Вы тут

Дзеці бываюць «станоўчыя»


З мо­ман­ту рэ­гіст­ра­цыі ВІЧ-ін­фек­цыі ў Бе­ла­ру­сі ад ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ных ма­ці на­ра­дзі­ла­ся 2 621 дзі­ця. Ды­яг­наз «ВІЧ-ін­фек­цыя» — у 239 дзя­цей, на­ро­джа­ных ад ВІЧ-па­зі­тыў­ных ма­ці (13 з іх па­мер­лі). Уся­го ў кра­і­не — 255 дзя­цей з ВІЧ ад 0 да 15 га­доў. Асноў­ная коль­касць атры­ма­ла ві­рус ад ма­ці (ас­тат­нія за­ра­зі­лі­ся ты­мі ж шля­ха­мі, што і да­рос­лыя). Сён­ня ўся­го 2 пра­цэн­там не­маў­лят вы­стаў­ля­ец­ца па­зі­тыў­ны ды­яг­наз. Аб­умоў­ле­на гэ­та тым, што не­ка­то­рыя жан­чы­ны не ста­но­вяц­ца на ўлік па ця­жар­нас­ці, а зна­чыць, не пра­хо­дзяць тэст на ВІЧ і не да­лу­ча­юц­ца да не­аб­ход­ных пра­фі­лак­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

Пра­фі­лак­ты­ка для ўсіх ця­жар­ных

У жа­но­чай кан­суль­та­цыі пад­час па­ста­ноў­кі на ўлік усім жан­чы­нам пра­па­ну­ец­ца тэс­ці­ра­ван­не на ВІЧ. Яно пра­во­дзіц­ца двой­чы — у пер­шым і апош­нім тры­мест­рах ця­жар­нас­ці, па­коль­кі з мо­ман­ту ін­фі­цы­ра­ван­ня на пра­ця­гу 3-6 ме­ся­цаў ча­ла­век мо­жа за­ста­вац­ца ВІЧ-ад­моў­ным.

Пра­фі­лак­ты­ка для ВІЧ-ста­ноў­чых жан­чын

*Пры­ём ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ных прэ­па­ра­таў.

*Аб­сле­да­ван­не на ві­рус­ную на­груз­ку пе­рад ро­да­мі. Ка­лі яна вы­со­кая, жан­чы­не пра­па­ну­ец­ца ке­са­ра­ва ся­чэн­не.

*Пе­ра­ход на за­мя­шчаль­нае груд­ное карм­лен­не (да 1 го­да ма­лоч­ная су­месь пра­па­ну­ец­ца бяс­плат­на).

*Ан­ты­рэ­тра­ві­рус­ная тэ­ра­пія для но­ва­на­ро­джа­на­га.

Сё­ле­та звыш 100 жан­чын з ВІЧ вы­ра­шы­лі стаць ма­ці. Не­маў­лят та­кіх ма­туль двой­чы на пра­ця­гу пер­ша­га го­да жыц­ця аб­сле­ду­юць на на­яў­насць ан­ты­це­лаў да ВІЧ. Ад­нак кан­чат­ко­ва ВІЧ-ста­тус вы­зна­ча­ец­ца праз 1,5 го­да. Ста­ноў­чы ста­тус азна­чае дыс­пан­сер­нае на­зі­ран­не на пра­ця­гу ўся­го жыц­ця. У дзі­ця­чых па­лі­клі­ні­ках дзя­цей на­зі­ра­юць ура­чы-ін­фек­цы­я­ніс­ты або ўра­чы-пе­ды­ят­ры су­мес­на са спе­цы­я­ліс­та­мі кан­суль­тацый­на-дыс­пан­сер­ных ка­бі­не­таў. У Мін­ску — на ба­зе га­рад­ской дзі­ця­чай ін­фек­цый­най баль­ні­цы, а ў аб­лас­цях ёсць аб­лас­ныя ка­бі­не­ты, у якіх дзя­цей кан­суль­ту­юць двой­чы ў год. Функ­цы­я­нуе ў мін­скай дзі­ця­чай ін­фек­цый­най і ка­бі­нет комп­лекс­на­га ака­зан­ня па­слуг сем'­ям, якіх за­кра­нуў ВІЧ. Тут пра­цу­юць ура­чы — ін­фек­цы­я­ніст, пе­ды­ятр, псі­хо­лаг і пе­да­гог-дэ­фек­то­лаг.

У Мін­ску пра­жы­вае 25 ВІЧ-па­зі­тыў­ных дзя­цей. Толь­кі трое з іх жы­вуць у поў­ных сем'­ях, 6 — у дзі­ця­чых да­мах, 4 — у апя­кун­скіх сем'­ях. Не­каль­кі ча­ла­век зна­хо­дзяц­ца ў сем'­ях пры­ём­ных, ас­тат­нія пра­жы­ва­юць у ня­поў­ных, з ма­ту­ля­мі. Вя­до­ма, дзе­ці, што пра­жы­ва­юць не ў дзі­ця­чых да­мах, на­вед­ва­юць звы­чай­ныя па­лі­клі­ні­кі, сад­кі, шко­лы. Апы­тан­ні па­каз­ва­юць, што да­лё­ка не ўсе да­рос­лыя та­ле­рант­на ста­вяц­ца на­ват да са­мой ве­ра­год­нас­ці.

