Вы тут

Ву­чо­ны — і касмапаліт, і патрыёт


Ма­ла­ды на­ву­ко­вец, су­пра­цоў­нік на­ву­ко­ва-вы­твор­ча­га цэнт­ра НАН Бе­ла­ру­сі па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве Ягор Ка­ню­коў — пра сваё жыц­цё і пра­цу

4

4

— Ча­му вы аб­ра­лі ме­на­ві­та ма­тэ­ры­я­лаз­наў­ства?

 

— У шко­ле мне заўж­ды пра­сцей да­ва­лі­ся пры­ро­да­знаў­чыя на­ву­кі, у пер­шую чар­гу фі­зі­ка, а так­са­ма хі­мія і бія­ло­гія. Та­му вы­бар бу­ду­чай спе­цы­яль­нас­ці быў не­вя­лі­кі: або пра­гра­ма­ван­не, або фі­зі­ка. Я па­сту­піў на фіз­фак Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Пуш­кі­на, і на трэ­цім кур­се па­ду­маў, што не ха­чу, каб мае ве­ды пра­па­да­лі. Спа­чат­ку па­пра­ца­ваў у вяс­ко­вай шко­ле звы­чай­ным на­стаў­ні­кам, а по­тым атры­маў пра­па­но­ву іс­ці ў ас­пі­ран­ту­ру пры НВЦ па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве, дзе яшчэ пад­час ву­чо­бы ва ўні­вер­сі­тэ­це пра­хо­дзіў прак­ты­ку.

Наш цэнтр зай­ма­ец­ца вы­ву­чэн­нем ма­тэ­ры­я­лаў і іх ха­рак­та­рыс­тык: тры­ва­лас­ці, элект­ра­пра­вод­на­сці і ін­шых. Мно­гія да­сле­да­ван­ні ма­юць пры­клад­ны ха­рак­тар, у нас ёсць свая вы­твор­часць. Гэ­тым ад­роз­ні­ваемся ад мно­гіх ін­шых на­ву­ко­вых ар­га­ні­за­цый. Я люб­лю пра­ца­ваць не толь­кі га­ла­вой, але і ру­ка­мі, люб­лю ба­чыць вы­ні­кі пра­цы, та­му ў свой час і вы­браў ме­на­ві­та гэ­ты цэнтр.

— Як вы ацэ­ні­це ўзро­вень уні­вер­сі­тэц­кай аду­ка­цыі ў рэ­гі­ё­нах?

— У нас быў вель­мі моц­ны фа­куль­тэт. Усе вы­клад­чы­кі ме­лі на­ву­ко­выя сту­пе­ні, ся­род іх — шэсць дак­та­роў на­вук. Сту­дэн­ты на кур­се так­са­ма па­да­бра­лі­ся ня­дрэн­ныя: амаль па­ло­ва ма­ёй гру­пы скон­чы­ла шко­лу з за­ла­ты­мі ме­да­ля­мі.

Ба­за­вая аду­ка­цыя, без дэ­та­лё­ва­га па­глыб­лен­ня ў кан­крэт­ныя ад­га­лі­на­ван­ні на­ву­кі, у нас бы­ла вель­мі доб­рая. Вя­лі­кі мі­нус — вы­клад­чы­кам заўж­ды да­во­дзіц­ца ра­біць упор на тэ­а­рэ­тыч­ную аду­ка­цыю, та­му што для прак­ты­кі не ха­пае аб­ста­ля­ван­ня. Ка­лі ў нас ка­жуць: «Мік­ра­скоп скла­да­ец­ца з на­ступ­ных час­так і пра­цуе па на­ступ­ных прын­цы­пах», то ў кра­і­нах За­ход­няй Еў­ро­пы ча­ла­ве­ку спа­чат­ку да­юць па­пра­ца­ваць з гэ­тым аб­ста­ля­ван­нем. І, на­рэш­це, нель­га за­бы­вац­ца на са­ма­аду­ка­цыю, бо кож­ны ах­вот­ны, ці­каў­ны да на­ву­кі ча­ла­век, па­чы­нае па­глыб­ляц­ца ў тую тэ­му, якая яму блі­жэй.

Уво­гу­ле, мне зда­ец­ца, што на­ша школь­ная і ўні­вер­сі­тэц­кая аду­ка­цыя ні­чым не гор­шая за тую ж за­ход­не­еў­ра­пей­скую. А вось ужо на ўзроў­ні ма­гіст­ра­ту­ры і ас­пі­ран­ту­ры па­чы­на­ем са­сту­паць за­ход­нім ка­ле­гам.

— На­коль­кі я ве­даю, вы ак­тыў­на пра­хо­дзі­це ста­жы­роў­кі за мя­жой: бы­лі ў Пар­ту­га­ліі, Гер­ма­ніі, Бал­га­рыі, Бель­гіі. Ці ёсць якія-не­будзь іс­тот­ныя ад­роз­нен­ні па­між на­шым і за­меж­ным па­ды­хо­дам да раз­віц­ця на­ву­кі?

