Вы тут

Сты­хія — спра­ва звы­чай­ная?


Сі­ноп­ты­кі абя­ца­юць спя­ко­ту за 30, а так­са­ма моц­ныя ліў­ні і град

І на гэ­тым тыд­ні на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі за­ха­ва­ец­ца тра­піч­нае ня­ўстой­лі­вае на­двор'е, ка­лі га­ра­чы­ня бу­дзе су­пра­ва­джац­ца сур'­ёз­ны­мі апад­ка­мі, па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Люд­мі­ла Па­ра­шчук.

Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра сён­ня скла­дзе плюс 25–30 гра­ду­саў. На пра­ця­гу дня на за­ха­дзе і ўсхо­дзе кра­і­ны прой­дуць на­валь­ніч­ныя даж­джы. Пры на­валь­ні­цах шква­ліс­тае ўзмац­нен­не вет­ру да 15–20 мет­раў у се­кун­ду. Мес­ца­мі маг­чы­мы град і моц­ныя ліў­ні. За­ха­ва­ец­ца ўплыў ак­тыў­ных ат­лан­тыч­ных фран­тоў і ў се­ра­ду. Уна­чы мес­ца­мі, а ўдзень паў­сюд­на прой­дуць ка­рот­ка­ча­со­выя на­валь­ніч­ныя даж­джы. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў ноч на се­ра­ду бу­дзе плюс 12–17 гра­ду­саў, удзень пры­грэе да 24–29 цяп­ла, а па паў­днё­вым ус­хо­дзе Го­мель­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цей га­ра­чы­ня бу­дзе да­ся­гаць на­ват плюс 30–31 гра­ду­са.

Ай­чын­ныя спе­цы­я­ліс­ты пад­лі­чы­лі, што ў дру­гой па­ло­ве тыд­ня ча­ка­ец­ца па­ве­лі­чэн­не ат­мас­фер­на­га ціс­ку і даж­джоў ста­не менш. Ад­нак тэм­пе­ра­тур­ны фон за­ста­нец­ца ана­маль­на вы­со­кім. Уна­чы бу­дзе плюс 12–18 гра­ду­саў, удзень — 24–29 цяп­ла. Уна­чы і ра­ні­цай у ні­зі­нах і по­бач з ва­да­ёма­мі маг­чы­мы ка­рот­ка­ча­со­вы ту­ман.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў на­шых сі­ноп­ты­каў, у боль­шас­ці рэ­гі­ё­наў кра­і­ны за­ха­ва­ец­ца спя­кот­нае на­двор'е і ў вы­хад­ныя. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ў ме­жах плюс 24–28 гра­ду­саў.

Толь­кі на ўскрай­ку паў­ноч­на­га ўсхо­ду Ві­цеб­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цей бу­дзе свя­жэй, бо ту­ды за­ві­тае ан­ты­цык­лон з бо­ку Ле­нін­град­скай воб­лас­ці Ра­сіі. Там спе­цы­я­ліс­ты абя­ца­юць удзень плюс 21–23 гра­ду­сы.

Экс­пер­ты гід­ра­мет­цэнт­ра ад­зна­ча­юць у лі­пе­ні вель­мі ня­ўстой­лі­вы і эк­стрэ­маль­ны ха­рак­тар на­двор'я. На­прык­лад, у су­бо­ту на ме­тэа­стан­цыі Жыт­ка­ві­чы толь­кі за ча­ты­ры га­дзі­ны вы­па­ла 88 літ­раў апад­каў на квад­рат­ны метр, што аж­но на тры літ­ры больш за ме­сяч­ную нор­му на лі­пень. Ра­зам з тым, на су­сед­няй ме­тэа­стан­цыі ў Пін­ску даж­джоў у гэ­ты дзень уво­гу­ле не бы­ло за­фік­са­ва­на.

