Вы тут

Мы — не та­кія ўжо і ма­лень­кія


Са­мыя све­жыя фак­ты пра нашу краіну

На­ша кра­і­на па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва зай­мае 16‑е мес­ца ся­род еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў (уво­гу­ле ў Еў­ро­пе 65 кра­ін), 5‑е мес­ца ся­род кра­ін СНД і 92‑е мес­ца ў све­це — пра гэ­та «Звяз­дзе» па­ве­да­мі­лі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це.

Ка­лі ж па­раў­ноў­ваць тэ­ры­то­рыі, то на­ша рэс­пуб­лі­ка зна­хо­дзіц­ца на 13‑м мес­цы ся­род еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў (тро­хі са­сту­пае Вя­лі­ка­бры­та­ніі і Ру­мы­ніі, больш чым у 2,2 ра­за пе­ра­ўзы­хо­дзіць Пар­ту­га­лію і Венг­рыю і амаль у 5 ра­зоў — Ні­дэр­лан­ды і Да­нію), на 6‑м — ся­род кра­ін СНД (пас­ля Ра­сіі, Ка­зах­ста­на, Укра­і­ны, Уз­бе­кі­ста­на, Турк­ме­ні­ста­на) і на 84‑м мес­цы ў све­це.

Са­мая шмат­лі­кая па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва ся­род аб­лас­цей рэс­пуб­лі­кі — Го­мель­ская воб­ласць (1 425,6 тыс. ча­ла­век), а ся­род ра­ё­наў — Ба­ры­саў­скі ра­ён Мін­скай воб­лас­ці (183,7 тыс. ча­ла­век).

Урбанізацыя хуткімі тэмпамі

Тры чвэр­ці на­сель­ніц­тва ў нас — га­ра­джа­не. На па­ча­так 2014 го­да коль­касць га­ра­джан скла­ла 7 млн 275 тыс. ча­ла­век (для па­раў­на­ння: уся­го ў кра­і­не пра­жы­ва­юць 9 млн 468 тыс. ча­ла­век).

Ка­ля 70% га­рад­ско­га на­сель­ніц­тва за­ся­ро­джа­на ў 14 га­ра­дах Бе­ла­ру­сі, у якіх коль­касць на­сель­ніц­тва пе­ра­вы­шае 100 тыс. ча­ла­век. Так, на па­ча­так 2014 го­да ў Мін­ску на­ліч­ва­ла­ся 1 млн 922 тыс. жы­ха­роў, у Го­ме­лі — 512 тыс., у Ма­гі­лё­ве — 371 тыс., у Ві­цеб­ску — 363 тыс., у Грод­не — 357 тыс., у Брэс­це — 331 тыс., у Баб­руй­ску — 218 тыс., у Ба­ра­на­ві­чах — 177 тыс., у Ба­ры­са­ве — 145 тыс., у Пін­ску — 136 тыс., у Ор­шы — 117 тыс., у Ма­зы­ры — 112 тыс., у Са­лі­гор­ску — 105 тыс., у На­ва­по­лац­ку — 102 тыс. ча­ла­век.

Коль­кі хлоп­цаў на 10 дзяў­чат?

У Бел­ста­це сцвяр­джа­юць, што на 1000 муж­чын пры­па­дае 1151 жан­чы­на. У га­рад­ской мяс­цо­вас­ці гэ­тыя су­ад­но­сі­ны скла­лі 1166 жан­чын, у сель­скай мяс­цо­вас­ці — 1102 жан­чы­ны на 1000 муж­чын. Уся­го ў кра­і­не на па­ча­так гэ­та­га го­да пра­жы­ва­лі 5 066,9 тыс. жан­чын і 4 401,3 тыс. муж­чын.

