Вы тут

Узяць ад­каз­насць на ся­бе


10 лі­пе­ня 1994 го­да бе­ла­ру­сы аб­ра­лі пер­ша­га Прэ­зі­дэн­та

15 са­ка­ві­ка 1994 го­да Вяр­хоў­ны Са­вет пры­няў Кан­сты­ту­цыю Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, згод­на з якой яна бы­ла аб'­яў­ле­на ўні­тар­най дэ­ма­кра­тыч­най са­цы­яль­най пра­ва­вой дзяр­жа­вай. У ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь бы­ла аб­ве­шча­на прэ­зі­дэнц­кай рэс­пуб­лі­кай. Пер­шыя вы­ба­ры Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ад­бы­лі­ся 23 чэр­ве­ня і 10 лі­пе­ня. Роў­на 20 га­доў та­му пе­ра­мо­гу ў дру­гім ту­ры атры­маў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, які на­браў 80,1% га­ла­соў.

Шлях да ве­ры

Пер­шы крок па ім мы зра­бі­лі дваццаць га­доў та­му

Лі­пень 1994-га, па­мя­таю, быў га­ра­чы і віль­гот­ны, шчод­ры на на­валь­ні­цы і цёп­лыя даж­джы, ад якіх гры­бы вы­сы­па­лі ледзь не ка­ля па­ро­га баць­коў­скай ха­ты. Яшчэ ён за­пом­ніў­ся пер­шай прак­ты­кай у Мін­ску: пас­ля трэ­ця­га кур­са нам да­зво­лі­лі па­спра­ба­ваць сі­лы ў ста­ліч­ных вы­дан­нях, і (бед­ныя на­шы ста­рэй­шыя ка­ле­гі, на чые га­ло­вы мы зва­лі­лі­ся!) мы амаль усёй гру­пай «га­зет­чы­каў» жур­фа­ка ры­ну­лі­ся аса­джаць Дом прэ­сы. Яшчэ бы­лі бяс­сон­ныя но­чы з дур­на­ва­ты­мі пес­ня­мі пад гі­та­ру, з га­ра­чы­мі спрэч­ка­мі ў ін­тэр­на­таў­скай ліф­та­вой пра бу­ду­чы­ню кра­і­ны і пра на­шу ро­лю ў яе гіс­то­рыі. Нам бы­ло па двац­цаць га­доў, і зда­ва­ла­ся, што зям­ны ша­рык толь­кі та­му і кру­ціц­ца, што мы па­пі­ха­ем яго сва­і­мі на­га­мі. Мы ў тыя не­спа­кой­ныя ча­сы, як і ўсе двац­ца­ці­га­до­выя ў лю­бую эпо­ху, бы­лі па­лі­ты­ка­мі, ана­лі­ты­ка­мі, ні­гі­ліс­та­мі, скеп­ты­ка­мі.

Ме­на­ві­та та­кім — скеп­тыч­на-ні­гі­ліс­тыч­ным — во­кам мы на­зі­ра­лі за тым, як на­ша кра­і­на пе­ра­тва­ра­ец­ца з пар­ла­менц­кай рэс­пуб­лі­кі ў прэ­зі­дэнц­кую, як пра­хо­дзяць пер­шыя вы­ба­ры кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Вя­до­ма, мы ў іх удзель­ні­ча­лі — пер­шыя ў жыц­ці са­праўд­ныя вы­ба­ры, дзе мож­на ад­чуць ся­бе аб­са­лют­на да­рос­лым і зноў жа (хоць на ка­лі­ва!) ства­раль­ні­кам най­ноў­шай гіс­то­рыі. Спра­ча­лі­ся да хры­па­ты аб вар­тас­цях свай­го кан­ды­да­та, не ра­зу­ме­ю­чы та­ды га­лоў­на­га: ме­на­ві­та ў лі­пе­ні 1994 го­да мы, ра­зам з усёй кра­і­най, ма­ла­дой, ам­бі­цый­най і кры­ху раз­губ­ле­най (як­раз як тыя сту­дэн­ты-трэ­ця­курс­ні­кі), пра­ста­яў­шы тры га­ды пас­ля аб­вя­шчэн­ня не­за­леж­нас­ці на раз­да­рож­жы, на­рэш­це зра­бі­лі вы­бар, у якім на­прам­ку іс­ці, і зра­бі­лі пер­шы крок...

