Вы тут

Навошта я туды паехала?


Як дзве студэнткі спалучалі ў замежжы адпачынак, працу і самаадукацыю

Не ба­ю­чы­ся пе­ра­мен і ры­зы­кі, мо­ладзь пе­ра­адоль­вае «сі­лу ця­жа­ру» ўлас­най зо­ны кам­фор­ту і ад­праў­ля­ец­ца па­зна­ваць не толь­кі свет, але і свае маг­чы­мас­ці. Вы­ха­ваць са­ма­стой­насць, фі­нан­са­вую не­за­леж­насць ад баць­коў, удас­ка­на­ліць ва­ло­дан­не за­меж­най мо­вы, на­ву­чыц­ца пры­маць ад­каз­ныя ра­шэн­ні і яшчэ мност­ва пры­чын мо­гуць пе­ра­лі­чыць тыя бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты, якія пад­час лет­ніх ка­ні­кул па­еха­лі пра­ца­ваць за мя­жу. Дзве сту­дэнт­кі бе­ла­рус­кіх ВНУ па­дзя­лі­лі­ся сва­ім до­све­дам пра тое, як мож­на атры­маць міль­ён не­за­быў­ных ура­жан­няў.

10-5

Гіс­то­рыя пер­шая. Геа­ла­ка­цыя — Гер­ма­нія

Іры­на Кле­пі­ка­ва, сту­дэнт­ка Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, свой пер­шы крок да са­ма­стой­нас­ці зра­бі­ла ў 19 га­доў. Па­за­ле­тась дзяў­чы­на ад­ва­жы­ла­ся ўлад­ка­вац­ца на пра­цу ў ня­мец­кім Мюн­хе­не. І гэ­тая спро­ба ака­за­ла­ся са­праў­ды ўда­лай і не­за­быў­най.

— Ехаць у Гер­ма­нію я збі­ра­ла­ся не ад­на, а са сва­ім доб­рым сяб­рам. Нам аба­ім вель­мі па­да­ба­ла­ся ня­мец­кая мо­ва, ву­чыць якую мы па­ча­лі толь­кі ва ўні­вер­сі­тэ­це. Спа­чат­ку бы­ла пра­па­но­ва па­ехаць ту­ды на лет­нія кур­сы, каб удас­ка­на­ліць ва­ло­дан­не за­меж­най мо­вай. Ад­нак пас­ля на­шы ін­та­рэ­сы ра­зы­шлі­ся, пад­рых­тоў­ка «згас­ла», але ідэя па­ехаць у Гер­ма­нію за­ста­ла­ся.

Ад­чу­ва­ю­чы моц­ную пра­гу са­ма­стой­нас­ці, Іры­на вы­ра­шы­ла знай­сці са­бе за­ня­так на ле­та так­са­ма са­ма­стой­на. Праз ін­тэр­нэт яна па­зна­ё­мі­ла­ся з дзяў­чы­най, якая ўжо не­ад­ной­чы да­па­ма­га­ла ўлад­коў­вац­ца бе­ла­рус­кім сту­дэн­там за мя­жой. Тая (вя­до­ма, за пэў­ную гра­шо­вую ўзна­га­ро­ду) афор­мі­ла ўсе на­леж­ныя да­ку­мен­ты, знай­шла жыт­ло — сло­вам, цал­кам за­бяс­пе­чы­ла кам­форт­нае і, што важ­на, за­кон­нае пра­ца­ўлад­ка­ван­не Іры­ны ў Мюн­хе­не.

— Баць­кі, зра­зу­ме­ла, вель­мі хва­ля­ва­лі­ся, але не ўспры­ма­лі маё ра­шэн­не ўсур'­ёз. На­пэў­на, толь­кі ка­лі на­ды­шоў час ля­цець у Гер­ма­нію, яны ўсвя­до­мі­лі, што я не жар­та­ва­ла. Я ж ха­це­ла пра­ве­рыць сваю вы­трым­ку: на што здоль­ная, ка­лі за пля­чы­ма ня­ма на­дзей­на­га баць­коў­ска­га ты­лу.

