Вы тут

Як яе вярнуць?


У вёс­ку збі­ра­лі­ся яшчэ зве­ча­ра. Еха­лі на Ра­даў­ні­цу на мо­гіл­кі да лю­бі­ма­га дзя­ду­лі. Вет­лі­вы і шчы­ры, ча­сам сур'­ёз­ны і та­кі род­ны — як моц­на лю­біў Ва­ня свай­го дзя­дуль­ку! Якім ці­ка­вым су­раз­моў­цам ён быў! З ім мож­на бы­ло доў­га га­ва­рыць і да­ве­дац­ца шмат ці­ка­ва­га. Дзя­ду­лю заў­сё­ды хва­ля­ва­ла, які­мі людзь­мі вы­рас­туць яго ўну­кі, ці змо­гуць яны збе­раг­чы ўсё тое ба­гац­це, якое за­ста­ло­ся нам у спад­чы­ну ад на­шых да­лё­кіх прод­каў.

— Уну­чак, а ці ве­да­еш ты, хто мы та­кія? — па­чы­наў раз­мо­ву дзя­ду­ля.

— Мы — та­кі-і-я! — ка­жа хлоп­чык і раз­во­дзіць шы­ро­ка ру­кі.

— Гу­чыць гор­да. Хто ж та­кія мы?

— Мы — бе­ла­ру­сы! Так на­ват у гім­не на­пі­са­на, — ад­каз­вае Ва­ню­ша.

— Да-а, дак­лад­на ка­жаш. На­пі­са­на. А рас­ка­жы мне, уну­чак, ча­му нем­цы на­зы­ва­юц­ца нем­ца­мі, а па­ля­кі — па­ля­ка­мі?

— Та­му што нем­цы раз­маў­ля­юць па-ня­мец­ку, а па­ля­кі — па-поль­ску. Што тут не­зра­зу­ме­ла­га, дзя­ду­ля? — са здзіў­лен­нем пе­ра­пыт­вае хлоп­чык.

— А бе­ла­ру­сы?

— А бе­ла­ру­сы ... — ня­сме­ла вы­маў­ляе Ва­ня і за­дум­ва­ец­ца.

— Дзіў­на атрым­лі­ва­ец­ца: і гімн у нас ёсць свой, і сцяг, і герб — а вось пры­го­жая, мі­ла­гуч­ная мо­ва зу­сім ма­ла дзе гу­чыць. Эх, — уз­ды­хае ста­ры, — толь­кі ў на­шай глы­бін­цы лю­дзі і раз­маў­ля­юць на ёй. Вось ска­жы мне, Ва­ня, ці шмат ты кніг чы­та­еш па-бе­ла­рус­ку?

— А як жа! Кож­ны ты­дзень на бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. А яшчэ і на ўро­ку бе­ла­рус­кай мо­вы пра­ві­лы ву­чым.

— Мо­ва — най­вя­лік­шы зда­бы­так кож­най на­цыі, на­ро­да, дзяр­жа­вы. Ме­на­ві­та праз мо­ву за­бяс­печ­ва­ец­ца су­вязь па­ка­лен­няў. Праз кні­гі мы мо­жам мець зно­сі­ны з людзь­мі, якія жы­лі не­каль­кі со­цень га­доў та­му. А ця­пер... Ма­ла та­го, што ў на­шу мо­ву па­ста­ян­на трап­ля­юць за­меж­ныя сло­вы, дык яшчэ і лю­дзі не со­чаць за чыс­ці­нёй маў­лен­ня, а сло­вы-па­ра­зі­ты ста­лі зу­сім звы­чай­най з'я­вай. Брыд­ка­слоўе так­са­ма ад­на з праб­лем... У на­шай кра­і­не дзве дзяр­жаў­ныя мо­вы: рус­кая і бе­ла­рус­кая. Але, ма­быць, лю­дзі не зу­сім ра­зу­ме­юць сэнс гэ­та­га раз­ме­жа­ван­ня, та­му ка­рыс­та­юц­ца абедз­вю­ма мо­ва­мі ад­на­ча­со­ва. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­ец­ца ней­кая ме­ша­ні­на. Ян­ка Ку­па­ла, тво­ры яко­га вы за­раз вы­ву­ча­е­це ў шко­ле, вель­мі б здзі­віў­ся, па­чуў­шы су­час­ную бе­ла­рус­кую мо­ву.

— А што нам ра­біць, дзя­ду­ля? Як вяр­нуць тую мо­ву, на якой раз­маў­ля­лі вя­лі­кія бе­ла­рус­кія пісь­мен­ні­кі і паэ­ты? Як нам ад­ра­дзіць тую спад­чы­ну, якую яны нам па­кі­ну­лі?

— Усё ў тва­іх ру­ках, хлоп­чык мой. Пач­ні з ся­бе. Чы­тай кні­гі па-бе­ла­рус­ку, гля­дзі філь­мы, слу­хай пес­ні, раз­маў­ляй на мо­ве. Мо­жа быць, твае сяб­ры возь­муць з ця­бе прык­лад і так­са­ма за­га­во­раць. А по­тым — і іх сяб­ры. Вы, мо­ладзь, усё здо­ле­е­це. Я ў гэ­тым не су­мня­ва­ю­ся.

...А вось і мо­гіл­кі. «Доб­ры дзень, дзя­ду­ля! Я бу­ду вель­мі ста­рац­ца, каб мі­ла­гуч­ная бе­ла­рус­кая мо­ва гу­ча­ла час­цей, каб мы не за­бы­лі­ся на тую ба­га­тую і не­паў­тор­ную спад­чы­ну, якую па­кі­ну­лі нам на­шы сла­ву­тыя і муд­рыя прод­кі», — па­ві­таў­ся Ва­ня са сва­ім дзя­ду­лем.

Аляк­санд­ра СА­КА­ЛОЎ­СКАЯ, вы­пуск­ні­ца 11 кла­са гім­на­зіі №58 г. Го­ме­ля імя Ф.П. Га­а­за.

 

Пра аў­та­ра

Аляк­санд­ра на­ра­дзі­ла­ся і доў­гі час жы­ла ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Але вось ужо пя­ты год жы­ве ў Бе­ла­ру­сі і вы­ву­чае бе­ла­рус­кую мо­ву.

«Та­кую пры­го­жую і мі­ла­гуч­ную, — ка­жа дзяў­чы­на. — Люб­лю пі­саць для ду­шы, пі­шу па-рус­ку і па-бе­ла­рус­ку. Мая пер­шая пес­ня бы­ла на бе­ла­рус­кай мо­ве».

Наш аў­тар сем га­доў зай­ма­ла­ся мас­тац­кай гім­нас­ты­кай, тры га­ды — ва­ка­лам. Яна ама­тар ак­тыў­на­га ла­ду жыц­ця. Воль­ны час пры­свя­чае кні­гам. За­хап­ля­ец­ца мас­тац­кай і псі­ха­ла­гіч­най лі­та­ра­ту­рай. Яшчэ 18-га­до­вая Аляк­санд­ра вы­ву­чае мо­вы, за­хап­ля­ец­ца пра­вам і хо­ча стаць юрыс­там.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».