Ды і як бы­ло тое зра­зу­мець і ў тое па­ве­рыць, ка­лі мы на той мо­мант не ве­ры­лі ні ў што і ні ў ко­га, акра­мя са­міх ся­бе. Мы бы­лі стра­ча­ным па­ка­лен­нем, на­ро­джа­ным у эпо­ху за­стою. Яно пад­рас­та­ла ў эпо­ху пе­ра­бу­до­вы, а ста­ла да­рос­лым на па­чат­ку не­за­леж­нас­ці. За наш та­кі ня­доў­гі век мы ба­чы­лі столь­кі пры­го­жых ідэа­лаў, якія ру­шы­лі­ся ў адзін мо­мант, што ства­раць но­выя ці прос­та пры­зна­ваць іх лі­чы­лі спра­вай мар­най і бес­ка­рыс­най. На­ват ка­лі гэ­ты ідэ­ал — кра­і­на, у якой ты жы­веш. Мы яе лю­бі­лі, але не па­ва­жа­лі і не асаб­лі­ва ў яе ве­ры­лі. (Да­пус­каю: хтось­ці з сён­няш­ніх са­ра­ка­га­до­вых па­спра­буе з гэ­тай ка­тэ­га­рыч­нас­цю па­спра­чац­ца; але на­коль­кі гэ­та бу­дзе шчы­ра?) І ўжо зу­сім не­ве­ра­год­ным зда­ва­ла­ся, што адзін ча­ла­век, за яко­га пра­га­ла­са­ва­ла боль­шасць жы­ха­роў кра­і­ны, здо­лее штось­ці змя­ніць або ха­ця б вяр­нуць нам тую так і не на­бы­тую за двац­цаць га­доў жыц­ця ве­ру.

Та­му што, каб упер­шы­ню ў жыц­ці па­ве­рыць, трэ­ба бы­ло шмат. Не ба­чыць, як у род­най вёс­цы раз­но­сіц­ца кал­гас­нае да­бро — аж да стра­хі з ця­лят­ні­ка, які стаў рап­там ні­ко­му не па­трэб­ны, і вя­ліз­ныя не­за­ара­ныя па­лет­кі за­рас­та­юць улет­ку асо­там і ле­бя­дой. Не бе­гаць па го­ра­дзе ў по­шу­ках эле­мен­тар­ных пра­дук­таў — ма­ла­ка і тва­ра­гу, не ка­жу­чы ўжо пра ва­ра­ную каў­ба­су, якая бы­ла рас­ко­шай і па якую вы­строй­ва­лі­ся доў­гія чэр­гі. Не на­сіць ад­ноль­ка­вы «шыр­пат­рэб» ту­рэц­ка­га ці кі­тай­ска­га па­шы­ву — ін­ша­га не бы­ло, а адзен­не з Еў­ро­пы маг­лі да­зво­ліць са­бе толь­кі «но­выя бе­ла­ру­сы» (ці­ка­выя та­кія хлоп­цы, па­мя­та­е­це: усе скрозь у спар­тыў­ных кас­цю­мах кіс­лот­ных ко­ле­раў або ў чыр­во­ных і зя­лё­ных пін­жа­ках). Не су­мня­вац­ца ў тым, што пяць га­доў ва ўні­вер­сі­тэ­це да­дуць свой плён (мець вы­шэй­шую аду­ка­цыю та­ды бы­ло не над­та мод­на, бо ў час «чаў­на­коў» яна аса­цы­я­ва­ла­ся з бед­нас­цю і бес­пра­цоў­ем). Не ста­яць што­дня ка­ля аб­мен­ні­ка (сты­пен­дыя бы­ла мі­зэр­ная, ін­фля­цыя — вя­ліз­ная, і на што­дзён­най роз­ні­цы кур­саў уда­ва­ла­ся атры­маць доб­рую пры­баў­ку да бюд­жэ­ту, каб не пра­сіць у баць­коў, якія са­мі ледзь пе­ра­бі­ва­лі­ся ад зар­пла­ты да зар­пла­ты). Не са­ро­мец­ца пе­рад пры­ез­джы­мі ін­ша­зем­ца­мі сва­іх ву­ліц, пе­ра­тво­ра­ных у кір­маш, не зайз­рос­ціць іх да­гле­джа­на­му вы­гля­ду і ўпэў­не­нас­ці. Не ма­рыць вый­сці за­муж за ад­на­го з гэ­тых да­гле­джа­ных і ўпэў­не­ных ці знай­сці за мя­жой ра­бо­ту — і з'е­хаць да сы­та­га жыц­ця і даб­ра­бы­ту...

