Вы тут

У якасці выключэння пуцёўку на платную рыбалку выпішуць са зніжкай


У рэдакцыю з просьбай аб дапамозе звярнуўся жыхар Узды Аляксандр Паўлавіч Лычкоўскі. Турбавала яго праблема баўлення вольнага часу ў выглядзе рыбалкі. Сутнасць справы заяўнік выкладаў даволі эмацыянальна...

— Часам езджу на Лашанскае вадасховішча. Суткамі там знаходзіцца, як іншыя, не выпадае, звычайна рыбачу дзве-тры гадзіны. Праблема ў тым, што я інвалід трэцяй групы, у мяне закупорка сасудаў ніжніх канечнасцяў. Так што зімой на той рыбалцы магу знаходзіцца ўвогуле дзесяць хвілін. А ўжо ў іншую пару года магу дазволіць сабе некалькі гадзін задавальнення з вудай. Але чаму я павінен плаціць такія грошы — 100 тысяч рублёў за суткі, калі, як ужо сказаў, фактычна лаўлю рыбу дзве-тры гадзіны? — пытаўся Аляксандр Паўлавіч. — Спрабаваў высветліць, чаму так. Кажуць, маўляў, бяры тады абанемент на месяц, на паўгода, на год — так будзе больш танна. Але чаму такі падыход? Гэта падобна на тое, што, калі б я прыйшоў у краму і спытаў пра бохан хлеба, мне прадаўшчыца адказала б: бяры, маўляў, адразу шэсць боханаў. На год задавальненне каштуе адзін мільён рублёў. Кажуць, за гэтыя грошы можаш хоць кожны дзень лавіць рыбу. Я ж хачу плаціць толькі за фактычна праведзены на рыбалцы час...

15-41

Тэлефануем дырэктару Уздзенскай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзіміру Кучуку. Той у курсе праблемы, бо наш заяўнік неаднаразова звяртаўся і да яго. Уладзімір Васільевіч зазначае, што з юрыдычнай кропкі погляду ў дачыненні да рыбалова-аматара нічога не парушана.

— Плошча вадасховішча складае 362 гектары, абслугоўваюць яго два егеры. Пракантраляваць, колькі гадзін будзе лавіць рыбу чалавек, нерэальна. Скажам, норма вылаву на аднаго чалавека за суткі складае пяць кілаграмаў рыбы. Калі пашанцуе, можна злавіць і больш. Толькі я не памятаю, каб да нас зноў звярталіся па пуцёўку. Бывае, што і ўлоў па кустах хаваюць, — распавёў суразмоўца.

Як паведаміў далей Уладзімір Кучук, рэжым платнай аматарскай лоўлі ўзгоднены з аблвыканкамам, у тым ліку і кожная цана за пуцёўку. Па словах Уладзіміра Васільевіча, кошт такога задавальнення для аматараў у іх яшчэ не самы высокі. Як ужо адзначалася вышэй, за сезон (з 1 студзеня па 31 снежня) трэба аддаць два мільёны рублёў, а пуцёўка на суткі каштуе 100 тысяч рублёў. Названыя лічбы — не для членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Тыя, хто ў таварыстве — маюць зніжку напалову. Што ж датычыцца заяўніка Аляксандра Паўлавіча Лычкоўскага...

Як распавёў дырэктар Уздзенскай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір Кучук, «мы пайшлі на ўступку гэтаму грамадзяніну, калегіяльна разгледзім пытанне на праўленні раённага савета і, у якасці выключэння, выпішам яму сезонную пуцёўку за 250 тысяч рублёў».

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.