Вы тут

Ус­туп­ная кам­па­нія — па но­вых «пра­ві­лах гуль­ні»


Вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы рас­пач­нуць пры­ём да­ку­мен­таў ужо 8 лі­пе­ня

Уся­го тры га­дзі­ны на роз­дум бу­дзе ў абі­ту­ры­ен­таў у апош­ні дзень па­да­чы да­ку­мен­таў у ВНУ, каб кан­чат­ко­ва вы­зна­чыц­ца з вы­ба­рам пра­фе­сіі.

Ін­фар­ма­цыя аб хо­дзе пры­ёму да­ку­мен­таў бу­дзе аб­наў­ляц­ца пры­ём­ны­мі ка­мі­сі­я­мі што­дня кож­ныя тры га­дзі­ны: у 9.00, 12.00, 15.00 і 18.00 га­дзін. Але ў апош­ні дзень пры­ёму да­ку­мен­таў ін­фар­ма­ван­не абі­ту­ры­ен­таў спы­ніц­ца а 15 га­дзі­не! І га­лоў­нае тут — не па­мы­ліц­ца з пад­лі­ка­мі, спра­бу­ю­чы пра­лі­чыць свае шан­цы на па­ступ­лен­не...

27

27

 

Гра­фік ра­бо­ты пры­ём­ных ка­мі­сій

Як сё­ле­та ўкам­плек­ту­юц­ца вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, як укам­плек­ту­юц­ца пе­да­га­гіч­ныя і ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, як бу­дуць за­паў­няц­ца плат­ныя мес­цы, да­во­лі цяж­ка спраг­на­за­ваць. Бо, па-пер­шае, коль­касць абі­ту­ры­ен­таў у кра­і­не іс­тот­на па­мен­шы­ла­ся. А па-дру­гое, на тэс­ці­ра­ван­ні па ма­тэ­ма­ты­цы і фі­зі­цы мі­ні­маль­ны па­рог тэс­та­вых ба­лаў не пе­ра­адо­ле­лі 40 % удзель­ні­каў эк­за­ме­наў...

Ёсць мер­ка­ван­не, што пра­хад­ныя ба­лы мо­гуць сёлета зні­зіц­ца на 10-30 пунк­таў.

— Та­му абі­ту­ры­ен­там, якія су­мня­ва­юц­ца, што яны змо­гуць прай­сці са сва­ёй су­май ба­лаў на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня, я б усё ж та­кі па­ра­іў па­да­ваць да­ку­мен­ты на «бюд­жэт», та­му што на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня пе­ра­па­даць свае да­ку­мен­ты яны заў­сё­ды па­спе­юць, — дзе­ліц­ца сва­і­мі мер­ка­ван­ня­мі рэ­пе­ты­тар Яў­ген Лі­вянт.

Ба­дай што са­май га­лоў­най за­гад­кай для абі­ту­ры­ен­таў за­ста­юц­ца тэр­мі­ны за­лі­чэн­ня.

Пры­ём да­ку­мен­таў на бюд­жэт­ныя мес­цы на ўсе фор­мы на­ву­чан­ня бу­дзе пра­во­дзіц­ца ў дзяр­жаў­ных ВНУ ў вель­мі сціс­лыя тэр­мі­ны — з 8 па 12 ліпеня.

У апош­ні дзень пры­ёму да­ку­мен­таў до­пуск абі­ту­ры­ен­таў у бу­ды­нак на­ву­чаль­най уста­но­вы, у якой раз­ме­шча­на пры­ём­ная ка­мі­сія, спы­ніц­ца а 18 га­дзі­не. У гэ­ты ж час пры­ём­ная ка­мі­сія так­са­ма спы­ніць вы­да­чу абі­ту­ры­ен­там да­ку­мен­таў з мэ­тай іх па­да­чы на ін­шую спе­цы­яль­насць. Пры гэ­тым бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пры­ём да­ку­мен­таў ад усіх абі­ту­ры­ен­таў, якія па­спе­лі тра­піць у бу­ды­нак да та­го, як дзве­ры на ўва­ход за­чы­ні­лі­ся.

Та­кім чы­нам, за пяць дзён абі­ту­ры­ен­там да­вя­дзец­ца за­ры­ен­та­вац­ца і пры­няць адзі­нае пра­віль­нае ра­шэн­не. За­тое ча­каць за­лі­чэн­ня ім да­вя­дзец­ца яшчэ 10 дзён. І вось гэ­тую дзіў­насць ні­хто не тлу­ма­чыць.

