Вы тут

Пры­ві­тан­не з мінулага...


Удзель­ні­кі вай­ны атры­ма­лі да свя­та трох­кут­ні­кі

Зна­ка­мі­тыя трох­кут­ні­кі  — ліс­ты з фрон­ту — свое­асаб­лі­выя сім­ва­лы мі­ну­лай вай­ны, люд­ско­га спа­дзя­ван­ня, ра­дас­ці, а ча­сам і го­ра... Да свя­та 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў у тэ­ры­та­ры­яль­ным цэнт­ры са­цабс­лу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на Мін­ска прай­шла ак­цыя — уру­чэн­не ве­тэ­ра­нам, удзель­ні­кам і свед­кам вай­ны трох­кут­ных кан­вер­таў-паш­то­вак.

2Сем дзе­ся­ці­год­дзяў та­му за­па­вет­ныя трох­кут­ні­кі не па­кі­да­лі абы­яка­вым ні­ко­га, пры­но­ся­чы як ра­дас­ныя, так і сум­ныя вест­кі з фрон­ту. Ця­пер жа ўсіх, хто атры­маў та­кія ліс­ты (а ў Пер­ша­май­скім ра­ё­не гэ­та больш за 1000 ча­ла­век), унут­ры ча­каў пры­ем­ны змест — він­ша­ван­не са свя­там ад Прэ­зі­дэн­та. Ра­зам з ін­спек­та­рам па асноў­най дзей­нас­ці тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра са­цабс­лу­гоў­ван­ня Воль­гай Се­лез­не­вай, якая ўру­ча­ла кан­вер­ты і па­да­рун­кі ад упраў­лен­ня са­ца­ба­ро­ны Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» за­ві­та­ла па не­каль­кіх ад­ра­сах.

«Та­кі ма­ла­дытоль­кі жыць...»

— О, фран­та­выя кан­вер­ты, — ад­ра­зу ад­рэ­ага­ва­ла на па­да­ру­нак дач­ка за­гі­ну­ла­га на вай­не ма­ра­ка-пад­вод­ні­ка Люд­мі­ла Аляк­санд­раў­на Фя­до­та­ва. — Я ад баць­кі та­кія атрым­лі­ва­ла...

Пра па­дзеі вай­ны Люд­мі­ла Аляк­санд­раў­на, якая на­ра­дзі­ла­ся ў 1935-м, не мо­жа га­ва­рыць без трым­цен­ня — у го­ла­се і ў ру­ках. Сям'я, у якой бы­ло чац­вё­ра дзя­цей, жы­ла не­да­лё­ка ад Ле­нін­гра­да. У 1936 го­дзе Люд­мі­лу, якой та­ды не бы­ло яшчэ і двух га­доў, раз­біў па­ра­люш, і яна на­заўж­ды за­ста­ла­ся ін­ва­лі­дам.

— Бы­ла ня­дзе­ля, со­неч­ны дзень, — уз­гад­вае жан­чы­на, — і з ра­дыё­пры­ём­ні­ка мы па­чу­лі, што па­ча­ла­ся вай­на. Ма­ма, ця­жар­ная пя­тым дзі­цем, ста­ла пла­каць, а баць­ка пай­шоў за­піс­вац­ца на фронт.

Пас­ля быў бла­кад­ны Ле­нін­град, кур­сі­ра­ван­не з эва­каш­пі­та­лем, смерць сяс­цёр і но­ва­на­ро­джа­на­га бра­та, блу­кан­не з ма­ці ў Ар­хан­гель­ску, Мі­чу­рын­ску...

— У 1942 го­дзе ў ма­мы на­ра­дзіў­ся хлоп­чык. Баць­ка пі­саў зя­лё­ным чар­ні­лам у та­кім вось кан­вер­це: «Ва­ля, ка­лі на­ро­дзіц­ца сын, на­за­ві Вік­та­рам...» На­ра­дзіў­ся, дзве га­дзі­ны па­пла­каў і ады­шоў... А ма­ці пі­са­ла яму, што ўсе дзе­ці жы­выя-зда­ро­выя, бо нель­га на фронт пі­саць страш­ныя ліс­ты.

— Як мы ча­ка­лі гэ­тых ліс­тоў! — зноў пе­ра­во­дзіць по­гляд на кан­верт жан­чы­на. — Па­мя­таю, бэз квіт­неў. Ма­ма мы­ла бя­ліз­ну. Пры­хо­дзіць паш­таль­ён і пра­цяг­вае ма­ме ліст, толь­кі не трох­кут­ны, а пра­ма­ву­голь­ны. Ма­ма ўпа­ла, на­чоў­кі пе­ра­ку­лі­лі­ся... Яна ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што баць­ка за­гі­нуў... Та­кі ма­ла­ды, та­кі пры­го­жы — 38 га­доў, толь­кі жыць...

