Вы тут

Ку­ды знік бе­ла­рус­кі лён?


Вы­твор­часць ільня­ных тка­нін з па­чат­ку го­да ска­ра­ці­ла­ся на 10,2% у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам 2013-га

Нядаўна прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч рас­кры­ты­ка­ваў на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў раз­віц­цё льня­ной га­лі­ны ў кра­і­не. Вя­до­ма, што тэр­мі­ны ма­дэр­ні­за­цыі льно­за­во­даў не вы­кон­ва­юц­ца, га­лі­на пра­цуе страт­на. З пры­быт­кам за сту­дзень—кра­са­вік 2014 го­да — толь­кі льно­за­во­ды Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей. З бо­ку Мін­сель­гас­хар­ча ўсё яшчэ не бы­ло пры­ня­та ні­я­кіх жорст­кіх за­ха­даў, каб вы­пра­віць ста­но­ві­шча.

Па­вод­ле звес­так На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, вы­твор­часць іль­ня­ных тка­нін у сту­дзе­ні-маі 2014 го­да ў ад­но­сі­нах да ана­ла­гіч­на­га пе­ры­я­ду 2013 го­да скла­дае 89,8%. Уся­го ж у на­ту­раль­ным вы­ра­жэн­ні з па­чат­ку го­да вы­раб­ле­на 10287 тыс. кв. м іль­ня­ной тка­ні­ны. Што да­ты­чыц­ца яе за­па­саў, то, па звест­ках Бел­стата, на 1 чэр­ве­ня на скла­дах зна­хо­дзіц­ца 6761 тыс. кв м. Гэ­та ў 3,3 ра­за больш за ся­рэд­ня­ме­сяч­ны аб'­ём вы­твор­час­ці пра­дук­цыі.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч так­са­ма ад­зна­чыў, што ўсе рэшт­кі мі­ну­лых га­доў па­він­ны быць пе­ра­пра­ца­ва­ны да сё­лет­ня­га ўра­джаю. Прэм'­ер-мі­ністр рас­па­ра­дзіў­ся за­бяс­пе­чыць уста­ноў­ку тэх­на­ла­гіч­ных лі­ній на ўсіх шас­ці льно­за­во­дах і пра­вес­ці пус­ка­на­ла­дач­ныя ра­бо­ты. А ме­на­ві­та на Ка­рэ­ліц­кім, Ля­ха­віц­кім, Па­стаў­скім, Арэ­хаў­скім, Кар­мян­скім і Слуц­кім іль­но­за­во­дах.

Між ін­шым, па аб'­ёмах вы­твор­час­ці льно­ва­лак­на Бе­ла­русь зай­мае чац­вёр­тае мес­ца ў све­це пас­ля Кі­тая, Фран­цыі і Ра­сіі. Наш лён доб­ра вя­до­мы ў су­се­дзяў (Ра­сія, Укра­і­на, Літ­ва) і не­ка­то­рых кра­і­нах да­лё­ка­га за­меж­жа. Боль­шая част­ка бе­ла­рус­кай тка­ні­ны экс­пар­ту­ец­ца ў вы­гля­дзе сы­ра­ві­ны і паў­фаб­ры­ка­таў у кра­і­ны, якія да­пра­цоў­ва­юць на­шу пра­дук­цыю і за­бяс­печ­ва­юць кан­ку­рэн­та­здоль­насць сва­іх га­то­вых вы­ра­баў за кошт ніз­кіх цэн за­куп­кі ў Бе­ла­ру­сі.

Згод­на з па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 20 са­ка­ві­ка 2013 го­да № 201 «Аб комп­лекс­ным біз­нес-пла­не раз­віц­ця льня­ной га­лі­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у 2013-2015 га­дах», стра­тэ­гіч­ная мэ­та раз­віц­ця га­лі­ны — да­сяг­нен­не вы­со­кай якас­ці льно­пра­дук­цыі і яе рэн­та­бель­ная рэа­лі­за­цыя ў рын­ка­вых умо­вах на ўнут­ра­ным і знеш­нім рын­ках. Да­маг­чы­ся гэ­та­га мож­на толь­кі шля­хам вы­ва­ду га­лі­ны на су­час­ны тэх­на­ла­гіч­ны ўзро­вень, у су­вя­зі з чым у комп­лекс­ным біз­нес-пла­не пра­ду­гледж­ва­юц­ца ме­ры па двух кі­рун­ках: тэх­ніч­ным пе­ра­асна­шчэн­ні і ўдас­ка­на­лен­ні ар­га­ні­за­цыі вы­твор­час­ці. У поў­ным аб'­ёме ма­дэр­ні­за­цыя льно­за­во­даў па­він­на быць за­вер­ша­на не паз­ней за 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Ня­гле­дзя­чы на вы­со­кую па­зі­цыю Бе­ла­ру­сі ў су­свет­най вы­твор­час­ці льно­ва­лак­на, кра­і­на мае ня­знач­ную до­лю ў экс­пар­це лё­ну, у пер­шую чар­гу з-за ніз­кай якас­ці пра­дук­цыі.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».