Вы тут

Цеп­ла­хо­дам з Брэс­та ў Кіеў...


...а ў перс­пек­ты­ве — з Бал­тый­ска­га мо­ра ў Чор­нае

Бу­даў­ніц­тва пер­ша­га ў кра­і­не кру­із­на­га цеп­ла­хо­да за­пла­на­ва­на на 2015-2016 га­ды, па­ве­да­міў на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра РУ­ЭСП «Днеп­ра-Буг­скі вод­ны шлях» Сяр­гей Зуб­ко. З да­па­мо­гай гэ­та­га суд­на бу­дуць здзяйс­няц­ца кру­із­ныя пе­ра­воз­кі па марш­ру­це Брэст-Кі­еў. У перс­пек­ты­ве марш­рут пла­ну­ец­ца па­шы­рыць да Вар­ша­вы. Бу­даў­ніц­тва цеп­ла­хо­да ажыц­цяў­ля­ец­ца ў рам­ках пра­гра­мы раз­віц­ця Пры­пяц­ка­га Па­лес­ся.

Пра­цяг­ва­ец­ца пра­ца ўпраў­лен­ня мар­ско­га і рач­но­га транс­пар­ту над пра­ек­там вод­на­транс­парт­на­га злу­чэн­ня Бал­тый­ска­га і Чор­на­га мо­раў Днепр-Віс­ла-Одэр. «Бы­ло вы­пра­ца­ва­на тэх­ніч­нае за­дан­не на рас­пра­цоў­ку шля­ху Е 40, якое прай­шло экс­пер­ты­зу ў спе­цы­я­ліс­таў з Чэ­хіі. Экс­пер­ты­за па­ка­за­ла, што тэх­ніч­нае за­дан­не ад­па­вя­дае ўсім еў­ра­пей­скім па­тра­ба­ван­ням. ця­пер раз­ме­шча­ны між­на­род­ны тэн­дар і ідзе вы­бар ген­пад­рад­чы­ка», — ад­зна­чыў Сяр­гей Зуб­ко. У 2015 го­дзе пла­ну­ец­ца скон­чыць пра­цу над пра­ек­там і пе­рай­сці не­па­срэд­на да бу­даў­ніц­тва вод­на­транс­парт­на­га злу­чэн­ня. Фі­нан­са­ван­не эка­на­міч­на­га да­сле­да­ван­ня гэ­та­га пра­ек­та ажыц­цяў­ляе Еў­ра­пей­скі са­юз, пры­чым бюд­жэт скла­дзе ка­ля 1 млн еў­ра. Кошт жа са­міх ра­бот па ад­наў­лен­ні вод­на­га шля­ху ацэнь­ва­ец­ца ў 150-200 млн
до­ла­раў. Гэ­та пер­шы крок для та­го, каб па вод­ным шля­ху (Днепр, Пры­пяць і за­тым Днеп­ра-Буг­скі ка­нал) ажыц­цяў­ля­лі­ся не толь­кі ла­каль­ныя пе­ра­воз­кі, але і пе­ра­воз­кі за­ці­каў­ле­ных у пра­ек­це кра­ін ЕС. З ча­сам упраў­лен­не мар­ско­га і рач­но­га транс­пар­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пла­нуе пе­ра­во­зіць не толь­кі бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­я­лы і кан­тэй­не­ры (а та­кія вод­ныя пе­ра­воз­кі сён­ня з'яў­ля­юц­ца асноў­ны­мі), але так­са­ма і па­шы­раць маг­чы­мас­ці ў ажыц­цяў­лен­ні па­са­жыр­ска­га вод­на­га транс­пар­ту.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

Вод­ны транс­парт у ліч­бах

У Бе­ла­ру­сі на рач­ным фло­це пра­цуе 2,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Пра ўні­каль­насць гэ­тай га­лі­ны свед­чыць той факт, што рач­ні­кі са­мі пра­ек­ту­юць, бу­ду­юць і экс­плу­а­ту­юць суд­ны. Што­га­до­выя аб'­ёмы пе­ра­воз­кі гру­заў па рэ­ках сён­ня скла­да­юць 4,5 то­ны. У рэс­пуб­лі­цы — ка­ля
2 ты­сяч кі­ла­мет­раў вод­ных шля­хоў. Пе­ра­воз­кі ажыц­цяў­ля­юц­ца па Дняп­ры, Пры­пя­ці, Бя­рэ­зі­не, За­ход­няй Дзві­не, Нё­ма­не, Со­жы, а так­са­ма па Днеп­ра-Буг­скім ка­на­ле. Асноў­ныя пе­ра­воз­кі скла­да­юць мі­не­раль­на-бу­даў­ні­чыя і ляс­ныя гру­зы, так­са­ма транс­парт па­са­жы­раў. У пар­ку транс­парт­на­га і тэх­ніч­на­га фло­ту сён­ня ка­ля 700 суд­наў роз­на­га пры­зна­чэн­ня, якія ба­зі­ру­юц­ца ў дзе­ся­ці рач­ных пар­тах Бе­ла­ру­сі. З 2013 го­да ў рам­ках ар­га­ні­за­цыі пе­ра­во­зак буй­на­га­ба­рыт­ных гру­заў вод­ным транс­пар­там ажыц­цяў­ля­ец­ца пе­ра­воз­ка энер­ге­тыч­на­га бло­ка для Бе­ла­рус­кай АЭС. Аб'­ём мар­скіх пе­ра­во­зак, ар­га­ні­за­ва­ных бе­ла­рус­кі­мі рэ­зі­дэн­та­мі ў 2013 го­дзе, склаў 3,8 млн тон, экс­парт па­слуг мар­скіх пе­ра­во­зак  — 233,9 млн до­ла­раў ЗША.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.