...Пер­шы дзень мі­ру, уз­гад­вае Люд­мі­ла Аляк­санд­раў­на, быў са­праў­ды не­ве­ра­год­ным: лю­дзі пла­ка­лі (скон­чы­лі­ся па­ку­ты), ца­ла­ва­лі, аб­ды­ма­лі сал­дат, пад­кід­ва­лі іх у па­вет­ра... Ма­ці з дач­кой пай­шлі на вак­зал і не ве­да­лі, ку­ды іс­ці. Вы­ра­шы­лі ехаць у Кё­нігс­берг. Да­еха­лі да Віль­ню­са і су­стрэ­лі там ко­ліш­нюю ма­мі­ну ка­ля­жан­ку, якая ўга­ва­ры­ла за­стац­ца ў го­ра­дзе. З 1951 го­да Люд­мі­ла Аляк­санд­раў­на жы­ве ў Мін­ску. Ка­жа, што пен­сіі ха­пае, ёсць хлеб і да хле­ба — жыць мож­на. Тур­буе толь­кі тое, што не мо­жа ні­ку­ды вы­ехаць на ка­ляс­цы: у ста­рой «хру­шчоў­цы» ня­ма ліф­та, ды і на ву­лі­цы бар­дзю­ры вы­со­кія...

На су­вя­зі з вы­зва­лен­нем

— Мне не бы­ло ка­му да­сы­лаць ліс­ты і ад ка­го іх атрым­лі­ваць, — ка­жа
94-га­до­вы ве­тэ­ран Мар­га­ры­та Іва­наў­на Каль­ма­е­ва. — Ма­ма па­мер­ла пе­рад са­май вай­ной, а брат пай­шоў на фронт доб­ра­ах­вот­ні­кам.

— Я ўдзель­ні­ча­ла ў апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён», за што бы­ла ўзна­га­ро­джа­на ор­дэ­нам Чыр­во­най Зор­кі. Пра­ца­ва­ла та­ды ў ор­га­нах дзярж­бяс­пе­кі, рых­та­ва­ла ра­дыс­таў у пар­ты­зан­скія атра­ды. Пад­рых­та­ва­ла не менш за 50 ча­ла­век, — рас­каз­вае Мар­га­ры­та Іва­наў­на.

Пад­час апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён», ка­лі вы­зва­лі­лі Го­мель, цэнтр па су­вя­зі з пар­ты­за­на­мі сам ака­заў­ся без су­вя­зі. Мар­га­ры­ту, у якой быў вы­ключ­ны слых, па­клі­ка­лі на да­па­мо­гу. І дзяў­чы­на здо­ле­ла на­ла­дзіць су­вязь з ад­ным з пар­ты­зан­скіх ра­дыс­таў і ў адзі­ноч­ку пад­трым­лі­ва­ла яе двое су­так без сну.

Су­хень­кая кво­лая жан­чы­на — ка­лі мер­ка­ваць па фа­та­гра­фі­ях, са­праўд­ная пры­га­жу­ня ў ма­ла­до­сці — ад­на з тых, хто не­па­срэд­на спры­чы­ніў­ся да на­блі­жэн­ня вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Та­му 3 лі­пе­ня ся­мі­дзе­ся­ці­га­до­вай даў­ні­ны яна па­мя­тае вы­дат­на.

— Мы ез­дзі­лі па го­ра­дзе, ба­чы­лі, як зу­сім не зна­ё­мыя лю­дзі ра­да­ва­лі­ся, аб­ды­ма­лі­ся, ца­ла­ва­лі­ся. Та­кое бы­ло лі­ка­ван­не, што вам не пе­ра­даць!

З тых ча­соў Мар­га­ры­та Іва­наў­на жы­ве ў Мін­ску, да вы­ха­ду на пен­сію пра­цяг­ва­ла пра­цу ў ор­га­нах дзярж­бяс­пе­кі стар­шым опер­упаў­на­ва­жа­ным, мае зван­не стар­ша­га лей­тэ­нан­та. Атры­ма­ла шмат па­дзяк ад кі­раў­ніц­тва. На пра­цы па­зна­ё­мі­ла­ся і з му­жам. У сям'і на­ра­дзі­ла­ся двое дзя­цей. Ёсць унуч­ка і дзве праў­нуч­кі. У сва­ім уз­рос­це Мар­га­ры­та Каль­ма­е­ва па-ра­ней­ша­му мае вы­дат­ныя слых і па­мяць.

— Ста­ра­ла­ся, як маг­ла, — ка­жа жан­чы­на на раз­ві­тан­не, ма­ю­чы на ўва­зе ці то свой апо­вед, ці то на­блі­жэн­не вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».