Вы тут

У пры­яры­тэце — ІТ-спе­цы­яль­нас­ці, эка­но­мі­ка і пра­ва­знаў­ства


У пры­яры­тэце — ІТ-спе­цы­яль­нас­ці, эка­но­мі­ка і пра­ва­знаў­ства

Сту­дэн­та­мі ма­раць быць усе, а тым больш на­ву­чац­ца за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту. У су­бо­ту, пас­ля та­го як дзве­ры пры­ём­ных ка­мі­сій ВНУ за­чы­ні­лі­ся, мно­гія з абі­ту­ры­ен­таў уз­дых­ну­лі з па­лёг­кай: усё, што ад іх за­ле­жа­ла, яны зра­бі­лі. Але вось ці ўга­да­лі з вы­ба­рам?

У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным эка­на­міч­ным уні­вер­сі­тэ­це ў апош­нія га­дзі­ны ра­бо­ты пры­ём­най ка­мі­сіі дзя­сят­кі абі­ту­ры­ен­таў за­бі­ра­лі свае да­ку­мен­ты і пе­ра­па­да­ва­лі іх на тыя спе­цы­яль­нас­ці, дзе, па іх пад­лі­ках, у іх яшчэ за­ста­ві­лі­ся шан­цы тра­піць на «бюд­жэт». Та­му сі­ту­а­цыя на не­ка­то­рых фа­куль­тэ­тах з пра­хад­ны­мі ба­ла­мі пас­ля 18 га­дзін іс­тот­на змя­ні­ла­ся. На­ту­раль­на, што хтось­ці пра­га­даў са сва­і­мі пад­лі­ка­мі, а хтось­ці, на­ад­ва­рот, ака­заў­ся ў вый­гры­шы. Мно­гія ВНУ аб­на­ві­лі звест­кі па коль­кас­ці пры­ня­тых за­яў яшчэ поз­на ўве­ча­ры 12 лі­пе­ня. Ін­шыя зра­бі­лі гэ­та ў ня­дзе­лю. Але на сай­тах не­ка­то­рых ВНУ яшчэ і ў па­ня­дзе­лак бы­лі прад­стаў­ле­ны звест­кі толь­кі пра коль­касць па­да­дзе­ных за­яў па ста­не на 15 га­дзін 12 лі­пе­ня, што вы­гля­дае, як мі­ні­мум, дзіў­на.

Фі­зі­ка і ма­тэ­ма­ты­ка — шлаг­ба­ум для сла­бых абі­ту­ры­ен­таў

Як і ча­ка­ла­ся, сур'­ёз­ны ад­сеў абі­ту­ры­ен­таў пас­ля ня­ўда­лай зда­чы ЦТ па фі­зі­цы і ма­тэ­ма­ты­цы, ад­біў­ся га­лоў­ным чы­нам, на за­паў­нен­ні ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ных спе­цы­яль­нас­цяў і спе­цы­яль­нас­цяў у сель­ска­гас­па­дар­чых ВНУ.

Не­за­поў­не­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы ёсць у Бе­ла­рус­кім на­цы­я­наль­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це, Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це, Брэсц­кім дзяр­жаў­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це, Го­мель­скім дзяр­жаў­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це, Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це транс­пар­ту. Вель­мі скла­да­ная сі­ту­а­цыя скла­ла­ся з за­паў­нен­нем мес­цаў у Між­на­род­ным дзяр­жаў­ным эка­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Д. Са­ха­ра­ва, у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным аграр­на-тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це, Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі…

Не даб­ра­лі абі­ту­ры­ен­таў і мно­гія пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці. У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це не на­бра­ла­ся да­стат­ко­вай коль­кас­ці ах­вот­ных ву­чыц­ца ча­ты­ры га­ды на на­стаў­ні­ка фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі: на 100 мес­цаў — 50 прэ­тэн­дэн­таў. Пры­чым ся­род іх ёсць як ула­даль­ні­кі вель­мі ніз­кіх ба­лаў (120 і менш), так і ўла­даль­ні­ца рэ­корд­най ва ўні­вер­сі­тэ­це су­мы ў 352 ба­лы. Не за­поў­ні­лі­ся і бюд­жэт­ныя мес­цы на фа­куль­тэ­це па­чат­ко­вай аду­ка­цыі. За­тое на не­ка­то­рых спе­цы­яль­нас­цях у БДПУ кон­курс склаў 2 ча­ла­ве­кі на мес­ца.

У Ма­зыр­скім пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це пла­на­выя ліч­бы на­бо­ру зу­сім не­вя­лі­кія. Тым не менш і тут бюд­жэт­ныя мес­цы за­ста­лі­ся без абі­ту­ры­ен­таў. Так, на спе­цы­яль­нас­ці «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка» на 10 мес­цаў прэ­тэн­ду­юць 3 ча­ла­ве­кі, «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка» — на 10 мес­цаў 5 ча­ла­век, «Па­чат­ко­вая аду­ка­цыя» — на 10 мес­цаў 6 ча­ла­век.