Пра­ца­ваць Іры­не да­вя­ло­ся на прад­пры­ем­стве, якое аб­слу­гоў­ва­ла вя­лі­кую мюн­хен­скую клі­ні­ку.

— Мае аба­вяз­кі за­клю­ча­лі­ся ў на­ступ­ным: пас­ля та­го, як рэ­чы па­цы­ен­таў мы­лі і вы­суш­ва­лі, я іх пра­са­ва­ла, сар­та­ва­ла і аку­рат­на склад­ва­ла. Хоць пра­ца і не па­тра­ба­ва­ла асаб­лі­вай ква­лі­фі­ка­цыі, за­тое аплач­ва­ла­ся зу­сім ня­кеп­ска. Вя­до­ма, цяж­ка бы­ло во­сем га­дзін у су­ткі ста­яць і вы­кон­ваць ма­на­тон­ную ра­бо­ту. Ад­нак да ўся­го хут­ка і лёг­ка пры­вы­ка­еш, ка­лі по­бач вет­лі­выя су­пра­цоў­ні­кі. І слуш­най па­ра­дай па­дзе­ляц­ца, і ці­ка­вую гіс­то­рыю рас­па­вя­дуць, і пад­час ка­ва-паў­зы смач­ным пе­чы­вам па­час­ту­юць.

Два лет­нія ме­ся­цы мы зды­ма­лі ква­тэ­ру, у якой жыў бе­ла­рус­кі сту­дэнт, што ву­чыц­ца ў ад­ным з уні­вер­сі­тэ­таў Мюн­хе­на. Ён па­ехаў да­до­му на ка­ні­ку­лы, а мы ча­со­ва за­ня­лі яго мес­ца.

— На­па­чат­ку бы­ло скла­да­на. Пер­шыя два тыд­ні я на­гад­ва­ла са­ба­ку: во­чы ра­зум­ныя, усё ра­зу­мею, а ска­заць ні­чо­га не ма­гу. Тым больш што жы­вая гу­тар­ка нось­бі­таў мо­вы, якую да­гэ­туль я ву­чы­ла ўся­го 8 ме­ся­цаў, зу­сім не па­доб­ная на тую, якую мы чу­ем у шко­ле ці ўні­вер­сі­тэ­це.

Што доў­гае рас­тан­не з сям'­ёй і ра­дзі­май вы­ха­ва­ла ў ха­рак­та­ры бу­ду­ча­га эка­на­міс­та?

— Без­умоў­на, ня­хай і ба­наль­на, — упэў­не­насць у са­бе і сва­іх сі­лах. Ка­лі я ра­зу­мею, што ма­гу са­ма­стой­на пла­на­ваць спра­ву ад па­чат­ку і да кан­ца, ка­лі са­ма за­раб­ляю гро­шы і рас­па­ра­джа­ю­ся імі... Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му мая сям'я зра­зу­ме­ла, што мне мож­на да­вя­раць сур'­ёз­ныя рэ­чы. Вя­до­ма ж, я па­шы­ры­ла ме­жы ўлас­на­га све­та­по­гля­ду, па­каш­та­ва­ла на смак на­вя­за­ныя ра­ней стэ­рэа­ты­пы і зра­зу­ме­ла, што су­вязь па­між імі і са­праўд­най рэ­ча­іс­нас­цю толь­кі ўмоў­ная.

10-4

Гіс­то­рыя дру­гая. Геа­ла­ка­цыя — Іс­па­нія

Сту­дэнт­ка Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ка­ця­ры­на Ла­зар свой пер­шы крок у «за­меж­нае ле­та» зра­бі­ла два га­ды та­му. У 2012-м яна пра­ца­ва­ла ў дзі­ця­чым лет­ні­ку ў Афі­нах. 2013-ы па­шы­рыў геа­гра­фію яе даб­ра­чын­най пра­цы: ле­тась дзяў­чы­на да­па­ма­га­ла на рас­коп­ках ста­ра­жыт­на­га зам­ка не­па­да­лёк ад Бар­се­ло­ны.