Ня­ўхіль­на ста­рэ­ем

Ся­рэд­ні ўзрост бе­ла­ру­са зда­ец­ца на пер­шы по­гляд та­кім, што хо­чац­ца ска­заць: «у са­мым роск­ві­це сіл». А ме­на­ві­та — 39,9 го­да. Пры гэ­тым ся­рэд­ні ўзрост муж­чы­ны — 37,1 го­да, жан­чы­ны — 42,3 го­да. Але, па­чы­на­ю­чы з 1990 го­да, ся­рэд­ні ўзрост па­ста­ян­на па­вя­ліч­ва­ец­ца. Так, за апош­нія 13 га­доў жы­хар на­шай рэс­пуб­лі­кі «па­ста­леў» на 4,8 го­да, пры гэ­тым муж­чы­на — на 4,5 го­да, жан­чы­на — на 4,9 го­да.

На па­ча­так 2014 го­да на­сель­ніц­тва ў пра­ца­здоль­ным уз­рос­це на­ліч­ва­ла­ся ў нас быц­цам бы не так ужо і ма­ла — 5,6 млн ча­ла­век (або 59,4% ад агуль­най коль­кас­ці на­сель­ніц­тва).

Пры гэ­тым коль­касць дзя­цей і пад­лет­каў (0–15 га­доў) скла­ла 1,6 млн ча­ла­век (16,7% ад агуль­най коль­кас­ці на­сель­ніц­тва) і за 2013 год па­вя­лі­чы­ла­ся на 31,4 тыс. ча­ла­век.

Але ня­ўхіль­на рас­це до­ля па­жы­лых лю­дзей, коль­касць якіх на па­ча­так го­да скла­ла больш за 2 млн ча­ла­век, па­вя­лі­чыў­шы­ся за мі­ну­лы год на 36,9 ты­ся­чы.

І ўсё ж, ча­му ААН на­зы­вае бе­ла­ру­саў ста­рой на­цы­яй? Бо, у ад­па­вед­нас­ці са шка­лой ААН, на­сель­ніц­тва лі­чыц­ца ма­ла­дым, ка­лі до­ля асоб ва ўзрос­це 65 га­доў і ста­рэй скла­дае менш за 4%, на па­ро­зе ста­рас­ці — ад 4% да 7%; калі ж до­ля асоб 65 га­доў і ста­рэй роў­ная 7% і больш, то на­сель­ніц­тва мож­на на­зваць ста­рым. А ў Бе­ла­ру­сі на па­ча­так гэ­та­га го­да до­ля асоб ва ўзрос­це 65 га­доў і ста­рэй скла­да­ла аж 13,9%!

Да­рэ­чы, са­мым «ма­ла­дым» рэ­гі­ё­нам Бе­ла­ру­сі дэ­мог­ра­фы на­зы­ва­юць Мінск, ся­рэд­ні ўзрост на­сель­ніц­тва яко­га склаў 38,2 го­да. Са­мым «ста­рым» — Ві­цеб­скую воб­ласць (41,3 го­да).

Даў­жэй за ўсіх жы­вуць га­ра­джан­кі

Ча­ка­ная пра­цяг­ласць жыц­ця для тых, хто на­ра­дзіў­ся ў 2013 го­дзе, скла­дае 72,6 го­да: для муж­чын — 67,3 года, для жан­чын — 77,9.

У цэ­лым роз­ні­ца ў ча­ка­най пра­цяг­лас­ці жыц­ця па­між муж­чы­на­мі і жан­чы­на­мі ў на­шай кра­і­не скла­дае 10,6 го­да — на ка­рысць жан­чын, у пра­цяг­лас­ці жыц­ця га­рад­ско­га і сель­ска­га на­сель­ніц­тва 5 га­доў — на ка­рысць го­ра­да. На сён­ня пра­цяг­ласць жыц­ця муж­чын і жан­чын у га­ра­дах і па­сёл­ках га­рад­ско­га ты­пу боль­шая, чым у сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах: у муж­чын — на 5,3 го­да, жан­чын — на 3,2 го­да.

Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.