Вы тут

Чым здзі­віць 23-ці «ба­зар»?


Ёсць та­кая доб­рая тра­ды­цыя на фэс­це — здзіў­ляць, не паў­та­рац­ца. На­га­даю, што ле­тась між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску» змя­ніў фар­мат. У пры­ват­нас­ці, стаў менш пра­цяг­лым па ча­се, не бы­ло на­цы­я­наль­ных дзён (Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны і Ра­сіі), змя­ніў­ся па­ды­ход да пра­вя­дзен­ня кон­кур­саў юных і ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў.

«Зор­ка» Над­зеі Баб­кі­най

Сюр­пры­зам 23-га па лі­ку фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў ста­не цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця 10 лі­пе­ня. Ка­лі пра­пус­ці­це тэ­ле­ві­зій­ную транс­ля­цыю, по­тым не крыў­дуй­це са­мі на ся­бе. Ві­до­ві­шча, па­вер­це ста­ра­жы­лу «ба­за­ру», бу­дзе на ўзроў­ні са­мых вя­до­мых і леп­шых шоу све­ту. Уба­чы­це на­са­м-
рэч шы­коў­нае, фан­тас­тыч­нае афарм­лен­не га­лоў­най сцэ­ніч­най пля­цоў­кі — з 3D-эфек­та­мі і фан­та­на­мі, якія бу­дуць «акам­па­ні­ра­ваць» му­зы­цы...

У кан­цэр­це возь­муць удзел Фі­ліп Кір­ко­раў, Стас Мі­хай­лаў, Сяр­гей Юр­скі, Пе­ла­гея, На­дзея Ка­ды­ша­ва і ан­самбль «За­ла­тое каль­цо», Анас­та­сія і Ма­рыя Тал­ма­чо­вы, арт-гру­пы «Хор Ту­рэц­ка­га», «Са­пра­на 10», гру­пы «ПМ» і «Прэм'­ер-мі­ністр», а так­са­ма Алё­на Лан­ская, Тэа, Ана­толь Яр­мо­лен­ка і ан­самбль «Сяб­ры», Аляк­сандр Ры­бак (Нар­ве­гія), гру­па «DSCHІNGHІS KHAN» (Гер­ма­нія) і ін­шыя. У пра­гра­ме і фар­тэ­пі­ян­нае шоу «BEL SUONO», ба­лет «STREET-JAZZ» і гэ­так да­лей.

Ад­на з удзель­ніц кан­цэр­та, На­дзея Баб­кі­на, сё­ле­та ста­ла лаў­рэ­а­там спе­цы­яль­най уз­на­га­ро­ды Прэ­зі­дэн­та «Праз мас­тац­тва — да мі­ру і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня». Па тра­ды­цыі, на кан­цэр­це ад­крыц­ця фэс­ту ад­па­вед­ны дып­лом уру­чае аса­біс­та кі­раў­нік на­шай дзяр­жа­вы. На «Алеі зо­рак» ця­пер бу­дзе імен­ная «зор­ка» гэ­тай па­ста­ян­най удзель­ні­цы «ба­за­ру». Да­рэ­чы, яна аж ча­ты­ры ра­зы бы­ла чле­нам жу­ры кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў.

Між ін­шым, па но­вай фес­ты­валь­най тра­ды­цыі, на кан­цэр­це ад­крыц­ця фэс­ту ад­бу­дзец­ца прэ­зен­та­цыя ўдзель­ні­каў кон­кур­саў спе­ва­коў.

З цы­ган­ска­га шоу на ві­цеб­скі фэст

Сё­ле­та, да­рэ­чы, зноў змя­нен­ні ў фар­ма­це пра­вя­дзен­ня між­на­род­на­га кон­кур­су вы­ка­наў­цаў эст­рад­най пес­ні «Ві­цебск-2014»: у фі­нал вый­дуць са­мыя та­ле­на­ві­тыя. Бе­ла­русь бу­дзе прад­стаў­ляць 23-га­до­вы Ар­тур Мі­хай­лаў. Хло­пец на­ра­дзіў­ся ў Ма­ла­дзеч­не, на сцэ­не з 6 га­доў. Ар­тур — лаў­рэ­ат роз­ных кон­кур­саў, ула­даль­нік Гран-пры XІV рэ­гі­я­наль­на­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су вы­ка­наў­цаў эст­рад­най пес­ні «Ад­на зям­ля». Што ці­ка­ва, ма­ла­ды спя­вак — член Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня грэ­каў «Пе­ла­па­нес», бя­рэ ўдзел у фес­ты­ва­лях на­цы­я­наль­ных куль­тур у Грод­не. Ён — са­праўд­ны па­лі­глот: вы­кон­вае пес­ні на рус­кай, бе­ла­рус­кай, грэ­час­кай, анг­лій­скай, фран­цуз­скай, серб­скай, іс­пан­скай мо­вах. Ле­тась ён скон­чыў Ін­сты­тут су­час­ных ве­даў імя Шы­ро­ка­ва, дып­ла­ма­ва­ны ар­тыст эст­ра­ды. Ву­чыў­ся ў Пят­ра Ял­фі­ма­ва — ка­лісь­ці, да­рэ­чы, пры­зё­ра «Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску». Яшчэ больш ці­ка­ва, што хло­пец — са­ліст цы­ган­ска­га шоу «Алюр».

