 44-га за­гі­нуў на под­сту­пах да Жо­дзі­на.

— Брац­кую ма­гі­лу на гэ­тым мес­цы ства­ры­лі ў 1956 го­дзе, — рас­па­вя­дае края­знаў­ца Га­лі­на Аніс­ке­віч, кі­раў­нік му­зея Жо­дзін­скай жа­но­чай гім­на­зіі. — Сю­ды пе­ра­нес­лі астан­кі вай­скоў­цаў і пар­ты­зан, якіх па­ха­ва­лі ў не­па­срэд­най бліз­ка­сці ад на­ша­га го­ра­да. Праў­да, ад­мыс­ло­ва­га ўлі­ку не вя­лі і дак­лад­ная коль­касць па­ха­ва­ных бы­ла не­вя­до­ма. Яна на­ват да­хо­дзі­ла да 32 ча­ла­век. Пра­цу­ю­чы з да­ку­мен­та­мі ар­хі­ваў, я да­ве­да­ла­ся, што пэў­ныя лю­дзі тут прос­та не мо­гуць быць па­ха­ва­ны. І з'я­ві­ла­ся ідэя ўста­ля­ваць но­вы пом­нік з ім­ёна­мі тых, хто са­праў­ды тут спа­чы­вае. На гэ­та пай­шло 7 га­доў на­пру­жа­най пра­цы і з Па­доль­скім, і з на­шым На­цы­я­наль­ным ар­хі­ва­мі. Ця­пер на пом­ні­ку на­пі­са­ны рэ­аль­ныя ім­ёны тых лю­дзей, хто знай­шоў тут свой апош­ні спа­чын.

Да­рэ­чы, як па­ве­да­мі­ла Га­лі­на Іва­наў­на, адгукаюцца і бліз­кія па­ха­ва­ных у брац­кай ма­гі­ле. Сва­я­кі страл­ка Са­ла­мо­на Брэй­ча­ра лі­чы­лі яго знік­лым без вес­так. Яны па­ста­ян­на на­бі­ра­лі яго проз­ві­шча ў ін­тэр­нэ­це і на­рэш­це да­сяг­ну­лі сва­ёй мэ­ты дзя­ку­ю­чы ін­фар­ма­цыі, зме­шча­най на сай­це га­зе­ты «Жо­дзін­скія на­ві­ны». Ця­пер унук Эду­ард збі­ра­ец­ца пры­ехаць у Жо­дзі­на і ўзяць з са­бой зям­лю з ма­гі­лы дзя­ду­лі на па­мяць.

Та­рас ШЧЫ­РЫ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.