— Ка­лі не згад­ваць фі­нан­са­вы бок спра­вы, то іс­тот­ныя ад­роз­нен­ні ёсць толь­кі ў сіс­тэ­ме пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў для сфе­ры на­ву­кі. На За­ха­дзе сту­дэнт стар­шых кур­саў звы­чай­на ўжо мае ней­кую спе­цы­я­лі­за­цыю. Ёсць вуз­кая сфе­ра, у якой ён збі­ра­ец­ца пра­ца­ваць, і ў ад­па­вед­нас­ці са сва­ім вы­ба­рам вы­пуск­нік ВНУ шу­кае пра­цу ў ла­ба­ра­то­рыі ці на прад­пры­ем­стве. У нас жа толь­кі вель­мі ма­лень­кі пра­цэнт ма­ла­дых ву­чо­ных, якія на па­чат­ку пра­цы ве­да­юць, у якім ад­га­лі­на­ван­ні на­ву­кі яны бу­дуць пра­ца­ваць. Гэ­та звя­за­на з ха­рак­та­рам на­шай уні­вер­сі­тэц­кай аду­ка­цыі, якая на­кі­ра­ва­на на пе­ра­да­чу ба­за­вых ве­даў ва ўсіх ад­га­лі­на­ван­нях на­ву­кі, без пры­вяз­кі да прак­тыч­на­га ўжы­ван­ня.

І яшчэ трэ­ба вы­лу­чыць па­ды­ход да рэа­лі­за­цыі га­то­вых рас­пра­цо­вак. На жаль, у Бе­ла­ру­сі пра­соў­ван­нем сва­іх іна­ва­цый зай­ма­юц­ца са­мі ву­чо­ныя. Гэ­та зай­мае шмат ча­су, і ня­рэд­ка пра­ект ста­но­віц­ца не­ак­ту­аль­ным яшчэ да свай­го ўка­ра­нен­ня на вы­твор­час­ці. Усё-та­кі, на маю дум­ку, ін­жы­ні­рын­гам, мар­ке­тын­гам і ін­шы­мі ста­ды­я­мі ўва­саб­лен­ня пра­ек­таў па­він­ны зай­мац­ца спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­ныя лю­дзі.

— Ся­род усіх пра­ек­таў па між­на­род­ным су­пра­цоў­ніц­тве час­цей за ўсё ўзгад­ва­юць ра­мач­ныя пра­гра­мы. Рас­ка­жы­це, што гэ­та за пра­гра­мы і ў чым іх вар­тасць для бе­ла­рус­кай на­ву­кі?

— Ра­мач­ныя пра­гра­мы пра­вод­зяц­ца Еў­ра­пей­скім са­юзам вель­мі даў­но. Фак­тыч­на гэ­та та­кія ўсе­еў­ра­пей­скія на­ву­ко­выя «пя­ці­год­кі», ка­лі ву­чо­ныя з не­каль­кіх еў­ра­пей­скіх кра­ін збі­ра­юц­ца ў ра­бо­чыя гру­пы, каб су­поль­на ства­раць неш­та но­вае. Та­кія пра­гра­мы шчод­ра фі­нан­су­юц­ца, а та­му на­ву­коў­цы не ма­юць праб­лем з ма­тэ­ры­яль­ным за­бес­пя­чэн­нем. Ця­пер за­вяр­ша­ец­ца сё­мая ра­мач­ная пра­гра­ма. На­ступ­ны цыкл «Га­ры­зонт 2020» бу­дзе цяг­нуц­ца сем га­доў, а не пяць, як гэ­та бы­ло ра­ней.

Вар­тасць та­кіх пра­грам для бе­ла­рус­кіх на­ву­коў­цаў за­клю­ча­ец­ца ў тым, што нам да­юць до­ступ да ма­тэ­ры­яль­ных срод­каў і аб­ста­ля­ван­ня, яко­га на ра­дзі­ме час­та не ха­пае. Еў­ра­пей­ская на­ву­ко­вая су­поль­насць уза­мен атрым­лі­вае на­шы ідэі і іна­ва­цыі. Пра­вы на вы­ні­кі пра­цы звы­чай­на па­роў­ну дзе­ляц­ца па­між на­мі і ар­га­ні­за­та­ра­мі пра­грам. Да­сле­да­ван­ні мо­гуць мець як вы­ключ­на фун­да­мен­таль­ны ха­рак­тар, так і пры­клад­ны, аж да ства­рэн­ня вы­твор­час­ці.

— А што ўклад­ва­ец­ца ў па­няц­це «бе­ла­рус­кая на­ву­ка»?

— Я пры­трым­лі­ваў­ся б сло­ва­злу­чэн­ня «на­ву­ка ў Бе­ла­ру­сі». Бо, зга­дзі­це­ся, ня­ма ж бе­ла­рус­кай таб­лі­цы мно­жан­ня ці бе­ла­рус­кай пе­ры­я­дыч­най сіс­тэ­мы эле­мен­таў. Усе мы пра­цу­ем на ад­ну вя­лі­кую су­свет­ную су­поль­насць, і я ні­ко­лі не ба­чыў та­кой з'я­вы, як на­ву­ко­вы па­тры­я­тызм. У тым жа Бру­се­лі ра­зам са мной бы­лі лю­дзі з больш як двац­ца­ці кра­ін, і ўсе пра­ца­ва­лі дзе­ля ад­ной мэ­ты. Пра на­ву­ку якой-не­будзь асоб­най кра­і­ны мож­на ка­заць, толь­кі ха­рак­та­ры­зу­ю­чы, на­прык­лад, най­больш раз­ві­тыя яе ад­га­лі­на­ван­ні. Для Бе­ла­ру­сі тра­ды­цый­на гэ­та оп­ты­ка і ма­тэ­ры­я­лаз­наў­ства, якім я і зай­ма­ю­ся.

