Вы тут

У цэнтры Навагрудка адшукалі... карчму?


У цэнтры Навагрудка археолагі знайшлі гістарычную забудову. Па словах старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ірыны Ганецкай, пакуль можна датаваць толькі два апошнія слаі. Верхняя забудова адносіцца, хутчэй за ўсё, да XVІІ — XVІІІ стагоддзяў. Гэта можа быць карчма, бо ў гэтым слоі знойдзена шмат элементаў глінянага і шклянога посуду.

Знаходкі наступнага слою, дзе захаваўся самы вялікі драўляны зруб, характэрныя для жылога дома XVІ — XVІІ стагоддзяў.

Раскопкі праводзіліся на месцы будаўніцтва атэля «Еўропа» ў цэнтральнай частцы горада. Падчас работ археолагам трапіліся элементы гарадской забудовы, пад якой, як высветлілася, знаходзяцца элементы пабудоў яшчэ больш ранняга перыяду. Цяпер спецыялісты лічаць, што там захавалася не менш за чатыры ярусы пабудоў, датаваных розным часам. Дамы былі пабудаваны фактычна адзін над адным. Па папярэдняй інфармацыі, ніжнія слаі могуць адносіцца да XІ—XІІ стагоддзяў.

Пасля завяршэння раскопак элементы гарадской забудовы будуць разабраны і закансерваваны. Іх плануецца перавезці ў адзін з музеяў, каб прадставіць шырокай публіцы.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».