Вы тут

«Лю­бая тра­ды­цыя з ча­го-не­будзь па­чы­на­ец­ца...»


Цэнт­раль­ны дзі­ця­чы парк імя Гор­ка­га што­год ста­но­віц­ца ад­ной з га­лоў­ных пля­цо­вак для свят­ка­ван­ня Дня Не­за­леж­нас­ці. Сё­ле­та ар­га­ні­за­та­ры вы­ра­шы­лі пры­ва­біць на­вед­валь­ні­каў не­звы­чай­най пра­па­но­вай: усім, хто прый­дзе ў парк у бе­ла­рус­кім на­цы­я­наль­ным строі або з яго эле­мен­та­мі, абя­ца­лі бяс­плат­нае ка­ры­стан­не ад­ным з ат­рак­цы­ё­наў. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» да­лу­чы­лі­ся да свят­ка­ван­ня і па­на­зі­ра­лі за тым, што вый­шла з та­кой не­звы­чай­най іні­цы­я­ты­вы.

21

Га­лоў­ным свя­точ­ным ме­ра­пры­ем­ствам у пар­ку Гор­ка­га быў кан­цэрт на­род­най му­зы­кі і пес­ні «Бе­ла­русь — кры­ні­ца на­тхнен­ня». Сва­і­мі спе­ва­мі жы­ха­роў і гас­цей ста­лі­цы за­баў­ля­лі бе­ла­рус­кія на­род­ныя ка­лек­ты­вы і пра­фе­сій­ныя вы­ка­наў­цы. Да іх вы­ступ­лен­няў да­лу­ча­лі­ся і гле­да­чы — асаб­лі­ва ка­лі гэ­та да­ты­чы­ла­ся тан­цаў. Не абы­шло­ся тут і без кон­кур­саў і па­да­рун­каў пе­ра­мож­цам.

Не­па­да­лёк ад гэ­тай пля­цоў­кі мы і су­стрэ­лі пер­шых на­вед­валь­ні­каў пар­ку, якія вы­ра­шы­лі ска­рыс­тац­ца шан­цам на бяс­плат­ны ат­рак­цы­ён. Кан­стан­цін і Тац­ця­на ВІШ­НЕЎ­СКІЯ з дзець­мі Ана­то­лем і Ар­сен­ці­ем вы­бра­лі для свай­го ад­па­чын­ку парк Гор­ка­га ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы пра­па­но­ве аб на­цы­я­наль­най воп­рат­цы. Праў­да, тое, што ад­на вы­шы­ван­ка ста­ла пад­ста­вай для толь­кі ад­на­го бяс­плат­на­га квіт­ка, ста­ла не­вя­лі­кім рас­ча­ра­ван­нем. Ад­нак сям'я вель­мі ра­да, што вы­бра­ла ме­на­ві­та парк Гор­ка­га для свай­го ад­па­чын­ку.

На пы­тан­не аб гіс­то­рыі яго вы­шы­ван­кі спа­дар Віш­неў­скі ўзгад­вае сваё тан­ца­валь­нае мі­ну­лае. Ме­на­ві­та за­ня­ткі ў ад­ным з ка­лек­ты­ваў і па­кі­ну­лі ў яго ша­фе на па­мяць пра ся­бе бе­ла­рус­кую ка­шу­лю з ар­на­мен­там.

— Я шчы­ра лі­чу, што на­ша на­цы­я­наль­нае адзен­не мо­жа і па­він­на быць не­чым боль­шым, чым прос­та гіс­та­рыч­ным ар­тэ­фак­там. Праб­ле­ма толь­кі ў тым, што бе­ла­ру­сы з па­да­зро­най лёг­кас­цю ад­маў­ля­юц­ца ад сва­іх гіс­та­рыч­ных зда­быт­каў. Так бы­ло з Міц­ке­ві­чам, Ма­ле­ві­чам, сім­ва­ла­мі Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Пры­клад­на та­кая ж сі­ту­а­цыя і з вы­шы­ван­ка­мі. Лю­бая тра­ды­цыя з ча­го-не­будзь па­чы­на­ец­ца. Ча­му б нам не зра­біць тра­ды­цы­яй апра­наць вы­шы­ван­кі раз у год, на Дзень Не­за­леж­нас­ці?

22

Пад­трым­лі­вае Кан­стан­ці­на і ра­мес­нік Ула­дзі­мір АЗЁ­МА, які прый­шоў у парк у якас­ці пра­даў­ца (да­рэ­чы, так­са­ма ў вы­шы­ван­цы):

— На маю дум­ку, ме­на­ві­та па­чы­на­ю­чы з вы­шы­ва­нак, мы мо­жам вяр­нуць і на­шу мо­ву, і ін­шыя гіс­та­рыч­ныя зда­быт­кі. Бо ме­на­ві­та з та­кіх дро­бя­зяў у рэш­це рэшт скла­да­юц­ца сур'­ёз­ныя рэ­чы — аж да на­цы­я­наль­най ідэі.

На жаль, вя­лі­ка­га на­тоў­пу лю­дзей у вы­шы­ван­ках не на­зі­ра­ла­ся. Да ве­ча­ра ў пар­ку бы­ло за­ўва­жа­на яшчэ не­каль­кі ча­ла­век — пе­ра­важ­на да­рос­лых, — якія пад­тры­ма­лі іні­цы­я­ты­ву ар­га­ні­за­та­раў. А куп­ка жан­чын у на­цы­я­наль­ных стро­ях на вы­ха­дзе з ат­рак­цы­ё­наў ака­за­ла­ся ан­самб­лем «Жы­ві­ца» з Лу­нін­ца, які па­спеў ска­рыс­тац­ца сва­ім пра­вам на бяс­плат­ны ат­рак­цы­ён па­між вы­ступ­лен­ня­мі. Да­рэ­чы, жан­чы­ны рас­па­вя­лі нам, што ўсе іх вы­шы­ван­кі ма­юць уні­каль­ны ар­на­мент і зроб­ле­ны ўлас­на­руч­на. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што на­ступ­нае та­кое ме­ра­пры­ем­ства ў пар­ку Гор­ка­га ста­не больш маш­таб­ным.

У свя­точ­ным пар­ку бы­ло шмат і гас­цей ста­лі­цы. Кі­та­ец Ні Сян пры­ехаў у Брэст на ву­чо­бу з аў­та­но­міі Унут­ра­ная Ман­го­лія, а бе­ла­рус­кую ста­лі­цу вы­ра­шыў на­ве­даць з сяб­ра­мі ў свя­точ­ныя дні:

— Мне па­да­ба­ец­ца, як вы свят­ку­е­це. Больш за ўсё ўраж­вае, як мно­га бе­ла­ру­саў на ву­лі­цы пад­час та­кіх свят. Звы­чай­на ў вас вель­мі ці­хія га­ра­ды, лю­дзей на ву­лі­цы ня­шмат, а тут — са­праўд­нае ўсе­на­род­нае свя­та.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ. 

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.