Вы тут

«Чакаем павышэння прахадных балаў у педагагічным універсітэце»


«Кож­ны сту­дэнт-пер­ша­курс­нік на­шай ВНУ бу­дзе за­бяс­пе­ча­ны мес­цам у ін­тэр­на­це», — па­абя­цаў пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це БЕЛ­ТА рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя М.Тан­ка Аляк­сандр ЖУК.

Як вя­до­ма, сё­ле­та маг­чы­масць па­сту­паць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці без эк­за­ме­наў атры­ма­лі школь­ныя ме­да­ліс­ты, ула­даль­ні­кі дып­ло­маў ССНУ з ад­зна­кай і пры­зё­ры аб­лас­ных эта­паў рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па ву­чэб­ных прад­ме­тах. Уся­го ў гэ­ты пе­ра­лік увай­шлі 22 спе­цы­яль­нас­ці. Але га­лоў­най інт­ры­гай за­ста­ец­ца пы­тан­не: ці мно­гія з вы­дат­ні­каў ска­рыс­та­юц­ца пра­да­стаў­ле­най ім пры­ві­ле­яй і зро­бяць свой вы­бар на ка­рысць пе­да­го­гі­кі? Аляк­сандр Жук на­стро­е­ны вель­мі ап­ты­міс­тыч­на:

— Мы па­пра­сі­лі спі­сы ўсіх ме­да­ліс­таў з Мін­ска і Мін­скай воб­лас­ці і ўсім ім на­кі­ра­ва­лі ліс­ты ў шко­лы. На­шы за­пра­шаль­ныя ліс­ты бы­лі агу­ча­ны на апош­ніх зван­ках. У са­цы­яль­ных сет­ках ство­ра­ны гру­пы БДПУ, якія рэ­гіст­ру­юць пы­тан­ні, што ты­чац­ца ўступ­най кам­па­ніі. Абі­ту­ры­ен­ты з ко­ла ме­да­ліс­таў і пры­зё­раў алім­пі­я­ды ўжо тэ­ле­фа­на­ва­лі ва ўні­вер­сі­тэт, ці­ка­ві­лі­ся ўмо­ва­мі пры­ёму.

Між­на­род­ны імідж і ака­дэ­міч­ная ма­біль­насць

На дум­ку Аляк­санд­ра Жу­ка, пра­да­стаў­лен­не сту­дэн­там мес­ца ў ін­тэр­на­це — хоць і вель­мі важ­ны, але да­лё­ка не адзі­ны ар­гу­мент на ка­рысць вы­ба­ру мес­ца на­ву­чан­ня. У БДПУ ў бу­ду­чых пе­да­го­гаў ёсць маг­чы­масць рэа­лі­зоў­ваць свой па­тэн­цы­ял не толь­кі ў аду­ка­цый­най сфе­ры. На­прык­лад, ва ўні­вер­сі­тэ­це ёсць шмат спар­тыў­ных клу­баў. Ка­ман­ды ўні­вер­сі­тэ­та з'яў­ля­юц­ца пры­зё­ра­мі і пе­ра­мож­ца­мі рэс­пуб­лі­кан­скай уні­вер­сі­я­ды па роз­ных ві­дах спор­ту: па фут­бо­ле, фут­за­ле, ба­раць­бе. Так­са­ма ва ўні­вер­сі­тэ­це дзей­ні­ча­юць шмат твор­чых ка­лек­ты­ваў.

— Ад­на з на­шых за­дач — па­вы­шэн­не між­на­род­на­га імі­джу ўні­вер­сі­тэ­та, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Жук. — Сён­ня БДПУ мае да­га­во­ры аб су­пра­цоў­ніц­тве з больш чым 60 ВНУ як блізкага, так і да­лё­ка­га за­меж­жа. На­прык­лад, за­клю­ча­ны да­га­вор аб су­пра­цоў­ніц­тве з Фла­рэн­тый­скім уні­вер­сі­тэ­там. Па-пер­шае, ён мае на ўва­зе ар­га­ні­за­цыю моў­ных кур­саў. Сту­дэн­ты БДПУ, якія вы­ву­ча­юць італь­ян­скую мо­ву, бу­дуць вы­яз­джаць для пра­хо­джан­ня на­ву­чан­ня ў Іта­лію. Та­кая маг­чы­масць з'я­віц­ца ў іх ужо на зі­мо­вых ка­ні­ку­лах, а ў на­ступ­ным го­дзе — пад­час лет­ніх ка­ні­кул. Мы да­мо­ві­лі­ся з гэ­тым уні­вер­сі­тэ­там так­са­ма пра так зва­нае «ўклю­ча­нае на­ву­чан­не». Гэ­та зна­чыць, што на­шы сту­дэн­ты бу­дуць вы­яз­джаць у Іта­лію на се­местр або на ўвесь на­ву­чаль­ны год для за­сва­ен­ня пра­грам, уз­год­не­ных па­між дзвю­ма ВНУ. Ад­па­вед­на, бу­дзем ча­каць у Бе­ла­ру­сі бу­ду­чых псі­хо­ла­гаў і са­цы­яль­ных ра­бот­ні­каў, якіх рых­туе Фла­рэн­тый­скі ўні­вер­сі­тэт.

