Вы тут

Ска­рыс­тац­ца маг­чы­мас­ця­мі ў Аф­ры­цы


Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў на­ве­да­ла пар­ла­менц­кая дэ­ле­га­цыя Су­да­на

На пра­ця­гу гэ­та­га тыд­ня ў на­шай кра­і­не з ві­зі­там зна­хо­дзіц­ца вы­со­ка­па­стаў­ле­ная су­да­нская дэ­ле­га­цыя, на ча­ле якой — на­мес­ні­кспі­ке­ра На­цы­я­наль­най асамб­леі Рэс­пуб­лі­кі Су­дан Іса БУШ­РА. У склад дэ­ле­га­цыі так­са­ма ўва­хо­дзяць мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі, чле­ны пар­ла­мен­та, прад­стаў­ні­кі бан­каў­ска­га сек­та­ра і біз­не­су.

— Рэс­пуб­лі­ка Су­дан для Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­ец­ца ад­ным з клю­ча­вых парт­нё­раў у Аф­ры­цы, і сён­няш­ні ві­зіт вы­со­кай дэ­ле­га­цыі да­зва­ляе ка­заць пра да­лей­шае раз­віц­цё сяб­роў­скіх ад­но­сін па ўсіх кі­рун­ках, — звяр­нуў­ся да гас­цей з ві­таль­ным сло­вам на­мес­нік стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Вік­тар ГУ­МІН­СКІ. — Гэ­та доб­рая маг­чы­масць па­га­ва­рыць пра на­ша між­пар­ла­менц­кае, ганд­лё­ва-эка­на­міч­нае су­пра­цоў­ніц­тва, аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не аду­ка­цыі і ін­шых сфе­рах, якія ўяў­ля­юць уза­ем­ны ін­та­рэс для абедз­вюх кра­ін.

Ві­цэ-спі­кер ад­зна­чыў, што апош­нія кан­так­ты на двух­ба­ко­вым уз­роў­ні па­між пар­ла­мен­та­мі Бе­ла­ру­сі і Су­да­на ад­бы­лі­ся 7 га­доў та­му, і на­ды­шоў час на­вярс­таць упу­шча­нае.

У сваю чар­гу, Іса Буш­ра па­дзя­ка­ваў бе­ла­рус­каму боку за цёп­лы пры­ём і вы­ка­заў над­зею на тое, што па­лі­тыч­ныя і эка­на­міч­ныя кан­так­ты па­між Бе­ла­рус­сю і Су­да­нам бу­дуць ума­цоў­вац­ца.

15 лі­пе­ня спаў­ня­ец­ца 15 га­доў з дня ўста­ля­ван­ня дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сін па­між Бе­ла­рус­сю і гэ­тай ус­ход­не­аф­ры­кан­скай кра­і­най.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».