Вы тут

«Значная для нас перамога»


Рас­пра­ца­ва­ная бе­ла­рус­кі­мі пар­ла­мен­та­ры­я­мі па­ста­но­ва ўвай­шла ў тэкст вы­ні­ко­ва­га да­ку­мен­та ПА АБ­СЕ

Дэ­ле­га­цыя бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та на ча­ле з на­мес­ні­кам стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Вік­та­рам ГУ­МІН­СКІМ пры­ня­ла ўдзел у пра­цы 23‑й што­га­до­вай се­сіі Пар­ла­менц­кай асамб­леі Ар­га­ні­за­цыі па бяс­пе­цы і су­пра­цоў­ніц­тве ў Еў­ро­пе, якая прай­шла ў ста­лі­цы Азер­бай­джа­на Ба­ку.

Бе­ла­рус­кія пар­ла­мен­та­рыі пры­ня­лі ак­тыў­ны ўдзел у пра­цы агуль­ных ка­мі­тэ­таў ПА АБ­СЕ па па­лі­тыч­ных пы­тан­нях і бяс­пе­цы, па эка­на­міч­ных пы­тан­нях, на­ву­цы, тэх­на­ло­гі­ях і на­ва­коль­ным ася­род­дзі, па пы­тан­нях дэ­ма­кра­тыі, пра­воў ча­ла­ве­ка і гу­ма­ні­тар­ных пы­тан­нях.

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі су­стрэў­ся са стар­шы­нёй Дзяр­жаў­най Ду­мы Фе­дэ­раль­на­га Схо­ду Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Сяр­ге­ем На­рыш­кі­ным, а так­са­ма з дзе­ю­чым на той мо­мант стар­шы­нёй ПА АБ­СЕ, стар­шы­нёй пар­ла­мен­та Чар­на­го­рыі Ран­ка Кры­ва­ка­пі­чам. Бы­лі аб­мер­ка­ва­ны пы­тан­ні па­рад­ку дня і між­пар­ла­менц­ка­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня.

Ад­бы­ла­ся так­са­ма су­стрэ­ча на­мес­ні­ка стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў з Крыс­та­фе­рам Смі­там са Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі, спе­цы­яль­ным прад­стаў­ні­ком ПА АБ­СЕ па пы­тан­нях ганд­лю людзь­мі. Аме­ры­кан­скі кан­грэс­мен вы­ка­заў па­дзя­ку бе­ла­рус­кім пар­ла­мен­та­ры­ям за пад­трым­ку пад­рых­та­ва­на­га ім пра­ек­та рэ­за­лю­цыі «Пра­ду­хі­лен­не ганд­лю дзець­мі з мэ­тай сек­су­аль­най экс­плу­а­та­цыі і су­до­вае пра­сле­да­ван­не за яго».

Пад­час су­стрэ­чы Вік­та­ра Гу­мін­ска­га з кі­раў­ні­ком дэ­ле­га­цыі Вяр­хоў­най Ра­ды Укра­і­ны ў ПА АБ­СЕ Але­гам За­ру­бін­скім бы­ла аб­мер­ка­ва­на сён­няш­няя сі­ту­а­цыя ва Укра­і­не і шля­хі вы­ха­ду з кры­зі­су.

— Пы­тан­не па па­дзе­ях ва Укра­і­не ста­я­ла вель­мі сур'­ёз­на, — па­ве­да­міў «Звяз­дзе» Вік­тар Гу­мін­скі. — Ня­гле­дзя­чы на ўсе спро­бы ра­сій­ска­га бо­ку су­праць­дзе­ян­ня ан­ты­ра­сій­скай рэ­за­лю­цыі, якую пра­па­на­ва­лі аме­ры­кан­цы, ня­гле­дзя­чы на тое, што мно­гія па­га­джа­лі­ся з не­аб­ход­нас­цю вес­ці дыя­лог і ад­моў­най ро­ляй гэ­тай рэ­за­лю­цыі, яна, на жаль, бы­ла пры­ня­та.

Так­са­ма Вік­тар Гу­мін­скі прад­ста­віў на па­ся­джэн­ні агуль­на­га ка­мі­тэ­та Пар­ла­менц­кай асамб­леі АБ­СЕ па эка­на­міч­ных пы­тан­нях, на­ву­цы, тэх­на­ло­гі­ях і на­ва­коль­ным ася­род­дзі пад­рых­та­ва­ную бе­ла­рус­кім бо­кам рэ­за­лю­цыю «Аба­ро­на і пра­соў­ван­не са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных пра­воў у рэ­гі­ё­не АБ­СЕ». Да­ку­мент на­кі­ра­ва­ны на пры­цяг­нен­не ўва­гі да праб­ле­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных пра­воў і на­дан­не да­дат­ко­ва­га ім­пуль­су дзей­нас­ці АБ­СЕ ў гэ­тай га­лі­не. Рэ­за­лю­цыя бы­ла ад­на­га­лос­на пры­ня­та ўдзель­ні­ка­мі па­ся­джэн­ня. Яна ўвай­шла ў склад Ба­кін­скай дэк­ла­ра­цыі, якая, у сваю чар­гу, бы­ла пры­ня­та на за­ключ­ным па­ся­джэн­ні што­га­до­вай се­сіі ПА АБ­СЕ.

