Вы тут

Не бу­дзе гэ­та­га свя­та — не бу­дзе і ўсіх ас­тат­ніх


Ста­лі­ца ад­зна­чы­ла Дзень Не­за­леж­нас­ці на­род­ны­мі гу­лян­ня­мі

На святкаванне — па чыгунцы

Ра­ней за ўсіх па­ча­ла свят­ка­ваць ня­ўрымс­лі­вая дзят­ва. Ужо з ра­ні­цы на па­ды­хо­дзе да Дзі­ця­чай чы­гун­кі ім. К.  За­сло­нава тоў­пяц­ца хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі з баць­ка­мі. «Па­куль, аў­то­бус!» — вет­лі­ва раз­віт­ва­ец­ца ма­лень­кая дзяў­чын­ка ў су­кен­цы прын­цэ­сы, вый­шаў­шы з марш­ру­ту «сот­кі», і ўжо праз па­ру се­кунд под­ска­кам бя­жыць у бок стан­цыі...

19

— Сён­ня асаб­лі­ва шмат дзят­вы і іх баць­коў, — ка­жа Дзі­я­на Са­віц­кая, пра­вад­ні­ца «Ста­ліч­на­га экс­прэ­са», не­звы­чай­на­га цяг­ні­ка, дзе і пра­вад­ні­кі, і ма­шы­ніст, і па­моч­нік ма­шы­ніс­та, і на­чаль­нік цяг­ні­ка, і дзя­жур­ны па стан­цыі — не да­рос­лыя, а школь­ні­кі. — На­шы па­са­жы­ры едуць у Са­сно­вы бор. Там бу­дзе ці­ка­ва — са­праўд­нае свя­та!

Наш ва­гон ужо поў­ны. На су­сед­няй лаў­цы ма­ма рас­па­вя­дае шас­ці­га­до­ва­му Да­ні­ку пра свя­та.

— Ты ж хто? — пра­вя­рае яна.

— Бе­ла­рус! — ра­дас­на ўсмі­ха­ец­ца хлап­чук і ма­хае чыр­во­на-зя­лё­ным сцяж­ком.

У Са­сно­вым ба­ры свя­та ў раз­га­ры. Тут і кан­цэрт, і роз­ныя гуль­ні-спа­бор­ніц­твы, і цір, і са­праўд­ны танк, увесь аб­леп­ле­ны хлоп­чы­ка­мі і дзяў­чын­ка­мі.

20

— Я толь­кі што ду­лам тан­ка кі­ра­ваў! — за­хлы­на­ю­чы­ся ад шчас­ця, кры­чыць ней­кі хлоп­чык сва­ёй ма­ме.

— Ха­дзем, сфа­та­гра­фу­ем­ся з аў­та­ма­там! — ту­зае яго за ру­ку ся­бар. Са­праў­ды, у двух кро­ках по­бач — вы­ста­ва зброі, якую мож­на не прос­та па­гля­дзець. Дзе­ці па­зі­ру­юць з він­тоў­ка­мі, баць­кі іх фа­та­гра­фу­юць. І мяр­ку­ю­чы па вы­гля­дзе мно­гіх та­таў, яны так­са­ма не су­праць за­лез­ці на танк і па­па­зі­ра­ваць са стрэль­бай.

А вась­мі­га­до­выя двай­нят­кі Ці­ма­фей і Мац­вей за абедз­ве шча­кі ўпля­та­юць сал­дац­кую ка­шу (з яч­ных круп) з ту­шон­кай. «Смач­на!» — Мац­вей для боль­шай пе­ра­ка­наў­час­ці па­ды­мае ўверх вя­лі­кі па­лец. Хлап­чу­кі ра­зам з ма­май пры­еха­лі з Ба­ры­са­ва. У іх вя­лі­кія пла­ны на сён­ня: свя­точ­ныя ста­ліч­ныя гу­лян­ні, а ўве­ча­ры — цырк. Так што гэ­ты дзень ім, на­пэў­на, за­пом­ніц­ца на­доў­га!

