Вы тут

Пра­да­ец­ца ся­дзі­ба. До­ра­га


Ча­му сы­хо­дзяць у ня­быт гіс­то­ры­ка-куль­тур­ныя каш­тоў­нас­ці?

Ад слаў­най мі­нуў­шчы­ны на­шай кра­і­не да­ста­лі­ся сот­ні ста­ра­даў­ніх шля­хец­кіх ся­дзіб — бы­ло­га ўва­саб­лен­ня за­мож­нас­ці і рас­ко­шы, а сён­ня — пом­ні­каў ар­хі­тэк­ту­ры роз­ных эпох. Праў­да, у мно­гіх з іх ад ко­ліш­няй ве­лі­чы за­ста­лі­ся не­пры­кмет­ныя ру­і­ны: бы­лыя ма­ёнт­кі дзе­ся­ці­год­дзя­мі пус­ту­юць і не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца, та­му пра­цэс раз­бу­рэн­ня ня­ўмоль­на на­кла­дае на іх свой ад­бі­так. Ця­пер у Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Бе­ла­ру­сі за­не­се­ны 173 шля­хец­кія ся­дзі­бы. Без­умоў­на, за­ха­ва­ла­ся іх на­шмат больш, але не ўсе яны ма­юць ста­тус гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­ці і не на ўсе рас­паў­сюдж­ва­ец­ца за­кон аб за­ха­ван­ні гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны. У ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам, лю­бая фі­зіч­ная ці юры­дыч­ная асо­ба мо­жа пра­па­на­ваць на раз­гляд Рэс­пуб­лі­кан­скай на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га са­ве­та пы­тан­не аб на­дан­ні ста­ту­су каш­тоў­нас­ці аб'­ек­ту, у тым лі­ку і ся­дзі­бе, так што тэ­а­рэ­тыч­на за­ха­ван­не на­ша­га ар­хі­тэк­тур­на­га ба­гац­ця за­ле­жыць у тым лі­ку і ад нас, гра­ма­дзян.

«Вы па­гля­дзі­це, як яна вы­гля­дае!»

2Але на прак­ты­цы ўсё знач­на скла­да­ней. Па сло­вах на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны ўпраў­лен­ня па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны і рэ­стаў­ра­цыі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры На­тал­лі ХВІР, у кра­і­не ёсць як ста­ноў­чыя, так і ад­моў­ныя пры­кла­ды ад­наў­лен­ня гіс­та­рыч­ных ся­дзіб.

— У якас­ці не­га­тыў­на­га пры­кла­ду мож­на пры­вес­ці ся­дзі­бу ў вёс­цы Гры­мя­ча Ка­мя­нец­ка­га ра­ё­на, якую пе­рад­алі ў пры­ват­ную ўлас­насць. Ула­даль­ні­кі ар­га­ні­за­цыі, якая на­бы­ла яе, ду­ма­лі, што змо­гуць уклас­ці ў яе мі­ні­маль­ныя срод­кі і пас­ля пе­ра­пра­даць ад­на­му італь­ян­цу. Ад­нак яны не ўлі­чы­лі, што на ся­дзі­бу рас­паў­сюдж­ва­ец­ца за­ка­на­даў­ства ў сфе­ры ахо­вы гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, а зна­чыць, прос­та кас­ме­тыч­ны ра­монт там зра­біць нель­га. Та­му праз пэў­ны час ся­дзі­бу вяр­ну­лі на ба­ланс ад­дзе­ла куль­ту­ры.

Асноў­ны­мі пры­чы­на­мі, па якіх ся­дзі­бы ста­яць без­гас­па­дар­ныя, з'яў­ля­юц­ца не­да­хоп фі­нан­са­вых срод­каў для іх ад­наў­лен­ня, а так­са­ма рас­пра­цоў­ка ад­па­вед­най да­ку­мен­та­цыі, якая па­тра­буе не­ма­лых на­ма­ган­няў. Акра­мя та­го, ка­лі аб'­ект гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны пе­рад­аец­ца ўлас­ні­ку, той пад­піс­вае ахоў­ныя аба­вя­за­цель­ствы і бя­рэ на ся­бе ад­каз­насць за яго. Вось і атрым­лі­ва­ец­ца, што з 46 ся­дзіб­на-пар­ка­вых комп­лек­саў, за­цвер­джа­ных для пе­ра­да­чы ўлас­ні­кам, пе­ра­да­дзе­на толь­кі 9. Усе ці­каў­ныя мо­гуць азна­ё­міц­ца са спі­сам ся­дзіб на сай­тах аб­лас­ных і рай­вы­кан­ка­маў.

— Гэ­та свед­чыць пра не­да­стат­ко­вы ўзро­вень пра­цы ў гэ­тым кі­рун­ку мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых і рас­па­рад­чых ор­га­наў, — лі­чыць На­тал­ля Хвір.