У Ма­гі­лёў­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ад­быў­ся не­да­бор на спе­цы­яль­нас­цях «Бія­ло­гія і геа­гра­фія» (10 прэ­тэн­дэн­таў на 15 мес­цаў), «Бія­ло­гія і хі­мія» (10 прэ­тэн­дэн­таў на 20 мес­цаў), «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка» (7 прэ­тэн­дэн­таў на 13 мес­цаў), «Фі­зі­ка і ін­фар­ма­ты­ка» (уся­го 2 прэ­тэн­дэн­ты на 12 мес­цаў).

У Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це так­са­ма ўзнік­лі праб­ле­мы ме­на­ві­та з дак­лад­ны­мі на­ву­ка­мі: «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка» (10 за­яў на 20 мес­цаў), «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка» (8 за­яў на 20 мес­цаў), «Фі­зі­ка» (на­ву­ко­ва-вы­твор­чая дзей­насць) — уво­гу­ле ні­вод­на­га прэ­тэн­дэн­та на 23 мес­цы.

Брэсц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт і Го­мель­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт — тая ж сі­ту­а­цыя з дак­лад­ны­мі на­ву­ка­мі. У Брэсц­кім уні­вер­сі­тэ­те 14 за­яў на 30 мес­цаў на спе­цы­яль­нас­ці «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка» і 1 за­ява на 15 бюд­жэт­ных мес­цаў па спе­цы­яль­нас­ці «Фі­зі­ка і ін­фар­ма­ты­ка».

У Го­мель­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Ф. Ска­ры­ны сі­ту­а­цыя вы­гля­дае на­ступ­ным чы­нам: «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка» 12 прэ­тэн­дэн­таў на 20 мес­цаў, «Ма­тэ­ма­ты­ка» (на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць) — 5 прэ­тэн­дэн­таў на 20 мес­цаў, «Фі­зі­ка» (на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць) — 2 прэ­тэн­дэн­ты на 20 мес­цаў, «Фі­зі­ка» (вы­твор­чая дзей­насць) — 7 прэ­тэн­дэн­таў на 20 мес­цаў, «Фі­зіч­ная элект­ро­ні­ка» — 13 прэ­тэн­дэн­таў на 20 мес­цаў.

Амаль паў­сюд­на бы­лі і праб­ле­мы з за­паў­нен­нем мес­цаў на бе­ла­рус­кай фі­ла­ло­гіі.

Шчы­ра здзіў­ляе тая ака­ліч­насць, што коль­касць плат­ных мес­цаў на пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях ня­рэд­ка пе­ра­вы­шае коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў, хоць і бюд­жэт­ныя мес­цы абі­ту­ры­ен­ты іг­на­ру­юць сва­ёй ува­гай. А ў не­ка­то­рых ах­вот­ных стаць пе­да­го­га­мі су­ма ба­лаў мен­шая за 80! Гэ­та, так бы мо­віць, адзін бок ме­да­ля. Есць і дру­гі: пры­ві­леі ў вы­гля­дзе ад­ме­ны ўступ­ных іс­пы­таў, якія сё­ле­та атры­ма­лі ме­да­ліс­ты і пе­ра­мож­цы аб­лас­ных алім­пі­яд пры па­ступ­лен­ні на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, усё ж та­кі пры­вя­лі і доб­ра пад­рых­та­ва­ных вы­пуск­ні­коў: так, у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це без зда­чы эк­за­ме­наў па­даў да­ку­мен­ты 71 абі­ту­ры­ент, з іх — 65 ме­да­ліс­таў.

Зні­жэн­не пра­хад­ных ба­лаў

А рэ­кард­сме­на­мі па пра­хад­ных ба­лах ста­лі сё­ле­та ІТ-спе­цы­яль­нас­ці, спе­цы­яль­нас­ці юры­дыч­на­га і эка­на­міч­на­га про­фі­ляў, дзе ба­лы тра­ды­цый­на за­шкаль­ва­лі. Эка­на­міч­ныя спе­цы­яль­нас­ці за­поў­ні­лі­ся ва ўсіх, на­ват ня­про­філь­ных, ВНУ, пры­чым паў­сюд­на склаў­ся кон­курс. Больш як 300 ба­лаў трэ­ба бы­ло мець пры па­ступ­лен­ні на боль­шасць спе­цы­яль­нас­цяў БДУ і БДЭУ. У БДУ­ІР рэ­кор­ды ста­віў фа­куль­тэт кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так, дзе на спе­цы­яль­насць «Пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій» бы­ло за­фік­са­ва­на 228 прэ­тэн­дэн­таў на 70 мес­цаў, а на спе­цы­яль­нас­ці «Ін­фар­ма­ты­ка і тэх­на­ло­гіі пра­гра­ма­ван­ня» — 224 прэ­тэн­дэн­ты на 50 мес­цаў.