Але ву­чо­ныя з'яў­ля­юц­ца кас­ма­па­літ­амі толь­кі ў сва­ёй пра­цы, пра сваю ра­дзі­му ні­хто не за­бы­ва­ец­ца. Звы­чай­на, ка­лі мы пра­цу­ем над ней­кі­мі пра­ек­та­мі су­поль­на з за­меж­ні­ка­мі, то ро­бім тэ­ма­тыч­ныя ве­ча­ры­ны, на якіх усе рас­каз­ва­юць пра сваю кра­і­ну. Мы рас­па­вя­да­ем ка­ле­гам пра Бе­ла­русь, яе тра­ды­цыі і куль­ту­ру. Зда­ец­ца, гэ­та ўсім ці­ка­ва, бо пра на­шу кра­і­ну, як нам ні крыўд­на, звы­чай­на ве­да­юць ня­шмат.

— А якія з апош­ніх рас­пра­цо­вак цэнт­ра ма­тэ­ры­я­лаз­наў­ства вам па­да­юц­ца най­больш ак­ту­аль­ны­мі?

— Як­раз ня­даў­на я вяр­нуў­ся з вы­ста­вы ў Га­но­ве­ры. Ра­зам з дэ­ле­га­цы­яй Ака­дэ­міі на­вук мы дэ­ман­стра­ва­лі рас­пра­цоў­кі на­ша­га НВЦ. У пер­шую чар­гу, гэ­та штуч­на ство­ра­ныя звыш­цвёр­дыя ма­тэ­ры­я­лы — та­кія, як ал­ма­зы і ку­біч­ны ніт­рыт бо­ру. Іх вар­тасць у тым, што яны мо­гуць рэ­заць усе ас­тат­нія рэ­чы­вы за кошт сва­ёй тры­ва­лас­ці. Па­каз­ва­лі штуч­на ство­ра­ныя каш­тоў­ныя ка­мя­ні: сма­раг­ды, алек­санд­ры­ты і ін­шыя. Яны вы­клі­ка­лі вя­лі­кую ці­ка­васць у на­вед­валь­ні­каў, бо вы­гля­да­юць вель­мі пры­го­жа. Яшчэ ад­на важ­ная рас­пра­цоў­ка — маг­ніт­ныя эк­ра­ны, якія аба­ра­ня­юць тэх­ні­ку ад ста­рон­ня­га элект­ра­маг­ніт­на­га ўздзе­ян­ня. На­прык­лад, з іх да­па­мо­гай мож­на аба­ра­няць ад па­шко­джан­ня ін­фар­ма­цыю, што за­хоў­ва­ец­ца на він­чэс­та­рах пер­са­наль­ных кам­п'ю­та­раў, а так­са­ма ін­шыя пры­ла­ды, якія пра­цу­юць з маг­ніт­ным по­лем. Мож­на ўзга­даць і элект­рон­ную ке­ра­мі­ку, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў GPS-дат­чы­ках. Сён­ня іс­нуе шмат сіс­тэм спа­да­рож­ні­ка­вай на­ві­га­цыі: GPS, ГЛО­НАС, якія пра­цу­юць з роз­ны­мі час­то­та­мі. За­мест та­го, каб ста­віць у адзін на­ві­га­тар не­каль­кі роз­ных дат­чы­каў, мож­на ўста­ля­ваць толь­кі наш — ён па­кры­вае шы­ро­кі дыя­па­зон час­тот.

— Які кі­ру­нак у су­час­най на­ву­цы вы лі­чы­це са­мым перс­пек­тыў­ным?

— Ка­лі па­гля­дзець, на якія на­ву­ко­выя ча­со­пі­сы ця­пер больш за ўсё спа­сы­ла­юц­ца ву­чо­ныя, то гэ­та вы­дан­ні, пры­све­ча­ныя бія­ло­гіі і хі­міі. Вя­лі­кая бу­ду­чы­ня ў «па­меж­ных» ад­га­лі­на­ван­няў — бія­хі­міі, бія­фі­зі­кі. У Бе­ла­ру­сі па гэ­тых кі­рун­ках па­ча­лі пра­ца­ваць ня­даў­на, та­му ра­бо­ты яшчэ вель­мі шмат.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Атракцыёны рыхтуюцца да лета. Што робіцца, каб каруселі былі бяспечныя

Атракцыёны рыхтуюцца да лета. Што робіцца, каб каруселі былі бяспечныя

Сярэдзіна красавіка — час, калі сталічныя паркі рыхтуюцца да масавага наведвання. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!