— Гро­шай за сваю ва­лан­цёр­скую пра­цу я не атры­ма­ла, за­тое змаг­ла паў­дзель­ні­чаць у не­ве­ра­год­ным ар­хеа­ла­гіч­ным пра­ек­це. Нас бы­ло 28 ча­ла­век з роз­ных кра­ін све­ту: Нар­ве­гіі, Чэ­хіі, Фран­цыі, Эс­то­ніі, Укра­і­ны, Іта­ліі, Ра­сіі, Іс­па­ніі, Тай­ва­ня. На пра­ця­гу двух тыд­няў з 9-й па 12-ю га­дзі­ну мы пра­ца­ва­лі на тэ­ры­то­рыі зам­ка пад ку­ра­тар­ствам пра­фе­сій­ных ар­хе­о­ла­гаў. Што мы не­па­срэд­на ра­бі­лі? Ка­па­лі. І спа­сці­га­лі ве­ды ў гэ­тай ра­ней не зна­ё­май сфе­ры. Ця­пер я ве­даю, што чор­ная ке­ра­мі­ка — са­мая ста­ра­жыт­ная. Зя­лё­ная — «ма­ла­дзей­шая». І што пра­цяг­ваць рас­коп­кі, ка­лі за чор­най зям­лёй па­чаў­ся слой з зя­лё­ным ад­цен­нем, не мае сэн­су. Пас­ля чыс­ці­лі свае зна­ход­кі, вы­зна­ча­лі іх узрост. Не­як на­ша гру­па на­ват на па­ха­ван­не на­ткну­ла­ся, што ста­ла тэ­май для рэ­парт­ажу на іс­пан­скім тэ­ле­ба­чан­ні.

Як Ка­ця­ры­на па­тра­пі­ла ў лік удзель­ні­каў гэ­та­га пра­ек­та? На­пі­са­ла вы­дат­ны ма­ты­ва­цый­ны ліст, рас­па­вя­ла пра па­пя­рэд­ні ва­лан­цёр­скі до­свед, стаў­шы адзі­най бе­ла­рус­кай у муль­ты­на­цы­я­наль­най ка­ман­дзе ва­лан­цё­раў.

— На­вош­та я па­еха­ла ту­ды? Дзе­ля зна­ём­ства з куль­ту­рай кра­і­ны, спа­сці­жэн­ня ве­даў у ар­хеа­ло­гіі і, без­умоў­на, зно­сін.

Праб­лем з апош­нім пунк­там у сту­дэнт­кі лінг­віс­тыч­най ВНУ, якая вы­дат­на ва­ло­дае дзвю­ма мо­ва­мі (анг­лій­скай і іс­пан­скай), не бы­ло ні­я­кіх.

— Мы жы­лі на тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра, пас­ля пра­цы ад­па­чы­ва­лі ра­зам. Мы іг­ра­лі ў фут­бол з мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі Вед­рэ­ра­са, спа­бор­ні­ча­лі ў ка­ра­о­ке, ха­дзі­лі на ве­ча­ры­ны, тан­ца­ва­лі ча­чот­ку і іг­ра­лі на ба­ра­ба­нах. Ледзь не кож­ны дзень мы ез­дзі­лі ў Бар­се­ло­ну, зна­ё­мі­лі­ся з не­ве­ра­год­най ат­мас­фе­рай і ар­хі­тэк­ту­рай го­ра­да Гаў­дзі.

Пер­шыя ўра­жан­ні ад су­стрэ­чы з Іс­па­ні­яй у Ка­ця­ры­ны так­са­ма звя­за­ны з хва­ля­ван­нем.

— Без скла­да­нас­цяў не абы­сці­ся, ка­лі з цяж­кім ча­ма­да­нам да­во­дзіц­ца да­бі­рац­ца да не­зна­ё­-
ма­га мес­ца. Дый не ўсе іс­пан­цы ве­да­юць анг­лій­скую, та­му пас­ля не­каль­кіх спроб за­га­ва­рыць на між­на­род­най мо­ве прый­шло­ся пе­ра­хо­дзіць на іс­пан­скую. Ад­на­му ў чу­жой кра­і­не, па пер­шым ча­се мо­жа, і страш­на, але пас­ля да ўся­го пры­звы­чай­ва­еш­ся. На­прык­лад, я да гэ­туль не ма­гу па­зба­віц­ца звыч­кі ма­хаць ру­ка­мі. Іс­пан­цы вель­мі эма­цы­я­наль­ныя, пад­час раз­мо­вы ак­тыў­на жэс­ты­ку­лю­юць. І гэ­та лёг­ка пе­рад­аец­ца на­ва­коль­ным.