На XІІ Між­на­род­ным дзі­ця­чым му­зыч­ным кон­кур­се «Ві­цебск-2014» вы­сту­пяць дзве на­шы дзяў­чын­кі з Мін­ска — 11 га­до­выя Зі­на­і­да Куп­ры­я­но­віч і Мі­ла­на Рэ­дчан­ка. Ня­гле­дзя­чы на юны ўзрост, у іх твор­чай скар­бон­цы мност­ва пе­ра­мог.

Бу­дзем «хва­рэць» за на­шых!

Што мож­на бу­дзе ўба­чыць упер­шы­ню

Прад­стаў­лен­не «Па­рад усме­шак» з удзе­лам па­пу­ляр­ных гу­ма­рыс­таў і пра­гра­ма арт-гру­пы «Хор Ту­рэц­ка­га» 8 лі­пе­ня ста­лі пер­шы­мі кан­цэр­та­мі ў Лет­нім ам­фі­тэ­ат­ры — па-за афі­цый­най пра­гра­май фэс­ту.

А што мож­на бу­дзе ўба­чыць упер­шы­ню? Но­вае «дзі­ця ба­за­ру» — пра­ект «Ля­леч­ны квар­тал». Санкт-Пецярбургскі тэатр «Лялечны фармат» на віцебскай сцэне па­ка­жа спек­такль «Ру­сал­ка Све­та з вёс­кі Пе­ра­мі­ла­ва» і «Верш­нік CUPRUM», Гро­дзен­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек прэ­зен­туе спек­такль «Пі­ка­вая да­ма» па ад­най­мен­ным тво­ры Пуш­кі­на... Гас­па­да­ры сцэ­ны, ві­цеб­скія ля­леч­ні­кі, пад­рых­та­ва­лі для па­ка­зу спек­так­лі «Дэ­ка­ме­рон» — ім­пра­ві­за­цыя на тэ­мы Джа­ва­ні Ба­ка­ча (па­ста­ноў­ка Вік­та­ра Клім­чу­ка) і «Брэ­мен­скія му­зы­кан­ты».

9 лі­пе­ня бу­дзе прэ­зен­та­ва­ны кон­курс-вы­ста­ва работ сту­дэн­таў мас­тац­кіх спе­цы­яль­нас­цяў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў «Арт-се­сія». Кон­курс пра­во­дзіц­ца ў Ві­цеб­ску, па­чы­на­ю­чы з 1992 го­да. На ім прад­стаў­ле­ны та­кія кі­рун­кі, як вы­яў­лен­чае, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва,  гра­фі­ці, жы­ва­піс на ас­фаль­це, 3D-ма­люн­кі.

Упер­шы­ню на фэс­це і ве­чар су­час­най ха­рэа­гра­фіі. Ві­цеб­скі фес­ты­валь су­час­най ха­рэа­гра­фіі — ста­рэй­шы на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га СССР і адзін з са­мых вя­до­мых у све­це. Та­му, без­умоў­на, на «ба­за­ры» ён даў­но за­слу­жыў пра­ва быць прад­стаў­ле­ным ха­ця б у ска­ро­ча­ным ва­ры­ян­це. Вы­сту­пяць ка­лек­ты­вы з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны.

Фес­ты­валь афі­цый­на скон­чыц­ца 14 лі­пе­ня. Але зноў жа, па тра­ды­цыі, ён бу­дзе пра­цяг­вац­ца. 15 лі­пе­ня ад­бу­дзец­ца соль­ны кан­цэрт Але­га Газ­ма­на­ва, вы­сту­пяць «зор­кі» шан­со­на.

На на­ступ­ны дзень (16 лі­пе­ня) за­пла­на­ва­ны кан­цэрт «Рок су­стра­кае опе­ру». Пад су­пра­ва­джэн­не прэ­зі­дэнц­ка­га ар­кест­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пад кі­раў­ніц­твам Вік­та­ра Ба­ба­ры­кі­на вы­сту­пяць Ге­ор­гій Кал­дун, Іван Ва­бі­шчэ­віч, Пётр Ял­фі­маў, Аляк­сей Хляс­тоў, На­та­лі Ба­я­ра і ін­шыя. Апош­нім кан­цэр­там на фэс­це ста­не «Рок-па­на­ра­ма» (вы­сту­піць ле­ген­дар­ная гру­па «Чайф»).

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».