Вы тут

У па­ру­чы­це­лях — уся сям'я


Жыл­лё­выя крэ­ды­ты аб­слу­гоў­ва­юць ужо шэсць бан­каў

Да пя­ці фі­нан­са­вых уста­ноў, якія вы­да­юць фі­зіч­ным асо­бам крэ­ды­ты на жыл­лё, з пер­шых дзён лі­пе­ня да­лу­чыў­ся банк Бел­ВЭБ. Па­вод­ле бан­каў­скай пра­гра­мы крэ­ды­та­ван­ня, ця­пер у на­сель­ніц­тва іс­нуе маг­чы­масць узяць доў­га­тэр­мі­но­вы крэ­дыт на куп­лю або бу­даў­ніц­тва жыл­ля, а так­са­ма дач, са­до­вых до­мі­каў і на­ват га­ра­жоў.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што гэ­та не ней­кі но­вы фі­нан­са­вы пра­дукт бан­ка, а ад­наў­лен­не мі­ну­лых пра­грам, якія бы­лі спы­не­ны не­каль­кі га­доў та­му. Сён­ня сі­ту­а­цыя з на­яў­нас­цю «доў­гіх» гро­шай кры­ху па­леп­шы­ла­ся. Ра­зам з тым, ка­заць пра ней­кі «пра­рыў» у фі­нан­са­ван­ні жыл­лё­вай не­ру­хо­мас­ці па­куль за­ра­на, бо та­кія крэ­ды­ты і ця­пер за­ста­юц­ца да­во­лі да­ра­гі­мі.

Сён­ня банк Бел­ВЭБ пра­па­нуе пра­цэнт­ную стаў­ку па крэ­ды­тах у рам­ках пра­грам «Улас­нае жыл­лё» і «Свая ся­дзі­ба» на ўзроў­ні 39% га­да­вых (СР + 17,5 п.п.). Але ка­лі клі­ент куп­ляе жыл­лё ў ар­га­ні­за­цый — парт­нё­раў бан­ка, то ён мож­а ска­рыс­тац­ца пра­гра­май «Друж­ная бу­доў­ля» і атры­маць крэ­дыт па зні­жа­най пра­цэнт­най стаў­цы (мі­нус 1-2%). Раз­лік мак­сі­маль­най су­мы крэ­ды­ту пра­ду­гледж­вае су­куп­ны да­ход не толь­кі за­яў­ні­ка і яго дру­гой па­ло­вы (му­жа, жон­кі), але і іх бліз­кіх сва­я­коў (ма­ці, баць­кі, бра­тоў, сяс­цёр), што да­зва­ляе ўзяць вя­лі­кую су­му крэ­ды­ту. За­бес­пя­чэн­нем крэ­ды­ту мо­жа вы­сту­паць па­ру­чы­цель­ства не менш чым дзвюх асоб, а так­са­ма за­клад са­мой не­ру­хо­мас­ці. Мак­сі­маль­ны тэр­мін крэ­ды­ту скла­дае ад 1 да 20 га­доў. Ме­на­ві­та ад рэ­аль­най пла­це­жа-
з­доль­нас­ці клі­ен­та за­ле­жыць уз­ро­вень крэ­дыт­на­га па­крыц­ця, які да­ся­гае 80% кош­ту но­ва­га жыл­ля.

У кол-цэнт­ры бан­ка нам пад­лі­чы­лі мак­сі­маль­ную су­му, на якую мо­жа прэ­тэн­да­ваць сям'я з двух ча­ла­век без дзя­цей. Нас ці­ка­віць сі­ту­а­цыя, ка­лі су­куп­ны што­ме­сяч­ны чыс­ты пры­бы­так му­жа і жон­кі скла­дае 15 міль­ё­наў руб­лёў. У гэ­тым вы­пад­ку мак­сі­маль­ная су­ма крэ­ды­ту скла­дзе ка­ля 276 млн руб­лёў. Пры та­кім да­хо­дзе клі­ен­таў ім не­аб­ход­на мець не менш чым дзвюх асоб у якас­ці па­ру­чы­це­ляў, да­ход якіх не ўліч­ва­ец­ца.

Банк мо­жа пад­су­моў­ваць толь­кі да­хо­ды ме­на­ві­та бліз­кіх сва­я­коў крэ­ды­та­атры­маль­ні­каў: ма­ці, баць­кі, бра­та або сяст­ры аба­іх му­жа і жон­кі. Тут коль­касць сва­я­коў не аб­ме­жа­ва­на. У гэ­тым вы­пад­ку су­ма крэ­ды­ту іс­тот­на па­вя­лі­чыц­ца. На­прык­лад, пры су­куп­ным да­хо­дзе крэ­ды­та­атры­маль­ні­каў і іх сва­я­коў у 25 міль­ё­наў руб­лёў банк змо­жа даць крэ­дыт на су­му больш за 610 млн руб­лёў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што рэ­аль­на банк да­вя­рае фі­нан­са­вую ад­каз­насць па крэ­ды­тах толь­кі тым па­ру­чы­це­лям, якія ад­на­ча­со­ва з'яў­ля­юц­ца бліз­кі­мі сва­я­ка­мі клі­ен­таў.

На­га­даю, што крэ­ды­ты на жыл­лё вы­да­юць так­са­ма Бе­ла­рус­банк, Бе­ла­грап­рам­банк, БПС-Ашчад­банк, Прі­ор­банк і Бел­газп­рам­банк. Са­мыя тан­ныя жыл­лё­выя крэ­ды­ты на агуль­ных пад­ста­вах пра­па­ну­юц­ца Бе­ла­рус­бан­кам для чар­га­ві­коў — 37% га­да­вых. Праў­да, і там ха­пае сва­іх ню­ан­саў па ўмо­вах атры­ман­ня.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».