Ка­ця­ры­на за два тыд­ні ўда­ла спа­лу­чы­ла ка­рыс­ны ад­па­чы­нак, пра­цу і са­ма­аду­ка­цыю.

Афі­цый­нае пас­ля­слоўе

Як рас­ка­за­лі ў дэ­парт­амен­це па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі МУС Бе­ла­ру­сі, ле­тась ка­ля 900 сту­дэн­таў да­сяг­ну­лі сва­ёй за­па­вет­най мэ­ты — па­пра­ца­ваць за мя­жой. Ра­сія, Гер­ма­нія і ЗША асаб­лі­ва прый­шлі­ся да­спа­до­бы сту­дэн­там: ме­на­ві­та сю­ды на лет­нюю пра­цу бе­ла­рус­кія на­ву­чэн­цы вы­яз­джа­юць най­больш час­та. Пра­ва на­кі­роў­ваць іх па роз­ных сту­дэнц­кіх пра­гра­мах за ме­жы Бе­ла­ру­сі ма­юць толь­кі пяць юры­дыч­ных асоб, якія атры­ма­лі спе­цы­яль­ныя лі­цэн­зіі. Яны ж, згод­на з За­ко­нам «Аб су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі», па­він­ны пе­ра­да­ваць у пад­раз­дзя­лен­ні па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі ін­фар­ма­цыю аб гра­ма­дзя­нах, якія вы­еха­лі за мя­жу на пра­цу, на­ву­чан­не ці для ўдзе­лу ў куль­тур­ных, спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Гэ­та вы­сту­пае га­ран­там та­го, што ў вы­пад­ку кан­флік­ту ці па­ру­шэн­ня пра­воў сту­дэн­та яму да­па­мо­гуць вы­ра­шыць праб­ле­му. Та­кія вы­пад­кі, ка­лі за­меж­ны пра­ца­даў­ца не ў поў­ным аб'­ёме вы­плач­ваў за­ро­бак, зда­ра­лі­ся ня­рэд­ка. І амаль ўсе вы­ра­ша­лі­ся пас­ля ўмя­шан­ня ў сі­ту­а­цыю лі­цэн­зі­я­та.

Сту­дэн­таў, якія пла­ну­юць ехаць на пра­цу са­ма­стой­на, у дэ­парт­амен­це па­пя­рэдж­ва­юць: іс­нуе ры­зы­ка стаць ах­вя­рай ганд­лю людзь­мі. Та­кім гра­ма­дзя­нам рэ­ка­мен­да­ва­на пры­трым­лі­вац­ца прос­тых, але важ­ных па­рад:

* па­ве­да­міць пра ад'­езд не толь­кі сва­ім бліз­кім, але і пад­раз­дзя­лен­ню па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі па мес­цы жы­хар­ства;

* у Мі­ніс­тэр­стве за­меж­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь атры­маць ін­фар­ма­цыю пра мес­ца­зна­хо­джан­не дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў ці кон­суль­скіх уста­ноў РБ у той кра­і­не, ку­ды пла­ну­ец­ца ад'­езд;

* мець з са­бой ко­піі ўсіх да­ку­мен­таў, стра­хоў­ку ад ня­шчас­ных вы­пад­каў і хва­ро­б, пэў­ную су­му гро­шай;

* атры­маць пра­цоў­ную ві­зу кра­і­ны пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, вы­да­дзе­ную яе дып­ла­ма­тыч­ным прад­стаў­ніц­твам ці кон­суль­скай уста­но­вай. Не трэ­ба за­бы­ваць, што ту­рыс­тыч­ная ві­за не дае пра­ва на ча­со­вую ці па­ста­ян­ную пра­цу.

Лю­боў Кас­пя­ро­віч.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.