Ся­рэд­ні бал у ме­ды­цын­скіх ВНУ ва­га­ец­ца ад 250 да 300 і вы­шэй. Але ў так зва­ных «мэ­та­ві­коў» у ме­ды­цын­скіх ВНУ ўсё ж та­кі больш сціп­лыя ба­лы ў сер­ты­фі­ка­тах. Уво­гу­ле ж і на ме­ды­цын­скіх, і на ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ных спе­цы­яль­нас­цях у гэ­тым го­дзе ад­бы­ло­ся зні­жэн­не пра­хад­ных ба­лаў. На­ват у БДУ­ІР не ўсе спе­цы­яль­нас­ці па ста­не на 18 га­дзін 12 лі­пе­ня ака­за­лі­ся за­поў­не­ны­мі. Але аў­та­ма­ты­за­ва­ная сіс­тэ­ма, якая дзей­ні­чае ў БДУ­ІР, да­зва­ляе ка­рэк­та­ваць за­лі­чэн­не ў сту­дэн­ты ў за­леж­нас­ці ад рас­ста­ноў­кі абі­ту­ры­ен­та­мі пры­яры­тэ­таў і на­яў­нас­ці не­за­поў­не­ных мес­цаў на тых ці ін­шых спе­цы­яль­нас­цях. Та­кім чы­нам, у пры­ём­най ка­мі­сіі ёсць шанц за­поў­ніць ва­кан­сіі, па­коль­кі агуль­ная коль­касць за­яў, па­да­дзе­ных у БДУ­ІР, іс­тот­на пе­ра­вы­шае коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў.

А вось Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт зноў спра­ца­ваў на «дзе­сяць» ба­лаў: як і ле­тась, дзя­ку­ю­чы ак­тыў­най праф­ары­ен­та­цый­най ра­бо­це ім уда­ло­ся за­поў­ніць усе свае бюд­жэт­ныя мес­цы, у тым лі­ку і на пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях.

Дру­гі шанц стаць сту­дэн­там

Га­лоў­ная інт­ры­га за­клю­ча­ец­ца сён­ня ў тым, ці бу­дзе ўсё ж та­кі аб'­яў­ле­ны да­дат­ко­вы на­бор на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы.

Дзя­ку­ю­чы но­вым пра­ві­лам пры­ёму ў ВНУ ста­ла маг­чы­май дру­гая ітэ­ра­цыя, або, пра­сцей ка­жу­чы, дру­гая «хва­ля» за­лі­чэн­ня. Ка­лі мес­ца за­ста­ло­ся ва­кант­ным, яго мо­гуць пра­па­на­ваць абі­ту­ры­ен­ту, які па­сту­паў на ін­шую спе­цы­яль­насць або ў ін­шую ВНУ, але не прай­шоў там па кон­кур­се. Га­лоў­нае, каб ён меў на ру­ках па­трэб­ны на­бор эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін.

Так­са­ма да кон­кур­су на ва­кант­ныя мес­цы мо­гуць быць да­пу­шча­ны і абі­ту­ры­ен­ты, якія не на­бра­лі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ўста­ноў­ле­ную мі­ні­маль­ную коль­касць ба­лаў. Для тых, хто бу­дзе па­сту­паць на бюд­жэт­ныя мес­цы ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру, па­рог бу­дзе зні­жа­ны на пяць ба­лаў: у сер­ты­фі­ка­тах па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць мець не менш як 5 ба­лаў, па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гіі — 10 ба­лаў; 15 ба­лаў — па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі абя­ца­юць пры­няць ра­шэн­не ў блі­жэй­шыя дні. Як за­явіў пад­час тэ­ле­эфі­ру мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч, ад­каз­нае ра­шэн­не бу­дзе пры­мац­ца з улі­кам па­трэ­бы той ці ін­шай га­лі­ны эка­но­мі­кі ў кан­крэт­ных спе­цы­я­ліс­тах, ра­зам з ура­дам і Дзяр­жаў­най ка­мі­сі­яй па ходу пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня ўступ­ных іс­пы­таў. Пад ува­гу бу­дзе брац­ца і тая ака­ліч­насць, ці змо­жа паў­плы­ваць зні­жэн­не пра­хад­ных ба­лаў на якасць пад­рых­тоў­кі бу­ду­чых спе­цы­я­ліс­таў.

Пры­ём да­ку­мен­таў на ва­кант­ныя мес­цы ў ВНУ сі­ла­вых ве­дам­стваў бу­дзе вес­ці­ся з 21 па 25 лі­пе­ня, у «твор­чых» ВНУ — з 27 па 28 лі­пе­ня, ва ўсіх ас­тат­ніх — з 23 па 28 лі­пе­ня. Пас­ля пра­вя­дзен­ня дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы абі­ту­ры­ен­ты змо­гуць па­да­ваць да­ку­мен­ты на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня (да 31 лі­пе­ня). А 2 жніў­ня ста­нуць вя­до­мыя спі­сы за­лі­ча­ных на на­ву­чан­не за ўлас­ныя срод­кі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».