Вы тут

Нагода завітаць у госці


У Глыбокім адсвят­ка­ва­лі 600‑ю га­да­ві­ну за­сна­ван­ня

На­пэў­на, ма­ла хто ве­дае, што ме­на­ві­та ў Глы­бо­кім на­ра­дзіў­ся адзін з аў­та­раў пра­ек­та Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на — Юрый Аляк­санд­ра­віч Са­ба­леў­скі. Сквер зна­ка­мі­тых зем­ля­коў пад­час свят­ка­ван­ня па­поў­ніў­ся бюс­там пра­фе­са­ра Са­ба­леў­ска­га. На цы­ры­мо­ніі пры­сут­ні­ча­лі яго сын, пля­мен­нік і ін­шыя сва­я­кі.

— Гэ­ты сквер — са­праў­ды ўні­каль­нае па­мят­нае мес­ца на­ша­га го­ра­да. Пад­час пра­вя­дзен­ня ў 2012 го­дзе свя­та бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства тут бы­лі ўста­ля­ва­ны 8 бюс­таў вя­до­мым лю­дзям, якія пра­сла­ві­лі наш край. І вось зноў мы прый­шлі сю­ды з па­чуц­цём хва­ля­ван­ня і ра­дас­ці, каб па­кла­ніц­ца па­мя­ці Юрыя Аляк­санд­ра­ві­ча Са­ба­леў­ска­га, на­ша­га зем­ля­ка, вя­до­ма­га ву­чо­на­га ў га­лі­не ме­ха­ні­кі грун­тоў і пад­мур­ка бу­дын­ка, док­та­ра тэх­ніч­ных на­вук, пра­фе­са­ра, за­слу­жа­на­га бу­даў­ні­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, аў­та­ра пра­ек­та бу­даў­ніц­тва Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на, удзель­ні­ка Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, — ска­заў Алег Мор­хат, стар­шы­ня Глы­боц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

— Ня­гле­дзя­чы на тое, што я здо­леў стаць і док­та­рам на­вук, і пра­фе­са­рам, са­мае вы­со­кае зван­не, якое да гэ­та­га ча­су я на­шу, — сын пра­фе­са­ра Са­ба­леў­ска­га. На між­на­род­ных кан­фе­рэн­цы­ях чую гэ­тыя сло­вы і ця­пер. Гэ­та — вя­лі­кі го­нар і ад­каз­насць. На­пэў­на, Глы­бо­кае на­са­мрэч — асаб­лі­вы го­рад, у якім на­ра­джа­юц­ца та­кія лю­дзі, як баць­ка. Так­са­ма, ві­даць, не мог у ін­шым го­ра­дзе на­радзіц­ца Язэп Драз­до­віч, Па­вел Су­хі і ін­шыя вя­до­мыя лю­дзі, — шчы­ра пры­знаў­ся Дзміт­рый Юр'­е­віч Са­ба­леў­скі.

Ці­ка­ва, што аказ­ва­ец­ца, вя­до­мы мас­так Драз­до­віч час­та гас­ціў у сям'і ба­бу­лі Са­ба­леў­ска­га-ма­лод­ша­га, а баць­ка авія­кан­струк­та­ра Су­хо­га ву­чыў яго прод­каў…

На­шчад­кі Са­ба­леў­ска­га вы­ра­шы­лі што­год збі­рац­ца ў Глы­бо­кім.