Акра­мя та­го, з да­па­мо­гай італь­ян­скай аса­цы­я­цыі «Пу­эр», якая зай­ма­ец­ца азда­раў­лен­нем бе­ла­рус­кіх дзя­цей пас­ля чар­но­быль­скай ава­рыі, у нас бу­дзе ар­га­ні­за­ва­ны цэнтр псі­ха­ла­гіч­на­га кан­суль­та­ван­ня сем'­яў, якія ўсы­на­ві­лі дзя­цей. Кан­суль­та­цыі змо­гуць атры­маць і баць­кі, і дзе­ці. Мы да­мо­ві­лі­ся, што вы­клад­чы­кі і сту­дэн­ты БДПУ, якія бу­дуць пра­ца­ваць на ва­лан­цёр­скай асно­ве ў цэнт­ры, змо­гуць ле­там вы­яз­джаць з гру­па­мі дзя­цей на азда­раў­лен­не. Там яны бу­дуць су­мя­шчаць ра­бо­ту і ад­па­чы­нак, вы­сту­па­ю­чы ў якас­ці псі­хо­ла­гаў-кан­суль­тан­таў.

Акра­мя та­го, у пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це рэа­лі­зу­ец­ца пра­гра­ма Erasmus+. Мы ста­вім за­да­чу па па­шы­рэн­ні маг­чы­мас­цяў для пра­хо­джан­ня ста­жы­ро­вак і на­ву­чан­ня ў за­меж­ных уні­вер­сі­тэ­тах, па­вя­ліч­ва­ю­чы ака­дэ­міч­ную ма­біль­насць на­шых сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў.

Праф­ары­ен­та­цыя за школь­най пар­тай

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не, з які­мі ба­ла­мі ўні­вер­сі­тэт ха­цеў бы ба­чыць абі­ту­ры­ен­таў у гэ­тым го­дзе, рэк­тар БДПУ па­тлу­ма­чыў сваю па­зі­цыю:

— Спра­ва не ў аб­са­лют­ных ба­лах. Ха­це­ла­ся б (і та­кую за­да­чу я па­ста­віў пе­рад ка­лек­ты­вам), каб у гэ­тым го­дзе пра­хад­ны бал ва ўні­вер­сі­тэт быў пры­клад­на на 10-30 пунк­таў вы­шэй­шы за мі­ну­ла­год­ні. Уся Мін­ская воб­ласць у нас раз­бі­та на сек­та­ры, на­шы фа­куль­тэ­ты пра­цу­юць са шко­ла­мі. Я су­стра­каў­ся з на­чаль­ні­ка­мі ра­ён­ных ад­дзе­лаў аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Мін­скай воб­лас­ці: 18 з 23 — на­шы вы­пуск­ні­кі. У Мін­ску так­са­ма боль­шасць на­чаль­ні­каў упраў­лен­няў — на­шы вы­пуск­ні­кі. У ве­рас­ні мы су­мес­на з упраў­лен­нем аду­ка­цыі Мін­скай воб­лас­ці і ста­ліч­ным Ка­мі­тэ­там па аду­ка­цыі пла­ну­ем аб­мер­ка­ваць вы­ні­кі ўступ­най кам­па­ніі і ар­га­ні­за­цыю праф­ары­ен­та­цый­най ра­бо­ты на перс­пек­ты­ву. За­клю­чым да­га­вор аб уза­е­ма­да­па­мо­зе. Уні­вер­сі­тэт пра­па­нуе шко­лам да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы да аб­лас­ных, га­рад­скіх і ра­ён­ных алім­пі­яд, ар­га­ні­зуе шко­лы юных ма­тэ­ма­ты­каў, фі­зі­каў і г.д. Бу­дзем пра­ца­ваць са школь­ні­ка­мі, па­чы­на­ю­чы з ся­рэд­ніх кла­саў. Усё гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб на мо­мант за­кан­чэн­ня шко­лы мы ме­лі ўжо па­тэн­цы­яль­ных абі­ту­ры­ен­таў.

