Былы прэзідэнт Грузіі, экс-кіраўнік МЗС Савецкага Саюза Эдуард Шэварднадзэ памёр ва ўзросце 86 гадоў у Тбілісі.
Шэварднадзэ нарадзіўся ў 1928 годзе. З 1972 па 1985 год быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Грузіі, з 1985 па 1990 гады ўзначальваў МЗС СССР. Пасля развалу Савецкага Саюза з 1992 па 1995‑ы быў «старшынёй парламента — кіраўніком Грузінскай дзяржавы», а ў 1995–2003 гг. займаў пасаду прэзідэнта Грузіі. Пасля «рэвалюцыі руж», калі да ўлады прыйшоў Міхаіл Саакашвілі, Шэварднадзэ пражываў у сваім асабняку ў Тбілісі. Ён рэзка крытыкаваў палітыку Саакашвілі, а ў перыяд з 2011 па 2012 год актыўна падтрымліваў партыю «Грузінская мара».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі, народу Грузіі, родным і блізкім Эдуарда Шэварднадзэ ў сувязі са смерцю гэтага дзяржаўнага дзеяча, былога Прэзідэнта Грузіі.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».