Ця­пер, праз двац­цаць га­доў, я спра­бую ўспом­ніць: ка­лі ж з'я­ві­лі­ся пер­шыя па­раст­кі гэ­тай ве­ры? Мо­жа, ка­лі ад­ной­чы ма­ці-пен­сі­я­нер­ка, якой ста­ра­ла­ся да­па­ма­гаць з зар­пла­ты, ад­мо­ві­ла­ся ад ма­іх гро­шай: «Не трэ­ба, да­чуш­ка, пен­сіі на жыц­цё ста­ла ха­паць»? Мо­жа, ка­лі ўба­чы­ла, як за­кі­ну­тае по­ле за гум­на­мі арэ су­час­ны вя­лі­кі трак­тар? Мо­жа, ка­лі ўпер­шы­ню пра­еха­ла­ся па Мін­ску на но­вень­кім «Бел­ка­мун­ма­шаў­скім» тра­лей­бу­се? Ці ка­лі ўба­чы­ла пер­шыя два па­вер­хі бу­доў­лі, у якой праз коль­кі ча­су па­він­на бы­ла з'я­віц­ца мая ква­тэ­ра (та­ды да­вя­ло­ся ўлез­ці ў па­зы­кі і крэ­дыт, але, як і ты­ся­чы ін­шых лю­дзей, спра­ві­ла­ся)?.. Гэ­тая ве­ра бы­ла ўжо тры­ва­лай і моц­най, ка­лі, вяр­та­ю­чы­ся з пер­ша­га ад­па­чын­ку на мо­ры ў Бал­га­рыі, пра­ехаў­шы­ся на аў­то­бу­се па ўкра­ін­скіх ды ру­мын­скіх да­ро­гах, рап­там за­ўва­жы­ла, якія яны роў­ныя ў нас і якая пры­га­жосць і чыс­ці­ня аба­пал іх. Яна ма­ца­ва­ла­ся з кож­ным го­дам, і ня­даў­на на ве­ча­ры-су­стрэ­чы, ка­лі па­га­ва­ры­ла са сва­і­мі ад­на­клас­ні­ка­мі, якія — вы­пуск­ні­кі не­вя­лі­кай вяс­ко­вай школ­кі — усе знай­шлі ся­бе ў жыц­ці, да гэ­тай ве­ры да­да­ло­ся яшчэ вель­мі важ­нае ра­зу­мен­не. На­ша кра­і­на, на­ша дзяр­жа­ва, ка­лі ў ця­бе ёсць ру­кі, га­ла­ва, ім­пэт і жа­дан­не пра­ца­ваць, не дасць пра­па­сці, да­па­мо­жа вый­сці ў лю­дзі, і шу­каць лёг­ка­га хле­ба дзесь­ці за яе ме­жа­мі не вар­та. Бо ні­дзе, акра­мя як тут, мы не бу­дзем сва­і­мі на сва­ёй зям­лі... А за мя­жу — хі­ба што па­ехаць па­гля­дзець на іх пом­ні­кі ды сла­ву­тас­ці ці ад­па­чыць на мо­ры: мы, як і ўсе еў­ра­пей­цы, лю­бім па­да­рож­жы, аказ­ва­ец­ца...

Я не па­лі­то­лаг, не ве­даю дак­лад­на, з якіх па­сту­ла­таў ства­ра­ец­ца дзяр­жаў­ная ідэа­ло­гія. Але, зда­ец­ца, у асно­ве яе — вось гэ­тая ве­ра, якая скла­да­ец­ца з зу­сім прос­тых рэ­чаў, бліз­кіх кож­на­му. Яна, ра­зам з па­ва­гай і лю­боўю, — са­мыя важ­ныя па­няц­ці, без якіх ні кра­і­на, ні яе гра­ма­дзя­не не бу­дуць ад­чу­ваць ся­бе тры­ва­ла і ўпэў­не­на.

Маг­чы­ма, яшчэ праз двац­цаць хтось­ці з двац­ца­ці­га­до­вых (якія, не­су­мнен­на, як і мы ка­лісь­ці, бу­дуць усе як адзін — па­лі­ты­кі, ана­лі­ты­кі, ні­гі­ліс­ты, скеп­ты­кі) спы­тае, што для мя­не аса­біс­та быў гэ­ты пе­ры­яд, які па­чаў­ся ў гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў лі­пе­ні 1994-га. І я без ані­я­кіх су­мнен­няў ад­ка­жу: гэ­та быў час, ка­лі я на­ву­чы­ла­ся ве­рыць. У сваю кра­і­ну, у лю­дзей, якія ў ёй жы­вуць, у са­му ся­бе. Я ад­чу­ла, што ў мя­не ёсць Ра­дзі­ма, якую мож­на не толь­кі прос­та лю­біць, але якой мож­на га­на­рыц­ца...