— Для на­ва­коль­ных у бы­та­вых умо­вах ВІЧ-па­зі­тыў­ны да­рос­лы або дзі­ця не ўяў­ля­юць ні­я­кай па­гро­зы, — тлу­ма­чыць за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня Мін­скай га­рад­ской дзі­ця­чай ін­фек­цый­най баль­ні­цы Га­лі­на ЛА­ПІЦ­КАЯ. — Пад бы­та­вы­мі ўмо­ва­мі вар­та ра­зу­мець ка­ры­стан­не агуль­ным по­су­дам, руч­ні­ка­мі, па­сцель­най бя­ліз­най, ван­най, пры­бі­раль­няй... Ві­рус іму­на­дэ­фі­цы­ту вель­мі ня­ўстой­лі­вы ў на­ва­коль­ным ася­род­дзі. Ён ад­чу­валь­ны да ўсіх дэз­ын­фі­ку­ю­чых срод­каў, у тым лі­ку да ту­а­лет­на­га мы­ла.

Ка­лі ж ВІЧ-ста­ноў­чае дзі­ця атры­ма­ла траў­му, па­ра­ні­ла­ся, то і тут не трэ­ба хва­ля­вац­ца, па­коль­кі прын­цы­пы ака­зан­ня мед­да­па­мо­гі ў та­кіх вы­пад­ках ад­ноль­ка­выя для ўсіх. Эле­мен­тар­ныя гі­гі­е­ніч­ныя нор­мы вы­трым­лі­ва­юц­ца ў да­чы­нен­ні да лю­бо­га па­цы­ен­та. Спе­цы­фіч­ных мер не па­тра­бу­ец­ца. З дру­го­га бо­ку, мы ма­ты­ву­ем баць­коў на тое, каб яны ўсё ж та­кі па­ве­дам­ля­лі хоць бы та­му ж кі­раў­ні­ку сад­ка ці шко­лы аб асаб­лі­вас­цях зда­роўя свай­го дзі­ця­ці. Што на­зы­ва­ец­ца, на ўся­кі вы­па­дак. А кож­ны ра­бот­нік цу­доў­на ве­дае пра ад­каз­насць за рас­паў­сюдж­ван­не кан­фі­дэн­цы­яль­най ін­фар­ма­цыі. Між тым, прак­ты­ка па­каз­вае, што на­шы лю­дзі вель­мі апа­са­юц­ца ўцеч­кі ін­фар­ма­цыі і ні­хто доб­ра­ах­вот­на па­куль не ад­кры­ва­ец­ца. Гэ­та азна­чае, што мы па­він­ны больш га­ва­рыць аб гэ­тай праб­ле­ме, раз­бу­раць жы­ву­чыя стэ­рэа­ты­пы, за­ма­ца­ва­ныя ў на­шым гра­мад­стве.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

Вы­дат­ныя вы­ні­кі

Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя апуб­лі­ка­ва­ла што­га­до­вы збор­нік да­ных «Су­свет­ная ста­тыс­ты­ка ахо­вы зда­роўя 2014», дзе прад­стаў­ле­ны ана­ліз вы­ка­нан­ня кра­і­на­мі мэт раз­віц­ця ты­ся­ча­год­дзя і гла­баль­ных па­каз­чы­каў у га­лі­не зда­роўя, у якім да­дзе­на вы­со­кая ацэн­ка сіс­тэ­ме ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі.

Да мэ­таў раз­віц­ця ты­ся­ча­год­дзя ад­но­сіц­ца ў тым лі­ку і ба­раць­ба з ВІЧ/СНІ­Дам.

За­да­ча №1. Спы­ніць да 2015 го­да рас­паў­сюдж­ван­не ВІЧ/СНІ­Ду і па­клас­ці па­ча­так ска­ра­чэн­ню за­хва­раль­нас­ці.

Па ся­рэд­не­га­да­вых тэм­пах зні­жэн­ня рас­паў­сю­джа­нас­ці ВІЧ/СНІ­Ду ў 2001-2012 гг. Бе­ла­русь зай­мае ся­род дзяр­жаў СНД 2-е мес­ца.

За­да­ча №2. Да 2010 го­да за­бяс­пе­чыць до­ступ да ля­чэн­ня для ўсіх, хто ў гэ­тым мае па­трэ­бу.

Бе­ла­русь ся­род кра­ін СНД лі­дзі­руе па па­каз­чы­ку ахоп­лі­ван­ня ан­ты­рэ­тра­ві­рус­най тэ­ра­пі­яй.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.