Вы тут

Тэ­ры­то­рыя ад­каз­нас­ці


На Ма­гі­лёў­шчы­не вы­твор­цы ма­ла­ка змо­гуць са­ма­стой­на вы­зна­чац­ца з кош­там і па­куп­ні­ка­мі сва­ёй пра­дук­цыі, а ўсе пля­цоў­кі па вы­твор­час­ці цэ­мент­най пра­дук­цыі бу­дуць аб'­яд­на­ны пад ад­ным кі­раў­ніц­твам.

Учо­ра Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка здзейс­ніў ра­бо­чую па­езд­ку ў Бя­лы­ніц­кі ра­ён Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Прэ­зі­дэнт на­ве­даў сы­ра­роб­ны за­вод у Бя­лы­ні­чах, які ўва­хо­дзіць у струк­ту­ру хол­дын­га «Ба­бу­лі­на крын­ка», па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Пад­час па­езд­кі аб­мяр­коў­ва­ла­ся ра­бо­та па мно­гіх кі­рун­ках сель­скай гас­па­дар­кі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ці­ка­віў­ся на­рых­тоў­кай кар­моў, пра­вя­дзен­нем ме­лі­я­ра­цый­ных ра­бот у Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Прэ­зі­дэн­ту бы­ла прад­стаў­ле­на ін­фар­ма­цыя аб ды­на­мі­цы раз­віц­ця ў рэ­гі­ё­не га­лі­ны ма­лоч­най жы­вё­ла­га­доў­лі, рэ­кан­струк­цыі ма­лоч­на­та­вар­ных ферм. На апош­ні ас­пект кі­раў­нік дзяр­жа­вы звяр­нуў асаблівую ўва­гу, пад­крэс­ліў­шы, што ўсе ра­бо­ты не­аб­ход­на за­вяр­шыць у гэ­тым го­дзе.

У час на­вед­ван­ня Бя­лы­ніц­ка­га сы­ра­роб­на­га за­во­да Прэ­зі­дэнт даў да­ру­чэн­не ў па­рад­ку экс­пе­ры­мен­ту пра­да­ста­віць пра­ва вы­твор­цам ма­ла­ка ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці са­ма­стой­на вы­зна­чац­ца з кош­там і па­куп­ні­ка­мі сва­ёй пра­дук­цыі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­тлу­ма­чыў, што гэ­та дасць маг­чы­масць сель­гас­прад­пры­ем­ствам сва­бод­на і без дык­та­ту з бо­ку абл­вы­кан­ка­ма вы­ра­шаць, яко­му пе­ра­пра­цоў­шчы­ку і на якіх умо­вах пра­да­ваць ма­ла­ко. «Вый­гра­еш ты — зна­чыць, усё тваё ма­ла­ко ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. І ні­хто нас не па­пра­кне. Мы сва­бод­на да­лі маг­чы­масць узяць сы­ра­він­ную зо­ну», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што маг­чы­масць па­доб­на­га но­ва­ўвя­дзен­ня раз­гля­да­ла­ся на прад­мет яго ўка­ра­нен­ня ў кра­і­не ў цэ­лым, але па­куль экс­пе­ры­мент вы­ра­ша­на пра­вес­ці ў ад­ной воб­лас­ці.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма па­пя­рэ­дзіў аб не­да­пу­шчаль­нас­ці ства­рэн­ня гле­бы для ка­руп­цыі ся­род кі­раў­ніц­тва сель­гас­прад­пры­ем­стваў — вы­твор­цаў ма­ла­ка. Прэ­зі­дэнт да­даў, што ад­па­вед­ныя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны ў но­вых умо­вах па­між вы­твор­ца­мі і пе­ра­пра­цоў­шчы­ка­мі ма­ла­ка па­він­ны вы­бу­доў­вац­ца вы­ключ­на на праз­рыс­тых рын­ка­вых умо­вах.