А ка­лі хтось­ці з ма­іх ра­вес­ні­каў па­спра­буе па­спра­чац­ца, ня­хай спа­чат­ку за­ду­ма­ец­ца, на­коль­кі шчы­ры ён бу­дзе пе­рад са­мім са­бой.

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ.

Што для нашай краіны азна­чаў па­ва­рот у бок прэ­зі­дэнц­кай рэс­пуб­лі­кі?

Гэ­тае пы­тан­не мы за­да­лі пар­ла­мен­та­рыю, па­лі­то­ла­гу і гіс­то­ры­ку

Ва­лян­ці­на ЛЯ­ВО­НЕН­КА, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па між­на­род­ных спра­вах:

— Мо­ладзь сён­ня не па­мя­тае тых пе­ры­пе­тый, з які­мі су­тык­ну­ла­ся на­ша кра­і­на пас­ля рас­па­ду Са­вец­ка­га Са­ю­за. Мы зна­хо­дзі­лі­ся ў глы­бо­кім кры­зі­се, бо эка­на­міч­ныя су­вя­зі рва­лі­ся па-жы­во­му. Бе­ла­русь бы­ла збо­рач­ным цэ­хам Са­вец­ка­га Са­ю­за. Тут кан­цэнт­ра­ва­лі­ся ква­лі­фі­ка­ва­ныя кад­ры, быў больш вы­со­кі аду­ка­цый­ны ўзро­вень. Рэс­пуб­лі­ка ме­ла вы­со­кі на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ны па­тэн­цы­ял, але эка­на­міч­ны кры­зіс ба­лю­ча ўда­рыў па ўсіх сфе­рах і па­цяг­нуў за са­бой кры­зіс па­лі­тыч­ны. Да­стат­ко­ва ска­заць, што ін­фля­цыя скла­да­ла та­ды 40% у ме­сяц. На­спя­ваў са­цы­яль­ны вы­бух. І ў гэ­ты час, на жаль, пар­ла­мент раз­дзі­раў­ся ўнут­ра­ны­мі свар­ка­мі, пус­той бал­бат­нёй і не мог вы­пра­ца­ваць пра­гра­му, якая бы­ла здоль­ная вы­вес­ці кра­і­ну з та­го ста­ну, у якім яна апы­ну­ла­ся.

У гэ­тай сі­ту­а­цыі і з'я­віў­ся на па­лі­тыч­най арэ­не Прэ­зі­дэнт, які здо­леў сфар­му­ля­ваць сваю пра­гра­му так, што яна ад­па­вя­да­ла асноў­ным ча­кан­ням гра­ма­дзян. Ён знай­шоў на­бор лек­сі­кі, якая бы­ла су­гуч­ная дум­цы аб­са­лют­най боль­шас­ці бе­ла­ру­саў. І на­род пай­шоў за ім. Праз 20 га­доў пас­ля вы­ба­ру, які быў зроб­ле­ны бе­ла­ру­са­мі ў 1994 го­дзе, мы ба­чым, на­коль­кі Прэ­зі­дэнт ака­заў­ся ў па­трэб­ным мес­цы ў па­трэб­ны час, з не­аб­ход­ным на­бо­рам аса­біс­тых якас­цяў і з пра­гра­май, якую пад­тры­ма­лі бе­ла­ру­сы. Гэ­тым быў за­бяс­пе­ча­ны пос­пех.

З та­го дня, па сут­нас­ці, па­ча­ло­ся ўзы­хо­джан­не Бе­ла­ру­сі да сён­няш­ня­га яе ўзроў­ню раз­віц­ця. Вы­то­кі на­шай са­цы­яль­на-эка­на­міч­най ста­біль­нас­ці — у пер­шых прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах. Да­сяг­нуць яе бы­ло вель­мі скла­да­на, але Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ства­рыў та­кую сіс­тэ­му каш­тоў­нас­цяў і пра­па­на­ваў та­кія вы­ха­ды са скла­да­ных сі­ту­а­цый, якія да­па­маг­лі ста­бі­лі­за­ваць гра­мад­скасць. Ду­маю, што кож­ны, хто мае не­прад­узя­тае стаў­лен­не да сі­ту­а­цыі ў на­шай кра­і­не, па­го­дзіц­ца, што вы­бар та­ды быў зроб­ле­ны пра­віль­ны.

