Вы тут

Мас­коў­скі па­да­ру­нак зем­ля­коў


На­цы­я­наль­на-куль­тур­ная аў­та­но­мія «Бе­ла­ру­сы Маск­вы» вы­да­ла кні­гу «Рэс­пуб­лі­ка-пар­ты­зан­ка». Збор­нік ар­ты­ку­лаў пры­мер­ка­ва­ны да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня на­шай кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

Вы­дан­не з'яў­ля­ец­ца вы­ні­кам на­ву­ко­вай дзей­нас­ці су­пра­цоў­ні­каў На­ву­ко­ва-да­след­ча­га цэнт­ра гіс­то­рыі ды­яс­пар гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та МДУ імя М.В. Ла­ма­но­са­ва, Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, На­ву­ко­ва-да­след­ча­га Цэнт­ра фун­да­мен­таль­най шмат­том­най пра­цы «Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на 1941 — 1945 га­доў».

Ад­кры­ва­ец­ца збор­нік грун­тоў­ным да­сле­да­ван­нем Сяр­гея Кан­ды­бо­ві­ча, Вя­ча­сла­ва Да­ні­ло­ві­ча і Ак­са­ны Со­ла­па­вай «Гра­мад­скія пар­ты­зан­скія аб'­яд­нан­ні Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі: 70 га­доў гіс­то­рыі». Пра пад­поль­ны рух у пя­рэ­да­дзень вы­зва­лен­ня рас­каз­вае док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук Аляк­сандр Ка­ва­ле­ня. Ся­род аў­та­раў кні­гі — бе­ла­рус­кія і ра­сій­скія гіс­то­ры­кі Ба­рыс Да­лга­то­віч, Ула­дзі­мір Зда­но­віч, Ак­са­на Со­ла­па­ва, Аляк­сей Гу­сеў, Ак­са­на Ка­за­па­лян­ская, Майя Ба­бен­ка і інш. Асоб­ным раз­дзе­лам прад­стаў­ле­ны ў збор­ні­ку ўспа­мі­ны на­шых зем­ля­коў, лёс якіх звя­за­ны з Маск­вой: кі­на­рэ­жы­сё­ра Аляк­санд­ра Уль­я­на­ва, акт­ры­сы Ма­ры­я­ны Ма­до­ра­вай-Па­та­па­вай, ге­не­рал-лей­тэ­нан­та Вя­ча­сла­ва Ра­ма­на­ва, дзяр­жаў­ных, па­лі­тыч­ных дзея­чаў Кан­дра­та Це­ра­ха, Вік­та­ра Ша­вя­лу­хі і інш. Вы­да­дзе­ная на­кла­дам 1000 эк­зэмп­ля­раў, кні­га «Рэс­пуб­лі­ка-пар­ты­зан­ка», не­су­мнен­на, доб­ры ўнё­сак у вы­ву­чэн­не ва­ен­най гіс­то­рыі на­шай Ай­чы­ны. Спа­дзя­ём­ся, што за­ўва­жаць яе не толь­кі ў Маск­ве, але і ў Бе­ла­ру­сі.

Мі­ко­ла Бер­леж.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

Хто ў групе рызыкі і як лячыць інфекцыю?