— Ха­це­ла­ся б, каб у Глы­бо­кім з'я­ві­ла­ся скульп­ту­ра ры­ба­ка (па­да­рыў эс­кіз­ны ма­лю­нак пом­ні­ка. — Аўт.). Наш дзед вель­мі лю­біў ла­віць ры­бу, — ска­заў пля­мен­нік Юрыя Са­ба­леў­ска­га, Ан­тон Ан­то­на­віч Са­ба­леў­скі, ка­пі­тан пер­ша­га ран­гу, на­чаль­нік упраў­лен­ня ва­ен­на-мар­ско­га фло­ту мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

Вель­мі сім­ва­ліч­на, што на ад­крыц­ці бюс­та Са­ба­леў­ска­му пры­сут­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі ро­ду Кор­са­каў. Яны пры­еха­лі з Поль­шчы. Іх про­дак Язэп Кор­сак вя­до­мы тым, што быў фун­да­та­рам бу­даў­ніц­тва кас­цё­лаў у Глы­бо­кім. Бюст Кор­са­ка ў па­за­мі­ну­лым го­дзе быў уста­ля­ва­ны ў скве­ры зна­ка­мі­тых зем­ля­коў. У якас­ці па­да­рун­ка го­ра­ду-юбі­ля­ру ін­ша­зем­цы пры­вез­лі ко­пію кар­ці­ны, на якой быў на­ма­ля­ва­ны зна­ка­мі­ты ме­цэ­нат.

Знач­най па­дзе­яй пад­час свят­ка­ван­ня ста­ла і ад­крыц­цё Дош­кі Ге­ро­яў Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы. Яны на­ра­дзі­лі­ся, пра­ца­ва­лі ў ра­ё­не. Са­мым зна­ка­мі­тым ся­род Ге­ро­яў з'яў­ля­ец­ца, без­умоў­на, Па­вел Во­сі­па­віч Су­хі, двой­чы лаў­рэ­ат гэ­та­га вы­со­ка­га зван­ня.

Ад­бы­ла­ся і прэ­зен­та­цыя фо­та­аль­бо­ма «Глы­боч­чы­на — ілюст­ра­ва­ны ле­та­піс краю», пад­рых­та­ва­на­га да вы­дан­ня вы­да­вец­твам БЕЛ­ТА. Аў­тар боль­шас­ці здым­каў — Аляк­сандр Хіт­роў. Яго фо­та­вы­ста­ва «Глы­боч­чы­на з вы­шы­ні пту­шы­на­га па­лё­ту» ад­кры­ла­ся ў рай­вы­кан­ка­ме.

Лаў­рэ­а­там вы­со­ка­га зван­ня «Га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін Глы­боц­ка­га ра­ё­на» стаў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка, бы­лы стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду (на фота). Та­кім чы­нам быў ад­зна­ча­ны аса­біс­ты ўклад Ула­дзі­мі­ра Паў­ла­ві­ча ў раз­віц­цё Глы­боц­ка­га ра­ё­на, спры­ян­не вы­ра­шэн­ню пы­тан­няў га­зі­фі­ка­цыі, ма­дэр­ні­за­цыі пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў, на­вя­дзен­ня па­рад­ку на зям­лі. Ён і ця­пер, як дэ­пу­тат, пра­цяг­вае прад­стаў­ляць ін­та­рэ­сы жы­ха­роў Глы­боц­ка­га ра­ё­на ў пар­ла­мен­це.

Сён­ня ў Глы­бо­кім мож­на ўба­чыць но­выя аб'­ек­ты, якія, без­умоў­на, ста­нуць «ту­рыс­тыч­ны­мі кроп­ка­мі». Ся­род іх — пом­нік вя­до­ма­му лі­та­ра­тур­на­му ге­рою ба­ро­ну Мюнх­гаў­зе­ну, сквер ма­ла­да­жо­наў, дзе ёсць так зва­ная «лаў­ка пры­мі­рэн­ня», фан­тан з пад­свет­кай, скульп­ту­ра «Іісус і са­ма­ран­ка», знак, ад яко­га ўка­за­ны ад­лег­лас­ці да Мін­ска, Ві­цеб­ска і ін­шых га­ра­доў.

Ужо зу­сім хут­ка ў Глы­бо­кім прой­дзе дру­гі па лі­ку віш­нё­вы фес­ты­валь. Чым не на­го­да за­ві­таць у гос­ці?..

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Глы­бо­кае — Ві­цебск.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.