* * *

— У го­ра­дзе па­нуе свя­точ­ная ат­мас­фе­ра, сця­гі ўсю­ды ві­сяць, — усмі­ха­ец­ца ся­мей­ная па­ра ў пар­ку Ча­люс­кін­цаў. — Мы на­кі­роў­ва­лі­ся да вы­ха­ду, ды вось спы­ні­лі­ся кан­цэрт па­слу­хаць. Чу­е­це, спя­ва­юць бе­ла­рус­кую на­род­ную пес­ню? А да­гэ­туль спя­ва­лі і на рус­кай мо­ве, і на анг­лій­скай, і на ту­рэц­кай. Ча­му б і не, ка­лі пес­ні доб­рыя і га­ла­сы доб­рыя...

Лю­біць сваю кра­і­ну — гэ­та не прос­та гуч­ныя сло­вы...

У Ло­шыц­кім пар­ку пер­шым, ка­го мы су­стрэ­лі, быў хлоп­чык, які на­свіст­ваў «Ка­цю­шу». У са­мім пар­ку — ат­мас­фе­ра са­праўд­на­га ся­мей­на­га свя­та. Вось ідзе на­су­страч баць­ка з да­рос­лай дач­кой, вось пры­се­лі на лаў­ку дзве ба­бу­лі з ма­лень­кім уну­кам... Па але­ях шпа­цы­ру­юць шмат па­ра­чак, ма­ла­дых та­таў з ка­ляс­ка­мі і сва­і­мі пры­го­жы­мі «па­ла­він­ка­мі», ця­жар­ных жан­чын. А вось, ба­дай, са­мае за­спа­ка­яль­нае ві­до­ві­шча на зям­лі — та­та, ма­ма і ма­лы, які ўзяў­ся за іх ру­кі. По­бач — двое ма­лых, якія га­ня­юц­ца адзін за ад­ным. Не­па­да­лёк ідуць дзве 70-га­до­выя ба­бу­лі і пры­тан­цоў­ва­юць пад му­зы­ку... Мно­гія мін­ча­не раз­мяс­ці­лі­ся кам­па­ні­я­мі на тра­ве, ар­га­ні­за­ваў­шы ім­пра­ві­за­ва­ныя пік­ні­кі на све­жым па­вет­ры.

З ад­ной з кан­цэрт­ных пля­цо­вак да­но­сіц­ца на дзі­ва пры­го­жая ме­ло­дыя. На сцэ­не — ду­эт скры­па­чак.

— Я па­га­дзі­ла­ся вы­сту­піць, бо лі­чу гэ­тае свя­та ад­ным з асноў­ных, — ка­жа сту­дэнт­ка кан­сер­ва­то­рыі Крыс­ці­на, якая толь­кі што ады­гра­ла свой ну­мар і спус­ці­ла­ся са сцэ­ны. — Не бу­дзе яго — і ўсіх ас­тат­ніх не бу­дзе.

З ёй цал­кам згод­ны 48-га­до­вы Аляк­сандр: «Я быў ак­цяб­рон­кам, пі­я­не­рам, кам­са­моль­цам. І гэ­тае ад­чу­ван­не свя­та ў мя­не з дзя­цін­ства, ка­лі я ха­дзіў на па­ра­ды. Я пра­сяк­ну­ты ім. Гэ­та па­мяць. На­ша па­ка­лен­не ра­зу­мее, што мы жы­вём у цу­доў­най кра­і­не і ні­дзе лепш нам не бу­дзе».

Спы­няю двух 26-га­до­вых сяб­ро­вак, якія ідуць на­су­страч. Пер­шая, Ак­са­на, на маё пы­тан­не «Ці лі­чы­це вы ся­бе па­тры­ёт­кай?» толь­кі па­ціс­ну­ла пля­чы­ма. І тут умя­ша­ла­ся дру­гая, Ма­ры­на. «Я па­тры­ёт­ка, — упэў­не­на ска­за­ла яна. — Я люб­лю сваю кра­і­ну, па­ва­жаю яе. А ты хі­ба не? — здзіў­ле­на па­вяр­ну­ла­ся яна да сяб­роў­кі. — Лю­біць сваю кра­і­ну — гэ­та не прос­та гуч­ныя сло­вы, гэ­та што­дзён­ныя на­шы дзе­ян­ні. На­прык­лад, са­чыць за чыс­ці­нёй. Гля­дзі­це, сю­ды пры­ем­на прый­сці, сес­ці на лаў­ку. І трэ­ба пад­трым­лі­ваць гэ­та. Трэ­ба быць пры­яз­ны­мі. Сён­ня ў нас вель­мі доб­ры на­строй з са­май ра­ні­цы дзя­ку­ю­чы свя­ту, і ва­кол мы ба­чым шмат шчас­лі­вых тва­раў».