У час дак­ла­да кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы аб ра­бо­це пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці зай­шла га­вор­ка пра не­аб­ход­насць больш эфек­тыў­най пра­цы з кад­ра­мі і не­да­пу­шчэн­ні ў гэ­тым пы­тан­ні ця­га­ні­ны. Гу­бер­на­тар Пётр Руд­нік па­тлу­ма­чыў дрэн­ныя па­каз­чы­кі фі­нан­са­ва-эка­на­міч­най дзей­нас­ці на не­ка­то­рых з іх ме­на­ві­та на­яў­нас­цю кад­ра­вых праб­лем. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў су­вя­зі з гэ­тым даў шэ­раг кан­крэт­ных да­ру­чэн­няў і пад­крэс­ліў, што сфе­ра ад­каз­нас­ці гу­бер­на­та­ра рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на ўсе прад­пры­ем­ствы ў га­лі­не, а не толь­кі на тыя, што ад­но­сяц­ца да ка­му­наль­най улас­нас­ці.

Прэ­зі­дэнт пры­знаў, што ў кра­і­не на роз­ных уз­роў­нях скла­ла­ся праб­ле­ма ў кад­ра­вым пы­тан­ні пры по­шу­ку вар­тых кан­ды­да­тур на за­мя­шчэн­не тых ці ін­шых ва­кант­ных па­сад. Ра­зам з тым, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўпэў­не­ны, што не­да­хо­пу ў вар­тых лю­дзей ня­ма, а прос­та не­аб­ход­на свое­ча­со­ва і мэ­та­на­кі­ра­ва­на вы­зна­чаць ко­ла маг­чы­мых пе­ра­ем­ні­каў на ад­каз­ных па­са­дах.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ў час ра­бо­чай па­езд­кі так­са­ма на­га­даў ад­каз­ным чы­ноў­ні­кам аб жорст­кім па­тра­ба­ван­ні па ад­наў­лен­ні ў Бе­ла­ру­сі ра­ней­шых аб'­ёмаў вы­твор­час­ці сві­ні­ны. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ад­па­вед­ную ра­бо­ту не­аб­ход­на за­вяр­шыць у пер­шым квар­та­ле 2015 го­да. Ён так­са­ма па­пя­рэ­дзіў аб ад­каз­нас­ці, аж да кры­мі­наль­най, ка­лі на сві­на­комп­лек­сах не бу­дуць пры­ня­ты не­аб­ход­ныя ме­ры па са­ні­тар­най аба­ро­не.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма па­ці­ка­віў­ся пра­цай мя­са­кам­бі­на­таў і за­груз­кай іх вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў. Ён да­ру­чыў пры не­аб­ход­нас­ці раз­гля­даць маг­чы­масць уво­зу не­аб­ход­ных аб'­ёмаў сы­ра­ві­ны з‑за мя­жы, каб да­за­гру­зіць гэ­тыя прад­пры­ем­ствы.

Га­во­ра­чы аб ма­ю­чай ад­быц­ца ўбо­рач­най кам­па­ніі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў за­бяс­пе­чыць вы­со­кую эфек­тыў­насць пад­час убор­кі збож­жа но­ва­га ўра­джаю: «Сё­ле­та ўбор­ка бу­дзе як ні­ко­лі «ва­ен­най». Хлеб вы­рас вы­дат­ны, і яго трэ­ба ўбраць да гра­ма», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт па­пя­рэ­дзіў, што па­вы­ша­ная ўва­га да хо­ду ўбо­рач­най кам­па­ніі бу­дзе і з бо­ку кант­ра­лю­ю­чых ор­га­наў.

Кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы бы­ло да­ло­жа­на так­са­ма аб пла­нах аб'­яд­наць пад ад­ным кі­раў­ніц­твам усе пля­цоў­кі па вы­твор­час­ці цэ­мент­най пра­дук­цыі ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Пётр Руд­нік пра­па­на­ваў ства­рыць дзяр­жаў­нае вы­твор­чае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі цэ­мент­ны за­вод», ку­ды ўвой­дуць ад­най­мен­нае ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва ў Кас­цю­ко­ві­чах з фі­лі­ялам у Клі­ма­ві­чах па вы­твор­час­ці вап­ны і кар­ма­во­га ме­лу, а так­са­ма дзве вы­твор­чыя пля­цоў­кі ў Кры­ча­ве. У якас­ці кі­раў­ні­ка гэ­та­га аб'­яд­нан­ня Пётр Руд­нік пра­па­на­ваў свай­го пер­ша­га на­мес­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Кі­ся­лё­ва, які ра­ней уз­на­чаль­ваў Бе­ла­рус­кі цэ­мент­ны за­вод.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы адоб­рыў ад­па­вед­ныя пла­ны. «Доб­ра, заўт­ра ня­хай пры­сту­пае», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».