У 20-й ста­ліч­най гім­на­зіі пла­ну­ец­ца ства­рыць пер­шы про­філь­ны пе­да­га­гіч­ны клас. А ў больш ад­да­ле­ных пла­нах — ства­рэн­не спе­цы­яль­най уста­но­вы да­школь­най аду­ка­цыі, дзе пе­да­го­га­мі, вы­ха­валь­ні­ка­мі і псі­хо­ла­га­мі змо­гуць па­пра­ца­ваць і сту­дэн­ты БДПУ. Та­кім чы­нам, мож­на бу­дзе ка­заць пра ства­рэн­не сіс­тэ­мы бес­пе­ра­пын­най аду­ка­цыі.

Па­ка­рэн­не Эве­рэс­та

Са­цы­яль­ны ста­тус на­стаў­ні­ка — ад­на з га­лоў­ных пры­чын па­дзен­ня прэ­сты­жу пра­фе­сіі пе­да­го­га ў гра­мад­стве. І, ад­па­вед­на, зні­жэн­ня ці­ка­вас­ці з бо­ку мо­ла­дзі да пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў. Аляк­сандр Жук зна­хо­дзіц­ца ў эпі­цэнт­ры рас­пра­цоў­кі но­ва­га са­цы­яль­на­га па­ке­та для на­стаў­ні­ка. Акра­мя ўжо агу­ча­ных ура­дам пла­наў па па­ве­лі­чэн­ні пе­да­го­гам з 1 ве­рас­ня за­ра­бот­най пла­ты на 15-18%, ця­пер су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры пра­пра­цоў­ва­ец­ца пы­тан­не па пра­да­стаў­лен­ні спе­цы­яль­ных зні­жак пе­да­го­гам на квіт­кі ў тэ­ат­ры і му­зеі. Яшчэ ад­на пра­па­но­ва пра­ду­гледж­вае сіс­тэ­му зні­жак на тэ­ле­фон­ныя раз­мо­вы па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не — увя­дзен­не та­рыф­на­га пла­на «На­стаў­ніц­кі». Па­пя­рэд­нія пе­ра­мо­вы з апе­ра­та­ра­мі ма­біль­най су­вя­зі ўжо прай­шлі ў Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі.

— Па­куль што ра­на ка­заць пра кан­крэт­ныя тэр­мі­ны ўвя­дзен­ня та­ко­га пла­на, але нам бы вель­мі ха­це­ла­ся па­пра­ца­ваць з ма­біль­ны­мі апе­ра­та­ра­мі над та­кім пра­ек­там, — да­даў Аляк­сандр Жук.

Во­сен­ню гэ­та­га го­да Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт ад­зна­чыць 100-год­дзе свай­го за­сна­ван­ня. Свят­ка­ваць свой пры­го­жы юбі­лей бу­ду­чая пе­да­га­гіч­ная элі­та кра­і­ны збі­ра­ец­ца не­стан­дарт­на. На­прык­лад, ту­рыс­тыч­на-спар­тыў­ны клуб БДПУ пла­нуе па­ка­рыць Эве­рэст і ўста­на­віць там вы­мпел пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ва ўні­вер­сі­тэц­кім ба­сей­не бу­дзе ар­га­ні­за­ва­ны ма­ра­фон ся­род школь­ні­каў, сту­дэн­таў, пе­да­го­гаў, ве­тэ­ра­наў, чэм­пі­ё­наў све­ту і пры­зё­раў алім­пій­скіх гуль­няў.

А яшчэ ў пла­нах зна­чыц­ца ўста­ноў­ка скульп­тур­най кам­па­зі­цыі з умоў­най наз­вай «На­стаў­ні­ца пер­шая мая». Па сло­вах рэк­та­ра Аляк­санд­ра Жу­ка, у Бе­ла­ру­сі ўста­ноў­ле­на шмат скульп­тур­ных кам­па­зі­цый, але та­кой па­куль ня­ма. Та­му бы­ло б здо­ра­ва, ка­лі б яна з'я­ві­ла­ся ка­ля ўва­хо­да ў вя­ду­чы пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт на­шай кра­і­ны.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.