Вы тут

Вынікі І тура віктарыны «Гісторыя газеты — гісторыя краіны»


Аб­ве­шча­ная на­пры­кан­цы чэр­ве­ня вік­та­ры­на па ста­рон­ках гіс­то­рыі «Звяз­ды» ў ча­сы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны да­ла пры­ем­ныя вы­ні­кі. Ня­гле­дзя­чы на «дач­ны» і ад­пуск­ны се­зон, мно­гія на­шы чы­та­чы пра­яві­лі ак­тыў­насць, апе­ра­тыў­насць, да­свед­ча­насць і доб­рую па­мяць.

Ліс­ты з ад­ка­за­мі, ча­сам на­ват больш поў­ны­мі, чым пра­ду­гледж­ва­ла­ся, за­дан­ня­мі, іш­лі ў рэ­дак­цыю з Мін­шчы­ны, Гро­дзен­шчы­ны, Го­мель­шчы­ны, Ві­цеб­шчы­ны, Брэст­чы­ны — хі­ба толь­кі Ма­гі­лёў­ская воб­ласць тра­пі­ла ў ад­ста­ю­чыя. Не­ка­то­рыя пы­тан­ні не­ча­ка­на для нас ака­за­лі­ся скла­да­ны­мі. На­прык­лад, не ўсе спра­ві­лі­ся з за­дач­кай «знай­сці ліш­ня­га» ся­род га­лоў­ных рэ­дак­та­раў га­зе­ты, так­са­ма мно­гія па­мы­лі­лі­ся ў вы­зна­чэн­ні, якую ўзна­га­ро­ду аку­па­цый­ныя ўла­ды абя­ца­лі за вы­крыц­цё мес­ца­зна­хо­джан­ня пад­поль­най дру­кар­ні «Звяз­ды», ін­шыя ж за­блы­та­лі­ся ў кі­на­стуж­ках...

А са­мы­мі спрыт­ны­мі і дак­лад­ны­мі ста­лі Ма­рыя Ар­цё­маў­на Сві­ры­до­віч з Лю­ба­ні, Але­на Ва­ляр'­я­наў­на Мя­цель­ская з Ба­ра­на­ві­чаў і Аляк­сандр Сяр­ге­е­віч Ган­ча­роў з аг­ра­га­рад­ка На­сім­ка­ві­чы Ча­чэр­ска­га ра­ё­на, якія да­лі аб­са­лют­на пра­віль­ныя ад­ка­зы на ўсе 10 пы­тан­няў. Яны і ста­лі пе­ра­мож­ца­мі пер­ша­га ту­ра рэ­дак­цый­най вік­та­ры­ны «Гіс­то­рыя га­зе­ты — гіс­то­рыя кра­і­ны» і атры­ма­лі пад­піс­ку на «Звяз­ду» на ІV квар­тал. За­ах­воч­валь­ныя «звяз­доў­скія» пры­зы так­са­ма атры­ма­юць Юрый Мя­цель­скі з Па­ла­ча­наў Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на, Ула­дзі­мір Дра­бы­шэў­скі з По­лац­ка, Іры­на Глад­кая з Чач­ка­ва Мінск­ага ра­ё­на, Іван Жы­дзель з г.Іўе, Ан­та­ні­на Ера­ме­е­ва з в.Вуг­лы Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на і са­мая юная ўдзель­ні­ца пер­ша­га ту­ра вік­та­ры­ны, 6-клас­ні­ца Ак­са­на Клі­мо­віч з в. Дзі­він Коб­рын­ска­га ра­ё­на.

У тых жа, хто спаз­ніў­ся з ад­ка­за­мі або па ней­кіх пры­чы­нах не змог пры­няць удзел у вік­та­ры­не, яшчэ бу­дзе маг­чы­масць па­ка­заць ся­бе: у хут­кім ча­се стар­туе на­ступ­ны яе тур. Пад­вя­дзен­не ж вы­ні­каў, на­га­да­ем, ад­бу­дзец­ца ў жніў­ні, на­пя­рэ­дад­ні дня на­ра­джэн­ня «Звяз­ды». Да­лу­чай­це­ся!

А ця­пер — пра­віль­ныя ад­ка­зы.

9-16

1

Пом­нік «Звяз­дзе» ўста­ля­ва­ны на ста­ліч­най ву­лі­цы Куль­ман. На тым са­мым мес­цы, дзе ле­там 1942 го­да ў до­ме №10 па ву­лі­цы Вы­да­вец­кай (тут жы­ла пад­поль­шчы­ца Тац­ця­на Яў­ме­наў­на Яка­вен­ка), дру­ка­ва­лі­ся дру­гі і трэ­ці ну­ма­ры пад­поль­на­га вы­дан­ня. На пло­шчы ж Не­за­леж­нас­ці, ка­ля Чыр­во­на­га кас­цё­ла, ста­іць пом­нік жур­на­ліс­там-пад­поль­шчы­кам. А ўся­го га­зе­це і яе су­пра­цоў­ні­кам у Бе­ла­ру­сі па­стаў­ле­ны аж­но 4 пом­ні­кі.

