Вы тут

Закаханы ў жыццё


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 11.07.14 г.

_________________________________________________________________________

Персанальная выстаўка айчыннага мастака Ігара Уласава з арыгінальнай назвай “Каханне да жыцця” адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва. Палотны, прадстаўленыя ў экспазіцыі, адлюстроўваюць цікавасць аўтара да рэалістычнага пачатку ў жывапісе.

Выстаўка уласава_малюнак_Квітнеючыя яблыні

Сёлета Ігар Уладзіміравіч адсвяткаваў 70-годдзе. Але, нягледзячы на багаты жыццёвы досвед, ён, па ўласным прызнанні, пастаянна вучыцца на класічных узорах сусветнага выяўленчага мастацтва, удасканальваючы эстэтычны густ і пашыраючы светапогляд.

Падчас адкрыцця выстаўкі старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца заўважыў, што яна цалкам апраўдвае сваю назву: творы І. Уласава, прасякнутыя пазітыўнай энергетыкай, з’яўляюцца сапраўдным увасабленнем жыццёвай гармоніі. Ён працуе кранальна, шчыра, далікатна.

Жывапісец Святаслаў Федарэнка падкрэсліў: для кожнага мастака персанальная выстаўка — не толькі свята, але і свайго роду творчая справаздача перад гледачом. У палотнах юбіляра — цікавыя кампазіцыйныя і каларыстычныя знаходкі.

Ігар Уладзіміравіч вядомы не толькі як жывапісец, але і як педагог. За дзесяцігоддзі выкладчыцкай дзейнасці ён здолеў перадаць моцны зарад творчай энергіі шматлікім вучням. Адзін з іх, сябар БСМ Уладзімір Клімушка, падчас імпрэзы выказаў падзяку майстру.

Паводле кіраўніка студыі ваенных мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Мікалая Апіёка, у палотнах І. Уласава прадумана кожная дэталь. Тут няма ніводнага выпадковага мазка.

Юбілейны вернісаж Ігара Уласава можна наведаць да 13 ліпеня.

Яна ЯВІЧ

Даведка “ЛіМа”

Ігар Уласаў нарадзіўся 10 лютага 1944 г. на станцыі Абазерская Архангельскай вобласці (Расія). Малым застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзіцячых дамах Расіі і Беларусі. Рана праявіў мастацкія здольнасці і ў 14 гадоў паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. У 1975 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (факультэт жывапісу). Працаваў на мастацкім камбінаце, пасля 26 гадоў выкладаў малюнак, жывапіс, кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава. Член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выставак.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.