Ус­туп­ныя іс­пы­ты ў ВНУ сі­ла­вых ве­дам­стваў прой­дуць з 13 па 16 лі­пе­ня, у твор­чых ВНУ — з 13 па 22 лі­пе­ня, ва ўсіх ас­тат­ніх — з 13 па 18 лі­пе­ня.

За­лі­чэн­не абі­ту­ры­ен­таў на бюд­жэт­ныя мес­цы ў вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы МУС і МНС, а так­са­ма ў Ін­сты­тут па­гранс­луж­бы і Ва­ен­ную ака­дэ­мію прой­дзе па 20 лі­пе­ня; у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, Ака­дэ­міі му­зы­кі і Уні­вер­сі­тэ­це куль­ту­ры — па 26 лі­пе­ня. У ін­шых ВНУ — па 22 лі­пе­ня.

Уся­го сё­ле­та ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі пла­ну­ец­ца пры­няць на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня 29,1 ты­ся­чы ча­ла­век: 22,9 ты­ся­чы на дзён­ную і 6,2 ты­ся­чы — на за­воч­ную. Пры­ём на «бюд­жэт» ска­ро­ча­ны на 1 800 мес­цаў, пе­ра­важ­на за кошт змян­шэн­ня на­бо­ру на спе­цы­яль­нас­ці эка­на­міч­на­га і юры­дыч­на­га про­фі­ляў.

Дзве «хва­лі» за­лі­чэн­ня і да­дат­ко­вы шанц

Як вя­до­ма, сё­лет­няя пры­ём­ная кам­па­нія ў ВНУ пра­хо­дзіць па но­вых пра­ві­лах ад­бо­ру прэ­тэн­дэн­таў на сту­дэнц­кі бі­лет.

Ад­но з га­лоў­ных но­ва­ўвя­дзен­няў — маг­чы­масць пра­во­дзіць да­дат­ко­вы на­бор абі­ту­ры­ен­таў на бюд­жэт­ныя мес­цы, якія за­ста­лі­ся ва­кант­ны­мі. У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі спа­дзя­юц­ца, што та­кое па­няц­це, як «не­да­бор на бюд­жэт­ныя мес­цы», уво­гу­ле знік­не з прак­ты­кі ўступ­най кам­па­ніі. Ня­рэд­ка абі­ту­ры­ен­ты за­ста­юц­ца за бор­там, на­ват ма­ю­чы да­во­лі вы­со­кія ба­лы ў сер­ты­фі­ка­тах ЦТ. За­тое на ін­шай спе­цы­яль­нас­ці ці ў ін­шай ВНУ сту­дэн­там мож­на стаць і са знач­на мен­шай коль­кас­цю ба­лаў. Дзя­ку­ю­чы но­вым пра­ві­лам ста­ла маг­чы­май дру­гая ітэ­ра­цыя, або, пра­сцей ка­жу­чы, дру­гая «хва­ля» за­лі­чэн­ня. Ка­лі мес­ца за­ста­ло­ся ва­кант­ным, яго мо­гуць пра­па­на­ваць абі­ту­ры­ен­ту, які па­сту­паў на ін­шую спе­цы­яль­насць або ў ін­шую ВНУ, але не прай­шоў там па кон­кур­се. Га­лоў­нае, каб ён меў на ру­ках па­трэб­ны на­бор эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін.

Так­са­ма да кон­кур­су на ва­кант­ныя мес­цы бу­дуць да­пу­шча­ны і абі­ту­ры­ен­ты, якія не на­бра­лі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ўста­ноў­ле­ную мі­ні­маль­ную коль­касць ба­лаў. Для тых, хто бу­дзе па­сту­паць на бюд­жэт­ныя мес­цы ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру, па­рог бу­дзе зні­жа­ны на пяць ба­лаў: у сер­ты­фі­ка­тах па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць мець не менш як 5 ба­лаў, па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гіі — 10 ба­лаў; 15 ба­лаў — па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

Пры­ём да­ку­мен­таў на ва­кант­ныя мес­цы ў ВНУ сі­ла­вых ве­дам­стваў бу­дзе вес­ці­ся з 21 па 25 лі­пе­ня, у «твор­чых» ВНУ — з 27 па 28 лі­пе­ня, ва ўсіх ас­тат­ніх — з 23 па 28 лі­пе­ня. Пас­ля пра­вя­дзен­ня дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы абі­ту­ры­ен­ты змо­гуць па­да­ваць да­ку­мен­ты на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня (да 31 лі­пе­ня). А 2 жніў­ня ста­нуць вя­до­мыя спі­сы за­лі­ча­ных на на­ву­чан­не за ўлас­ныя срод­кі.

