Вы тут

Праехаць на таксі і атрымаць грошы


Зра­біць гэ­та пра­па­ну­юць вя­ду­чыя ін­тэ­ле­кту­аль­на-за­баў­ляль­на­га шоу «ТБ-Так­сі», што стар­та­ва­ла ў лі­пе­ні на тэ­ле­ка­на­ле АНТ. Га­лоў­ная ўмо­ва — апы­нуц­ца ў па­трэб­ным мес­цы ў па­трэб­ны час. І, зра­зу­ме­ла, не раз­гу­біц­ца.

11-1

Як рас­ка­за­лі «Звяз­дзе» ў прэс-служ­бе тэ­ле­ка­на­ла, па­са­жы­ры, якім па­шан­цуе зла­віць не­звы­чай­нае так­сі, змо­гуць вый­граць улас­ным ро­зу­мам больш як 2 міль­ё­ны руб­лёў, ад­каз­ва­ю­чы пад­час па­езд­кі на вы­кру­час­тыя пы­тан­ні вя­ду­чых — Іва­на Пад­рэ­за і Аляк­сея Пят­роў­ска­га.

Уся­го ў гуль­ні пра­ду­гле­джа­на 4 ту­ры, з па­сту­по­вым пе­ра­хо­дам ад прос­тых пы­тан­няў (ацэ­не­ных у 50000 руб­лёў кож­нае) да скла­да­ных (кош­там па 200000 руб­лёў). У скла­да­ных сі­ту­а­цы­ях іг­ра­кі змо­гуць ска­рыс­тац­ца дзвю­ма пад­каз­ка­мі — «Бар­да­чок» і «Зва­нок знаў­цу», а ў вы­пад­ку ня­пра­віль­на­га ад­ка­зу стра­цяць ад­но з трох «жыц­цяў». У вы­ні­ку па­са­жыр «ТБ-Так­сі» атры­мае шанц згу­ляць у су­пер­гуль­ню і, ад­ка­заў­шы ўся­го на ад­но, за­тое са­мае скла­да­нае пы­тан­не, пад­во­іць свой вый­грыш. Са­чыць за пра­ек­там і ла­віць уда­чу са­мім гле­да­чы змо­гуць усё ле­та.

Да­рэ­чы

Но­вым і ад­мыс­ло­вым бе­ла­рус­кае ін­тэ­ле­кту­аль­на-за­баў­ляль­нае шоу на­зваць цяж­ка: ана­ла­гіч­ная гуль­ня іс­нуе на мно­гіх тэ­ле­ка­на­лах. Улас­на, пер­шы­мі ідэю «пра­ехаць у так­сі бяс­плат­на ды яшчэ і гро­шы вый­граць» рэа­лі­за­ва­лі ў 2005 го­дзе тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­кі Вя­лі­ка­бры­та­ніі (пра­ект «Cash Cab»), а по­тым яе пад­ха­пі­лі ў ін­шых кра­і­нах све­ту, у тым лі­ку ў Фран­цыі, Гер­ма­ніі, Аў­стра­ліі, ЗША, Ра­сіі і Укра­і­не.

Дзе: АНТ

Ка­лі: кож­ныя вы­хад­ныя ў 12.05.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».