Вы тут

Су­стрэ­ча ў Ка­роб­чы­цах


Дню Не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі і 70-й га­да­ві­не вы­зва­лен­ня на­шай кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў бы­ла пры­све­ча­на ўжо тра­ды­цый­ная су­стрэ­ча кі­раў­ніц­тва Гро­дзен­скай воб­лас­ці з ве­тэ­ра­на­мі ў аг­ра­ту­рыс­тыч­ным комп­лек­се «Га­ра­дзен­скі ма­ён­так Ка­роб­чы­цы».

23

— Удзяч­ны вам не толь­кі за Пе­ра­мо­гу, але і за тое, што ад­на­ві­лі кра­і­ну пас­ля вай­ны, што і сён­ня ў лю­бы мо­мант га­то­вы да­па­маг­чы сло­вам і спра­вай, — звяр­нуў­ся стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Краў­цоў да ве­тэ­ра­наў, уру­чыў­шы ім юбі­лей­ныя ме­да­лі і каш­тоў­ныя па­да­рун­кі.

Больш за 10 міль­яр­даў руб­лёў на­кі­ра­ва­на на ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу ве­тэ­ра­нам, якія жы­вуць на Гро­дзен­шчы­не; пры­ве­дзе­ны ў па­ра­дак усе пом­ні­кі і абел­іс­кі ў го­нар аба­рон­цаў Ай­чы­ны. Ме­ды­кі пра­ве­ры­лі зда­роўе кож­на­га ве­тэ­ра­на вай­ны і да­па­маг­лі пад­ля­чыц­ца, ад­па­вед­ныя служ­бы аб­сле­да­ва­лі жыл­лё­выя ўмо­вы.

У Сло­ні­ме на мі­ну­лым тыд­ні ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія пе­ра­за­ха­ван­ня астан­каў 65 чыр­во­на­ар­мей­цаў, якія бы­лі зной­дзе­ны пад­час зем­ля­ных ра­бот спе­цы­я­ліс­та­мі мяс­цо­ва­га «Во­да­ка­на­ла», ва­ен­на­слу­жа­чы­мі 52-га асоб­на­га спе­цы­я­лі­за­ва­на­га по­шу­ка­ва­га ба­таль­ё­на і чле­на­мі по­шу­ка­вай гру­пы «Баць­каў­шчы­на». Уда­ло­ся вы­зна­чыць ім­ёны 11 во­і­наў. У пры­ват­нас­ці, сал­дац­кі ме­даль­ён атры­ма­ла Кла­ра Аляк­се­ен­ка, якая больш за 70 га­доў ні­чо­га не ве­да­ла пра лёс свай­го баць­кі. Ця­пер ёсць мес­ца, ку­ды яна мо­жа пры­ехаць, каб уша­на­ваць яго па­мяць.

А ў Аст­раў­цы 3 лі­пе­ня быў да­дзе­ны старт аб­лас­но­му эта­пу рэс­пуб­лі­кан­скай гра­мад­ска-куль­тур­най ак­цыі «Да­ро­га­мі вы­зва­лі­це­ляў». Ме­ра­пры­ем­ствы ак­цыі ад­бу­дуц­ца ў роз­ных на­се­ле­ных пунк­тах воб­лас­ці ў тыя дні, ка­лі іх вы­зва­лі­лі ад гіт­ле­раў­цаў, і за­вер­шац­ца 25 лі­пе­ня ў вёс­цы Бя­ля­ны Гро­дзен­ска­га ра­ё­на.

3 лі­пе­ня 55 жы­ха­роў воб­лас­ці атры­ма­лі прэ­мію абл­вы­кан­ка­ма «Ча­ла­век го­да Гро­дзен­шчы­ны». Зна­ка­вая па­дзея ад­бы­ла­ся ў Грод­не і ў да­рож­най сфе­ры: зда­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю но­вы ўчас­так аў­та­ма­гіст­ра­лі ад ву­лі­цы Кур­ча­та­ва да ву­лі­цы Лі­мо­жа. У вы­ні­ку — ска­ро­ціц­ца пра­бег транс­пар­ту і, ад­па­вед­на, рас­ход па­лі­ва і шкод­ных вы­кі­даў у ат­мас­фе­ру. Да­рэ­чы, пра­ек­ці­роў­шчы­кі не за­бы­лі і пра тое, што ў гэ­тым ра­ё­не ў 1983 го­дзе зды­маў­ся зна­ка­мі­ты фільм «Бе­лыя Ро­сы». Ка­ло­дзеж, вя­до­мы па кі­на­стуж­цы, за­ха­ва­ны і мо­жа ўвай­сці ў ту­рыс­тыч­ны марш­рут па го­ра­дзе.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.