«Па­тры­я­тызм для мя­не — са­лі­дар­насць са сва­ёй кра­і­най, го­нар за яе. Ка­лі хто-не­будзь бу­дзе вы­каз­вац­ца дрэн­на пра яе, я не за­ста­ну­ся абы­яка­вым і ўста­ну на яе аба­ро­ну, —- так лі­чыць 30-га­до­вы Яра­слаў, які гу­ляе па пар­ку з жон­кай і ма­лень­кім сы­нам.

У 36-га­до­вай Воль­гі, якая по­бач пра­дае ўпры­га­жэн­ні для ва­ла­соў, ма­ма ўкра­ін­ка, а баць­ка рус­кі. «Ува мне шмат уся­го на­мя­ша­на, — ка­жа яна. — Але я гра­ма­дзян­ка Бе­ла­ру­сі і люб­лю гэ­тую зям­лю. Бе­ла­русь — вель­мі пры­яз­ная кра­і­на. І я ад­чу­ваю ся­бе тут воль­ным ча­ла­ве­кам. А гэ­та вель­мі важ­на».

18

* * *

— Тут вы­дат­на! — ус­клі­кае ў тэ­ле­фон хло­пец га­доў 20. — Дзве га­дзі­ны та­му бы­ло прад­стаў­лен­не ў ся­рэд­ня­веч­ным сты­лі! Па­каз­ва­лі, як пра­хо­дзі­лі біт­вы ў ХІ­ІІ-ХІV ста­год­дзях, і на­ват да­ва­лі па­стра­ляць з лу­ка ўсім ах­вот­ным. А ўве­ча­ры абя­ца­юць вы­ступ­лен­не Тэа!

Па­слу­хаць ужы­вую ўдзель­ні­ка «Еў­ра­ба­чан­ня» хо­ча і вель­мі ма­ла­джа­вая на вы­гляд Ка­ця­ры­на, якой ака­за­ла­ся 59 га­доў. «Сён­ня цу­доў­нае свя­та, — лі­чыць яна. — Мы да­сяг­ну­лі мі­ру. Хі­ба доб­ра, што ва Укра­і­не за­раз ва­ю­юць? І як вы­дат­на, што я ма­гу спа­кой­на ся­дзець ця­пер у пры­го­жым пар­ку, грэц­ца на со­ней­ку... І на­огул, жыць на све­це доб­ра! (За­дум­ва­ец­ца на хві­лі­ну.) Мо­жа, дзесь­ці і лепш... Але ў нас так ці­ха, спа­кой­на. Я толь­кі жа­даю, каб на­шым дзе­цям бы­ло гэ­так жа доб­ра, каб яны не ба­я­лі­ся спаць па на­чах...

— Та­му, хто ска­жа, што ў нас у Бе­ла­ру­сі лю­дзі дрэн­на жы­вуць, я пра­па­ную па­гля­дзець, якія ма­шы­ны ез­дзяць па ву­лі­цах на­шых га­ра­доў, — ус­ту­пае ў раз­мо­ву муж­чы­на, што ся­дзіць не­па­да­лё­к. — Кож­ны дру­гі ма­ла­ды ча­ла­век хо­дзіць з да­ра­гім ай­фо­нам, шмат у ка­го ў ква­тэ­рах еў­ра­ра­монт. Так што скар­дзіц­ца асаб­лі­ва ня­ма на што. Наш на­род жы­ве доб­ра. Я прый­шоў сю­ды па­зды­маць. Фа­та­гра­фія — маё хо­бі. Шмат на­ро­ду на ву­лі­цах, і я ра­ды, што лю­дзі ўсмі­ха­юц­ца. Ха­це­ла­ся б, каб у іх заў­сё­ды бы­лі та­кія ж шчас­лі­выя ўсмеш­кі...

Свят­ла­на Бусь­ко.

Фота Любові Бяляевай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».