Вы тут

Мэ­ты і срод­кі


Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз у кан­тэкс­це па­лі­ты­кі ЗША

Пад­пі­сан­не да­га­во­ра аб ства­рэн­ні з 1 сту­дзе­ня 2015 Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за (ЕА­ЭС), якое ад­бы­ло­ся 29 мая, вы­клі­ка­ла ве­лі­зар­ную і цал­кам за­слу­жа­ную ці­ка­васць ва ўсім све­це. Сён­ня рэа­лі­зу­юц­ца пла­на­мер­ныя кро­кі па ўва­саб­лен­ні ў жыц­цё асноў­ных яго па­ла­жэн­няў з па­чат­ку на­ступ­на­га го­да. Па­лі­ты­каў і экс­пер­таў Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі і Ка­зах­ста­на не мо­жа не на­сця­рож­ваць ад­на­знач­на не­га­тыў­нае стаў­лен­не ЗША да фар­мі­ра­ван­ня но­ва­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня. Уз­ні­кае на­ту­раль­нае пы­тан­не: у чым пры­чы­на та­ко­га не­пры­ман­ня ЕА­ЭС з бо­ку аме­ры­кан­цаў?

Асноў­ны ўплыў ця­пер на су­свет­ную геа­па­лі­ты­ку аказ­вае змя­нен­не стра­тэ­гіі знеш­няй па­лі­ты­кі ЗША. У Ва­шынг­то­не пе­ра­жы­ва­юць, што та­кія кан­ку­рэн­ты, як Еў­ра­са­юз, Ра­сія і Кі­тай, на­бі­ра­юць сі­лу, якая ад­ной­чы мо­жа па­зба­віць ЗША звык­лай ро­лі су­свет­на­га ге­ге­мо­на. Каб за­тар­ма­зіць раз­віц­цё кан­ку­рэн­таў, за­мест ра­ней­шай ро­лі «су­свет­на­га жан­да­ра» ЗША ў апош­нія га­ды пе­рай­шлі да ро­лі «су­свет­на­га пра­ва­ка­та­ра бес­па­рад­каў».

Злу­ча­ныя Шта­ты на­са­джа­юць чу­жыя ін­шым кра­і­нам каш­тоў­нас­ці і пры­вод­зяць да ўла­ды ўра­ды, якія пад­вяр­га­юць рэз­ка­му пе­ра­гля­ду тра­ды­цый­ны рас­па­ра­дак жыц­ця. Та­кім чы­нам яны ства­ра­юць не­ста­біль­ную сі­ту­а­цыю, у якой но­выя ўра­ды за­ле­жаць ад пад­трым­кі аме­ры­кан­цаў. Для та­го, каб яны не пе­ра­ста­лі за­ле­жаць ад пад­трым­кі ЗША, у рэ­гі­ё­нах «раз­дзі­ма­юц­ца» ста­рыя кан­флік­ты і ства­ра­юц­ца но­выя. Ва ўра­дзе ЗША ёсць упэў­не­насць, што ача­гі не­ста­біль­нас­ці, якія ства­ра­юц­ца ўда­ле­чы­ні ад аме­ры­кан­ска­га кан­ты­нен­та, не пе­ра­кі­нуц­ца на аме­ры­кан­скую тэ­ры­то­рыю. Але са­мае га­лоў­нае — яны ство­раць па­тэн­цый­ным кан­ку­рэн­там, якія маг­лі б кі­нуць вы­клік Злу­ча­ным Шта­там, мност­ва праб­лем, вы­ра­шэн­не якіх па­ра­лі­зуе іх знеш­не­па­лі­тыч­ную во­лю да гла­баль­на­га да­мі­на­ван­ня.

У сі­ту­а­цыі штуч­най су­свет­най не­ста­біль­нас­ці ЗША пра­дае на­цы­я­наль­ным дзяр­жа­вам свой фір­мен­ны та­вар — бяс­пе­ку, якая пад­ра­зу­мя­вае маг­чы­масць за­бяс­пе­чыць пад­трым­ку з бо­ку са­май буй­ной у све­це ва­ен­най ма­шы­ны Ва­шынг­то­на ў аб­мен на ўступ­кі аме­ры­кан­цам па важ­ных для іх пы­тан­нях.

Асаб­лі­вас­ці гэ­тай стра­тэ­гіі мож­на раз­гле­дзець на пры­кла­дзе Еў­ра­са­ю­за і Ра­сіі. Ува­рван­не ў Ірак і Аф­га­ні­стан, па­дзеі араб­скай вяс­ны 2011 го­да, за­ах­воч­ван­не аме­ры­кан­ца­мі кур­су Укра­і­ны на еў­ра­ін­тэг­ра­цыю ства­ры­лі мност­ва вы­клі­каў бяс­пе­кі на бліз­кіх под­сту­пах да Еў­ра­са­ю­за і Ра­сіі, па­сва­ры­лі Бру­сель і Маск­ву, ства­ры­лі ма­гут­ныя ача­гі тэ­ра­рыз­му, блі­жэй­шай мэ­тай якіх з'яў­ля­юц­ца перш за ўсё тэ­ры­то­рыі ЕС і Ра­сіі. Та­кім чы­нам ЗША спра­бу­юць штуч­на за­цяг­нуць сваё геа­па­лі­тыч­нае да­мі­на­ван­не, ства­ра­ю­чы праб­ле­мы для па­тэн­цый­ных кан­ку­рэн­таў. Ра­зу­мен­не гэ­та­га імк­нен­ня ва­шынг­тон­скіх эліт вы­клі­ка­ла зблі­жэн­не Кі­тая і Ра­сіі і пад­трым­ку Пе­кі­нам Маск­вы па сі­рый­скіх і ўкра­ін­скіх пы­тан­нях. Кі­тай ба­чыць спро­бы ства­рэн­ня аме­ры­кан­ца­мі для яго праб­лем у Паўд­нё­вай і Ус­ход­няй Азіі і ра­зу­мее асця­ро­гі Ра­сіі. Ёсць пры­кме­ты та­го, што ўсве­дам­лен­не аме­ры­кан­скіх пла­наў ад­бы­ва­ец­ца і на тэ­ры­то­рыі Еў­ра­са­ю­за. Сіг­на­лам мож­на лі­чыць ня­даў­нюю пра­па­но­ву Пу­ці­на, Алан­да і Мер­кель аб пад­аў­жэн­ні пе­ра­мір'я на тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны, якое ідзе на­су­пе­рак з уста­ноў­ка­мі Ва­шынг­то­на, і шпі­ён­скі скан­дал з аген­та­мі ЦРУ на тэ­ры­то­рыі Гер­ма­ніі.

