Вы тут

«Ды­на­ма» ад­ры­ва­ец­ца ад БА­ТЭ


Чар­го­вая пе­ра­мо­га «бе­ла-бла­кіт­ных», вік­то­рыя пляж­ных фут­ба­ліс­таў і не­ве­ра­год­ны пос­пех вес­ля­роў. У аб'­ек­ты­ве «Звяз­ды» — га­лоў­ныя спар­тыў­ныя па­дзеі кра­і­ны апош­ня­га ўік-эн­да.

1.Збор­ная Бе­ла­ру­сі па вес­ла­ван­ні на бай­дар­ках і ка­ноэ пры­вез­ла з чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы 8 уз­на­га­род (4 за­ла­тыя ме­да­лі, 2 ся­рэб­ра­ныя і 2 брон­за­выя). У вы­ні­ку на­шы су­ай­чын­ні­кі за­ня­лі ў агуль­на­ка­манд­ным за­лі­ку трэ­цяе мес­ца і пра­пус­ці­лі на­пе­рад толь­кі венг­раў, гас­па­да­роў спа­бор­ніц­тваў, і нем­цаў. Уз­на­га­ро­ды вы­шэй­ша­га га­тун­ку атры­ма­лі Мар­га­ры­та Ціш­ке­віч і Ма­ры­на Літ­він­чук (бай­дар­кі-двой­кі, 200 мет­раў), Алег Юрэ­ня (бай­дар­ка-адзі­ноч­ка, 1000 м), Дзміт­рый Раб­чан­ка, Дзя­ніс Га­ра­жа, Дзміт­рый Вай­ціш­кін і Аляк­сандр Ваў­чэц­кі (ка­ноэ-чац­вёр­кі, 1000 м), Аляк­санд­ра Гры­шы­на і Соф'я Юр­чан­ка (бай­дар­кі-двой­кі, 1000 м).

2.Збор­ная Бе­ла­ру­сі па пляж­ным фут­бо­ле, якую трэ­ні­руе бра­зі­лец Жо­ао Кос­та, упер­шы­ню ў сва­ёй гіс­то­рыі згу­ля­е ў су­пер­фі­на­ле Еў­ра­лі­гі. На чар­го­вым эта­пе тур­ні­ру, які пры­ма­ла Маск­ва, бе­ла­ру­сы не­ча­ка­на пе­рай­гра­лі Ра­сію (4:2), паў­на­моц­ных чэм­пі­ё­наў све­ту, са­сту­пі­лі іс­пан­цам (1:4) і пе­ра­маг­лі грэ­каў (6:5). Ня­гле­дзя­чы на тое, што пе­рад су­пер­фі­на­лам прой­дзе яшчэ адзін этап, бе­ла­ру­сы за­га­дзя за­бяс­пе­чы­лі са­бе мес­ца ў вы­ра­шаль­ным раў­ндзе. Мат­чы за тра­фей пройдуць у іс­пан­скім га­ра­дку Та­рэ­дэм­ба­ра з 14 па 17 жніў­ня.

3.Мін­скае «Ды­на­ма» за­ма­ца­ва­ла­ся на пер­шай па­зі­цыі пер­шын­ства кра­і­ны па фут­бо­ле. У 17‑м ту­ры ста­ліч­ная дру­жы­на ў гас­цях пе­рай­гра­ла баб­руй­скую «Бел­шы­ну» (1:0). Брэсц­кія ды­на­маў­цы пе­ра­маг­лі «Слуцк» (2:1), «Го­мель» і «Наф­тан» (На­ва­по­лацк) пад­пі­са­лі мір­ны да­га­вор (2:2), «Шах­цёр» быў мац­ней­шы за «Нё­ман» (1:0), а «Мінск» з да­па­мо­гай аба­рон­цы Сяр­гея Амель­ян­чу­ка, які вяр­нуў­ся на ра­дзі­му пас­ля 13‑га­до­ва­га ле­гі­я­нер­ска­га пе­ры­я­ду, на­браў тры ба­лы ў па­ядын­ку з «Дняп­ром» (1:0). У сваю чар­гу, ба­ры­саў­скі БА­ТЭ не здо­леў на род­ным ста­ды­ё­не пе­рай­граць жо­дзін­скі «Тар­пе­да-Бе­лАЗ» (1:1). Пас­ля чар­го­ва­га ту­ра мін­скае «Ды­на­ма» з 41 ба­лам  ада­рва­ла­ся на тры ач­кі ад БА­ТЭ. На трэ­цім мес­цы з 30 ба­ла­мі ідзе «Шах­цёр».

Да­рэ­чы, сён­ня на «Ба­ры­саў-Арэ­не» па­да­печ­ныя Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча рас­пач­нуць еў­ра­куб­ка­вую пра­гра­му. У пер­шым мат­чы 2‑га ква­лі­фі­ка­цый­на­га раў­нда Лі­гі Чэм­пі­ё­наў «жоў­та-бла­кіт­ным» бу­дзе су­праць­ста­яць ал­бан­скі «Скен­дэр­беў». Матч пач­нец­ца ў 20:00. Пра­мую транс­ля­цыю ар­га­ні­зуе афі­цы­яль­ны сайт БА­ТЭ і тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь‑5».

4.Дзю­да­іст­ка Ан­жэ­ла Ма­ро­за­ва за­ва­я­ва­ла ся­рэб­ра­ную ўзна­га­ро­ду на эта­пе Еў­ра­пей­ска­га ту­ра, які пры­маў ня­мец­кі Зін­дэль­фін­ген. У фі­на­ле ва­га­вой ка­тэ­го­рыі да 70 кг Ан­жэ­ла са­сту­пі­ла італь­ян­цы Джэ­ні­фер Піт­цан­ці.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.