Вы тут

Да сустрэчы, «Сла­вян­скі ба­зар»!


Гэ­тай ноч­чу за­вяр­шыў­ся 23-ці па лі­ку між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску». 2Сё­лет­ні фес­ты­валь, як за­ўва­жы­лі ста­ра­жы­лы го­ра­да, мно­гія яго ўдзель­ні­кі, за­пом­ніц­ца на­доў­га. І гэ­та — дзя­ку­ю­чы но­вым пра­ек­там, но­ва­му па­ды­хо­ду да пра­вя­дзен­ня кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў. А сцэ­на ам­фі­тэ­ат­ра ўра­зі­ла ўсіх, хто зна­хо­дзіў­ся ў за­ле ці гля­дзеў транс­ля­цыі па тэ­ле­ба­чан­ні. А яшчэ пры­ем­на здзі­ві­ла тое, што пад­час «ба­за­ру» не бы­ло ліў­няў, якія «на­вед­ва­лі» фес­ты­валь­ны го­рад што­год. Прад­стаў­ні­кі ка­ля 30 кра­ін све­ту бра­лі ўдзел у гэ­тым фэс­це. Гас­цін­ны Ві­цебск прак­тыч­на круг­ла­су­тач­на фес­ты­ва­ліў. Не­ка­то­рыя кан­цэр­ты ў лет­нім ам­фі­тэ­ат­ры — на га­лоў­най сцэ­не «ба­за­ру» — за­вяр­ша­лі­ся пад ра­ні­цу. У цэнт­ры го­ра­да кір­ма­шы, ву­ліч­ныя ка­вяр­ні пра­ца­ва­лі і ноч­чу. Як пад­лі­чы­лі ў абл­вы­кан­ка­ме, што­дня пад­час «ба­за­ру» та­ва­ра­зва­рот па­вя­ліч­ва­ец­ца мі­ні­мум у 10 ра­зоў. Зла­джа­на па­пра­ца­ва­ла ка­ман­да ар­га­ні­за­та­раў фес­ты­ва­лю. У ды­рэк­цыі зра­бі­лі ўсё маг­чы­мае, каб са­мыя кап­рыз­ныя «зор­кі» за­ста­лі­ся за­да­во­ле­ны­мі зна­хо­джан­нем на ад­ным з са­мых вя­до­мых у све­це куль­тур­ных пра­ек­таў. І га­ра­джа­нам, і не «зор­ным» гас­цям го­ра­да бы­ло кам­форт­на. Па доб­рай тра­ды­цыі, пра­ца над пад­рых­тоў­кай да чар­го­ва­га «ба­за­ру» па­чы­на­ец­ца ад­ра­зу пас­ля за­кан­чэн­ня мі­ну­ла­га. І цяж­ка ўя­віць, што ка­лісь­ці ў Ві­цеб­ску не бы­ло та­ко­га маш­таб­на­га ме­ра­пры­ем­ства. Та­кое ўра­жан­не, што фес­ты­валь заў­сё­ды быў, ёсць і, без­умоў­на, бу­дзе! Фэст афі­цый­на за­крыў­ся, але і сён­ня, і заўт­ра пра­хо­дзяць кан­цэр­ты, прэ­зен­ту­юц­ца за­баў­ляль­ныя пра­гра­мы. Та­кім чы­нам, «ба­зар» па-ра­ней­ша­му пра­віць баль.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.