Сяр­гей Кі­зі­ма, док­тар па­лі­тыч­ных на­вук:

— Пар­ла­мент — рэч доб­рая і па­трэб­ная, але фор­ма праў­лен­ня, пры якой пар­ла­мент вяр­шэн­ствуе ў пры­няц­ці па­лі­тыч­ных ра­шэн­няў, па­ды­хо­дзіць да спа­кой­ных сі­ту­а­цый, ка­лі ў кра­і­не ня­ма вя­лі­кіх праб­лем, ка­лі нар­маль­на функ­цы­я­нуе эка­но­мі­ка, ня­ма знеш­ніх і ўнут­ра­ных вы­клі­каў і па­гроз. У та­кой сі­ту­а­цыі га­лоў­ная ро­ля пар­ла­мен­та да­зва­ляе нар­маль­на раз­ві­вац­ца. У Бе­ла­ру­сі да 1994 го­да сі­ту­а­цыя бы­ла зу­сім ін­шая. У эка­но­мі­цы іс­на­ва­лі вя­лі­кія праб­ле­мы, уз­рас­та­ла бес­пра­цоўе, са­цы­яль­ныя га­ран­тыі ні­ве­лі­ра­ва­лі­ся, на­род ад­чу­ваў ся­бе цал­кам не­аба­ро­не­ным, са смут­кам згад­ваў са­вец­кія ча­сы, пры ўсіх іх мі­ну­сах, але з вя­ліз­най коль­кас­цю плю­саў. Для тых га­доў ха­рак­тэр­ны, апроч ін­ша­га, раз­гул зла­чын­нас­ці. У та­кіх умо­вах пар­ла­мент як цэнтр пры­няц­ця па­лі­тыч­ных ра­шэн­няў не мог эфек­тыў­на функ­цы­я­на­ваць, бо ў лю­бым пар­ла­мен­це іс­ну­юць роз­ныя фрак­цыі, роз­ныя пунк­ты гле­джан­ня, пры­хіль­ні­кі роз­ных ме­та­даў дзе­ян­ня, і ў эк­стрэ­маль­ных умо­вах пры­няць ад­ну пра­гра­му, да­мо­віц­ца пра ад­ны ме­та­ды дзе­ян­ня і рэа­лі­за­ваць іх прак­тыч­на не­маг­чы­ма.

Та­му прэ­зі­дэнц­кая фор­ма праў­лен­ня для Бе­ла­ру­сі ў той сі­ту­а­цыі ака­за­ла­ся мак­сі­маль­на адэ­кват­най і на­род га­ла­са­ваў за та­го кан­ды­да­та, які га­то­вы быў узяць на ся­бе ўсю ад­каз­насць, каб стаць цэнт­рам пра­вя­дзен­ня не­аб­ход­ных рэ­форм, цэнт­рам аба­ро­ны са­цы­яль­ных га­ран­тый на­сель­ніц­тва, цэнт­рам ад­наў­лен­ня эка­но­мі­кі, ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю, у пры­ват­нас­ці — з ка­руп­цы­яй, што бы­ло вель­мі ак­ту­аль­на ў той час. Ін­шы­мі сло­ва­мі, які га­то­вы быў вы­сту­піць у якас­ці га­ран­та і аба­рон­цы ін­та­рэ­саў на­сель­ніц­тва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У гэ­тай сі­ту­а­цыі Прэ­зі­дэн­там стаў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, які пас­ля­доў­на і пла­на­мер­на рэа­лі­зоў­вае ўсе гэ­тыя мі­сіі.

Вя­ча­слаў Да­ні­ло­віч, ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі, кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэнт:

— Як гіс­то­рык я лі­чу, што пер­шыя прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры ў на­шай кра­і­не ста­лі над­звы­чай знач­най па­дзе­яй. Дзя­ку­ю­чы та­му, што яны ад­бы­лі­ся, што кра­і­на вы­бра­ла моц­на­га кі­раў­ні­ка, бе­ла­ру­сы да­маг­лі­ся рэ­аль­най не­за­леж­нас­ці сва­ёй Ай­чы­ны. Ця­пер мы ма­ем маг­чы­масць раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі як моц­най еў­ра­пей­скай кра­і­ны, год­на ад­стой­ва­ем свае ін­та­рэ­сы. І на­ша ва­га на між­на­род­най арэ­не бу­дзе ўзрас­таць з раз­віц­цём еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі. Вель­мі важ­на і тое, што пер­шы прэ­зі­дэнт аб­раў па­лі­тыч­ны курс, пры якім са­мым га­лоў­ным у дзяр­жа­ве аб­вяс­ці­лі ін­та­рэ­сы гра­ма­дзян. Та­му як гра­ма­дзя­нін я так­са­ма ба­чу ў тых вы­ба­рах ста­ноў­чыя на­ступ­ствы.

Вольга Мядзведзева, Уладзіслаў Кулецкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».