Агуль­ны кон­курс і ска­ра­чэн­не льгот

Яшчэ ад­но прын­цы­по­вае змя­нен­не — ад­ме­на асоб­на­га кон­кур­су для га­рад­ской і сель­скай мо­ла­дзі. Гэ­тае пы­тан­не вель­мі доў­га аб­мяр­коў­ва­ла­ся, і, як па­ка­за­лі пра­ве­дзе­ныя са­цы­я­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні, ра­шэн­не пад­тры­ма­лі як баць­кі вы­пуск­ні­коў, так і са­мі абі­ту­ры­ен­ты.

Яно і зра­зу­ме­ла, бо ра­ней зда­ра­лі­ся сі­ту­а­цыі, якія су­пя­рэ­чы­лі зда­ро­ва­му сэн­су: ка­лі да­ку­мен­ты ў пры­ём­ную ка­мі­сію па­да­ваў толь­кі адзін абі­ту­ры­ент з сель­скай мяс­цо­вас­ці, то ён — не­за­леж­на ад уз­роў­ню ве­даў — па­сту­паў фак­тыч­на без кон­кур­су. А гэ­та бы­ло не­спра­вяд­лі­ва ў да­чы­нен­ні да абі­ту­ры­ен­таў, якія не ста­на­ві­лі­ся сту­дэн­та­мі, на­ват ма­ю­чы да­во­лі вы­со­кія ба­лы па вы­ні­ках цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Больш та­кая сі­ту­а­цыя паў­та­рыц­ца не змо­жа....

Так­са­ма бы­лі ўпа­рад­ка­ва­ны льго­ты, якія пра­да­стаў­ля­лі­ся пэў­ным ка­тэ­го­ры­ям абі­ту­ры­ен­таў. Ця­пер пры па­ступ­лен­ні на та­кія спе­цы­яль­нас­ці, як «Між­на­род­ныя ад­но­сі­ны», «Між­на­род­нае пра­ва», «Пра­ва­знаў­ства», «Эка­на­міч­нае пра­ва», «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва», пе­ра­мож­цам рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па гра­ма­да­знаў­стве бу­дуць вы­стаў­ляць аў­та­ма­тыч­на 100 ба­лаў па гэ­тай дыс­цып­лі­не (ра­ней жа іх за­ліч­ва­лі без ус­туп­ных іс­пы­таў).

Не змо­гуць па­сту­паць на гэ­тыя і ме­ды­цын­скія спе­цы­яль­нас­ці па-за кон­кур­сам і дзе­ці-сі­ро­ты, а так­са­ма дзе­ці, што за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў. Уво­гу­ле па­за­кон­курс­ны пры­ём дзя­цей-сі­рот на ўсіх спе­цы­яль­нас­цях бу­дзе вес­ці­ся толь­кі ў ме­жах 30 % ад кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму.

На­бор на мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку так­са­ма бу­дзе пра­хо­дзіць сё­ле­та па-но­ва­му. Ка­лі ра­ней мэ­та­вая пад­рых­тоў­ка вы­ра­ша­ла дзве асноў­ныя за­да­чы — за­да­чу за­бес­пя­чэн­ня кад­ра­мі і пад­трым­кі сель­скай мо­ла­дзі, то ця­пер на па­рад­ку дня за­ста­ла­ся ад­на га­лоў­ная за­да­ча — вы­ра­шэн­не кад­ра­вых пы­тан­няў у эка­но­мі­цы. Та­му мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку да­зво­ле­на ажыц­цяў­ляць па лю­бых спе­цы­яль­нас­цях, а прэ­тэн­да­ваць на мэ­та­вы кант­ракт мо­жа лю­бы абі­ту­ры­ент, не­за­леж­на ад мес­ца свай­го пра­жы­ван­ня, у тым лі­ку мін­ча­не і жы­ха­ры аб­лас­ных цэнт­раў.

У пе­да­го­гі — без эк­за­ме­наў

Пры пра­вя­дзен­ні ўступ­най кам­па­ніі на пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях сёлета бы­ло вы­ра­ша­на зра­біць упор на са­мых свя­до­мых — тых, хто ве­дае, на­вош­та ён вы­браў для ся­бе пе­да­го­гі­ку. А для та­го, каб пры­цяг­нуць у аду­ка­цыю доб­ра пад­рых­та­ва­ных абі­ту­ры­ен­таў, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не за­ліч­ваць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці ўла­даль­ні­каў школь­ных ме­да­лёў і вы­пуск­ні­коў ССНУ з дып­ло­мам з ад­зна­кай без ус­туп­ных эк­за­ме­наў пры ўмо­ве на­яў­нас­ці ў апош­ніх рэ­ка­мен­да­цыі пе­да­га­гіч­на­га са­ве­та сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­вы. Тое ж ты­чыц­ца і пе­ра­мож­цаў трэ­ця­га аб­лас­но­га ту­ра прад­мет­ных школь­ных алім­пі­яд.

