Вы тут

Вяр­тан­не Во­лі


Як праз 17 га­доў ма­ла­дая бе­ла­рус­ка знай­шла стра­ча­ную ра­дзі­му

«Цы­ган­ка пры­нес­ла мя­не да ма­ёй ба­бу­лі, у якой не было дзяў­чын­кі, а быў толь­кі сын, і яна ку­пі­ла мя­не», — расказвае не­ве­ра­год­на пры­го­жая дзяў­чы­на з іль­ня­ны­мі вала­са­мі і зя­лё­ны­мі пра­мя­ніс­ты­мі і сум­ны­мі ва­чы­ма. Аблічча — самае што ні на ёсць бе­ла­рус­кае, а эма­цый­насць, яр­кая мі­мі­ка і ін­та­на­цыя — цы­ган­скія. Гіс­то­рыя 21-гадо­вай ура­джэн­кі Бе­ла­ру­сі, якая знік­ла без звес­так 17 гадоў та­му і рап­тоў­на знай­шла­ся, на­гад­вае спа­лу­чэн­не бра­зіль­ска­га се­ры­я­ла, дэ­тэк­тыў­най гіс­то­рыі і сен­ты­мен­таль­най п'е­сы. У тое, што та­кое маг­чы­ма, скла­да­на па­ве­рыць. Ад­нак жыц­цё ча­сам на­гад­вае, што і ў су­ро­вай бу­дзён­нас­ці мож­на знай­сці мес­ца для цу­ду.

Дзяў­чын­ка рас­ла ў цы­ган­скай сям'і як усе дзе­ці, толь­кі ні­як не маг­ла пры­вык­нуць да но­ва­га іме­ні Ма­рыя, бо па­мя­та­ла, што яе за­вуць Во­ля. А яшчэ ўвесь час ад­чу­ва­ла ся­бе «бе­лай ва­ро­най», хоць, па­вод­ле яе слоў, ста­ві­лі­ся да яе як да род­най. І ця­пер яна, яшчэ та­кая ма­ла­дая, але та­кая не па-юнац­ку сур'­ёз­ная, рас­каз­вае пра свой лёс, ледзь­ве стрым­лі­ва­ю­чы слё­зы. «Мне вель­мі шмат да­вя­ло­ся пе­ра­жыць. Мя­не лю­бі­лі, вы­ха­ва­лі, як змаг­лі, на­ват больш — на­да мной дры­жа­лі. Але гэ­тае па­чуц­цё — ра­зу­ме­еш — не тваё. У мя­не заў­сё­ды бы­лі пы­тан­ні: хто я та­кая, ад­куль я ро­дам? Якая ні бы­ла б праў­да — на­ват ка­лі мае баць­кі мя­не пра­да­лі — я ха­це­ла б яе ве­даць».

У Мал­до­ве Во­ля вы­ву­чы­ла цы­ган­скую і мал­даў­скую мо­вы, скон­чы­ла 9 кла­саў рус­кай шко­лы (рус­кую яна ве­да­ла з дзя­цін­ства), ад­ву­чы­ла­ся ў ка­ле­джы спа­чат­ку на по­ва­ра, пас­ля на цы­руль­ні­ка, асво­і­ла май­стэр­ства ма­ні­кю­ру, на­ват пе­ра­маг­ла ў мяс­цо­вым кон­кур­се пры­га­жос­ці... і не ве­да­ла, што ўвесь гэ­ты час на ра­дзі­ме яе шу­ка­юць.

— Яшчэ ў 1997 го­дзе ін­спек­цыя па спра­вах не­паў­на­лет­ніх і кры­мі­наль­ны вы­шук го­ра­да Мін­ска іні­цы­я­ва­лі по­шу­кі дзяў­чын­кі, — па­ве­да­міў «Звяз­дзе» су­пра­цоў­нік прэс-служ­бы ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй СА­СОН­КА. — Быў аб­ве­шча­ны рэс­пуб­лі­кан­скі, між­на­род­ны і між­дзяр­жаў­ны вы­шук, шу­ка­лі па ўсім све­це. У бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі бы­ла ін­фар­ма­цыя, што дзяў­чы­на зна­хо­дзіц­ца ў Мал­до­ве. Да­сы­ла­лі за­пыт і ту­ды, дзе яна жы­ла, у го­рад Са­ро­кі. Але вы­ні­каў ён не даў, бо на той мо­мант Воль­зе вы­да­лі да­ку­мен­ты на но­вае імя і на­ват па­зна­чы­лі ў іх ін­шую да­ту на­ра­джэн­ня.