Пад­та­пі­ла Мінск і Грод­на

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі служ­баў МНС, на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны ў мі­ну­лыя вы­хад­ныя прай­шлі моц­ныя ліў­ні. У ня­дзе­лю ў Пер­ша­май­скім ра­ё­не ста­лі­цы ў пе­ры­яд з 18.50 да 19.20 прай­шоў моц­ны дождж. У вы­ні­ку пад­тап­лен­ня з 19.29 да 20.27 быў пры­пы­не­ны рух трох марш­ру­таў трам­ва­яў на скры­жа­ван­ні ву­ліц Ла­гой­скі тракт, Ка­лі­ноў­ска­га (глы­бі­ня пад­тап­лен­ня — 150 см) і трох тра­лей­бус­ных марш­ру­таў па ву­лі­цах Кно­ры­на, Ка­лі­ноў­ска­га (глы­бі­ня пад­тап­лен­ня — 300 см).

У су­бо­ту і ня­дзе­лю ў Гро­дзен­скім ра­ё­не і аб­лас­ным цэнт­ры вы­паў 41 мм апад­каў пры ся­рэд­ня­ме­сяч­най нор­ме 77 мм. Бы­лі пад­топ­ле­ны 83 пад­вор­кі і скле­пы пры­ват­ных до­ма­ўла­дан­няў, 23 бу­дын­кі аб'­ек­таў і ар­га­ні­за­цый роз­на­га пры­зна­чэн­ня, 40 ква­тэр шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­моў. У вы­ні­ку пад­мы­ван­ня грун­ту ства­ры­ла­ся па­гро­за па­ру­шэн­ня цэ­лас­нас­ці сцен і пе­ра­га­ро­дак пры­ват­на­га жы­ло­га до­ма, раз­ме­шча­на­га па вул. Спар­та­каў­ская. Па­вод­ле па­ве­дам­лен­няў ві­да­воч­цаў, бы­лі па­шко­джа­ны ўчаст­кі да­рож­ных па­крыц­цяў 10 ву­ліц. Ін­фар­ма­цыя пе­ра­да­дзе­на ў да­рож­ныя ар­га­ні­за­цыі. Вя­дуц­ца ад­наў­лен­чыя ра­бо­ты. У гэ­ты час у Гро­дзен­скім заа­пар­ку ў су­вя­зі з пад­тап­лен­нем кле­так за­гі­ну­ла 30 пту­шак: фа­за­ны на­ча­ва­лі на зям­лі, і іх прос­та на­кры­ла хва­ляй ва­ды.

Для лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў у Грод­не і ра­ё­не бы­лі за­дзей­ні­ча­ны 150 ча­ла­век, больш за 30 адзі­нак тэх­ні­кі вы­ра­та­валь­ні­каў і ЖКГ, дзя­сят­кі мо­та­помп, у тым лі­ку ка­му­наль­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Рам­бу­даў­та­дар». Пад­раз­дзя­лен­ня­мі МНС і ка­му­наль­ны­мі служ­ба­мі ака­за­на да­па­мо­га на­сель­ніц­тву.

Па­сва­­во­ліў і ве­цер

Па­вод­ле апе­ра­тыў­най ін­фар­ма­цыі, па пры­чы­не пра­хо­джан­ня на­валь­ніч­на­га фрон­ту з па­ры­ва­мі вет­ру (да 16 м/с) па­цяр­пе­лі 6 на­се­ле­ных пунк­таў у Го­мель­скай (Лель­чыц­кі р‑н), Мін­скай (Слуц­кі і Бя­рэ­зін­скі) і Ма­гі­лёў­скай (Бы­хаў­скі і Кры­чаў­скі р‑ны) аб­лас­цях. Па­шко­джа­ны да­хі 6 жы­лых да­моў і 8 сель­ска­гас­па­дар­чых бу­дын­каў. У Грод­на па пра­спек­це Я. Ку­па­лы па­ва­ле­ны­мі дрэ­ва­мі па­шко­джа­ны тры лег­ка­выя аў­та­ма­бі­лі. Ава­рый­ны­мі бры­га­да­мі вя­дуц­ца ад­наў­лен­чыя ра­бо­ты.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі аб'­яд­нан­ня «Бел­энер­га», на вы­хад­ныя на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны бы­лі абяс­то­ча­ны 705 на­се­ле­ных пунк­таў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».