У пе­ра­лік спе­цы­яль­нас­цяў увай­шлі да­школь­ная і па­чат­ко­вая аду­ка­цыя, гіс­то­рыя і гра­ма­да­знаў­чыя дыс­цып­лі­ны, бія­ло­гія, хі­мія, геа­гра­фія, ма­тэ­ма­ты­ка, ін­фар­ма­ты­ка, фі­зі­ка, тэх­ніч­ная твор­часць, бе­ла­рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра, рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра, тэх­ніч­ная пра­ца і прад­пры­маль­ніц­тва, аб­слу­го­вая пра­ца, вы­яў­лен­чае мас­тац­тва, ла­га­пе­дыя, сур­да­пе­да­го­гі­ка, тыф­ла­пе­да­го­гі­ка, алі­гаф­рэ­на­пе­да­го­гі­ка, са­цы­яль­ная пе­да­го­гі­ка і ін­шыя.

І яшчэ ад­но но­ва­ўвя­дзен­не, якое за­слу­гоў­вае ўва­гі, — маг­чы­масць па­да­чы да­ку­мен­таў у пры­ём­ную ка­мі­сію да­ве­ра­ны­мі асо­ба­мі абі­ту­ры­ен­та. Праў­да, для гэ­та­га па­він­на быць важ­кая пры­чы­на: за­хвор­ван­не, удзел абі­ту­ры­ен­та ў між­на­род­ных кон­кур­сах або спа­бор­ніц­твах, служ­бо­вая ка­ман­дзі­роў­ка. Але пры­чы­ну не­аб­ход­на бу­дзе па­цвер­дзіць да­ку­мен­таль­на.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Фота Марыны Бегунковай

 

Да­вед­ка «Звяз­ды»:

Па­ра­дак за­ме­ны сер­ты­фі­ка­та ЦТ:

Для за­ме­ны сер­ты­фі­ка­таў у Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­сты­тут кант­ро­лю ве­даў не­аб­ход­на прад'­явіць на­ступ­ныя да­ку­мен­ты:

Пры стра­це сер­ты­фі­ка­та:

1. Да­ку­мент з лю­бой рэ­дак­цыі га­зе­ты, які па­цвяр­джае раз­ме­шча­нае там па­ве­дам­лен­не аб не­са­праўд­нас­ці сер­ты­фі­ка­та на імя за­яў­ні­ка;

2. Ксе­ра­ко­пію паш­пар­та;

3. За­яву на імя ды­рэк­та­ра РІКВ.

Пры за­ме­не паш­пар­та (пасведчання на права жы­хар­ства):

1. Да­вед­ку з ор­га­наў унут­ра­ных спраў аб за­ме­не паш­пар­та (пасведчання на права жы­хар­ства);

2. Ксе­ра­ко­пію но­ва­га паш­пар­та;

3. Сер­ты­фі­кат, які пад­ля­гае за­ме­не;

4. За­яву на імя ды­рэк­та­ра РІКВ.

Пры да­пу­шча­ных у сер­ты­фі­ка­це па­мыл­ках:

1. Ксе­ра­ко­пію паш­пар­та;

2. Сер­ты­фі­кат, які пад­ля­гае за­ме­не;

3. За­яву на імя ды­рэк­та­ра РІКВ.

 

Пры­ём да­ку­мен­таў на ва­кант­ныя мес­цы ў ВНУ сі­ла­вых ве­дам­стваў бу­дзе вес­ці­ся з 21 па 25 лі­пе­ня, у «твор­чых» ВНУ — з 27 па 28 лі­пе­ня, ва ўсіх ас­тат­ніх — з 23 па 28 лі­пе­ня. Пас­ля пра­вя­дзен­ня дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы абі­ту­ры­ен­ты змо­гуць па­да­ваць да­ку­мен­ты на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня (да 31 лі­пе­ня). А 2 жніў­ня ста­нуць вя­до­мыя спі­сы за­лі­ча­ных на на­ву­чан­не за ўлас­ныя срод­кі.

Пры­ём да­ку­мен­таў на бюд­жэт­ныя мес­цы на ўсе фор­мы на­ву­чан­ня бу­дзе пра­во­дзіц­ца ў дзяр­жаў­ных ВНУ ў вель­мі сціс­лыя тэр­мі­ны  — з 8 па 12 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.