— Ка­лі мы пра­па­на­ва­лі та­кую рэ­за­лю­цыю, то па­тра­пі­лі ў цэль, — рас­ка­заў Вік­тар Гу­мін­скі. — Для та­го, каб яна бы­ла раз­гле­джа­на, мы са­бра­лі 27 га­ла­соў з 17 дзяр­жаў (па­тра­бу­ец­ца 20 га­ла­соў з 5 дзяр­жаў). Гэ­та знач­ная для нас пе­ра­мо­га. Акра­мя та­го, мы вы­сту­пі­лі на ўсіх трох ка­мі­тэ­тах, унес­лі шэ­раг па­пра­вак, больш за па­ло­ву з якіх бы­лі пры­ня­ты.

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі так­са­ма ад­зна­чыў, што на гэ­ты раз ні на ад­ным з ка­мі­тэ­таў, ні на пле­нар­ным па­ся­джэн­ні не бы­ло вы­ступ­лен­няў, на­кі­ра­ва­ных су­праць Бе­ла­ру­сі ў тым або ін­шым пы­тан­ні.

— Ка­лі не лі­чыць дзве па­праў­кі, якія ўнёс кі­раў­нік пра­цоў­най гру­пы па Бе­ла­ру­сі Крыс­ці­ян Хольм, швед­скі дэ­пу­тат. Але яго не­кан­струк­тыў­ная па­зі­цыя нам здаў­на вя­до­мая, — удак­лад­ніў ві­цэ-спі­кер ніж­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та. — І ня­гле­дзя­чы на тое, што мы бы­лі су­праць гэ­тых па­пра­вак (раз­мо­ва іш­ла пра па­лі­тыч­ных вяз­няў і пра па­воль­нае раз­горт­ван­не дэ­ма­кра­тыч­ных гра­ма­дзян­скіх ін­сты­ту­таў у Бе­ла­ру­сі), яны ўвай­шлі ў склад рэ­за­лю­цый, за якія мы не га­ла­са­ва­лі.

Бе­ла­рус­кія пар­ла­мен­та­рыі так­са­ма ад­мо­ві­лі­ся ад пра­па­на­ва­най спа­да­ром Холь­мам су­стрэ­чы з Пра­цоў­най гру­пай па Бе­ла­ру­сі, бо не ўба­чы­лі, як вы­ка­заў­ся Вік­тар Гу­мін­скі, кан­струк­тыў­ных кро­каў з бо­ку кі­раў­ні­ка гэ­тай гру­пы.

Дэ­ле­га­цыя На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пра­вя­ла шэ­раг двух­ба­ко­вых су­стрэч з кі­раў­ні­ка­мі і чле­на­мі пар­ла­менц­кіх дэ­ле­га­цый дзяр­жаў — удзель­ніц АБ­СЕ, у тым лі­ку з кра­ін СНД, а так­са­ма Аў­стрыі, Іс­лан­дыі, Іта­ліі, Літ­вы, Ні­дэр­лан­даў, ЗША, Тур­цыі, Фін­лян­дыі, Фран­цыі, Чар­на­го­рыі, Чэ­хіі.

— Удзел у та­кіх сур'­ёз­ных фо­ру­мах да­зва­ляе вы­бу­доў­ваць да­лей­шае су­пра­цоў­ніц­тва, — ска­заў на­мес­нік стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі. — Па-пер­шае, мы пра­цу­ем на імідж кра­і­ны, бо вель­мі ак­тыў­на вы­сту­па­ем на се­сі­ях па ўсіх пы­тан­нях, і гэ­та не за­ста­ец­ца не за­ўва­жа­ным. Па-дру­гое, мы аб­мяр­коў­ва­ем з ка­ле­га­мі з ін­шых кра­ін кі­рун­кі да­лей­ша­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня і па­між пар­ла­мен­та­мі, і ў ганд­лё­ва-эка­на­міч­най сфе­ры.

У Ба­ку быў абра­ны но­вы стар­шы­ня Пар­ла­менц­кай асамб­леі АБ­СЕ — Іл­ка Ка­нер­ва (Фін­лян­дыя), які ўзна­ча­ліць се­сію ў на­ступ­ным го­дзе.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ,

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.