Зрэш­ты, ча­сам для та­го, каб пра­ду­хі­ліць раз­бу­рэн­не бу­дын­ка, не­аб­ход­на прос­та аба­ра­ніць яго ад дзе­ян­ня апад­каў, за­кан­сер­ва­ваць. Гэ­та не заў­сё­ды па­тра­буе вя­лі­кіх фі­нан­са­вых укла­дан­няў — да­стат­ко­ва мо­жа быць на­ват ка­вал­ка ру­бе­рой­ду.

Не­ка­то­рыя спе­цы­я­ліс­ты пра­па­ну­юць пай­сці еў­ра­пей­скім шля­хам ра­та­ван­ня бе­ла­рус­кіх ся­дзіб. На­прык­лад, пе­ра­даць іх гра­мад­скім струк­ту­рам — фон­дам, як у Гер­ма­ніі, ства­рыць кам­бі­на­ва­ную пад­трым­ку дзяр­жа­вы і пры­ват­ні­каў, як у Вя­лі­ка­бры­та­ніі, пла­ціць ча­ла­ве­ку-на­гляд­чы­ку гро­шы за пад­тры­ман­не ся­дзі­бы, як у Ка­та­ло­ніі... Але, на дум­ку На­тал­лі Хвір, вы­ка­рыс­тоў­ваць у Бе­ла­ру­сі за­меж­ны во­пыт за­ха­ван­ня ста­ра­даў­ніх ся­дзіб не зу­сім ка­рэкт­на, бо там «не бы­ло 80 га­доў СССР». Па сло­вах на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла, час­та на ба­лан­се ня­бед­ных ар­га­ні­за­цый зна­хо­дзяц­ца ся­дзі­бы ў не­пры­ваб­ным ста­не, на ад­наў­лен­не якіх не вы­дзя­ля­ец­ца ні ка­пей­кі.

— Толь­кі дзя­ку­ю­чы та­му, што мы па­ча­лі пры­маць ме­ры ад­мі­ніст­ра­цый­на­га ха­рак­та­ру, на ад­ной з ся­дзіб пе­ра­кры­лі дах, ад­нак, у па­ру­шэн­не па­тра­ба­ван­няў за­ко­на, вы­ка­рыс­та­лі ма­тэ­ры­ял, якім, па сут­нас­ці, ка­роў­ні­кі на­кры­ва­юць. Ка­лі мы су­стра­ка­лі­ся ў су­дзе, прад­стаў­ні­кі ар­га­ні­за­цыі тлу­ма­чы­лі: «Якая гэ­та гіс­то­ры­ка-куль­тур­ная каш­тоў­насць? Вы па­гля­дзі­це, як яна вы­гля­дае! Лю­дзі на­ват не ўсве­дам­ля­юць, што гэ­та — на­ша спад­чы­на і мы па­він­ны ёй га­на­рыц­ца.

Па­ру­шаль­ні­каў аштра­фа­ва­лі на тры міль­ё­ны руб­лёў. Але што зна­чыць гэ­тая су­ма для буй­но­га прад­пры­ем­ства? Сі­ту­а­цыя ўсклад­ня­ец­ца яшчэ і тым, што дзяр­жаў­най пра­гра­мы па пад­трым­цы ся­дзіб ня­ма, та­му іх лёс цал­кам зна­хо­дзіц­ца ў ру­ках улас­ні­каў.

Хто ў ма­ёнт­ку гас­па­дар?

— У пер­шую чар­гу не­аб­ход­на знай­сці ўлас­ні­каў для ўсіх аб'­ек­таў, — пе­ра­ка­на­ны ды­рэк­тар фон­ду «Кра­і­на зам­каў» Аляк­сандр ВА­РЫ­КІШ. — Пры­чым не­аба­вяз­ко­ва пад па­трэ­бы аг­ра­эка­ту­рыз­му — пад лю­быя па­трэ­бы, абы толь­кі лю­дзі за­бі­ра­лі і да­гля­да­лі іх. Та­му што ёсць пры­кла­ды прос­та жу­дас­ныя. На­прык­лад, у Жа­мыс­лаў­лі Іў­еў­ска­га ра­ё­на кал­гас пра­даў бу­ды­нак улас­ні­ку, пас­ля дзярж­кант­роль вы­явіў па­ру­шэн­ні і на­бы­так за­бра­лі. Так бу­ды­нак ста­яў, па­куль не зда­рыў­ся па­жар, і ця­пер ён без да­ху раз­бу­ра­ец­ца.

Аляк­сандр Ва­ры­кіш ад­зна­чыў, што ў куп­лі-про­да­жы ся­дзіб, на­ват не пры­зна­ных гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­най, ёсць скла­да­нас­ці. Ка­лі ў 2007 го­дзе мож­на бы­ло ку­піць ся­дзі­бу на аў­кцы­ё­не на ра­ён­ным уз­роў­ні, то ця­пер гэ­тая пра­цэ­ду­ра ад­бы­ва­ец­ца на ўз­роў­ні воб­лас­ці. Ды­рэк­тар фон­да так­са­ма да­даў, што цэ­ны на па­куп­ку ся­дзіб праз аў­кцы­ё­ны да­хо­дзяць і да 80—100 ты­сяч до­ла­раў. Са­праў­ды, мо­жа атры­мац­ца прос­та кас­міч­ная су­ма з улі­кам та­го, што куп­ле­ную ся­дзі­бу трэ­ба яшчэ да­вес­ці да ла­ду.