2

Гэ­тае пы­тан­не з пад­во­хам, бо пад­поль­ная «Звяз­да» пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны змя­ні­ла не ад­но мес­ца «пра­піс­кі». Та­му пры­ма­лі­ся не­каль­кі ва­ры­ян­таў ад­ка­заў, як зва­лі жан­чы­ну, у ха­це якой дру­ка­ва­ла­ся на­ша га­зе­та: Аль­бі­на (Аль­бі­на Адоль­фаў­на Ха­да­се­віч. На кан­спі­ра­тыў­най ква­тэ­ры Пят­ра і Аль­бі­ны Ха­да­се­ві­чаў быў на­дру­ка­ва­ны 4-ы ну­мар «Звяз­ды». Уся сям'я пад­поль­шчы­каў ра­зам з дву­ма сы­на­мі за­гі­ну­ла ў 1942 го­дзе ў Трас­цян­цы) і Мар­фа (Мар­фа Кан­стан­ці­наў­на Мі­гун, жы­хар­ка ся­ла 6-я Бры­га­да Лю­бан­ска­га ра­ё­на. У яе ха­це ў пар­ты­зан­скай зо­не ў сту­дзе­ні 1943 го­да раз­мяс­ці­ла­ся дру­кар­ня і рэ­дак­цыя «Звяз­ды». Уся­го ж да 1 лі­пе­ня 1944 го­да на Лю­бан­шчы­не вый­шла 105 ну­ма­роў «Звяз­ды» і 39 — «Чыр­во­най зме­ны»).

3

Ме­ма­ры­ял «Вост­раў Зыс­лаў» на мес­цы, дзе пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны зна­хо­дзіў­ся пад­поль­ны аб­кам пар­тыі, пар­ты­зан­скі аэ­ра­дром і дру­кар­ня, быў ад­кры­ты ў 1969 го­дзе. Да­рэ­чы, гэ­ты комп­лекс аў­тар­ства ар­хі­тэк­та­ра Ге­ор­гія За­бор­ска­га за­не­се­ны ў спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

4

Апош­ні ну­мар «ле­галь­най» «Звяз­ды» вый­шаў у свет 13 жніў­ня 1941 го­да ў Го­ме­лі. Пры да­па­мо­зе са­ма­лё­таў і спе­цы­яль­ных па­сыль­ных га­зе­та да­стаў­ля­ла­ся ў ча­со­ва аку­па­ва­ныя ра­ё­ны рэс­пуб­лі­кі.

5

Рэ­дак­та­рам «Звяз­ды» пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны не з'яў­ляў­ся Мі­ка­лай Дзя­лец, які рэ­да­га­ваў га­зе­ту з 1969 па 1973 гг.

6

Пер­шы ну­мар пад­поль­най «Звяз­ды» быў на­дру­ка­ва­ны 18 мая 1942 го­да ў Мін­ску — спа­чат­ку пад­поль­шчы­кі тай­на на­бра­лі ну­мар у ня­мец­кай дру­кар­ні, по­тым ён быў на­дру­ка­ва­ны на кан­спі­ра­тыў­най ква­тэ­ры Мі­ха­і­ла Во­ра­на­ва ты­ра­жом 2500 асоб­ні­каў.

7

Та­му, хто ўка­жа, дзе дру­ку­ец­ца «Звяз­да», фа­шысц­кія аку­па­цый­ныя ўла­ды аб­вяс­ці­лі ўзна­га­ро­ду — 75 ты­сяч ма­рак. Дак­лад­ней, па­вод­ле ўспа­мі­наў бы­лых пад­поль­шчы­каў, спа­чат­ку за ўка­зан­не мес­ца­зна­хо­джан­ня пад­поль­на­га вы­да­вец­тва бы­ла абя­ца­на ўзна­га­ро­да ў 50 ты­сяч, але не­ўза­ба­ве яе па­вы­сі­лі да 75 ты­сяч ма­рак.

8

«Звяз­да» ад­зна­ча­на ор­дэ­нам Ай­чын­най Вай­ны І сту­пе­ні (у 1965 го­дзе) і ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га сця­га (1967). А Уладзімір Амель­я­нюк, да­рэ­чы, адзі­ны з та­га­час­ных рэ­дак­та­раў, уда­сто­е­ны зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

9-12

9

Фільм, у якім уве­ка­ве­ча­ны воб­раз Ула­дзі­мі­ра Амель­я­ню­ка — гэ­та 6-се­рый­ны тэ­ле­фільм Ві­та­ля Чац­ве­ры­ко­ва «Ру­і­ны стра­ля­юць», зня­ты на сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» у 1970-1972 гг. Ро­лю Амель­я­ню­ка ў ім вы­ка­наў Ула­дзі­мір Па­на­чоў­ны (на фо­та).

10

На здым­ку — па­мят­ны знак, уста­ля­ва­ны на мес­цы пар­ты­зан­ска­га аэ­ра­дро­ма, уз­ве­дзе­на­га ле­там 1942 го­да сі­ла­мі пар­ты­зан і мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва на вост­ра­ве Зыс­лаў у Лю­бан­скім ра­ё­не.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?