У су­вя­зі з па­доб­най сі­ту­а­цы­яй ЗША за­ста­юц­ца асноў­най па­гро­зай для ЕА­ЭС. Лю­быя да­моў­ле­нас­ці з аме­ры­кан­скім ура­дам, спро­бы знай­сці агуль­ныя ін­та­рэ­сы ў пы­тан­нях бяс­пе­кі або пра­ду­хі­лен­ні рас­паў­сюдж­ван­ня ядзер­ных ма­тэ­ры­я­лаў бу­дуць нік­чэм­ны­мі для аме­ры­кан­цаў, ня­хай на сло­вах і за­клю­ча­ныя. Клю­ча­вы­мі ін­та­рэ­са­мі Ва­шынг­то­на ў Еў­ро­пе бу­дзе ства­рэн­не су­пя­рэч­нас­цяў па­між ЕС і Ра­сі­яй, дэ­ста­бі­лі­за­цыя на тэ­ры­то­рыі ство­ра­на­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. ЕС у вы­ні­ку аме­ры­кан­скіх пла­наў па­ві­нен ад­кі­нуць на­ме­ры па да­лей­шай цэнт­ра­лі­за­цыі ўла­ды, што маг­ло б з ця­гам ча­су ства­рыць з ЕС звыш­дзяр­жа­ву, Ра­сія — стра­ціць ам­бі­цыі па знеш­не­па­лі­тыч­ным рэ­ван­шы і вяр­нуц­ца пад кры­ло ЗША, як гэ­та бы­ло пры Ель­цы­ну. З гэ­тай мэ­тай тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны і Бе­ла­ру­сі па­він­ны стаць арэ­най аб­васт­рэн­ня су­пя­рэч­нас­цяў па­між Ра­сі­яй і Еў­ра­са­ю­зам, ад­на­ча­со­ва пад­верг­нуў­шы ры­зы­цы па­стаў­кі ра­сій­скіх энер­га­рэ­сур­саў у ЕС.

Не мен­шыя праб­ле­мы мо­гуць ча­каць і Ка­зах­стан. Гэ­тая кра­і­на з'яў­ля­ец­ца клю­ча­вым пунк­там у Цэнт­раль­най Азіі, і яе дэ­ста­бі­лі­за­цыя мо­жа па­да­рваць як ЕА­ЭС, так і ўплыў у рэ­гі­ё­не Ра­сіі. Да­стат­ко­ва не­ста­біль­ныя не толь­кі Аф­га­ні­стан і Па­кі­стан, якія зна­хо­дзяц­ца по­бач, але і та­кія кра­і­ны, як Уз­бе­кі­стан, Кыр­гыз­стан і Та­джы­кі­стан. Не па­ляг­чае сі­ту­а­цыю і тое, што ў Кыр­гыз­ста­на і Та­джы­кі­ста­на ёсць сур'­ёз­ныя праб­ле­мы ў ад­но­сі­нах з Уз­бе­кі­ста­нам з‑за спа­жы­ван­ня вод­ных рэ­сур­саў.

Зы­хо­дзя­чы з сён­няш­няй геа­па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі, мож­на кан­ста­та­ваць, што га­лоў­най знеш­не­па­лі­тыч­най за­да­чай Бе­ла­ру­сі як кра­і­ны — чле­на ЕА­ЭС з'яў­ля­ец­ца са­дзей­ні­чан­не ў пры­мі­рэн­ні Ра­сіі з Еў­ра­са­ю­зам. Ка­лі тэн­дэн­цыя ўсве­дам­лен­ня дэ­струк­тыў­ных пла­наў ЗША бу­дзе раз­ві­вац­ца ў ЕС, у Бе­ла­ру­сі і Еў­ра­са­ю­за зной­дзец­ца мност­ва пля­цо­вак для су­пра­цоў­ніц­тва, у тым лі­ку не звя­за­ных з Ра­сі­яй. Ка­лі Еў­ра­са­юз не змо­жа пе­ра­адо­лець сваю дэз­ар­га­ні­за­ва­насць і за­леж­насць ад унут­ра­ных аген­таў уплы­ву ЗША, то ад­но­сі­ны Ра­сіі і ЕС за­ста­нуц­ца аб­вост­ра­ны­мі, і ро­ля Бе­ла­ру­сі як экс­пер­та па Ра­сіі так­са­ма бу­дзе знач­ная для Еў­ра­са­ю­за.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.