На­тал­ля Хвір не згод­на з тым, што ся­дзі­бы мож­на пры­ста­соў­ваць пад лю­быя па­трэ­бы.

— Улас­нік пад­піс­вае ахоў­ныя аба­вя­за­цель­ствы, у ад­па­вед­нас­ці з які­мі ён ня­се ад­каз­насць за атры­ма­ны ім бу­ды­нак. Да та­го ж ён у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку па­ві­нен уз­гад­ніць з Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры зме­ну пры­зна­чэн­ня аб'­ек­та.

Так­са­ма спе­цы­я­ліст звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што ўлас­нік аба­вя­за­ны пра­да­стаў­ляць ту­рыс­там до­ступ да на­бы­та­га ім аб'­ек­та, але ён мо­жа вы­зна­чаць, ка­лі пра­да­стаў­ляць гэ­ты до­ступ.

Ва­лан­цёр Змі­цер Юр­ке­віч, член арт-су­пол­кі імя Та­дэ­ву­ша Рэй­та­на, якая зай­ма­ец­ца ад­наў­лен­нем яго ся­дзі­бы ў вёс­цы Гру­шаў­ка, пе­ра­ка­на­ны, што па­доб­ныя аб'­ек­ты па­він­ны за­ста­вац­ца на па­пя­чэн­ні дзяр­жа­вы. На яго дум­ку, ад­наў­лен­не ся­дзі­бы Рэй­та­на і ства­рэн­не там му­зей­ных экс­па­зі­цый шы­ро­ка­га про­фі­лю «за ву­шы вы­цяг­не Ля­ха­віц­кі ра­ён».

— Мы не аб­мя­жоў­ва­лі­ся толь­кі су­бот­ні­ка­мі і ла­тан­нем да­хаў, а пі­са­лі ар­ты­ку­лы і іні­цы­я­ва­лі ства­рэн­не ка­на­лам АНТ стуж­кі «Та­дэ­вуш Рэй­тан — бе­ла­рус­кі Дон Кі­хот» цык­ла «Зва­рот­ны ад­лік». Фак­тыч­на ця­пер ідзе вяр­тан­не іме­ні, і дзя­ку­ю­чы гэ­та­му з'я­віц­ца ці­каў­насць да ро­ду і да ся­дзі­бы.

Аб тым, на­коль­кі ах­вот­на бе­ла­ру­сы бя­руць на ся­бе ця­жар гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, свед­чыць ня­ўмоль­ная ста­тыс­ты­ка: у пры­ват­най улас­нас­ці зна­хо­дзіц­ца ка­ля 10% ся­дзіб. Па сло­вах на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня кар­па­ра­тыў­на­га біз­не­су Бе­ла­грап­рам­банк Свят­ла­ны КОН­ЧЫЦ, яшчэ не бы­ло ні­вод­на­га вы­пад­ку, каб лю­дзі звяр­та­лі­ся ў банк па крэ­дыт на па­куп­ку гіс­та­рыч­ных ся­дзіб.

Не ак­тыў­на куп­ля­юць на­шы ся­дзі­бы і за­меж­ні­кі. І хоць на аў­кцы­ё­нах цэ­ны мо­гуць зні­жац­ца, гэ­та ўсё ад­но не вы­ра­шае праб­ле­мы: на ўлас­ні­ка кла­дуц­ца над­та вя­лі­кія па­тра­ба­ван­ні. На­тал­ля Хвір пад­трым­лі­вае спра­шчэн­не сіс­тэ­мы пе­ра­да­чы ся­дзіб улас­ні­кам, але ад­зна­чае, што ў гэ­тай спра­ве не ўсё за­ле­жыць ад Мін­куль­та — ёсць яшчэ ін­шыя ве­дам­ствы і мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды. Па­да­ец­ца, у паў­на­моц­твах гэ­тых уста­ноў рас­пра­цоў­ваць кан­крэт­ныя шля­хі ахо­вы на­цы­я­наль­най куль­тур­най спад­чы­ны, якую да­ве­рыў ім на­род, бо гэ­та іх пра­мы аба­вя­зак. А яны не мо­гуць прый­сці да зго­ды па­між са­бой, тым ча­сам як ста­ра­даў­нія ся­дзі­бы не мо­гуць ча­каць веч­на. Яны з усёй сі­лы стог­нуць раз­бі­ты­мі сце­на­мі, за­клі­ка­юць пус­ты­мі ва­ка­ні­ца­мі, ля­ман­ту­юць дзі­ра­вы­мі да­ха­мі і ў рэш­це рэшт, вы­пус­ціў­шы свой апош­ні пра­цяг­лы ўздых, раз­бу­ра­юц­ца. Дык хто возь­ме на ся­бе ад­каз­насць за пе­ра­ка­на­насць мно­гіх бе­ла­ру­саў у тым, што ў на­шай кра­і­не ня­ма на што па­гля­дзець?..

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.