Як ні спра­ба­ва­ла дзяў­чы­на рас­пыт­ваць у ба­бу­лі пра сваю са­праўд­ную сям'ю, тая пра­сі­ла не кра­наць гэ­тай тэ­мы. Га­ва­ры­ла: маў­ляў, гэ­та мо­жа пры­нес­ці ім шко­ду. Што не дзіў­на, бо Воль­гу ў ма­мы ўкра­лі, а пас­ля пра­да­лі. Але сё­ле­та ба­бу­ля па­мер­ла, і Воль­га, вы­ра­шыў­шы, што ўжо не мо­жа ёй на­шко­дзіць, са­ма рас­па­ча­ла ак­тыў­ныя по­шу­кі сва­іх ка­ра­нёў. Спа­чат­ку звяр­ну­ла­ся ў пра­гра­му «Ча­кай мя­не», але там ёй ад­ка­за­лі, што звес­так не­да­стат­ко­ва і да­па­маг­чы ў гэ­тай сі­ту­а­цыі не змо­гуць. У рос­па­чы, амаль стра­ціў­шы над­зею, пай­шла са сва­ёй праб­ле­май да псі­хо­ла­га, і ра­зам з ім яны пры­ня­лі ра­шэн­не звяр­нуц­ца ў мал­даў­скую мі­лі­цыю. Па­ча­ла­ся пра­вер­ка па ба­зах вы­шу­ку, і ўсе пры­кме­ты дзяў­чы­ны, а так­са­ма аб­ста­ві­ны яе знік­нен­ня су­па­лі. Бе­ла­рус­ка­му і мал­даў­ска­му мі­ніс­тэр­ствам унут­ра­ных спраў су­мес­на з ін­тэр­па­лам уда­ло­ся атры­маць фо­та знік­лай дзяў­чы­ны, па якім яе пры­зна­лі бе­ла­рус­кія сва­я­кі. Апош­нія су­мне­вы раз­ве­я­лі вы­ні­кі ге­на­ты­пас­ка­піч­най экс­пер­ты­зы, якую пра­вя­лі ў Мін­ску: па­вод­ле іх, знік­лая 17 га­доў та­му бе­ла­рус­ка і 21-га­до­вая Ма­рыя — ад­на і тая ж асо­ба.

Пас­ля доў­га­га рас­стан­ня Воль­га па­спе­ла па­бы­ваць у Бе­ла­ру­сі: у Мін­ску дзяў­чы­ну пры­ту­лі­ла цёт­ка. Го­рад ма­ла­дой бе­ла­рус­цы вель­мі спа­да­баў­ся, хоць мно­гае тут для яе яшчэ ня­звык­лае. Але па­куль што та­кое ча­ка­нае вяр­тан­не на ра­дзі­му бы­ло ня­доў­гім: дзяў­чы­не зноў спат­рэ­бі­ла­ся вы­ехаць у Мал­до­ву, каб за­няц­ца афарм­лен­нем да­ку­мен­таў, не­аб­ход­ных для кан­чат­ко­ва­га пе­ра­ез­ду ў Бе­ла­русь. Тут яна спа­дзя­ец­ца знай­сці пра­цу і жыл­лё. Хо­чац­ца ве­рыць, што пас­ля столь­кіх пе­ры­пе­тый гэ­тая шчым­лі­вая гіс­то­рыя зной­дзе свой ла­гіч­ны шчас­лі­вы пра­цяг і яе ге­ра­і­ня, на­рэш­це, ста­не сва­ёй ся­род сва­іх.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.